ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 07.09.2025

Просмотров: 1600

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт

2.2 Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным вяках: этнічны склад, грамадскі лад, асаблівасці гаспадарчага развіцця і культуры

3. Беларускія землі ў V – пачатку хііі стст.

3.1 Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне супольнасцей крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема “старажытнарускай народнасці”

3.2 Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства іх – хі стст.

3.3 Палітычная гісторыя Тураўскага княства. Землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння ў іх – пачатку хііі стст.

3.4 Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба з крыжакамі і мангола-татарамі ў першай палове хііі ст.

3.5 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў іх – хііі стст.

3.6 Рэлігія і культура ў іх – хііі стст. Дзейнасць асветнікаў

4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл

4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.

4.2 Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў вкл у перыяд другая палова XIV – першая трэць XV стст.

4.3 Вялікае Княства Літоўскае ў 30-я гг. Хv ст. – першай палове хvі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці

4.5 Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай ў канцы хvі – першай палове хvііі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.6 Спробы рэформ у другой палове хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі

4.7 Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска вкл

4.8 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў хіv – хvііі ст.

4.9 Царква і рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія

4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі

4.10 Развіццё культуры Беларусі ў хvіі – хvііі ст. Барока. Асветніцтва

4.11 Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі

5. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі

5.1 Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст.: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, сацыяльная і канфесійная палітыка

5.2 Вайна 1812 г. У Беларусі

5.3 Грамадска-палітычны рух у першай палове хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг. Змены ў палітыцы самадзяржаўя

5.4 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове хіх ст. Рэформы п.Кісялёва

5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы

5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага

5.7 Грамадска-палітычны рух ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый

5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма

5.9 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа

5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.

5.11 Фарміраванне беларускай нацыі

6. Беларускія землі ў 1914 – 1918 гг.

6.1 Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

У пачатку снежня 1905 г. царскі ўрад паспрабаваў авалодаць сітуацыяй. У адказ рэвалюцыйныя арганізацыіыі 7 снежня 1905 г. заклікалі народ да новай палітычнай стачкі і ўзброенага паўстання супраць царызму. Рэвалюцыйнымі выступленнямі ў снежні 1905 г. было ахоплена 28 гарадоў і мястэчак Беларусі. Усе яны былі задушаны узброенай сілай. 3 мэтай аслаблення рэвалюцыйнага націску царскія ўлады паскорылі працэс склікання Дзяржаўнай думы. Рэвалюцыйныя партыі байкатавалі выбары, аднак сарваць іх не ўдалося. У выніку пачатак дзейнасці першага расійскага парламента супаў з новым уздымам рэвалюцыйна руху.

У І-ай Дзяржаўнай Думе (27 красавіка – 8 ліпеня 1906 г.) большасць месцаў атрымалі кадэты. Нягледзячы на нязначнае прадстаўніцтва ў парламенце рэвалюцыйных сіл асноўным праблемным пытаннем стала аграрнае. Адзіна падыходу ў вырашэнні аграрнага пытання не было. Так, напрыклад, па кадэцкаму праекту – неабходна было стварыць “дзяржаўны зямельны запас” з казённых, удзельных, манастырскіх і часткі памешчыцкіх зямель, якія павінны былі б здавацца ў арэнду ці ўвогуле не апрацоўвацца. У сваю чаргу сялянскія дэпутаты аб’ядналіся ў фракцю трудавікоў і прапанавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне, перадаць усё зямлю ў агульнародную ўласнасць і ўвесці ўраўняльнае землекарыстанне. Польска-беларускія дэпутаты аўтанамісты (Р. Скірмут, І. Друцкі-Любецкі) патрабавалі прадастаўлення Літве-Беларусі шырокага абласнога самакіравання з правам вырашэння аграрнага пытання.

З-за нязгоды дэпутатаў падтрымаць урадавы праект аграрнай рэформы Мікалай II 9 ліпеня 1906 г. распусціў I Дзяржаўную Думу. Цар спадзяваўся, што новая Дзяржаўная Дума будзе больш паслухмянай, але склалася інакш. Левыя партыі прынялі ўдзел у выбарах і ІІ-я Дзяржаўная Дума (20 лютага – 2 чэрвеня 1907 г.) аказалася яшчэ больш радыкальнай. Большасць месцаў у Думе атрымалі трудавікі і кадэты, з якімі цесна супрацоўнічалі польскія аўтанамісты. Ад Беларусі большую колькасць галасоў атрымаў “Русский окраинный союз” (палітычны блок чарнасоценцаў і акцябрыстаў), які змог скарыстаць нацыянальныя і рэлігійныя супярэчнасці ў рэгіёне, а таксама памешчыкі аўтанамісты.

