ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 07.09.2025

Просмотров: 1648

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт

2.2 Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным вяках: этнічны склад, грамадскі лад, асаблівасці гаспадарчага развіцця і культуры

3. Беларускія землі ў V – пачатку хііі стст.

3.1 Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне супольнасцей крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема “старажытнарускай народнасці”

3.2 Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства іх – хі стст.

3.3 Палітычная гісторыя Тураўскага княства. Землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння ў іх – пачатку хііі стст.

3.4 Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба з крыжакамі і мангола-татарамі ў першай палове хііі ст.

3.5 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў іх – хііі стст.

3.6 Рэлігія і культура ў іх – хііі стст. Дзейнасць асветнікаў

4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл

4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.

4.2 Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў вкл у перыяд другая палова XIV – першая трэць XV стст.

4.3 Вялікае Княства Літоўскае ў 30-я гг. Хv ст. – першай палове хvі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці

4.5 Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай ў канцы хvі – першай палове хvііі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.6 Спробы рэформ у другой палове хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі

4.7 Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска вкл

4.8 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў хіv – хvііі ст.

4.9 Царква і рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія

4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі

4.10 Развіццё культуры Беларусі ў хvіі – хvііі ст. Барока. Асветніцтва

4.11 Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі

5. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі

5.1 Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст.: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, сацыяльная і канфесійная палітыка

5.2 Вайна 1812 г. У Беларусі

5.3 Грамадска-палітычны рух у першай палове хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг. Змены ў палітыцы самадзяржаўя

5.4 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове хіх ст. Рэформы п.Кісялёва

5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы

5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага

5.7 Грамадска-палітычны рух ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый

5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма

5.9 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа

5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.

5.11 Фарміраванне беларускай нацыі

6. Беларускія землі ў 1914 – 1918 гг.

6.1 Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

Купцы і мяшчане павінны былі аплочваць і зямельныя ўчасткі, і сыравіну, і рабочую сілу. У выніку гарадская купецка-мяшчанская прамысловасць была прадстаўлена ручной вытворчасцю ў форме рамяства і дробнакапіталістычных прадпрыемстваў, у тым ліку адзінкавых мануфактур. Прадпрыемствы рамеснага тыпу ўяўлялі сабой невялікія майстэрні, дзе адзін гаспадар-майстар выкарыстоўваў працу не больш чым пяці работнікаў. Гаспадары майстэрняў да пачатку 1850-х гг. уваходзілі ў цэхі. Да дробнакапіталістычных адносіліся рамесныя прадпрыемствы з колькасцю рабочых ад 6-і да 15-і, а таксама мануфактуры.

Прамысловасць Беларусі у першай палове ХІХ ст. спецыялізавалася ў асноўным на перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і мясцовай сыравіны. Вядучай яе галіной была першапачаткова суконная. Таксама важную ролю адыгрывалі вінакурная, мукамольная, цукровая, сыраварная, маслабойная, гарбарная, мылаварная, шкляная, дрэваапрацоўчая і металаапрацоўчая галіны. Найбольш развітай у прамысловых адносінах была Гродзенская губерня, другое месца займала Магілёўская, трэцяе – Мінская. Найменш развітай у прамысловых адносінах была Віцебская губерня.

Пасля вайны 1812 г. на Беларусі адбываліся працэсы урбанізацыі. На Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст. налічвалася 40 гарадоў і больш за 380 мястэчак. За перыяд з 1825 г. да 1861 г. гарадское насельніцтва павялічылася са 151 да 320 тыс. чалавек. Праўда, тлумачыўся гэты рост не столькі эканамічнымі фактарамі, колькі існаваннем мяжы яўрэйскай аселасці і прымусовым ссяленнем у гарады і мястэчкі яўрэяў, а таксама павелічэннем вайсковых гарнізонаў. Адбыліся змены і ў сацыяльнай структуры горада – пачаўся працэс фарміравання новых класаў прамысловай буржуазіі і вольнанаёмных рабочых (у большасці – прыгонных сялян, адпушчаных панамі на зарабаткі).

Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі праводзіліся работы па паляпшэнні шляхоў зносін, што спрыяла ўключэнню гаспадаркі Беларусі ў агульнарасійскі рынак. Важную ролю адыгрывалі водныя шляхі. Эфектыўнасць іх выкарыстання была павышана за кошт пабудовы і рэканструкцыі каналаў, што злучылі рэкі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў: Аўгустоўскага (Нёмана і Віслы), Агінскага (Дняпра і Нёмана), Бярэзінскага (Дняпра і Заходняй Дзвіны), Днепра-Бугскага (Дняпра і Віслы). Шырокія шляхі-гасцінцы звязалі беларускія гарады з іншымі рэгіёнамі імперыі і Еўропы. Найбуйнейшай была Маскоўска-Варшаўская шаша, якая праходзіла праз тры беларускія губерні: Магілёўскую, Мінскую і Гродзенскую.


Паляпшэнне шляхоў зносін і рост гарадскога насельніцтва спрыялі развіццю знешняга і ўнутранага гандлю. Арганізатарамі гандлю выступалі купцы. Прадметамі экспарту былі збожжа, лён, пянька, каноплі, лес, спірт, смала, паташ і інш. На Беларусь завозілі пераважна прамысловыя вырабы, прарвыя рухавікі і машыны, а таксама металы, соль, тытунь, каву і г.д.

Традыцыйнай формай мясцовага гандлю былі кірмашы, якія звычайна праводзіліся ў дзень царкоўных святаў. Да сярэдзіны ХІХ ст. яны адыгравалі істотную ролю. Усяго на Беларусі налічвалася каля 270 кірмашоў. Найбуйнейшым кірмашом быў Зэльвінскі (гадавы абарот перавышаў 1 млн. руб.). Акрамя гэтага, трэба назваць Свіслацкі кірмаш у Гродзенскай губерні, Асвейскі і Бешанковіцкі – у Віцебскай губерні, Любавіцкі – у Магілёўскай губерні, Кантрактавы – у Мінску, Троіцкі – у Гомелі. У гарадах і мястэчках паступова распаўсюджваўся пастаянны крамны гандаль.


5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы

Тэндэнцыі капіталістычнага развіцця эканомікі ўступалі ў супярэчнасць з феадальнай сістэмай гаспадарання. Адсталасць Расійскай імперыі ад краін Заходняй Еўропы стала відавочнай пасля паражэння ў Крымскай вайне. Захаванне прыгоннага права хавала ў сябе небяспеку моцнага выбуху сацыяльнага пратэсту сялян, а да таго ж падрывала міжнародны аўтарытэт Расіі (на той момант адзінай еўрапейскай дзяржавы, дзе захоўваўся прыгон). Таму Аляксандр ІІ пайшоў на ліквідацыю прыгоннага права.

У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт для падрыхтоўкі аграрнай рэформы. Аднак на пасяджэннях выявіліся рознагалоссі па гэтым пытанні. Таму Аляксандр ІІ вырашыў справакаваць дваран на адмену прыгону. Гэта ўдалося зрабіць праз віленскага генерал-губернатара У.І. Назімава. У верасні 1857 г. памешчыкі Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў звярнуліся да імператара з просьбай даць дазвол на вызваленне сялян без зямлі. 20 лістапада 1857 г. Аляксандр ІІ выдаў рэскрыпт (указ), якім ухваліў намеры дваран і дазволіў стварэнне ў кожнай губерні камітэта па паляпшэнні становішча сялян. Свае праекты губернскія камітэты накіроўвалі ў Пецярбург, у створаныя пры Галоўным камітэце (створанага замест Сакрэтнага камітэта) Рэдакцыйныя камісіі, якія і павінны былі выпрацаваць праект вызвалення сялян. У кастрычніку 1860 г. Рэдакцыйныя камісіі былі распушчаны. Праект накіравалі на зацвярджэнне спачатку ў Галоўны камітэт, а потым у Дзяржаўны савет.

