ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 07.09.2025

Просмотров: 1593

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт

2.2 Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным вяках: этнічны склад, грамадскі лад, асаблівасці гаспадарчага развіцця і культуры

3. Беларускія землі ў V – пачатку хііі стст.

3.1 Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне супольнасцей крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема “старажытнарускай народнасці”

3.2 Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства іх – хі стст.

3.3 Палітычная гісторыя Тураўскага княства. Землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння ў іх – пачатку хііі стст.

3.4 Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба з крыжакамі і мангола-татарамі ў першай палове хііі ст.

3.5 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў іх – хііі стст.

3.6 Рэлігія і культура ў іх – хііі стст. Дзейнасць асветнікаў

4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл

4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.

4.2 Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў вкл у перыяд другая палова XIV – першая трэць XV стст.

4.3 Вялікае Княства Літоўскае ў 30-я гг. Хv ст. – першай палове хvі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці

4.5 Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай ў канцы хvі – першай палове хvііі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.6 Спробы рэформ у другой палове хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі

4.7 Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска вкл

4.8 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў хіv – хvііі ст.

4.9 Царква і рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія

4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі

4.10 Развіццё культуры Беларусі ў хvіі – хvііі ст. Барока. Асветніцтва

4.11 Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі

5. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі

5.1 Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст.: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, сацыяльная і канфесійная палітыка

5.2 Вайна 1812 г. У Беларусі

5.3 Грамадска-палітычны рух у першай палове хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг. Змены ў палітыцы самадзяржаўя

5.4 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове хіх ст. Рэформы п.Кісялёва

5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы

5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага

5.7 Грамадска-палітычны рух ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый

5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма

5.9 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа

5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.

5.11 Фарміраванне беларускай нацыі

6. Беларускія землі ў 1914 – 1918 гг.

6.1 Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

Ажыўленне эканамічнага развіцця беларускіх земляў, якое адбывалася па меры фарміравання ВКЛ, знайшло адлюстраванне ў жыцці гарадоў. На працягу ХІІІ – першай паловы XVI ст. на тэрыторыі Беларусі было каля 40 гарадоў. Асабліва значнай была роля такіх гарадоў, як Полацк, Віцебск, Брэст, Наваградак, Мінск, Слуцк. Гарадское насельніцтва расло галоўным чынам за кошт сялян, але дакладных дадзеных аб яго агульнай колькасці няма. Найбуйнейшым горадам на Беларусі быў Полацк (больш 10 тысяч чалавек). У параўнанні з ім насельніцтва Мінска, Гродна, Наваградка магло складаць толькі каля 4 тысяч чалавек. У гэты ж час на Беларусі пачалі ўзнікаць мястэчкіневялікія пасяленні гарадскога тыпу, якія ў асноўным належалі магнатам.

У XVI ст. у ВКЛ адбываўся значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва (урбанізацыя). Так, калі на 1500 г. у Княстве налічвалася 83 гарадскіх паселішча, то на 1600 г. – 387. Разам з тым большасць гарадскіх паселішчаў заставаліся невялікімі. Асноўнымі заняткамі гарадскога насельніцтва па-ранейшаму былі рамяство і гандаль. Рамеснікі адной спецыяльнасці аб’ядноўваліся ў цэхі. Першае ўзгадванне аб іх ёсць у вялікакняжацкай грамаце Мінску ад 1552 г. Цэхі з’яўляліся своеасаблівымі манапалізаванымі структурамі рамеснікаў пэўнай прафесіі, якія дапамагалі арганізаваць збыт прадукцыі, вызначыць цану, а таксама пазбегнуць канкурэнцыі з боку “партачоў (нецэхавых майстроў). Каб дабіцца у цэху высокага звання майстра, трэба было на працягу некалькіх гадоў прайсці школу вучня (“хлопца”), затым падмайстра (“чалядніка”). Толькі пасля гэтага здаваўся экзамен на майстра. Для праверкі ступені валодання сваім рамяством прэтэндэнт на майстра павінны быў зрабіць “штуку”.