У ІІ Дзяржаўнай Думе як і раней галоўным па-ранейшаму заставалася аграрнае пытанне. Трудавікі і эсэры – як і раней выступалі за перадачу ўсёй зямлі ва ўласнасць народа і размеркаванне яе па працоўнай норме. Чарнасоценцы, акцябрысты і польска-беларускія аўтанамісты – падтрымалі аграрную праграму старшыні ўрада П.А. Сталыпіна. Але канчаткова вырашыць аграрныя супярэчнасці расійскі парламент не змог, таму цар прыняў рашэнне распусціць Думу. 3 чэрвеня 1907 г. Мікалай ІІ падпісаў новы выбарчы закон, які гарантаваў большае прадстаўніцтва ў Думе памешчыкаў і буйной буржуазіі. Гэта падзея ўвайшла ў гісторыю як Трэцячэрвеньскі дзяржаўны пераварот, бо згодна з Маніфестам ад 17 кастрычніка 1905 г. цар не мог змяняць выбарчае заканадаўства без згоды парламента. Атрымалася, што цар парушыў свой жа маніфест.


Гэта азначала заканчэнне Першай рускай рэвалюцыі, якая па сваім змесце насіла буржуазна-дэмакратычны характар, яна садзейнічыла пашырэнню правоў жыхароў Расіі і дазволіла ператварыць імперыю з абсалютнай ў парламенцкую манархію. Але ўсё мэты рэвалюцыі не былі дасягнуты, таму ў грамадска-палітычным і эканамічным жыцці працягвалі існаваць феадальныя перажыткі, якія не адпавядалі інтэрэсам многіх сацыяльных слаёў і стваралі прадумовы для новых хваляванняў

Па новаму выбарчаму закону 1907 г. у Расіі выбаршчыкі як і раней былі падзелены на 4 курыі, але суадносіны паміж імі змяняліся на карысць памешчыкаў. Тым не менш у беларускіх губернях улады паспрабавалі супрацьпаставіць выбаршчыкаў па нацыянальнаму прызнаку. У выніку былі ўтвараны руская (праваслаўная) і польская (каталіцкая) курыі. У 1912 г. у гарадах была утворана таксама яўрэйская. Па сутнасці ўрад спрабаваў знайсці ў краі апору сярод праваслаўнага сялянства, супрацьпаставіўшы яго польскім памешчыкам каталіцкага веравызнання (аўтанамістам). Дзякуючы гэтаму ІІІ і IV Дзяржаўныя думы аказаліся больш праўрадавымі. Найбольшую колькасць галасоў атрымалі акцябрысты, чарнасоценцы і кадэты.

Пасля завяршэння рэвалюцыі ў дзяржаве назіраўся спад палітычнай актыўнасці і ўлады паспрабавалі скарыстаўшыся абстаноўкай расправіцца з апазіцыяй. Рэвалюцыйныя партыі былі вельмі аслаблены і выніку шматлікіх пагромаў і арыштаў. Многія з рэвалюцыянераў вымушаны былі выехаць за мяжу. У гэтых умовах частка меньшавікоў і бундаўцаў (ліквідатары) выступілі за легальныя сродкі барацьбы. Восенню 1907 г. БСГ спыніла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада, а яе кіраўніцтва сканцэнтравала дзейнасць на выданні газета “Наша ніва”. Увогуле ў Расіі пасля 1907 г. распачаўся перыяд палітычнай рэакцыі, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай Трэцячэрвеньскай палітычнай сістэмы.


5.9 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа

Аграрная рэформа 1861 г. стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталізму ў Расійскай імперыі. На змену прыгонніцтву прыйшла пераходная сістэма гаспадарання, якая спалучала феадальныя і капіталістычныя рысы – так званая адпрацовачная сістэма. Малазямельныя сяляне вымушаны былі арандаваць зямлю ў памешчыкаў і за гэта апрацоўваць частку памешчыцкай зямлі сваім інвентаром і рабочай жывёлай. У адрозненне ад прыгону, праца гэта была выклікана эканамічнай неабходнасцю. Адпрацовачная сістэма панавала ў 1860 – 1870-я гг. Яна суіснавала з капіталістычным наймам і паступова выцяснялася капіталістычнай сістэмай. Так ужо ў 1880-я гг. у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях пераважала капіталістычная сістэма гаспадарання (шырока выкарыстоўвалася праца наёмных рабочых, якія апрацоўвалі зямлю інвентаром уладальніка), а ў Віцебскай і Магілёўскай – змешаная (адпрацовачна-капіталістычная).

