ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 07.09.2025
Просмотров: 1599
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт
3. Беларускія землі ў V – пачатку хііі стст.
3.2 Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства іх – хі стст.
3.5 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў іх – хііі стст.
3.6 Рэлігія і культура ў іх – хііі стст. Дзейнасць асветнікаў
4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл
4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.
4.2 Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў вкл у перыяд другая палова XIV – першая трэць XV стст.
4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці
4.6 Спробы рэформ у другой палове хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі
4.7 Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска вкл
4.8 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў хіv – хvііі ст.
4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі
4.10 Развіццё культуры Беларусі ў хvіі – хvііі ст. Барока. Асветніцтва
4.11 Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі
5. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі
5.4 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове хіх ст. Рэформы п.Кісялёва
5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы
5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага
5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма
5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.
5.11 Фарміраванне беларускай нацыі
З усталяваннем хрысціянства на землях Старажытнай Русі пачалася гісторыя манументальнага дойлідства. Найбольш старажытнымі помнікамі архітэктуры з’яўляюцца храм Прачыстай Багародзіцы (Дзесяцінная царква) у Кіеве (Х ст.), а таксама Сафійскія Саборы (“Сафія” – мудрасць Божая) ў Кіеве і Ноўгарадзе, пабудаваныя ў першай палове ХІ ст. Першым мураваным храмам на тэрыторыі Беларусі быў Сафійскі сабор у Полацку, які быў пабудаваны ў візантыйскім крыжова-купальным стылі. Полацкая Сафія зроблена ў тэхніцы муроўкі са схаваным радам, калі адзін рад цэглы (плінфы) быў “утоплены”, а прастора паміж верхнім і ніжнім радамі запаўнялася вапнавай рошчынай. У выніку храм набываў паласатыя чырвона-белыя фасады. Унутраная прастора сабора была распісана фрэскамі (манументальны жывапіс вадзянымі фарбамі па сырой тынкоўцы) і ўпрыгожана мазаікай. Некалькі разоў Сафія гарэла і разбуралася, але яе аднаўлялі. У час апошняй перабудовы ў XVIII ст. храм набыў выгляд двухвежавага будынку ў стылі віленскага барока.
Пасля заканчэння будаўніцтва ў сярэдзіне ХІ ст. Сафійскага сабора манументальнае будаўніцтва на Беларусі ўзнаўляецца ў ХІІ ст. У гэты час пачалі фарміравацца дзве мясцовыя архітэктурныя школы – полацкая і гродзенская.
Заснавальнікам полацкай школы з’яўляецца дойлід Іаан, які па загаду Ефрасінні Полацкай усяго за 30 тыдняў пабудаваў Спаскую царкву. Асаблівасцямі полацкага стылю былі: наяўнасць аднаго купала, какошнікаў, вежападобны выгляд, муроўка са “схаваным радам” (паласатая кладка). Рысы полацкай архітэктуры ўвасоблены і ў Дабравешчанскай царкве ў Віцебску. Праўда, крыху незвычайнай тут з’яўляецца будаўнічая тэхніка: сцены храма змураваны з квадратаў часанага каменю, якія чаргуюцца з двума-трыма радамі плінфы.
Самым раннім помнікам гродзенскай архітэктурнай школы з’яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква. Асаблівасцямі гродзенскага стылю з’яўляліся: дэкараванне сцен храма адшліфаванымі валунамі і арнаментам у выглядзе крыжоў, зробленых з паліраванай керамічнай пліткі, а таксама наяўнасць збаноў-галаснікоў, якія паляпшалі акустыку.
ХІІІ ст. пакінула вельмі мала помнікаў абарончай архітэктуры. Найбольш вядомы і добра захаваны – 30-метровая, круглая ў плане вежа ў Камянцы (“Белая вежа”). Яе пабудаваў Алёкса паміж 1276 і 1288 гг. па загадзе валынскага князя Уладзіміра Васількавіча. Вышыня 5-яруснай вежы складае 30 м., вонкавы дыяметр – звыш 13 м. У вежы мог размясціцца вялікі ваенны гарнізон. Сцены праразаліся байніцамі – вузкімі шчылінамі, праз якія вёўся абстрэл варожага войска. Ёсць звесткі пра тое, што падобныя вежы былі ў Гродна, Тураве і Полацку. Будаўнічыя матэрыялы і тэхніка архітэктурных форм сведчаць пра рамана-гатычны воблік помнікаў. Падобныя вежы ў Заходняй Еўропе атрымалі назву “данжон”.
