ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 499
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
Ідэі пераадолення расколу хрысціянскай царквы ў 1054 г. і магчымасці заснавання самастойнай царквы. Незалежнай ад Польшчы і Масквы найшлі сваё ўвасабленне ў царкоўна-рэлігійнай уніі, што адбылася ў Бярэсці ў 1596 г.
Спачатку насаджэнне уніяцтва было гвалтоўным. Аднак . на мяжы ХУІІ-ХУІІІ стст. уніяцтва становіцца самай масавай канфесіяй, пашыраецца на 2\3 вясковага і гарадскога насельніцтва. у XVІІ ст. Буйнейшымі цэнтрамі уніяцтва на Беларусі былі Вільня, Брэст, Жыровіцкі манастыр, Полацкі Сафійскі сабор і інш. Пасля войнаў сярэдзіны ХУІІ ст. праваслаўю і рэфармацыйным цэрквам чыніліся царкоўна-рэлігійныя абмежаванні, таму к. ХУІІ- ХУІІІ стст. уніяцтва Уніяцкая царква ператварылася ў цэнтр захавання мовы і культуры беларусаў ва ўмовах паланізацыі. Не ўдалося набыць прывілеі каталіцкага духавенства, не было прадстаўлена ў Сенаце. У к. ХУІІІ ст. на Беларусі засталася толькі адна праваслаўная – Магілеўская епархія. Уніяцкая царква была скасавана ў 1839 г. пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расіі і падаўлення шляхецкага паўстання 1830-1831 гг., а насельніцтва далучана да праваслаўнай. У гэты ж час у датыненні да каталіцкіх кляштароў і касцёлу праводзяцца значныя абмежаванні. Насельніцтва Беларусі дзялілі па канфесійнай прыкмеце – праваслаўны – рускі, католік – паляк.
У канцы XІV ст. на Беларусі з’явіліся татары. З таго часу налічваецца значная мусульманская абшчына ў краіне. Яшчэ ў Сярэдневеччы ў беларускіх гарадах пражывалі яўрэі, аднак пасля увядзення мяжы яўрэйскай аседласці ў 1794 г. іх стала пераважная большасць, таму і іудзества прысутнічала ў рэлігійным жыцці Беларусі.
3. Рэфармацыя, Контррэфармацыя, уніяцтва.
Рэфармацыя – шырокі сацыяльна-палтычны і ідэалагічны грамадскі рух у Еўропе, накіраваны супраць каталіцкай царквы, які меў антыфеадальны характар (царква з’яўлялася буйнейшым феадалам, ёй у Заходняй Еўропе належала трэць усёй зямлі, на яе карысць насельніцтва плаціла так званую дзесяціну, уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку дзяржаў). Рэфармацыйны рух прывёў да ўзнікнення трэцяй плыні хрысціянства – пратэстанскай царквы (каталіцызм, праваслаўе). Рэфармацыя пачалася з выступлення супраць індульгенцый Марціна Лютэра (1517 г., Германія). Ідэйнымі крыніцамі Рэфармацыі былі гуманізм эпохі Адраджэння і серэдневяковыя ерасі. Галоўнае месца ў ідэалогіі Рэфармацыі займала вучэнне аб тым, што для выратавання душы верніка не патрабуецца пасрэдніцтва царквы. Царква павінна быць таннай і незаможнай. Адзінай крыніцай веры было абвешчана Свяшчэннае пісанне –Біблія.