На Беларусі пераважала буйное памешчыцкае землеўладанне. Ва ўмовах сялянскага малазямелля памешчыцкія гаспадаркі з’яўляліся асноўнымі пастаўшчыкамі таварнай прадукцыі. Многія памешчыкі прыстасоўваліся да новых умоў гаспадарання, прымянялі ўдасканаленыя прылады працы, выкарыстоўвалі наёмных рабочых, пераходзілі да шматполля, стваралі вінакурныя, цагельныя, смалакурныя заводы, млыны, лесапільні. Іншыя, якія не здолелі прыстасавацца і вялі гаспадарку старымі метадамі, паступова разараліся і прадавалі або закладалі свае землі.

У 1880-я гг. пачаўся сусветны аграрны крызіс, звязаны з рэзкім падзеннем цэн на збожжа на рынках Заходняй Еўропы (там з’явілася таннае збожжа з Амерыкі і Аўстраліі). Вытворчасць збожжа на Беларусі стала нявыгаднай. Гэта прывяло да змены спецыялізацыі сельскай гаспадаркі Беларусі, якая стала спецыялізавацца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі. З 1883 па 1900 г. колькасць буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі вырасла амаль удвая. У Мінскай і Гроддзенскай губернях значнага развіцця дасягнула танкарунная авечкагадоўля. Пашыраліся пасевы тэхнічных культур. Сярод іх першае месца займала бульба. Яе пасевы ў 1881 – 1889 гг. узраслі ў 2,5 раза. Значна павялічыліся пасевы ільну, асабліва ў Віцебскай губерні. Яго вытворчасць насіла пераважна таварны характар. На Магілёшчыне вырошчвалі каноплі. Важным відам прадпрымальніцтва было вінакурэнне.


На капіталістыныя рэйкі пераводзілі гаспадарку больш моцныя і прадпрымальныя сяляне, якія пашыралі сваю зямельную ўласнасць, ператвараліся ў таваравытворцаў. Аднак галеча і голад заставаліся ў парэформеннай вёсцы нярэдкай з’явай. Пры архаічнай агратэхніцы надзелы большасці сялян былі недастатковымі (менш 15 дзес.), каб пракарміць вялікія сем’і. Паглыбілася маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства. У канцы ХІХ ст. заможных сялян было каля 11%, сераднякоў – 28%, беднякоў – 61%. Многія разараліся і вымушаны былі наймацца на працу да памешчыка ці заможнага аднавяскоўца або ісці ў горад.

Такім чынам, у парэформенны час у сельскай гаспадарцы Беларусі назіраўся рост гандлёвага земляробства і жывёлагадоўлі, спецыялізацыя па рэгіёнах. Рост таварна-грашовых адносін паступова разбураў патрыярхальны лад вёскі, узмацняў сацыяльнае расслаенне сялянства, паскараў фарміраванне сельскай буржуазіі. Аднак рэформа вызначыла марудны “прускі” шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. На гэтым шляху сельская гаспадарка павольна ператваралася ў капіталістычную пры захаванні памешчыцкага землеўладання і іншых феадальных перажыткаў.

На пачатку ХХ ст. адзначаныя тэндэнцыі ў развіцці сельскай гаспадаркі захоўваліся. Узмацніліся супярэчнасці паміж адсталай паўфеадальнай сельскай гаспадаркай і капіталістычнай прамысловасцю. Актуальнай праблемай стала знішчэнне феадальных перажыткаў. Спробай пераводу сельскай гаспадаркі на “амерыканскі” (фермерскі) шлях развіцця стала сталыпінская аграрная рэформа. Яна была распачата ў 1906 г. П.А. Сталыпіным, які ў 1902 – 1903 гг. з’яўляўся гродзенскім губернатарам, а з 1906 г. міністрам унутраных спраў і старшынёй Савета Міністраў. Мэтай рэформы была ліквідацыя феадальных перажыткаў і паскарэнне развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Задачамі рэформы былі ломка сярэдневяковых форм сялянскага землекарыстання, а таксама фарміраванне з заможнага сялянства класа сельскай буржуазіі, які б стаў апорай самадзяржаўя. Асноўнымі сродкамі правядзення рэформы сталі: разбурэнне сялянскай абшчыны; хутарызацыя; перасяленне сялян у малазаселеныя раёны Расійскай імперыі (у Сібір і на Далёкі Усход).