У Х – ХІІІ стст. на тэрыторыі Беларусі сфарміравалася прафесійнае мастацтва: манументальны жывапіс, іконапіс, кніжная графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дробная пластыка. Роспісы храмаў рабіліся ў візантыйскай манеры. У фрэскавым жывапісе выкарыстоўваліся карычнева-чырвоныя, блакітна-сінія, жоўта-зялёныя фарбы. Іконапіс таксама знаходзіўся пад уплывам візантыйскай школы. Жывапіснае аздабленне старажытных рукапісаў выяўлялася ў афармленні ініцыялаў (загаловачных літар), заставак і канцовак, у мініяцюрах (ілюстрацыях).
Шэдэўрам старажытнага мастацтва Беларусі з’яўляецца шасціканцовы крыж, зроблены па замове Ефрасінні Полацкай у 1161 г. Лазарам Богшам. Драўляная аснова крыжа была пакрыта асобнымі срэбранымі і залатымі пласцінкамі. У сяродкрыжжах прымацаваны два невялікія крыжы з праразным арнаментам: вышэй чатырохканцовы, ніжэй – шасціканцовы. Галоўнае месца ў дэкарацыі адведзена каляровым эмалям. Выявы прадстаўляюць фігуры святых. Увенчвае кампазіцыю Ісус Хрыстос. У крыжы знаходзіліся святыя для кожнага верніка хрысціянскія рэліквіі: кавалачак гасподняй труны, кроў Хрыста, мошчы святых. Гісторыя крыжа трагічная. Некалькі разоў яго выкрадалі, пасля чаго ён зноў вяртаўся ў храм, аднак ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны крыж знік, і дагэтуль невядома, дзе ён знаходзіцца. Аднавіў святыню ўжо ў наш час мастак-ювелір з Брэста Мікалай Кузьміч. Зараз крыж захоўваецца ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры ў Полацку.
4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл
4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.
У сярэдзіне ХІІІ ст. у Панямонні, на балта-ўсходнеславянскім сумежжы пачалося фарміраванне новай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Назва княства звязана з тым, што першыя князі былі выхадцамі з балцкага племені літва. Назва “Літва” ўпершыню ў пісьмовых крыніцах узгадваецца пад 1009 г. у запісах нямецкага горада Кведлінбурга. У “Аповесці мінулых часоў” першая згадка Літвы датуецца 1040 г., калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў яе плаціць даніну Кіеву.
Па пытанні месцазнаходжання летапіснай Літвы ў сучаснай гістарычнай навуцы вядуцца дыскусіі. Па меркаванні літоўскіх даследчыкаў і польскага гісторыка Г. Лаўмянскага, летапісная Літва размяшчалася ва ўсходняй частцы сучаснай Літоўскай рэспублікі. Беларускі гісторык М. Ермаловіч змяшчаў Літву ХІІ – ХІІІ стст. у Верхнім Панямонні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў прасторы паміж Маладзечна, Наваградкам, Слонімам і Менскам. Больш слушным з’яўляецца меркаванне, што летапісная Літва размяшчалася на тэрыторыі сучасных усходнелітоўскіх і суседніх паўночна-заходніх беларускіх зямель (А. Краўцэвіч, В.Насевіч).
У этнічным сэнсе літва ўяўляла сабой адзін са шматлікіх балцкіх народаў, побач з яцвягамі, прусамі, жамойтамі, латгаламі і інш. Балты па ўзроўні свайго грамадскага развіцця адставалі ад усходніх славян. У ХІІ – пачатку ХІІІ ст. яны перажывалі працэс распаду родаплемянных адносін і пераходу да класавага грамадства. У літоўскіх плямён ужо існавала сацыяльная і маёмасная няроўнасць. На чале грамадства стаялі племянныя князі – кунігасы. Яны жылі ў сядзібах сярод сваіх дружыннікаў і рабоў, праводзілі зіму ў зборы даніны, а лета – у набегах на суседзяў. Мелася родавая знаць, якая валодала ўмацаванымі дварамі з чэляддзю. Маючы добрых баявых коней і ўзбраенне, у час паходаў арыстакраты стваралі грозную літоўскую конніцу. Просты люд сумяшчаў абавязкі земляробаў і воінаў. Да шлюбу кожны з іх лічыў справай гонару паўдзельнічаць у паходах пад кіраўніцтвам правадыра. Паходы мелі грабежніцкі характар і з’яўляліся адной з крыніц назапашвання багаццяў літоўскай знаці. Такім чынам, літва знаходзілася на стадыі ваеннай дэмакратыі, якая папярэднічала ўзнікненню дзяржавы. Якраз на пачатку XIII ст. набегі літвы набылі асабліва актыўны характар, ахапілі прастору ад Валыні да Наўгародскай зямлі. Так, у 1225 г. літоўская раць дасягнула Таржка (больш за 500 кіламетраў ад Літвы!). Трэба адзначыць, што ваяўнічы рухлітвы быў скіраваны за межы Панямоння, якое з’яўлялася рэгіёнам балта-славянскага супрацоўніцтва.
