ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 07.09.2025

Просмотров: 1612

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт

2.2 Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным вяках: этнічны склад, грамадскі лад, асаблівасці гаспадарчага развіцця і культуры

3. Беларускія землі ў V – пачатку хііі стст.

3.1 Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне супольнасцей крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема “старажытнарускай народнасці”

3.2 Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства іх – хі стст.

3.3 Палітычная гісторыя Тураўскага княства. Землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння ў іх – пачатку хііі стст.

3.4 Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба з крыжакамі і мангола-татарамі ў першай палове хііі ст.

3.5 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў іх – хііі стст.

3.6 Рэлігія і культура ў іх – хііі стст. Дзейнасць асветнікаў

4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл

4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.

4.2 Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў вкл у перыяд другая палова XIV – першая трэць XV стст.

4.3 Вялікае Княства Літоўскае ў 30-я гг. Хv ст. – першай палове хvі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці

4.5 Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай ў канцы хvі – першай палове хvііі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.6 Спробы рэформ у другой палове хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі

4.7 Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска вкл

4.8 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў хіv – хvііі ст.

4.9 Царква і рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія

4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі

4.10 Развіццё культуры Беларусі ў хvіі – хvііі ст. Барока. Асветніцтва

4.11 Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі

5. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі

5.1 Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст.: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, сацыяльная і канфесійная палітыка

5.2 Вайна 1812 г. У Беларусі

5.3 Грамадска-палітычны рух у першай палове хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг. Змены ў палітыцы самадзяржаўя

5.4 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове хіх ст. Рэформы п.Кісялёва

5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы

5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага

5.7 Грамадска-палітычны рух ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый

5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма

5.9 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа

5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.

5.11 Фарміраванне беларускай нацыі

6. Беларускія землі ў 1914 – 1918 гг.

6.1 Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

Беларуская прамысловасць спецыялізавалася на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны. Прамысловыя прадпрыемствы па-ранейшаму знаходзіліся пераважна ў сельскай мясцовасці – бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. У 1900 г. 2/3 фабрык і заводаў, 45,4% усіх рабочых знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Найбольшае развіццё атрымалі тут вінакурэнне і дрэваапрацоўка. У пачатку ХХ ст. развіваліся ў першую чаргу кардонна-папяровая, запалкавая і леса-хімічная вытворчасць.

Для прамысловасці Беларусі быў характэрны нізкі паказчык узроўню канцэнтрацыі вытворчасці. Прадпрыемствы з колькасцю рабочых да 50 складалі пераважную большасць ад усіх прадпрыемстваў. Буйных прадпрыемстваў, дзе працавалі 500 і болей рабочых, было вельмі мала. У 1900 г. іх налічвалася ўсяго 9. Буйнейшым прадпрыемствам была тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродна. Тут працавала у 1900 г. 1445 рабочых. Сярод буйных фабрык таксама была ільнопрадзільная “Дзвіна” ў Віцебску.

Узровень канцэнтрацыі павысіўся ў пачатку ХХ ст., калі з’явіліся акцыянерныя таварыствы (прадпрыемствы, дзе капітал ствараўся з грашовых укладаў шэрагу прадпрымальнікаў і існаваў у форме акцый) і сіндыкатаў (форма аб’яднання прадпрымальнікаў, пры якой яны дамаўляюцца аб аб’ёмах вытворчасці і ўстанаўліваюць адзіную цану на сваю прадукцыю). Напярэдадні Першай сусветнай вайны налічвалася 34 акцыянерных прадпрыемства. З 1900 па 1913 г. аб’ём вытворчасці на іх павялічыўся ў 5,2 раза. Адбывалася пранікненне ў эканоміку Беларусі замежнага капіталу. У прыватнасці руска-бельгійскаму акцыянернаму таварыству належала віцебская ільнопрадзільная фабрыка “Дзвіна”. Першым сіндыкатам стаў створаны ў чэрвені 1905 г. у Мінску Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, які стаў ініцыятарам стварэння Усерасійскага запалкавага сіндыката. У Віцебску утварыўся сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў. У Оршы – манапалістычнае аб’яднанне піваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга краю.

Прамысловы пераварот у Беларусі адбыўся ў 1880 – 1890-я гг. першапачаткова ў дрэваапрацоўчай і металаапроўчай галінах. У цэлым ён праходзіў замаруджана і завяршыўся ў пачатку ХХ ст., калі ў асноўных сферах вытворчасці машынная тэхніка выцесніла ручную працу, а вадзяное кола было заменена паравым рухавіком.