Ажыццяўленне аграрнай рэформы пачалося з падпісання імператарам 19 лютага 1861 г. Маніфеста, а таксама агульнага і мясцовых “Палажэнняў аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці”. У сельскай мясцовасці Беларусі абнародаванне адбывалася ў красавіку – маі. Звычайна Маніфест зачытваўся сялянам у цэрквах і тлумачыўся святарамі. Напісаны ён быў маскоўскім мітрапалітам Філарэтам, якога ў народзе празвалі Фількам, вельмі заблытана і незразумелай для сялян мовай. Адсюль ўзнік выраз “Фількіна грамата” (бязглузды дакумент).

Прыгонныя сяляне адразу атрымлівалі асабістую свабоду і грамадзянскія правы, станавіліся “вольнымі сельскімі абывацелямі”. Яны маглі несці асабістую адказнасць перад судом, заключаць пагадненні, у тым ліку маёмаснага характару, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, паступаць у навучальныя ўстановы, пераходзіць у іншыя саслоўі. У той жа час сяляне працягвалі заставацца ніжэйшым, падатным саслоўем. Яны па-ранейшаму былі прымацаваны да месца жыхарства, маглі падвяргацца цялесным пакаранням (да 1904 г.).


У сельскай мясцовасці ўводзілася новая сістэма кіравання, заснаваная на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне кожнага памешчыцкага маёнтка аб’ядноўваліся ў сельскую грамаду (абшчыну), збіраліся на сельскія сходы для вырашэння гаспадарчых пытанняў. Рашэнні сходаў выконваў выбарны сельскі стараста. Некалькі суседніх сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыходу, складалі воласць. На валасным сходзе сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Сельскае і валасное праўленні выконвалі распараджэнні ўлад, сачылі за парадкам у вёсцы, займаліся раскладкай і зборам падаткаў.

Дзейнасць сельскага і валаснога кіраўніцтва, а таксама ўзаемаадносіны паміж сялянамі і памешчыкамі кантраляваліся міравымі пасрэднікамі, якіх прызначаў Сенат з ліку мясцовых дваран-памешчыкаў. Яны мелі шырокія паўнамоцтвы, не падпарадкоўваліся ні губернатару, ні міністру, а павінны былі выконваць патрабаванні закона.

Памешчыкі захавалі ўласнасць на зямлю, што належала ім да рэформы. Сяляне павінны былі выкупіць палявы надзел, які знаходзіўся ў іх карыстанні. Да зацвярджэння ўрадам выкупной здзелкі яны лічыліся “часоваабавязанымі” і за карыстанне зямлёй павінны былі адпрацоўваць паншчыну або плаціць аброк. Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і “часоваабавязанымі” сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры палявога надзелу і павіннасцяў з яго (яны вызначаліся па дамоўленасці сялян з памешчыкам). На складанне і падпісанне ўстаўных грамат адводзілася два гады.

Дапушчальныя межы дамоўленасцяў паміж сялянамі і памешчыкамі былі акрэслены заканадаўча. Нормы і ўмовы надзялення беларускіх сялян зямлёй былі вызначаны двума мясцовымі палажэннямі, якія ўлічвалі асаблівасці землекарыстання (гл. табл.).

Мясцовае палажэнне для Вялікарасійскіх, Новарасійскіх і беларускіх губерняў (Магілёўская і 8 паветаў Віцебскай губ.)

Мясцовае палажэнне для Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і часткова Віцебскай губерняў

Абшчыннае землекарыстанне

Падворнае землекарыстанне

Памер надзела мог быць ў памерах ад 1 – 2 да 4 – 5,5 дзесяцін у залежнасці ад якасці зямлі на душу мужчынскага полу.

Калі надзел перавышаў норму, або калі ў памешчыка заставалася менш за 1/3 зручных зямель, памешчык мог адрэзаць (адрэзкі).