З умацаваннем і паступовай цэнтралізацыяй ВКЛ паступова фарміруецца агульнадзяржаўны ўнутраны рынак ВКЛ. Рынкі гарадоў усё больш трывала звязвалі паміж сабою ўсе рэгіёны Княства. Гэтую сувязь забяспечвалі гарадскія гандляры, якіх у той час называлі “прасоламі”. Ва ўсіх гарадах і мястэчках у вызначаныя дні, звычайна раз–два за тыдзень, адбываліся таргі. Для іх правядзення былі адведзены спецыяльныя месцы – рынкі. Разам з унутраным гандлем у ВКЛ актыўна развіваўся і знешні, якім займаліся багатыя вярхі гарадскога купецтва. Іх называлі “гасцямі”. Так беларускія гандляры куплялі ў Кракаве, Любліне, Гнезна, Познані вялікімі партыямі сукно, палотны, жалеза, свінец, волава і прадавалі іх у беларускіх гарадах. На знешнім рынку беларускія купцы пераважна прадавалі вырабы мясцовага рамяства. Таксама ў Заходнюю Еўропу, Польшчу, Прыбалтыку і рускія гарады трапляла прадукцыя сельскай і лясной гаспадаркі: жыта, пшаніца, смала, каноплі, мёд, воск, сала, футры, сырыя і вырабленыя скуры, мыла, паташ (драўляны попел), драўніна.


Як бачна гарады станавіліся цэнтрамі фарміравання новых сацыяльна-эканамічых адносін, якія хоць і не выходзілі за межы феадальнага ладу, усё ж не ўкладваліся ў яго традыцыі. У выніку гарадское насельніцтва стала ставіць перад дзяржавай пытанне аб пашырэнні сваіх правоў. З гэтай прычыны апошнія атрымалі права на самакіраванне, вядомае як магдэбургскае права. Першай грамату на самакіраванне атрымала Вільня (1387 г.), потым Берасце (1390 г.). У XV ст. магдэбургскае права было нададзена яшчэ некалькім беларускім гарадам – Слуцку (1441 г.), Гародні (1496 г.), Полацку (1498 г.) і Менску (1499 г.). У XVІ ст. магдэбургскае права атрымаў і Віцебск (1597 г.), які, праўда, яшчэ з 1561 г. меў уласнае гарадское права, заснаванае на мясцовай прававой традыцыі. Гэта была адзіная сістэма гарадскога права славянскага паходжання, якая дзейнічала на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў эпоху позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Сімвалам горада з магдэбургскім правам з’яўлялася ратуша, у якой размяшчаўся гарадскі магістрат.

Аднак квітнеючыя беларускія гарады XVI – пачатку XVII ст. увайшлі ў другую палову XVII – XVIII ст. у стане страшэннага разбурэння. Сведчаннем таму сумныя лічбы. На 50 – 70 % былі разбураны гарадскія пасяленні Менскага, Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага ваяводстваў. Некаторыя населеныя пункты практычна былі зруйнаваны з зямлёй. Так, калі да пачатку ваенных дзеянняў другой Паўночнай вайны ў Крычаве мела жыхарства 500 сем’яў, то пасля засталося каля 20.

У XVIII ст. побач з рамеснай пачала фарміравацца мануфактурная арганізацыя вытворчасці. Мануфактурамі называлі прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы і шырокім яе падзеле. Мануфактуры ўзнікалі, перш за ўсё, у малых гарадах і мястэчках, бліжэй да крыніц сыравіны. Да таго ж у буйных гарадах значную канкурэнцыю ім складалі цэхі. Першыя мануфактуры з’явіліся ў 10 – 30-х гг. XVIII ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры, Свержаньская фаянсавая. Шырокую вядомасць набыла Слуцкая мануфактуры шаўковых паясоў, якія належалі Радзівілам.