Укараненне на прадпрыемствах машын патрабавала кваліфікаванай рабочай сілы. Дзякуючы гэтаму фарміраваўся пралетарыятклас наёмных рабочых, якія пазбаўлены ўласнасці на прылады працы і існуюць за кошт продажу сваёй рабочай сілы ўладальніку прадпрыемства. Галоўнай крыніцай фарміравання рабочага класу сталі былыя прыгонныя сяляне, а таксама работнікі мануфактур, рамеснікі. Асаблівасцю рабочага класа Беларусі была яго прывязанасць да сельскай мясцовасці. Толькі 1/3 рабочых знаходзілася ў гарадах. Буржуазія як клас фарміравалася з купецтва, мяшчан, уладальнікаў мануфактур, заможных рамеснікаў, а таксама заможных сялян.


Такім чынам, прамысловасць Беларусі зрабіла значны крок наперад. Колькасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў і рабочых на іх значна вырасла. Але, хаця тэмпы росту фабрычнай вытворчасці перавышалі на пачатку ХХ ст. агульнарасійскія, ўзровень яе па-ранейшаму зааставаўся адносна нізкім. Значную долю прадукцыі прамысловасці давалі мануфактуры і рамесна-саматужныя прадпрыемствы. У 1913 г. на душу насельніцтва ў Беларусі прыпадала амаль у два разы менш прамысловай прадукцыі, чым у Расіі.

Развіццю капіталістычнай гаспадаркі спрыялі паляпшэнне шляхоў зносін і сродкаў сувязі. У канцы ХІХ ст. у разліку на 100 км. кв. Беларусь мела шашэйных дарог у два разы, а рачных – у тры разы больш, чым еўрапейская частка Расіі. Праз тэрыторыю Беларусі прайшлі важнейшыя чыгуначныя магістралі: Пецярбургска-Варшаўская (1862 г.), Рыга-Арлоўская (1860-я гг.), Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская (1870-я гг.), Палеская (1880-я гг.), Пецярбургска-Адэская (1902 г.). Чыгункі давалі магчымасць хутчэй і ў большай колькасці дастаўляць разнастайныя тавары, садзейнічалі пашырэнню ўнутранага рынку і сувязей са знешнімі рынкамі. Гэта спрыяла памяншэнню ролі кірмашовага гандлю. На змену яму прыходзіў стацыянарны крамны гандаль.

У канцы ХІХ ст. галоўным таварам на беларускім рынку быў лес. Другое месца займала сельскагаспадарчая прадукцыя. Прадукты сельскай гаспадаркі і вырабы прамысловасці (спірт, запалкі, папера і кардон, аконнае шкло, цэгла, кафля, вяроўкі і канаты), акрамя збыту на месцы, вывозіліся ў расійскія і ўкраінскія губерні, за мяжу. Прывозілі ў Беларусь метал, машыны, вугаль, нафту, соль, збожжа. Хуткімі тэмпамі развіваўся гандаль прамысловымі таварамі.

Усё большае значэнне ў развіцці эканомікі Беларусі набывалі банкі – установы, якія ажыццяўляюць пасрэдніцтва ў крэдыце і плацяжах, канцэнтруюць грашовыя сродкі. У 1873 г. быў створаны Мінскі камерцыйны банк – першы прыватны банк на тэрыторыі Беларусі. У 1880-я гг. тут пачалі працаваць аддзяленні Дзяржаўнага, Сялянскага пазямельнага і Дваранскага зямельнага банкаў Расіі, а ў 1890-я гг. – шэрагу камерцыйных банкаў.

У ХІХ ст. у Беларусі налічвалася 42 гарады, а доля граджан складала 10% ад усяго насельніцтва.Агульная колькасць гараджан на працягу другой паловы ХІХ ст. вырасла ў 2,2 раза і склала ў 1897 г. 655 тыс. чалавек. Яна павялічвалася за кошт дваран, збяднелых сялян і выселеных з сельскай мясцовасці яўрэяў. Па тэмпах урбанізацыі беларускія губерні адставалі ад губерняў еўрапейскай часткі Расіі. Гарады Беларусі былі пераважна невялікія. У канцы ХІХ ст. толькі два горада мелі насельніцтва ад 50 да 100 тыс. чалавек – Мінск і Віцебск. 7 гарадоў мелі ад 20 да 50 тыс. жыхароў. У 1913 г. колькасць насельніцтва Мінска дасягнула 116, а Віцебска – 103 тыс. чалавек.