Захоўваліся дарэформенныя надзелы. Калі ў памешчыка заставалася менш за 1/3 зручных зямель, мог адрэзаць.

За “поўны надзел” паншчына – 40 дзён мужчынскіх і 30 жаночых у год.

Чынш у сярэднім – 8 руб. у год

Паншчына – 23 дні мужчынскіх і жаночых.

Чынш – не больш 3 руб. за дзесяціну.

Адказнасць – кругавая парука

Асабістая адказнасць


Урад лічыў, што рана ці позна “часоваабавязаныя” адносіны спыняцца, сяляне заключаць з памешчыкамі выкупныя здзелкі па кожным маёнтку. Працягласць тэрміну “часоваабавязанага”становішча залежала ад згоды памешчыка перавесці сялян на выкуп. У аснову выкупной аперацыі была пакладзена 6-працэнтная капіталізацыя гадавога чыншу. У прыватнасці, калі надзел складаў 4 дзесяціны, а гадавы чынш 8 руб., памешчык Віцебскай губерні павінен быў атрымаць такую суму, якая, калі яе пакласці ў банк, давала б яму штогод у выглядзе 6-ці працэнтаў 8 рублёў. Каб вылічыць суму выкупной аперацыі, складзем прапорцыю:

8 руб. – 6%

х руб. – 100%

8 * 100 : 6 = 133,33

Такім чынам, сума роўная 133 руб. 33 кап. Значыць, за 1 дзесяціну зямлі селянін павінен быў заплаціць 33 руб. 33 кап., што значна перавышала яе рыначны кошт (18 руб.). У сялян такіх грошай звычайна не было. На дапамогу ім прыходзіла дзяржава, якая выплочвала да 80% сумы. Гэта афармлялася як пазыка, якую селянін павінен быў выплочваць 49 гадоў з высокімі працэнтамі. З 1 студзеня 1907 г. выкупныя плацяжы былі датэрмінова адменены. Да гэтага часу сяляне выплацілі ў 3 разы больш, чым каштавала набытая імі зямля.

Падобныя ўмовы рэформы не маглі задаволіць сялян. Яны палічылі, што памешчыкі падмянілі сапраўдны царскі Маніфест. На Беларусі пачаўся ўздым сялянскага руху. У 1861 г. адбылося 379 хваляванняў беларускіх сялян (у 9 разоў больш, чым у 1860 г.). Сяляне сарвалі двухгадовы тэрмін падпісання ўстаўных грамат. На 1 студзеня 1863 г. былі падпісаны толькі 18,5% грамат. У сувязі з паўстаннем 1863 – 1864 гг. ва ўмовы рэформы былі ўнесены змены. З мэтай адцягнуць сялян ад удзелу ў паўстанні урад адмяніў у Заходніх губернях часоваабавязанае становішча. Уводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў. Выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў. Былі створаны павятовыя камісіі для праверкі і выпраўлення ўстаўных грамат. У выніку іх дзейнасці ў часткі сялян павялічыліся зямельныя надзелы, знізіўся памер чыншу і, адпаведна, выкупных плацяжоў. За сялянамі замацоўвалася права карыстання сервітутамі: пашамі, сенажацямі, лясамі.

У 1867 г. было праведзена пазямельнае ўладкаванне дзяржаўных сялян. Аброк, які яны плацілі за зямлю, павялічваўся на 10% і ператвараўся ў абавязковыя выкупныя плацяжы, а сяляне далучаны да разраду ўласнікаў. Такім чынам, аграрная рэформа 1861 г. стала рубяжом паміж феадалізмам і капіталізмам у Расійскай імперыі. Яна ліквідавала прыгоннае права, стварыла ўмовы для развіцця рыначных адносін. Умовы вызвалення і надзялення зямлёй беларускіх сялян аказаліся больш спрыяльнымі ў сувязі са зменамі, выкліканымі паўстаннем 1863 – 1864 гг.