У Беларусі Рэфармацыя была абумоўлена глыбокімі сацыяльна-гістарычнымі прычынамі і паўплавала на ўсе бакі народнага жыцця. Гараджане імкнуліся вызваліцца ад феадальнай залежнасці, магнаты і шляхта разлічвалі захапіць багацце і зямельныя ўладанні царквы, гарадскія нізы і сялянства змагаліся супраць уціску свецкіх і царкоўных феадалаў, хоць сялянскія масы не прынялі шырокага ўдзелу ў рэфармацыйным руху. На фарміраванне Рэфармацыі на Беларусі паўплывалі заходнееўрапейскі гуманізм, гусіцкая ідэалогія, вучэнні правадыроў еўрапейскай Рэфармацыі (асабліва кальвінізм), ідэі рускага вальнадумства (ересі Ф.Касога, Ігнація і інш.). Першыя пратэстанскія абшчыны ўзніклі ў першай палове ХУІ ст. У 1535 г. слуцкі князь Юрый Алелькавіч выдзяліў зямельны участак для лютэранскай царквы ў Слуцку. Найбольш пашырынай плынню Рэфарматарства на Беларусі стаў кальвінізм. У 1550-я гады ў духу кальвінізму былі рэфармаваны цэрквы ў Нясвіжы, Брэсце, Клецку, Ляхавічах, Койданаве, Навагрудку, пазней Віцебску, Мінску, Полацку і інш. У адрозненне ад Заходняй Еўропы, дзе галоўнай рухаючай сілай бюргерства і бедната, Рэфармацыю ў Беларусі падтрымлівалі буйныя феадалы, разлічваючы на адасабленне царквы ВКЛ ад Польшчы і Масквы. Гэта Радзівілы (галоўным пратэктарам кальвінізму ў ВКЛ быў М.Радзівіл Чорны), Кішкі, Сапегі, Хадкевічы, Тышкевічы і інш. Да 1560 г. рэфармацыйны рух на Беларусі набыў стройную кальвінісцкую арганізацыю, якая адрознівалася ад заходнееўрапейскага кальвінізму большай цярпімасцю. У 1563 г. пратэстанцкая шляхта была ўраўнавана ў правах з каталіцкай і праваслаўнай. Пры пратэстанскіх абшчынах адкрываліся школы, шпіталі, друкарні. Рэфармацыйныя друкарні дзейнічалі ў Брэсце, Любчы, Лоску, Нясвіжы. У ліку першых у 1553 г. была заснавана рэфармацыйная друкарня ў Брэсце (Мікалай Радзівіл Чорны), якая была першай друкарняй на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У другой палове ХУІ–першай палове ХУІІ ст. рэфармацыйныя выданні склалі каля 30% з 1,5 тыс. кніг, надрукаванных у ВКЛ. У 1560-я гг. вылучыўся радыкальна-рэфармацыйны кірунак – антытрынітарыі (прыхільнікі арыянства - арыяне), якія крытыкавалі асновы феадалізму, выступалі за сацыяльную роўнасць.
Контррэфармацыя – ідэйна-палітычны рух, накіраваны супраць ідэй Рэфармацыі і замацаванне пазіцый каталіцтва.
Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. у Беларусі пачаўся наступ Контррэфармацыі. Большасць магнатаў перайшла ў каталіцтва. У 1658г. была прынята пастанова соймавага суда аб выгнанні антытрынітарыяў з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Кальвінісцкія сборы засталіся только ў Бабруйску і Слуцку, лютэранскія – у Менску і Слоніме. Пры гэтым членамі пратэстанскіх абшчын былі амаль выключна іншаземцы (швейцарцы і немцы), якія жылі ў гэтых гарадах. У Рэчы Паспалітай Контррэфармацыя адрознівалася большай верацярпімасцю, тут не было значных праследаванняў інквізіцыяй іншаверцаў, як у Францыі гугенотаў ці ў Англіі – пурытан. Адным са сродкаў пашырэння каталіцкага ўплыву стала дзейнасць Ордэна езуітаў, іх навучальныя ўстановы былі лепшымі ў Еўропе. Яны заснавалі ў Вільні Акадэмію, якая пазней стала вядома як Віленскі ўніверсітэт, мелі добрую рэпутацыю сярод насельніцтва дабрачыннай дзейнасцю: аказаннем медыцынскай дапамогі, утрыманнем шпіталяў, аптэк, прытулкаў для беднякоў. Контррэфармацыя ў ВКЛ была накіравана і супраць праваслаўя. Шляхта і праваслаўная ў тым ліку, што прыхільна ставілася да пратэстантызму пераходзіла ў каталіцтва.
Утварэнне уніяцкай царквы (Берасцейская царкоўна-рэлігійная ўнія)
Кіраўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій вякамі выношвалі ідэю скасаваць негатыўныя наступствы царкоўнага расколу 1054 г., пераадолець супярэчнасці паміж цэрквамі і ўзмацніць хрысціянства праз яднанне. Вялікія князі Ягайла і Вітаўт, Свідрыгайла, Аляксандр мелі на мэце стварэнне адзінай самастойнай царквы, без падзелу на каталіцкую і праваслаўную. Была спроба рэалізацыі уніі ў 1439 г. у Фларэнцыі. Фармальна яна пашыралася і на Вялікае княства Літоўскае, але фактычна не была тут ажыццёўлена.
