ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 07.09.2025
Просмотров: 1643
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт
3. Беларускія землі ў V – пачатку хііі стст.
3.2 Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства іх – хі стст.
3.5 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў іх – хііі стст.
3.6 Рэлігія і культура ў іх – хііі стст. Дзейнасць асветнікаў
4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл
4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.
4.2 Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў вкл у перыяд другая палова XIV – першая трэць XV стст.
4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці
4.6 Спробы рэформ у другой палове хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі
4.7 Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска вкл
4.8 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў хіv – хvііі ст.
4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі
4.10 Развіццё культуры Беларусі ў хvіі – хvііі ст. Барока. Асветніцтва
4.11 Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі
5. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі
5.4 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове хіх ст. Рэформы п.Кісялёва
5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы
5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага
5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма
5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.
5.11 Фарміраванне беларускай нацыі
Рэфармацыя ў ВКЛ мела шэраг асаблівасцей. Па-першае, яна не стала народнай, ахапіла толькі магнатаў, шляхту, часткова гарадскія вярхі. Магнаты пад крылом новай веры хацелі адгарадзіцца ад каталіцкай Польшчы і аслабіць уладу вялікага князя, якога падтрымлівала каталіцкая царква. Шляхту прываблівала тое, што царква адмаўлялася ад землеўладання і можна было за кошт яе фондаў пашырыць свае ўладанні. Гарадскія вярхі змагаліся супраць прывілеяў каталіцкай царквы, якія ўшчамлялі іх сацыяльна-эканамічныя правы, супраць канкурэнцыі царквы ў сферах гандлю і рамяства. Па-другое, значны ўплыў на Рэфармацыю аказалі рэнесансава-гуманістычныя павевы. У выніку фарміравалася талерантнае грамадства (у той час, як у Заходняй Еўропе пачыналіся рэлігійныя войны). Па-трэцяе, у пэўнай ступені на Рэфармацыю ў ВКЛ аказалі ўплыў гусіцкі і анабаптысцкі рухі (анабаптысты выступалі за хрышчэнне людзей у свядомым узросце). Па-чацвёртае, на тэрыторыі ВКЛ Рэфармацыя праходзіла і ў праваслаўнай царкве ў форме распаўсюджання “ерасяў”. У прыватнасці, яна выявілася у руху несцяжацеляў, якія выступалі супраць накапіцельства, царкоўнага землеўладання. У ВКЛ з Масквы збеглі старац Арцёмій, Феадосій Касы, Фама.
Найбольшае распаўсюджанне на Беларусі атрымаў кальвінізм. Галоўным ідэолагам і мецэнатам кальвінізму ў ВКЛ быў М. Радзівіл Чорны. Менавіта пры яго непасрэдным удзеле ў 1553 г. у Вільні і Берасці былі заснаваны першыя кальвінісцкія абшчыны (зборы). У XVІ ст. на Беларусі існавала каля 85 кальвінісцкіх цэркваў. Прыхільнікам Рэфармацыі былі даспадобы рэспубліканскія прынцыпы, якія прапагандавалі кальвіністы. Кальвінісцкія абшчыны (у адрозненні ад лютэранскіх) былі больш самастойнымі: феадалы ці гараджане самі збіралі сродкі на ўтрыманне храмаў, выбіралі святароў – міністраў.
Дзейнасць кальвіністаў не абмяжоўвалася толькі рэлігійнай барацьбой. Пры кальвінісцкіх зборах адкрываліся школы, шпіталі, друкарні. Адна з першых школ з’явілася ва ўладаннях жмудскага старасты Яна Кішкі. Рэктарам гэтай школы быў вядомы гуманіст Ян Ліцыній Намыслоўскі. У 1553 г. пад апекай М. Радзівіла Чорнага ў Берасці была адкрыта першая на тэрыторыі Беларусі друкарня, дзе была выдадзена “Радзівілаўская Біблія” (першы поўны пераклад Бібліі на польскую мову).