Адпаведна ўказу 9 лістапада 1906 г. кожны гаспадар, які меў у карыстанні абшчынную зямлю, мог патрабаваць выхаду з абшчыны і замацаванне надзелу зямлі ў прыватную уласнасць. Дазвол на выхад даваў сход грамады на працягу 1 мес. з часу падачы заявы. Калі сход не задавальняў хадайніцтва, справу вырашаў земскі начальнік. З 1908 г. селяніну, што выходзіў з абшчыны, дазвалялася патрабаваць выдзялення зямлі ў адным участку (водрубе), што спрыяла ліквідацыі цераспалосіцы. У 1910 г. выхад з абшчыны быў акрэслены законам. На Беларусі разбурэнне абшчыны ішло хуткімі тэмпамі. К 1915 г. у Магілёўскай губерні выйшлі з абшчыны 56,8%, а у Віцебскай – 28,9 % усіх абшчыннікаў. Для сялян Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, дзе абшчына знікла яшчэ ў выніку рэформы 1557 г., сталыпінская рэформа істотнага значэння не мела.


На стварэнне моцнай прыватнай зямельнай уласнасці было накіравна насаджэнне хутарскіх гаспадарак. Заахвочвалася перасяленне сялян з вёсак на хутары – адасобленыя ўчасткі зямлі, на якія сяляне пераносілі сядзібу і сельскагаспадарчы інвентар. Хутарская гаспадарка шырока прапагандавался ў друку. Ствараліся паказальныя хутары, якія забеспечваліся сартавым насеннем, саджанцамі пладовых дрэў, пародзістай жывёлай, мінеральнымі ўгнаеннямі, удаканаленым інвентаром, машынамі. Для пераймання іх вопыту ладзіліся экскурсіі сялян як у Беларусі, так і за межы краю, напрыклад, у Фінляндыю.

Для стварэння высокаэфектыўнай хутарской гаспадаркі патрэбны былі значныя сродкі. Крэдытную дапамогу аказвала дзяржава праз Сялянскі банк. Для паляпшэння эфектыўнасці гаспадарання ўрадавымі, земскімі і кааператыўнымі ўстановамі праводзіўся комплекс агратэхнічных мерапрыемстваў. Для дапамогі хутаранам ствараліся сельскагаспадарчыя склады, пракатныя і ветэрынарныя пункты, арганізоўвалася грашовая дапамога і выдача пазык для закупкі тэхнікі, ладзіліся мерапрыемствы па прапагандзе агранамічных ведаў. За 10 гадоў правядзення рэформы працэнт створаных хутароў (12), быў вышэйшы, чым у Расіі ў цэлым (10). Хутарызацыя паступова набірала тэмпы.

Састаўной часткай сталыпінскай рэформы стала перасяленчая палітыка. Каб аслабіць аграрную перанаселенаць у еўрапейскай частцы Расіі, заахвочвалася дабраахвотнае перасяленне сялян у азіяцкую частку Расіі, Сібір. У асноўным выязджалі беззямельныя і малазямельныя сяляне, якія спакушаліся сібірскімі прасторамі. З беларускіх губерняў выехала каля 368 тыс. сялян. З іх каля 10% загінулі ў дарозе і на новым месцы, каля 11% вярнуліся на радзіму. Разам з тым сотні тысяч беларускіх сялян прыжыліся ў Сібіры.

Сталыпінская аграрная рэформа мела вялікае значэнне. У час правядзення рэформы пашыраліся пасяўныя плошчы, адбываўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці. Заможныя сялянскія гаспадаркі ўцягваліся ў таварна-грашовыя адносіны, прапаноўвалі сваю прадукцыю на рынак. Аднак рэформа ажыццяўлался на працягу кароткага перыяду і не была завершана. Земская рэформа на Беларусі мела абмежаваны характар.

У парэформенны час у Расіі працягваўся працэс пераходу ад ручной арганізацыі прамысловай вытворчасці да машыннай – прамысловы пераварот, які завяршыўся ў 1890-я гг. Прамысловасць Беларусі развівалася ў гэтым жа рэчышчы, але яе развіццё мела свае асаблівасці. Характэрнай рысай развіцця прамысловасці Беларусі ў другой палове ХІХ ст. побач з адносна хуткім ростам фабрычнай вытворчасці было распаўсюджанне дробнарамеснай і мануфактурнай вытворчасці. Колькасць фабрык і заводаў за 40 парэформенных гадоў павялічылася ў 15 разоў – з 76 да 1137 прадпрыемстваў. Калі ў 1860-я гг.фабрыкі і заводы давалі толькі 9% прамысловай прадукцыі, то к 1900 г. – амаль 47%.