Усходнеславянскія землі ў ХІІ – першай палове ХІІІ ст. знаходзіліся ў стадыі феадальнай раздробленасці. Шматлікія князі з роду Рурыкавічаў падзялілі свае ўладанні на невялікія княствы, абароназдольнасць якіх была невысокай. Аднак час раздробленасці быў часам эканамічнага росквіту. Рост вытворчых сіл, умацаванне феадальных адносін, паглыбленне грамадскага падзелу працы, развіццё гандлю садзейнічалі пераадоленню адасобленасці княстваў, рыхтавалі глебу для кансалідацыі. У гістарычнай перспектыве раздробленасць павінна была завяршыцца новым аб’яднаннем усходнеславянскіх земляў.
Такім чынам, супалі дзве тэндэнцыі: дзяржаваўтваральніцкая ў балтаў і імкненне да кансалідацыі ў заходніх землях Русі. Аднак рэалізаваліся гэтыя тэндэнцыі ў сярэдзіне ХІІІ ст. пад уплывам знешнепалітычнай прычыны – небяспекі з боку крыжакоў і мангола-татар.
Пачатак утварэнню ВКЛ паклаў саюз, які быў заключаны паміж панямонскім горадам Наваградкам і мацнейшым літоўскім кунігасам Міндоўгам. Наваградак стаў цэнтрам аб’яднання зямель Верхняга і Сярэдняга Панямоння, таму што займаў выгоднае геапалітычнае становішча (знаходзіўся далёка ад шляхоў паходаў крыжакоў і мангола-татар), з’яўляўся значным цэнтрам рамяства і гандлю. Міндоўг у сваю чаргу быў адным з племянных князёў, які ў 20 – 30-я гг. ХІІІ ст. здолеў падпарадкаваць значную частку літоўскіх плямён.
Пад 1235 г. летапіс прыгадвае “Літву Міндоўга”: “...Данил же возведе на Кондрата Литву Мендога Изяслава Новгородьского”. Гэта звестка кажа шмат пра што. Па-першае, Літва належала Міндоўгу. Па-другое, Ізяслаў Наваградскі дзейнічаў сумесна з Міндоўгам, што сведчыць пра іх цесныя сувязі. Па-трэцяе, і Ізяслаў, і Міндоўг выступалі ці то як васалы, ці то як наёмнікі Данілы Раманавіча, князя уладзіміра-валынскага, які іх накіраваў на свайго ворага Конрада Мазавецкага.
У 1240-я гг. Міндоўг стаў князем у Наваградку. У крыніцах няма ніякіх сведчанняў, што Міндоўг захапіў Наваградак гвалтоўна, як і таго, што ён знайшоў там прытулак, калі быў чамусьці выгнаны з Літвы. Хутчэй за ўсё ён валодаў Літвой і Наваградчынай адначасова і са згоды мясцовага насельніцтва. Відавочна, да гэтага часу памёр наваградскі князь Ізяслаў, які не пакінуў нашчадкаў. Таму мясцовае баярства вырашыла запрасіць на княскі пасад уладара ваяўнічай літвы, які меў сілы пры неабходнасці аказаць узброенае супраціўленне татарам.