У першую чаргу раслі тыя гарады, што з’яўляліся чыгуначнымі вузламі. У значныя прамысловыя цэнтры ператварыліся Мінск, Гомель, Пінск, Віцебск, Гродна, Брэст, Бабруйск, Барысаў. Яны ўдвая, а то іболей павялічылі свае тэрыторыі. Былі пабудаваны фабрыкі і заводы, на ускраінах з’явіліся рабочыя пасёлкі. Рост гарадоў выклікаў праблему гарадскога грамадскага транспарту. Пракладваліся лініі конкі, якія злучалі гістарычны цэнтр, вакзал і прамысловую зону. У 1898 г. у Віцебску раней чым у Маскве і Пецярбургу быў пушчаны электрычны трамвай. У пачатку ХХ ст. у якасці грамадскага транспарту стаў выкарыстоўвацца аўтамабіль.

У беларускіх губернях у канцы ХІХ ст. існавала каля 320 мястэчак з насельніцтвам каля 680 тыс. чалавек. Пераважалі дробныя мястэчкі – каля 2 тыс. жыхароў, але каля 100 мястэчак мелі насельніцтва ад 2 да 5 тыс. чалавек. Рост гарадоў суправаджаўся зменай іх сацыяльнай структуры. Да канца ХІХ ст. сярод гараджан вылучаліся буржуазія і пралетарыят. У нацыянальным складзе гарадскога насельніцтва пераважалі яўрэі (53,5%) і рускія (17,7%). Беларусаў у гарадах было толькі 14,5%.

Такім чынам, у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. пад уздзеяннем буржуазных рэформ у Беларусі адбывалася станаўленне рыначнай эканомікі, якая ўключалася ў агульнарасійскі і еўрапейскі рынкі, завяршыўся прамысловы пераварот, сфарміраваліся класы буржуазнага грамадства, працякалі ўрбанізацыйныя працэсы, адбыліся карэнныя змены ў ладзе жыцця людзей.


5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.

Значны ўплыў на культурнае жыццë беларускіх зямель ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. аказала ўключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. У пачатку ХІХ ст. імператарам Аляксандрам І была праведзена новая ліберальная па сваёй сутнасці рэформа ў галіне адукацыі. У 1802 г. было створана Міністэрства народнай асветы і 6 вучэбных акруг. Беларускія землі ўвайшлі ў Віленскую навучальную акругу. Папячыцелем гэтай акругі быў прызначаны былы магнат Рэчы Паспалітай Адам Чартарыйскі. У 1803 г. існаваўшая ў Вільні Галоўная Літоўская школа была пераўтворана ў Віленскі універсітэт, які стаў цэнтрам навучальнай акругі. Паводле школьнага статута 1804 г., сістэма адукацыі будавалася па прынцыпе адзінства і пераемнасці: кожная школьная ступень была звязана з папярэдняй і наступнай, пераход у школу ажыццяўляўся без экзамена, на падставе дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Пачатковымі навучальнымі ўстановамі ў адпаведнасці з рэформай з’яўляліся прыходскія вучылішчы. Няпоўную сярэдюю адукацыю давалі павятовыя вучылішчы, у якіх вывучаліся польская і замежныя мовы, прыродазнаўчыя і фізіка-матэматычныя навукі, асновы гісторыі, права, логікі. Сярэднюю адукацыю навучэнцы атрымоўвалі ў гімназіях. Выкладанне дысцыплін вялося на польскай мове, а руская мова вывучалася па жаданні бацькоў вучняў.

Акрамя свецкіх навучальных устаноў на Беларусі працавалі школы ордэнаў каталіцкай і уніяцкай цэркваў. Сярэднюю адукацыю давалі езуіцкія калегіўмы, якія дзейнічалі ў Полацку, Віцебску, Оршы, Магілёве і Мсціславе. Полацкі калегіўм у 1812 г. быў ператвораны ў акадэмію.Усе гэтыя ўстановы працавалі да 1820 г., калі была забаронена дзейнасць езуіцкага ордэна ў Расіі. Існавалі таксама школы пры каталіцкіх кляштарах і базыльянскія школы.

