ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 07.09.2025

Просмотров: 1646

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт

2.2 Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным вяках: этнічны склад, грамадскі лад, асаблівасці гаспадарчага развіцця і культуры

3. Беларускія землі ў V – пачатку хііі стст.

3.1 Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне супольнасцей крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема “старажытнарускай народнасці”

3.2 Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства іх – хі стст.

3.3 Палітычная гісторыя Тураўскага княства. Землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння ў іх – пачатку хііі стст.

3.4 Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба з крыжакамі і мангола-татарамі ў першай палове хііі ст.

3.5 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў іх – хііі стст.

3.6 Рэлігія і культура ў іх – хііі стст. Дзейнасць асветнікаў

4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл

4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.

4.2 Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў вкл у перыяд другая палова XIV – першая трэць XV стст.

4.3 Вялікае Княства Літоўскае ў 30-я гг. Хv ст. – першай палове хvі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці

4.5 Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай ў канцы хvі – першай палове хvііі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.6 Спробы рэформ у другой палове хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі

4.7 Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска вкл

4.8 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў хіv – хvііі ст.

4.9 Царква і рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія

4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі

4.10 Развіццё культуры Беларусі ў хvіі – хvііі ст. Барока. Асветніцтва

4.11 Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі

5. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі

5.1 Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст.: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, сацыяльная і канфесійная палітыка

5.2 Вайна 1812 г. У Беларусі

5.3 Грамадска-палітычны рух у першай палове хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг. Змены ў палітыцы самадзяржаўя

5.4 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове хіх ст. Рэформы п.Кісялёва

5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы

5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага

5.7 Грамадска-палітычны рух ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый

5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма

5.9 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа

5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.

5.11 Фарміраванне беларускай нацыі

6. Беларускія землі ў 1914 – 1918 гг.

6.1 Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

З канца XV ст. на жыццё ВКЛ аказваў уплыў такі знешнепалітычны фактар, як абвастрэнне адносін з Маскоўскай дзяржавай. Масква стала прэтэндаваць на ролю збіральніка былых зямель Кіеўскай Русі. Адрозненні паміж усходнеславянскім насельніцтвам Літвы і Маскоўскай дзяржавы ў мове і культуры тады былі яшчэ нязначнымі. Вельмі важным фактарам было тое, што насельніцтва гэтых краін спавядала адну праваслаўную веру і называла сябе аднолькава – рускімі. Каб перахапіць ініцыятыву ў збіранні рускіх зямель, маскоўскія князі абвясцілі сябе абаронцамі праваслаўя.

Адносіны паміж Масквой і Літвой найбольш абвострыліся пры маскоўскім князі Іване ІІІ, які аб’явіў свае правы на “спадчыну Рурыкавічаў” – ўсе землі былой Кіеўскай Русі. Агрэсія Масквы прыкрывалася ідэяй абароны праваслаўных падданых ВКЛ ад прыцяснення. Пачаліся войны з ВКЛ. Іван ІІІ выкарыстаў смерць Казіміра Ягайлавіча і ў 1492 г. выказаў тэрытарыяльныя дамаганні да Літвы. У падданства да маскоўскага князя сталі пераходзіць князі парубежных тэрыторый ВКЛ (Варатынскія, Вяземскія, Бяляўскія). У выніку Масква без цяжкасцяў авалодала землямі ў вярхоўях Акі. Гэта стала повадам для першай маскоўска-літоўскай вайны 1492 – 1494 гг. Для ВКЛ вайна аказалася няўдалай, княства было непадрыхтаваным да шырокіх ваенных дзеянняў. Урэшце Аляксандр адмовіўся ад прэтэнзій на Ноўгарад, Пскоў, Цвер, Разань. Мірны дагавор падмацоўваўся шлюбам вялікага князя Аляксандра з дачкой Івана ІІІ Аленай.