Пэўным колам у ВКЛ здавалася, што шляхам рэгіянальнай уніі магчыма вырашыць праблему супрацьстаяння на нашых землях Захаду і Усходу і стварыць самастойную царкву. Для шэрагу грамадскіх і рэлігійных дзеячаў царкоўны кампраміс з'яўляўся таксама сродкам інтэграцыі ў Заходнюю Еўропу. Праваслаўная царква апынулася ў другой палове XVI ст. у крызісным стане, не магла задаволіць духоўныя патрэбы грамадства, адмаўляла поспехі еўрапейска культуры, не мела вышэйшых навучальных устаноў,губляла свой аўтарытэт у грамадстве, праваслаўнае святарства не заўседы было падрыхтавана. Таму праваслаўныя іерархі спрабавалі дабіцца ўзвышэння царквы і вярнуць ей былую моц. Найперш яе пакідала знаць - прадстаўнікі інтэлектуальнай і палітычнай эліты, якія не маглі задаволіць свае духоўныя патрэбы ў праваслаўнай царкве, падтрымалі спачатку Рэфармацыю, а потым перайшлі ў каталіцызм. Спробы мясцовай іерархіі рэфармаваць царкву поспеху не мелі. Пасля спусташальнай Лівонскай вайны распаўсюджвання уплыву Масквы ў ВКЛ баяліся.
У 1577г. езуіт Пятр Скарга выдаў “Аб адзінстве царквы Божай”, дзе выклаў план і ўмовы царкоўнай ўніі. Умовы: праваслаўныя прызнаюць вяршэнства рымскага папы, але захоўваюць ранейшыя царкоўныя абрады.
Ідэя стварэння уніяцкай царквы была падтрымана значнай часткай вышэйшых іерархаў праваслаўнай царквы Беларусі і Украіны, дзяржаўнымі дзеячамі ВКЛ. часткай феадалаў. Арганізатарамі уніі былі брэсцкі епіскап Іпацій Пацей і луцкі епіскап Кірыла Тарлецкі. Каталіцкая царква атрымала магчымасць распаўсюджвання каталіцызму. На працягу 1590-1595 гг. былі выпрацаваны Артыкулы-ўмовы, якія прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад польскага касцёла, павышэнне сацыяльнага статусу епіскапата, захаванне ўсходняй (візантыйскай) традыцыі пры прызнанні улады рымскага папы.
Царкоўны сабор 6-9 кастрычніка 1596 г. у Берасці санкцыянаваў гэты акт. Каралеўскі універсал 15 кастрычніка 1596 г. зацвердзіў унію. Духавенства абіралася выключна з ураджэнцаў Беларусі і Украіны. Грэка-католікі захавалі праваслаўную абраднасць і юліянскі каляндар.
У станаўленні ўніяцтва вылучаюць перыяды:
к. ХУІ – 20-я гг. ХУІІ стст.– насільнае навязванне ўніі.
30-гг. ХУІІ – ХУІІІ стст.– распаўсюджанне ўніяцтва.
Спачатку ўніцтва пачало насаджацца прымусова, зачыняліся цэрквы і школы, забаранялася ўжыванне царкоўна-славянскай і беларускай мовы. Гэта выклікала незадавальненне праваслаўнага насельніцтва і хвалю антыўніяцкіх выступленняў (у Віцебску -1623г. – забіты Іясафат Кунцэвіч. У Полацку, магілеве, Менску, Воршы. )
У 30-40-я гг. XVII ст. адбываецца пашырэнне уніяцкай царквы сярод сялянства, гарадскіх нізоў, часткі сярэдняй і дробнай шляхты. Магнаты і большасць шляхты пасля падаўлення Рэфармацыі аддавалі перавагу каталіцтву. Поспехі новага веравызнання ў значнай меры былі забяспечаны мірнымі, негвалтоўнымі метадамі, спыненнем уціску, рэформамі: рэарганізацыяй Базыльянскага ордэна (ордэн св. Васіля вялікага), які займаўся кнігавыдавецтвам, падрыхтоўкай багаслоўскіх кадраў, меў уласную сістэму адукацыі.
Прычыны шырокага распаўсюджання ўніяцтва:
Па абраднасці не адрознівалася ад праваслаўнай (пасля 1720г. – Замойскага сабора, які крыху наблізіў да каталіцтва, не значна);
У царкоўнай службе выкарыстоўваліся польская, беларуская, царкоўнаславянская, лацінская.
4. Дасягненні ў развіцці культуры Беларусі эпох Адраджэння і Асветніцтва і іх уплыў на развіццё культуры Беларусі
Адраджэнне, Рэнесанс – эпоха станаўлення раннебуржуазнай культуры ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў Х1У – ХУ1 ст. Характэрнай асаблівасцю эпохі Адраджэння быў зварот да культуры Антычнасці. Аднак імкненне “адрадзіць” (адсюль і назва Адраджэння) антычнае мастацтва, філісофію было не простай рэстаўрацыяй, а зыходным пунктам для новай культуры, галоўным момантам якой выступал гуманізм, які лічыў чалавека свабоднай і моцнай істотай.