У 60-я гг. XVІ ст. у ВКЛ з’яўляецца асобная плынь Рэфармацыі – антытрынітарызм (арыянства), да якой далучыліся некаторыя кальвіністы. У Беларусі арыяне называлі сябе літоўскімі братамі. Яны выступалі за рэфармаванне рымска-каталіцкай царквы, крытыкавалі асноўныя догмы хрысціянскай рэлігіі, у тым ліку вучэнне аб адзінасутнасці Троіцы. Асабліва актыўным дзеячам быў Сымон Будны – выдатны рэлігійны дзеяч, мысліцель, асветнік. Сацыяльныя праблемы найбольш актыўна ставілі прадстаўнікі левага, плебейска-сялянскага крыла антытрынітарыяў – Марцін Чаховіц, Павел з Візны, Якуб з Калінаўкі, Пётр з Ганёндза. Яны выступалі супраць прыгнёту, войнаў, за ліквідацыю прыватнай уласнасці.
Рафармацыя мела важныя вынікі ў плане грамадска-палітычнага, сацыяльнага і духоўнага развіцця зямель ВКЛ. Па-першае, Рэфармацыя садзейнічала пашырэнню асветы (пры зборах адкрываліся школы, была зроблена спроба заснаваць у Вільні ВНУ – рэфармацыйную акадэмію), актывізацыі духоўнага жыцця грамадства, распаўсюджанню ідэй гуманізму, чалавечай роўнасці. Пры зборах ствараліся шпіталі і друкарні. Па-другое, Рэфармацыя садзейнічала рэлігійнай талерантнасці. Па ініцыятыве магнатаў-пратэстантаў быў прыняты Віленскі (1563 г.) прывілей, які ўраўноўваў ва ўсіх правах шляхту “хрысціянскай веры”. У 1573 г. у Рэчы Паспалітай быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнання. Па-трэцяе, Рэфармацыя садзейнічала барацьбе магнатаў ВКЛ за палітычную адасобленасць ад Польшчы. Па-чацвёртае, Рэфармацыя садзейнічала пашырэнню сувязей з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Разам з тым Рэфармацыя не дасягнула такога высокага ўзроўня, што ў краінах Заходняй Еўропы.
Пашырэнне рэфармацыі садзейнічыла развіццю контррэфармацыі – рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі. Ён разгарнуўся ва ўсіх краінах Еўропы. Пачатак Контррэформацыі ў Еўропе паклаў Трыдэнцкі сабор. Асноўнымі сродкамі барацьбы з Рэфармацыяй сталі інквізіцыя і ордэн езуітаў. У ВКЛ Контррэфармацыя пачалася ў 1569 г. (пасля заключэння Люблінскай уніі). Контррэфармацыя ў ВКЛ мела свае асаблівасці. Тут не было такіх жорсткіх падзей, як Варфаламееўская ноч 1572 г. у Еўропе, кастроў інквізіцыі. Паступова зачыняліся пратэстанцкія храмы, друкарні, прыхільнікі найбольш радыкальных рэфармацыйных рухаў высылаліся за межы. Контррэфармацыя ў ВКЛ выявілася ў місіянерска-прапаведніцкай дзейнасці каталіцкай царквы, у пашырэнні ўладанняў касцёла, узрастанні ўплыву католікаў у палітычным жыцці і сферы асветы. Контррэфармацыя аказала адмоўны ўплыў не толькі на пратэстантызм, але і на праваслаўе. Справа ў тым, што многія праваслаўныя магнаты пад уплывам Рэфармацыі сталі пратэстантамі, а затым пад уплывам езуітаў перайшлі ў каталіцтва.
Наступленне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася таксама і ў заключэнні Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г. Спробы аб’яднання праваслаўнай і каталіцкай цэркваў адбываліся адразу пасля царкоўнага расколу 1054 г. Папа рымскі неаднойчы прапаноўваў канстанцінопальскаму патрыярху ўмовы аб’яднання пад сваім верхавенствам, аднак той адмаўляўся.
У ВКЛ ідэя уніі ўзнікла ў канцы XIV ст., калі Княства пачало збліжэнне з каталіцкай Польшчай. Так, першай спроба была зроблена Ягайлам і мітрапалітам Кіпрыянам, якія ў 1396 г. прапанавалі склікаць уніяцкі сабор у “рускіх” землях ВКЛ. У 1418 г. на Канстанцкім Усяленскім Саборы ад імя Вітаўта мітрапаліт Рыгор Цамблак вёў перагаворы аб уніі. У 1439 г. адбыўся Фларэнтыйскі сабор, дзе унія была абвешчана, аднак падтрымкі з боку праваслаўнага насельніцтва ВКЛ яна не атрымала.