Мір паміж Масквой і Літвой быў нядоўгім. Прычынай гэтага было непрызнанне ВКЛ за вялікім князем маскоўскім тытула “государя всея Руси”. Новы пераход на бок Масквы шэрага князёў памежных абласцей стаў повадам для другой маскоўска-літоўскай вайны 1500 – 1503 гг. Маскоўскае войска ў 1500 г. разбіла войска Літвы на р. Ведрашы, недалёка ад Дарагабужа. У палон патрапіў гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі. У выніку ВКЛ страціла вялікую тэрыторыю на Верхняй Ацэ, Чарнігава-Северскую зямлю з гарадамі Гомель, Чарнігаў, Старадуб, Пуціўль, Ноўгарад-Северскі, частку Смаленшчыны. Да Масквы адышлі таксама частка Кіеўскай і Віцебскай зямель. Усяго ў выніку гэтай вайны Літва страціла 19 гарадоў, а Аляксандр вымушаны быў прызнаць за маскоўскім вялікім князем тытул “государя всея Руси”.

У час гэтой вайны Аляксандру пасля смерці яго брата караля польскага Яна Альбрэхта ў 1501 прапанавлі адначасова ўзначаліць ВКЛ і Польшу, аднавіўшы тым самым дынастычную ўнію дзвюх дзяржаў, якая існавала пры Казіміры ў 1447 – 1492 гг. Палякі спадзяваліся, што менавіта такі іх выбар (а на трон прэтэндавалі і іншыя браты Александра) дазволіць ізноў уключыць ВКЛ у сверу сваіх інтарэсаў. Аляксандр прыняў прапанову і стаў каралём польскім (1501 – 1506 гг.).


3 70-х гадоў XV ст. Вялікаму княству Літоўскаму давялося адбіваць частыя набегі крымскіх татар, якія суправаджаліся разбурэннямі беларускіх гарадоў і сёл. Татары ўводзілі ў палон мірных жыхароў, якіх потым нярэдка прадавалі ў рабства. Колькасць набегаў значна вырасла ў пачатку XVІ ст. За перыяд з 1474 г. па 1569 г. татары зрабілі 75 набегаў на землі Княства. 3-за адсутнасці арганізаванай абароны на поўдні татарская конніца лёгка пранікала ў глыбінныя раёны Беларусі, а насельніцтва нашага краю вымушана было плаціць ардыншчыну – дзяржаўны падатак, які ішоў на тое каб адкупіцца ад Крыма (сплочваўся пераважна футрам). Войска ВКЛ не раз разбівала крымскіх татар. Гэта адбылося на рацэ Уша недалёка ад Бабруйска (1502 г.), пад Давыд-Гарадком (1503 г.). Але рашаючая бітва адбылася ў 1506 г., калі пад Клецкам на рацэ Лань татары былі разбіты літоўскім войскам, якім камандаваў Міхаіл Глінскі (выхадзец з шляхецкага роду з татарскімі каранямі). Радасная вестка аб перамозе паспела дайсці да вялікага князя, які быў у гэты час у Вільні. Аляксандр памёр амаль адразу пасля бітвы. Бітва пад Клецкам стала буйнейшай перамогай над крымчакамі ў Беларусі і паклала канец іх буйным набегам за Прыпяць.

Перад смерцю Аляксандр завяшчаў літоўскі прастол свайму брату Жыгімонту (пятаму сыну Казіміра). Палякі, баючыся страціць Літву, таксама абралі Жыгімонта польскім каралём. Жыгімонт стаў кіраўніком дзяржавы будучы ўжо ў немаладым узросце. Ён пракняжыў 42 гады, таму ў гісторыю увайшоў пад імем Жыгімонта І Старога (1506-1548 гг.).

Пачатак праўлення князя быў вельмі складаным. У 1507 – 1508 гг. адбылася трэцяя маскоўска-літоўская вайна. У красавіку 1507 г. маскоўскія войскі былі пасланы на Полаччыну і Смаленшчыну. Яны абмінулі крэпасці і пустошылі воласці ў глыбіні ВКЛ, даходзячы да Бярэзіны. Нечакана вайна з Масквой для Княства ўскладнілася ўнутрыпалітычнай праблемай. У лютым 1508 г. М. Глінскі ўзняў мяцеж сцпраць Жыгімонта Старога. Міхаіл Глінскі ў свой час карыстаўся асабістай дружбай вялікага князя Аляксандра, аднак пасля смерці таго быў адхілены ад двара і трапіў у няміласць да новага гаспадара. У выніку Глінскі паставіў задачу стварыць самастойную дзяржаву на былых старажытнарускіх землях і самаму ўзначаліць яе. Паўстанне было падтрымана праваслаўнымі феадаламі і маскоўскім князем Васілём ІІІ. Зноў было выкарыстана “рускае пытанне”.