У прадмесцях Гародні дзейнічалі створаныя Антоніем Тызенгаўзам суконная, баваўняная, палатняная, карункавая, панчошная, капялюшная, карэтная, аружэйная і іншыя дзяржаўныя мануфактуры. Усяго на 53 мануфактурах было занята 2400 рабочых. Тым самым, калі у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. беларускі горад перажываў заняпад у сваім развіцці. Звязаны ён быў з разбурэннямі і нястачамі ваеннага ліхалецця. Але ў другой палове XVIII ст. гаспадарчае жыццё горада аднавілася.



4.9 Царква і рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія

Праваслаўная царква ў ВКЛ з’яўлялася адной з асноўных хрысціянскіх канфесій. Яна пачала сваю дзейнасць на ўсходнеславянскіх землях яшчэ з часоў Старажытнай Русі. Пануючае становішча за праваслаўнай царквой на беларускіх землях захоўвалася і ў другой палове ХІІІ – XIV ст. Праўда, яе арганізацыйна-іерархічная падначаленасць змянілася, таму што кіеўскі мітрапаліт у XIV ст. зрабіў сваёй рэзідэнцыяй Уладзімір, а потым Маскву. У выніку Масква стала рэлігійным цэнтрам усіх усходнеславянскіх зямель, у тым ліку і тых, што ўваходзілі ў склад ВКЛ. Гэта магло садзейнічаць ўмацаванню ўплыву Масквы ў Літве не толькі ў рэлігійных пытаннях, але і ў палітычных. Каб пазбегнуць уплыву з боку Масквы, вялікія князі рабілі спробы стварэння асобнай царкоўнай арганізацыі на землях ВКЛ. Ужо ў часы праўлення Гедыміна была створана Літоўская праваслаўная мітраполія з цэнтрам у Наваградку.

Пры Альгердзе з 1355 г. літоўскім мітрапалітам з’яўляўся Раман. Пасля яго смерці асобныя мітрапаліты ў ВКЛ не прызначаліся. Толькі ў 1415 г. пры Вітаўце ў Наваградку адбыўся царкоўны сабор, які прызнаў новым мітрапалітам Рыгора Цамблака. Канчатковае адасабленне праваслаўнай царкоўнай арганізацыі ВКЛ ад маскоўскай адбылося ў 1458 г. З гэтага часу на ўсходнеславянскіх землях сталі дзейнічаць дзве асноўныя арганізацыі праваслаўнай царквы, з якіх адна захоўвала традыцыйнцю назву – “мітраполія Кіеўская і ўсяе Русі”, а другая стала называцца мітраполія “Масквы і ўсяе Русі”.

Тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад Полацкай, Турава-Пінскай, часткова мітрапаліцкай, Уладзіміра-Берасцейскай, Смаленскай і Чарнігаўскай епархій. Ніжэйшым структурным элементам праваслаўнай царкоўнай арганізацыі з’яўляўся прыход з мясцовым храмам.

Праваслаўная царква адыгрывала значную ролю ў грамадскім жыцці ВКЛ. Да прыкладу, полацкія архіепіскапы ўваходзілі ў савет полацкага князя, прысутнічалі на з’ездах мясцовай знаці, падпісвалі дагаворы з іншымі княствамі. Вялікую ролю адыгрывала царква ў духоўным жыцці: захаванні і пераемнасці культурнай спадчыны, пашырэнні кніжнай справы і асветы, развіцці мастацтва. Духоўныя дзеячы актыўна займаліся летапісаннем, палемічнай і літургічнай пісьменнасцю.