Архітэктура
Замкі – “кастэлі” –пабудаваныя для абароны ў спецыяльных штучных месцах, найбольш важных для ваенных патрэб (распаўсюджаных ў Заходняй Еўропе ў сярэдневеччы. Самы ранні такі замак – Лідскі (1320-я гг.), Крэўскі (1330-я гг.)
Будаўніцтва замкаў у зручных прыродных умовах – на ўзвышшах, берагах рэк. Самы старажытны такі замак – Навагрудскі, пазней Гродзенскі – у к. XVI ст. перабудаваны для Стэфана Баторыя і стаў каралеўскай рэзідэнцыяй. Замкі ператвараюцца ў палацы–рэзідэнцыі буйнай шляхты (Мірскі замак). У к. XVI ст. выкарыстоўваюцца бастыёны і курціны (валы). А сам замак ператвараецца ў палац (Нясвіжскі замак. 1583 г. арх. Бернардоні).
Культавае будаўніцтва
Абарончага тыпу– Троіцкі касцёл у в. Ішкальдзі Баранавіцкага р-на 1472г.,
З выкарыстаннем Перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, 1494-1505 гг.,
Элементаў готыкі і Рэнесансу Царква у в. Мураванка Шчучынскі р-н, Гродзенская вобл.; Царква Св. Міхаіла ў Сынкавічах Зэльвенскі р-н, Гродзенская вобл. к. XV– пач. XVI ст.
У сяр. XVI ст. з’яўляюцца рэфармацыйныя зборы– тып культавай пабудовы пратэстантаў. Праабражэнская царква ў Заслаўі Мінская вобл.(сяр. XVI ст.), кальвінісцкі збор у Смаргоні Гродзенская вобл. 2 пал. XVI ст. большая частка збораў была перабудавана ў XVII–XVIII стст.
З’яўленне стылю барока ў Беларусі адбываецца амаль адначасова з Еўропай к. XVI–XVII стст.
Архітэктура ў ВКЛ у XVII –XVIIIстст. развівалася ў стылі еўрапейскага барока.Першы касцел у стылі барока ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе –у Нясвіжы, арх. Джавані Бернардоні ў канцы XVIст. У XVII –XVIIIстст. склаўся архітэктурны стыль Віленскае барока– перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор.
У к. XVIIIст арх. Стыль барока змяніўся класіцызмам: палацава-паркавы ансамбль у Гомелі Румянцавых=Паскевічаў, Ружанах. Слоніме, Дзярэчыне, Валожыне.
Жывапіс
Манументальны (фрэскавы роспіс)
Станкавы (іконапіс) XIV– XVI ст. распаўсюджваюцца свецкія і рэнесансныя матывы.
Абраз “Маці Боская Адзігітрыя Іерусалімская” XV ст. Варварынская царква, Пінск; Абраз “Маці Боская Замілаванне” з в. Маларыта XIV– XVстст.
Уплыў заходнееўрапейскага мастацтва – “Пакланенне вешчуноў” – абраз з в. Дрысвяты Браслаўскі р-н 1514 г.
XIV– XV ст. – зараджэнне станковага партрэтнага жанра. Да сяр. XVI ст. Партрэты пісаліся пераважна па заказу польскага караля ці князя Літоўскага.
Від партрэта, пашыранага ў XVI – XVIII ст. на Беларусі – сармацкі,назва звязана з паданнем аб паходжанні шляхты ад ваяўнічых плямен – сарматаў, што насялялі Усходнюю Еўропу ў IV– VI ст.
Сармацкія партрэты мелі надпісы інфарацыйнага характару, выявы гербаў. Чалавек паказаны ў парадным адзенні у акружэнні розных прадметаў, што адлюстроўвала яго ўнутраны свет, характар, прынадлежнасць да сацыяльнай групы і палажэнне ў свеце. – партрэт Юрыя Радзівіла (2 палова XVI ст.)
Партрэт Ежы Радзівіла 1590г., Партрэт Кацярыны Слуцкай 1580г.
Цэнтры партрэтнага жывапісу – Вільня, Нясвіж, Супрасль, Слуцк.
Від мастацтва - Кніжная мініацюра XIV– XVI ст.
Буйныя цэнтры па выкананню кніг: Супрасльскі, Жыровіцкі, Віцебскі (Маркаў) манастыры, Наваградак, Слуцк, Вільня, Пінск, Полацк. У XIV– XVI ст. рукапісы ўпрыгожвалі выявамі людзей, жывел, фантастычных жывел – тэраталагічны стыль