Пасля ўзыходжання на расійскі прастол Мікалая І у галіне асветы зноў адбыліся змены. Замест адзінай сістэмы пераемна звязаных паміж сабой тыпаў школ уводзіліся дзве сістэмы, сфарміраваныя па саслоўным прынцыпе: адна з іх павінна была даваць элементарную адукацыю для ніжэйшых саслоўяў (прыходскае вучылішча з 1 годам навучання, затым трохгадовае павятовае вучылішча), другая – сярэдняй і вышэйшай адукацыі – пераважна для дваран (дамашняе навучанне, сямігадовая гімназія, універсітэт). З мэтай барацьбы супраць польскага ўплыву царскія ўлады стварылі на землях Віцебскай і Магілёўскай губерній Беларускую навучальную акругу (1829 – 1850 гг.). Тут навучанне ажыццяўлялася на рускай мове. Барацьба з польскім уплывам узмацнілася пасля паўстання 1830 – 1831 гг. У 1832 г. Віленскі універсітэт быў зачынены, а на яго базе былі створаны Медыка-хірургічная і Рымска-каталіцкая духоўная акадэміі. Яны ў 1842 г. і таксама былі закрыты па палітычных матывах. У школах у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове.


Важнай рысай у развіцці асветы першай паловы ХІХ ст. стала зараджэнне прафесіянальнай адукацыі на Беларусі. У 1840 г. у Горы-Горках пачала дзейнічаць земляробчая школа. У 1848 г. на яе базе адкрыўся Горы-Горацкі земляробчы інстытут – першая ў Расіі і адна з першых у Еўропе вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў.

Капіталістычнае развіццё краіны пасля адмены прыгоннага права патрабавала ўдасканалення сістэмы адукацыі. Таму разам з іншымі буржуазнымі рэформамі ў 60 – 70-я гг. XIX ст. была праведзена школьная рэформа. У адпаведнасці з рэформай пачатковымі школамі ў вёсках сталі народныя вучылішчы, у гарадах – гарадскія вучылішчы. Асноўнымі тыпамі сярэдніх навучальных устаноў для мужчын сталі класічныя гімназіі (вывучаліся гуманітарныя навукі) і рэальныя вучылішчы (вывучаліся прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі). Выпускнікі класічных гімназій мелі выключнае права паступлення ва універсітэты. Выпускнікі рэальных вучылішчаў маглі паступаць у тэхнічныя, гандлёвыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Выхаванкі жаночых гімназій атрымлівалі атэстат на званне настаўніцы пачатковай школы.

Ажыццяўленне школьнай рэформы супала з правядзеннем палітычнага курсу на далейшае пашырэнне рускага ўплыву на беларускіх землях пасля падаўлення паўстання 1863 – 1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, 8 сярэдніх навучальных устаноў. З 1881 г. у Расіі наступіў перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі, якая адмоўна паўплывала на сістэму народнай асветы. Значная частка народных вучылішчаў была закрыта, а замест іх разгортвалі сваю работу царкоўна-прыходскія школы і школы граматы. Тут праграма навучання была прасякнута духам казённага праваслаўя і манархізму. Саслоўны характар навучання падкрэсліваў цыркуляр ад 1887 г., празваны “цыркулярам пра кухарчыных дзяцей”, які прадпісваў не прымаць у гімназіі дзяцей кучараў, лакеяў, павароў і г.д.

Першая палова ХІХ ст. – час узнікнення навуковага беларусазнаўства. Вывучэнне Беларусі ажыццяўлялі Расійская акадэмія навук, Віленскі універсітэт, Маскоўскае таварыства аматараў старажытнасцей расійскіх, Віленскі музей старажытнасцей і Віленская археалагічная камісія. У гэты час убачылі свет шматлікія дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Так, прафесар Віленскага універсітэта М.Баброўскі знайшоў старадрукі І. Фёдарава і П. Мсціслаўца, выданні Ф. Скарыны. І.Грыгаровіч выдаў першы зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі – “Беларускі архіў старажытных грамат” (1824), склаў і адрэдагаваў чатыры тамы зборніка “Акты Заходняй Расіі”. І.Даніловіч выдаў зборнік дакументаў “Летапісец Літвы і руская хроніка”. Тэадор Нарбут увёў у навуковы ўжытак “Хроніку Быхаўца”.