Ваенныя дзеянні пачаліся вясной 1508 г. на поўдні Беларусі, дзе ў Глінскага былі буйныя маёнткі. Цэнтрам паўстання стаў горад Тураў. Адсюль Глінскі са сваім атрадам дайшоў да Мазыра, авалодаў Клецкам і Капылём. На бок паўстанцаў перайшлі многія князі паўднёва-ўсходніх і ўсходніх зямель (Орша, Крычаў, Гомель). У саюзе з маскоўскім ваяводам Васілем Шамячычам М.Глінскі ўзяў у аблогу Мінск і Слуцк, аднак няўдала. Апошні з названых гарадоў мужна абараняла княжна Анастасія Слуцкая, у якую быў закаханы Глінскі. Але не убачыўшы перспектывы перамогі Масква адмовілася дапамагаць мяцежнікам, і паўстанне было падаўлена. Закончылася і вайна 1507-1508 гг. Быў падпісаны “вечны мір”, па якому ВКЛ прызнала пераход да Масквы зямель, страчаных у час праўлення Аляксандра.Сам Міхал Глінскі збег у рускія землі, дзе яго пляменніца Алена хутка стала новай жонкай вялікага князя маскоўскага, ад гэтага шлюбу нарадзіўся Іван Васільевіч IV (Іван Грозны).


Умовы міру 1508 г. не задаволілі Маскву. Васіль III жадаў захапіць Смаленск і рыхтаваўся да новай вайны. Яго падтрымала Свяшчэнная рымская імперыя германскай нацыі і іншыя еўрапейскія краіны. У 1512 – 1522 гг. адбылася чацвёртая маскоўска-літоўская вайна. 19 снежня 1512 г. руская армія на чале з вялікім князем рушыла да Смаленска. Але асада скончылася безвынікова. У 1513 г. адбылася другая асада Смаленска. Толькі па выніках трэцяга паходу на Смаленск 30 чэрвеня 1514 г. горад капітуляваў. Васіль III, рушыў на захад да Оршы. Тут на рацэ Крапіўна адбылася грандыёзная бітва. 8 верасня 1514 г. Канстанцін Астрожскі з 30-тысячным войскам разграміў 80-тысячнае войска князя Булгакава-Голіцы і баярына Чалядніна. Пасля гэтага вайна набыла пазіцыйны характар і працягвалася яшчэ амаль дзесяць гадоў. Аднак усе спробы ВКЛ вярнуць заваяваныя Масквой землі былі дарэмныя. У выніку ў 1522 г. было заключана пяцігадовае перамір’е, якое потым было прадоўжана яшчэ да 1533 г. Смаленск па ўмовах міру заставаўся за Масквой, аднак у тытул Васіля ІІІ не ўпісвалася тытулаванне “князь смаленскі”.

Смерць Васілія III і смуты ў Маскоўскай дзяржаве пры яго малалетнім пераемніку падштурхнулі Вялікае княства Літоўскае да спробы вяртання заваяваных Масквой тэрыторый. Пачалася пятая маскоўска-літоўская вайна 1534 – 1537 гг. Жыгімонт І Стары імкнуўся адваяваць Смаленск, аднак ВКЛ змагло вярнуць толькі Гомель і некаторыя нязначныя воласці на ўсходзе. У 1537 г. зноў было заключана перамір’е, якое працягвалася да самай Лівонскай вайны.

У часы праўлення Жыгімонта Старога пагрозу для ВКЛ па-ранейшаму складалі крымскія татары, набегі якіх працягваліся. У 1521 г. татары спустошылі землі паміж Слуцкам і Пінскам. Рашаючая бітва адбылася ў 1527 г. на рацэ Альшаніца (правы прыток Дняпра), недалёка ад Кіева. Войска ВКЛ пад кіраўніцтвам К. Астрожскага разграміла татар.