У XV – XVІ стст. праваслаўная царква вяла барацьбу супраць пашырэння ўплыву каталіцкай царквы ў ВКЛ. Пачынаючы з Ягайлы, праваслаўнае духавенства паступова стала губляць свае пазіцыі ў дзяржаве. Але, улічваючы, што большасць насельніцтва ВКЛ складалі праваслаўныя, вялікія князі да сярэдзіны XVІ ст. у дачыненні да царквы праводзілі адносна талерантную палітыку. Становішча праваслаўя значна пагоршылася пасля Берасцейскай уніі 1596 г. Большасць епіскапаў на чале з мітрапалітам перайшлі ва уніяцтва.


У адрозненні ад праваслаўя распаўсюджанне каталіцтва на Беларусі пачалося значна пазней – у пачатку ХІІІ ст. Тады насадзіць каталіцызм на тэрыторыі Беларусі імкнуліся самыя разнастайныя сілы – Лівонскі ордэн, Польскае каралеўства і сам Ватыкан. У сярэдзіне ХІІІ ст. па палітычных матывах каталіцтва прыняў князь Міндоўг. Разам з тым ваенна-палітычная барацьба з крыжакамі доўгі час перашкаджала распаўсюджанню і афіцыйнаму зацвярджэнню ў ВКЛ каталіцызму як дзяржаўнай рэлігіі.

Рэлігійнае становішча ў ВКЛ змянілася пасля Крэўскай уніі. Гэтая унія з’явілася своеасаблівай мяжой у гісторыі распаўсюджвання каталіцызму на тэрыторыі Беларусі. Пасля Крэўскай уніі падтрымліваць каталіцкую веру пачала сама вярхоўная ўлада, і каталіцтва набыло статус дзяржаўнай рэлігіі. У адпаведнасці з прывілеем Ягайлы феадалы-католікі атрымлівалі неабмежаваныя правы валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрагу дзяржаўных павіннасцей. Пры падтрымцы вярхоўнай улады пачала стварацца арганізацыйная структура каталіцкай царквы. У 1387 г. была створана Віленскае каталіцкае біскупства, якое ахапіла амаль усю тэрыторыю Беларусі. Хутка расла зямельная ўласнасць каталіцкай царквы. Віленскае біскупства ў сярэдзіне XVІ ст. значна пераўзыходзіла ўладанні ўсіх праваслаўных епархій ВКЛ.

З канца XІV ст. на Беларусі і ў Літве з’явіліся каталіцкія манаскія ордэны, непасрэдна падначаленыя папе рымскаму. Гэта былі ў асноўным “жабрацкія” ордэны францысканцаў (Ліда, Ашмяны, Пінск), аўгусцінцаў (Берасце), бернардзінцаў (Полацк). Іх з’яўленне таксама сведчыла пра распаўсюджанне каталіцызму ў ВКЛ.

У 1517 г. у Заходняй Еўропе пачалася Рэфармацыя, якая хутка набыла сапраўдны размах. Рэфарматары выступалі за аднаўленне чысціні хрысціянскай рэлігійнасці, перабудову царквы, лічылі, што асновай сапраўднай веры з’яўляецца толькі Біблія. Рэфарматары выступалі супраць гандлю індульгенцыямі (граматамі, якія адпускаюць грахі), усеўладдзя і разбэшчанасці каталіцкй царквы, пышнай абраднасці, царкоўнага землеўладання (царква не павінна быць багатай). Асноўнымі еўрапейскімі плынямі Рэфармацыі былі лютэранства, кальвінізм і цвінгліянства. Для вызначэння ўсіх плыняў Рэфармацыі выкарыстоўваецца тэрмін пратэстантызм.

У першай палове XVІ ст. Рэфармацыя з’явілася на тэрыторыі ВКЛ. Падставамі для яе распаўсюджвання можна лічыць крызіс каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, распаўсюджванне ў краіне рэнесансава-гуманістычных ідэй, вальнадумства, кнігадрукавання, пашырэнне міжнародных сувязей, у першую чаргу з Заходняй Еўропай. Распаўсюджванню ідэй Рэфармацыі садзейнічала моладзь, якая вучылася ў еўрапейскіх універсітэтах ці пражывала пры еўрапейскіх дварах манархаў.