З’яўленне Міндоўга ў Наваградку прывяло да выхаду Наваградскага княства з-пад уплыву галіцка-валынскіх князёў. Таму каля 1248 г. супраць Міндоўга склалася магутная кааліцыя, у якую ўвайшлі галіцка-валынскія князі Даніла і Васілька, пляменнік Міндоўга полацкі князь Таўцівіл, жамойцкі кунігас Выкінт, Лівонскі ордэн. Распачалася ўзброеная барацьба. Міндоўг імкнуўся разбурыць кааліцыю. У гэтых мэтах ён уступіў у перамовы з крыжакамі і з дыпламатычных меркаванняў прыняў каталіцкую веру. Затым у 1253 г. Міндоўг каранаваўся ў Наваградку і прыняў тытул караля. Папа рымскі Інакенцій IV абвясціў, што прымае новае каралеўства пад сваё заступніцтва. Гэта дазволіла Міндоўгу нейтралізаваць варожасць Лівоніі.
У 1254 г. быў заключаны мір з Галіцка-Валынскім княствам. Наваградак быў перададзены сыну Данілы Галіцкага Раману, які пачаў там княжыць як васал Міндоўга. Дачка Міндоўга была выдадзена замуж за другога сына Данілы – Шварна. Сын Міндоўга Войшалк ахрысціўся ў праваслаўе і пайшоў у манастыр на тэрыторыі Галіцка-Валынскага княства. У хуткім часе ён заснаваў паблізу Наваградка Лаўрышаўскі манастыр.
Мір паміж Міндоўгам і Галіцка-Валынскім княствам пратрымаўся да 1258 г. і быў парушаны ўмяшальніцтвам магутнай знешняй сілы – мангола-татараў. Татарскі ваявода Бурундай прымусіў Данілу Галіцкага дапамагчы яму ажыццявіць паход на Літву. Між тым для татар гэты паход быў няўдалы: Міндоўг, верагодна, разбіў іх войска. У той жа час у Наваградку з’явіліся Войшалк з Таўцівілам, якія забілі Рамана Данілавіча. Пасля гэтых падзей Міндоўг упэўнена адчуваў сябе ў Літве.
У 1260 г. жамойты перамаглі крыжакоў каля воз. Дурбе. Пасля гэтага Міндоўг разарваў саюз з Лівонскім ордэнам і вярнуўся ў язычніцтва. Пачала фарміравацца моцная антыордэнская кааліцыя, да якой далучыўся наўгародскі князь Аляксандр Неўскі. Але восенню 1263 г. Міндоўг і двое яго сыноў (Рэпік і Рукля) былі забіты. Змову супраць яго арганізавалі жамойцкі князь Транята, полацкі князь Таўцівіл і нальшанскі князь Даўмонт – непасрэдны забойца Міндоўга. Даўмонт меў асабістую прычыну для помсты. Справа ў тым, што незадоўга да гэтага памерла жонка Міндоўга Марта, перад смерцю яна быццам бы выказала пажаданне, как новай жонкай састарэлага князя стала яе сястра блізнятка, якая на той момант была замужам за Даўмонта. Ці было так на самой справе (магчыма, княжна спадзявалася, што за яе дзецьмі лепш прыглядзіць іх родная цеця), ці гэта было ўласнае жаданне Міндоўга, агучанае як воля Марты, невядома. Але пажаданне памерлай княжны для язычнікаў з’яўлялася законам і Даўмонт вымушаны быў пагадзіцца з гэтым, але затаіў помсту, чым уласна і скарысталіся іншыя змоўшчыкі.
У выніку змовы Транята атрымаў вялікакняжацкі пасад, але на ўладу прэтэндаваў і полацкі князь Таўцівіл. Транята запрасіў яго на перамовы і забіў з дапамогай здрадніка – полацкага баярына. Але неўзабаве Транята і сам быў забіты былымі конюхамі Міндоўга (відавочна забойства арганізаваў Войшалк).
З дапамогай пінскіх і наваградскіх дружын Войшалк (1264 – 1267) здолеў усталяваць уладу над Літвой. Разам са Шварнам Данілавічам Войшалк пачаў помсціць прыхільнікам змовы: “поча вороги свои избивати, изби их бесчисленное множество, а другие разбегошося камо кто видя”. У 1265 г. галіцка-наваградскае войска захапіла Дзевалтву і Нальшаны. Іх гаспадар – Даўмонт – уцёк у Пскоў, дзе гараджане прынялі яго на княжанне. Там былы забойца Міндоўга ахрысціўся ў праваслаўе і атрымаў імя Цімафей, а затым неаднаразова кіраваў абаронай горада ад крыжакоў, за што быў кананізаваны царквой і зараз лічыцца святым заступнікам Пскоўскай зямлі.