Жыгімонта шанавалі як разумнага і разважлівага кіраўніка. Праўленне Жыгімонта Старога вызначалася адсутнасцю каталіцкага фанатызму ў адносінах да праваслаўных. Пры ім на пасаду трокскага ваяводы быў уключаны праваслаўны князь К. Астрожскі. Жыгімонт Стары быў вядомы як надзвычай адукаваны манарх, апякун навук. Ён меў у Вільні вялікую бібліятэку, запрашаў да сябе таленавітых скульптараў, архітэктараў, мастакоў, дапамагаў асветніку Ф.Скарыне. Даволі прагрэсіўнымі поглядамі вызначалася і яго жонка, прадстаўніца вядомага міланскага роду Бона Сфорца, якая ў далейшым стала ініцыятарам многіх рэформ у ВКЛ.



4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці

Пасля смерці Жыгімонта Старога гаспадаром ВКЛ і Польшчы стаў яго сын Жыгімонт ІІ Аўгуст (1548 – 1572 гг.). Важнейшым мерапрыемствам вялікага князя з’явілася падпісанне Віленскага прывілея 1563 г., у якім праваслаўная і каталіцкая шляхта былі канчаткова ўраўняны ў правах. Віленскі прывілей меў не столькі практычнае значэнне, колькі фармальнае, бо дыскрымінацыйныя нормы Гарадзельскага прывілея фактычна не дзейнічалі (асабліва пасля прыняцця прывілеяў 1434 і 1447 гг.). Прывілей 1563 г. быў выдадзены з мэтай палітычнай кансалідацыі шляхты ВКЛ пасля няўдач у Лівонскай вайне.

Разам з тым пры Жыгімонце Аўгусце стала адкрытым супрацьстаянне магнатаў з аднаго боку і шляхты – з другога. Справа ў тым, што на соймах да голасу шматлікай шляхты ніхто не прыслухоўваўся. Усё вырашалі магнаты. Асабліва яскрава супрацьстаянне магнатаў і шляхты выявілася ў час сойма, які сабраўся ў 1562 г. пад Віцебскам. На ім шляхта звярнулася да вялікага князя з просьбай “учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіраць і права аднолькавае ўжываць”. Гэты зварот Жыгімонт Аўгуст не змог задаволіць, аднак вярхоўная ўлада, каб прыцягнуць на свой бок шляхту, правяла адміністрацыйна-тэрытарыяльную і судовую рэформы 1565 – 1566 гг. Быў уведзены адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на ўзор польскага (створаны новыя ваяводствы і паветы), утвараліся павятовыя соймікі, якія вырашалі мясцовыя пытанні, і павятовыя суды, дзе галоўную ролю адыгрывала шляхта.

У гэты ж час ВКЛ аказалася ўцягнута ў чарговы маштабны канфлікт з Масквою. Да сярэдзіны XVI ст. Лівонскі ордэн апынуўся ў абставінах сур’ёзнага палітычнага крызісу. Гэта праявілася ў першую чаргу ў ваенным аслабленні дзяржавы. Крызіснае становішча Лівоніі выкарысталі суседнія краіны – Маскоўская дзяржава і Вялікае княства Літоўскае. Зацікаўленасць у падпарадкаванні Лівоніі вынікала са стратэгічна-абарончых меркаванняў і гандлёва-эканамічных інтарэсаў краін. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам, спадзяючыся “прарубіць” выхад у Балтыйскае мора. У 1559 г. магістр ордэна Готгард Кетлер звярнуўся за дапамогай да вялікага князя Жыгімонта ІІ Аўгуста. Паміж ордэнам і княствам быў заключаны саюз і ордэн перайшоў пад патранат ВКЛ. Але захаваць у час вайны сваю тэрыторыю ордэн не здолеў. Частку зямель захапіла Данія, частку – Швецыя, а Курляндыя і Земгалія, стаўшы наследным герцагствам, апынуліся ў залежнасці ад ВКЛ. У выніку ў 1561 г. Лівонскі ордэн спыніў сваё існаванне.