Новы этап ў развіцці уніяцкай ідэі адносіцца да 80 – 90-х гг. XVІ ст., калі ўжо была ўтворана Рэч Паспалітая і актывізавалася дзейнасць каталіцкай царквы. У гэты час ідэолагі каталіцызму прыйшлі да высновы, што прымусам насадзіць каталіцкую рэлігію ў ВКЛ немагчыма, што трэба мяняць тактыку, улічваць рэальныя абставіны. Ватыкан стаў разглядаць уніяцтва як пераходны “мосцік” у каталіцызм. Да уніі схіляліся і кіруючыя колы ВКЛ, частка магнатаў і шляхты. Яны лічылі, што аб’яднанне цэркваў будзе садзейнічаць спыненню рэлігійных спрэчак, умацаванню дзяржаўна-палітычных асноў Княства.
Апошнім штуршком да рэалізацыі ідэі царкоўнай уніі стала ўтварэнне ў 1589 г. маскоўскай патрыярхіі. Цяпер праваслаўная арганізацыя ВКЛ магла трапіць у падпарадкаванне не аслабленаму Канстанцінопалю, а моцнай Маскве. А гэтага кіеўскі мітрапаліт не хацеў, таму і пайшоў у падпарадкаванне папе рымскаму, які абяцаў шэраг ільгот. Умовы Берасцейскай уніі былі выкладзены яшчэ ў кнізе лідэра езуітаў ВКЛ Пятра Скаргі “Аб адзінстве царквы Божай” (1577 г.). У рэшце рэшт пасля доўгай падрыхтоўкі кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза звярнуўся да папы рымскага з праектам уніі і той у 1595 г. гэты праект зацвердзіў. Засталося толькі правесці царкоўны сабор у самой Рэчы Паспалітай. Сабор сабраўся у кастрычніку 1596 г. у Берасці. Міхаіл Рагоза, Іпаці Пацей, Кірыла Цярлецкі і яшчэ 5 епіскапаў падтрымалі унію, а Гедэон Балабан і Міхаіл Капысценскі выступілі супраць яе.
У выніку ў Рэчы Паспалітай замест праваслаўнай царквы усё ж была абвешчана царкоўная унія і ўтворана новая грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква. Кіеўскі мітрапаліт цяпер атрымліваў блаславенне не ад канстанцінопальскага патрыярха, а ад папы рымскага, праваслаўныя вернікі прызнавалі вяршэнства Рыма, але пры гэтым захоўвалі ўсе праваслаўныя абрады. Мова богаслужэнняў па-ранейшаму была царкоўнаславянскай.
Аднак унія напачатку не стала асновай кансалідацыі, раскол сабора быў перанесены на грамадства. У выніку гвалтоўных метадаў насаджэння уніі і традыцыяналізму свядомасці праваслаўных святароў і прыхаджан па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. Так, у 1623 г. у Віцебску быў забіты уніяцкі архіепіскап Іясафат Кунцэвіч. Пасля гэтых падзей у 1620-1630-я гады кіруючыя колы і уніяцкія іерархі спынілі жорсткі ўціск праваслаўя. Урад Рэчы Паспалітай быў вымушаны прызнаць дзейнасць праваслаўнай царквы. Гэтаму спрыялі так званыя артыкулы прымірэння, зацверджаныя Варшаўскім соймам 1633 г.
Разам з тым пачаліся рэформы ва уніяцкай царкве, якія праводзілі мітрапаліты Іосіф Руцкі, Анастас Сялява, Рафаіл Корсак. Быў створаны уніяцкі манаскі ордэн базыльян (які арганізаваў эфектыўную сістэму школьнай адукацыі па ўзору езуіцкай), пачалася падрыхтоўка вопытных уніяцкіх святароў, выкарыстанне беларускай мовы ў богаслужэбнай практыцы. Хуткае распаўсюджанне уніяцкай царквы было выклікана і тым, што захоўвалася праваслаўная абраднасць. Толькі Замойскі сабор 1720 г. крыху наблізіў уніяцкую абраднасць да каталіцкай. У выніку уніятамі да канца XVІІІ сталі 80 % (3/4) хрысціянскага насельніцтва. Разам з тым уніяцкая царква не стала пануючай у Рэчы Паспалітай. Уніяты не былі прадстаўлены ў Сенаце, а дзяржава хоць і падтрымлівала уніяцкую царкву, але лічыла яе другараднай.
4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі
Беларуская культура ў другой палове ХІІІ – XV ст. мела сярэдневяковы характар, развівалася пад вялікім уплывам з боку царквы. Праваслаўная царква была носьбітам старажытнарускіх традыцый, а каталіцтва ўносіла элементы еўрапейскай культуры. Пісьменнасць была распаўсюджана ў асноўным толькі сярод класа феадалаў, школы існавалі пераважна пры манастырах і цэрквах і былі мала даступныя народу. У ХІІІ – XV стст. на Беларусі па-ранейшаму распаўсюджвалася царкоўна-рэлігійная літаратура з яе асноўнымі жанрамі. Гэта – кнігі Бібліі, жыціі святых. Выдатнымі ўзорамі кніжнай справы з’яўляюцца рукапісныя Лаўрышаўскае і Друцкае Евангеллі XIV ст., Жыровіцкае Евангелле XV ст., якія змяшчаюць мініяцюры. Вокладкі рукапісных кніг рабіліся з дошак, абцягваліся скурамі і ўпрыгожваліся металічнымі пласцінкамі, каштоўнымі камянямі.
Выдатнымі прыкладамі ўрачыстага красамоўства з’яўляюцца творы Рыгора Цамблака: шматлікія пропаведзі, пахвальныя “словы” і жыціі. Сярод свецкіх літаратурных твораў асаблівай папулярнасцю карысталіся такія перакладныя творы, як “Александрыя”, “Троя”, “Трыстан і Ізольда” (больш вядомая на нашых землях пад назвай “Аповесць пра Трышчана”) . З арыгінальных твораў вылучаецца “Хаджэнне ў Царград” Ігнація Смаляніна (канец XIV ст.). Яго апісанне падарожжа мела пазнавальны характар. У XV ст. з умацаваннем ВКЛ узнікла агульнадзяржаўнае летапісанне (беларуска-літоўскія летапісы “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”).
У замкавым будаўніцтве XIV – XV стст. пераважаў раманскі стыль. Збудаванні мелі масіўны і суровы выгляд. Падобныя замкі маюць назву “кастэлі”. У раманскім стылі былі пабудаваны каменныя замкі ў Крэве, Лідзе, Віцебску. У царкоўным будаўніцтве ў гэты час распаўсюджваецца готыка. Для гэтага стылю характэрны вастраканечныя вежы, вузкія вокны, стральчатыя аркі. Яркім прыкладам з’яўляецца Троіцкі касцёл XV ст. у вёсцы Ішкальдзь (Баранавіцкі раён). Гэты касцёл уяўляе сабой храм абарончага тыпу. У канцы XV ст. быў перабудаваны ў храм-крэпасць Сафійскі сабор у Полацку. Царква-крэпасць была ўзведзена ў 1407 г. таксама у в. Сынковічы (Зэльвенскі раён).
Прыкладам жывапісу XIV – XV стст. з’яўляюцца фрэскі і абразы. У фрэсках капліцы святой Тройцы ў Люблінскім замку, якія былі напісаны майстрамі з Беларусі і захаваліся да нашага часу, адлюстравана выява Ягайлы – адна з першых партрэтных выяў у беларускім мастацтве. З помнікаў партрэтнага мастацтва таксама трэба назваць партрэт Ульяны і Альгерда на сцяне царквы на Верхнім замку ў Віцебску. Найбольш славутым творам жывапісу гэтага часу з’яўляецца ікона “Маці Божая Замілаванне” з Маларыты (Брэсцкая вобласць). У XIV – XV стст. у касцёлах з’яўляюцца драўляныя скульптуры. Найбольш ранні помнік – “Распяцце” XIV ст. з в. Галубічы (Віцебская вобласць). Пачынаючы з XІV ст. шырокае распаўсюджанне атрымоўвае кафля – керамічныя пліткі. Ёю абкладвалі сцены печаў, выкарыстоўвалі для абліцоўкі сцен будынкаў.