ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 07.09.2025

Просмотров: 1633

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт

2.2 Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным вяках: этнічны склад, грамадскі лад, асаблівасці гаспадарчага развіцця і культуры

3. Беларускія землі ў V – пачатку хііі стст.

3.1 Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне супольнасцей крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема “старажытнарускай народнасці”

3.2 Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства іх – хі стст.

3.3 Палітычная гісторыя Тураўскага княства. Землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння ў іх – пачатку хііі стст.

3.4 Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба з крыжакамі і мангола-татарамі ў першай палове хііі ст.

3.5 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў іх – хііі стст.

3.6 Рэлігія і культура ў іх – хііі стст. Дзейнасць асветнікаў

4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл

4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.

4.2 Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў вкл у перыяд другая палова XIV – першая трэць XV стст.

4.3 Вялікае Княства Літоўскае ў 30-я гг. Хv ст. – першай палове хvі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці

4.5 Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай ў канцы хvі – першай палове хvііі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.6 Спробы рэформ у другой палове хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі

4.7 Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска вкл

4.8 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў хіv – хvііі ст.

4.9 Царква і рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія

4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі

4.10 Развіццё культуры Беларусі ў хvіі – хvііі ст. Барока. Асветніцтва

4.11 Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі

5. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі

5.1 Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст.: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, сацыяльная і канфесійная палітыка

5.2 Вайна 1812 г. У Беларусі

5.3 Грамадска-палітычны рух у першай палове хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг. Змены ў палітыцы самадзяржаўя

5.4 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове хіх ст. Рэформы п.Кісялёва

5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы

5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага

5.7 Грамадска-палітычны рух ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый

5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма

5.9 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа

5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.

5.11 Фарміраванне беларускай нацыі

6. Беларускія землі ў 1914 – 1918 гг.

6.1 Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

Рэформа прадвызначыла даволі маруднае развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы, па шляху, які называюць “прускім”. Сутнасць яго ў тым, што памешчыкі захоўвалі ўласнасць на зямлю, а сяляне, якія на гэтай зямлі працавалі, вымушаны былі выкупляць яе па завышаных цэнах. Рэформа пакінула шэраг перажыткаў феадалізму: буйное памешчыцкае землеўладанне, адпрацоўкі, выкупныя плацяжы, цераспалосіцу, сервітуты. Адным са значных перажыткаў была абшчына, якая кантралявала кожны крок селяніна. Вострай заставалася праблема сялянскага малазямелля. Захоўвалася саслоўнае нераўнапраўе сялян.

Пасля адмены прыгону Аляксандр ІІ вымушаны быў правесці шэраг буржуазных рэформаў. Іх асаблівасцямі на Беларусі сталі больш позні час правядзення і абмежаваны характар (гл. табл.), бо ў краі да 1870 г. дзейнічала ваеннае становішча, урад не давяраў мясцовым апалячаным памешчыкам каталіцкага веравызнання.

Назва рэформы

Час правядзення ў Расіі, сутнасць

Час правядзення і асаблівасці ў Беларусі

Ваенная

1862 г. – утварэнне 15 ваенных акруг, у т.л. Віленскай; скарачэнне тэрміну службы да 7 – 8 гадоў.

1874 г. – увядзенне ўсеагульнай воінскай павіннасці. Паніжэнне тэрміну службы да 6-і гадоў у сухапутных войсках і 7-і ва флоце. Ільготы для людзей, якія мелі адукацыю: універсітэт – 6 мес., гімназія – 1,5 года, гарадскія вучылішчы – 3 гады, пачатковыя школы – 4 гады.

Земская

1 студзеня 1864 г. Стварэнне ў паветах і губернях земстваў – выбарных органаў для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. Выбарчы закон прадугледжваў перавагу ў земствах памеснага дваранства, але былі прадстаўлены гараджане і сяляне.

У ХІХ ст. не была праведзена.

Судовая

20 лістапада 1864 г. стварэнне новай судовай с беістэмы на прынцыпах бессаслоўнасці, незалежнасці суда ад адміністрацыі, нязменнасці суддзяў, вуснага характару, галоснасці і спаборнасці судовага працэсу. У паветах уводзіліся міравыя суддзі, у губернях – акруговыя суды. Крымінальныя справы ў акруговых судах разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў (прадстаўнікоў грамадскасці) і прысяжных павераных (адвакатаў).

1872 г. – увядзенне міравых судоў. Міравыя суддзі не выбіраліся як у Расіі, а прызначаліся.

1882 г. – з’яўленне акруговых судоў, прысяжных засядацеляў і прысяжных павераных. Спіс прысяжных засядацеляў зацвярджаўся ўладамі.

Школьная

1864 г. Уводзіўся прынцып ўсесаслоўнасці адукацыі. Адменяліся саслоўныя абмежаванні ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання.

Не было земскіх школ, грамадства не дапускалася да кіраўніцтва школьнай справай. Мова навучання – выключна руская.

Цэнзурная

1865 г. Пашырыліся магчымасці друку.Творы вялікіх памераў, а таксама навуковых устаноў маглі друкавацца без папярэдняй цэнзуры. Улады абмяжоўвалі выдачу дазволу на новыя перыядычныя выданні, незалежныя ад урада.

Першае легальнае незалежнае ад урада перыядычнае выданне – газета “Минский листок”, з’явілася ў 1886 г. Кожны нумар газеты праходзіў папярэднюю цэнзуру.

Выданні на мовах акрамя рускай не дазваляліся.

Гарадская

1870 г. Прадугледжвала прынцып усесаслоўнасці, пыбары органаў гарадскога самакіравання на аснове маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам надзяляліся ўсе плацельшчыкі гарадскіх падаткаў. Яны падзяляліся на тры выбарчыя сходы, кожны з якіх плаціў 1/3 агульнай сумы падаткаў і выбіраў 1/3 дэпутатаў (“гласных”) гарадской думы. Дума выбірала выканаўчы орган – гарадскую ўправу на чале з гарадскім галавою.

1875 г. Прадугледжваліся выпадкі, калі гарадскі галава не выбіраўся думай, а прызначаўся міністра ўнутраных спраў.

Абмяжоўвалася прадстаўніцтва яўрэйскага насельніцтва. Яно складала большасць у гарадах, але магло выбіраць у думу не больш за 1/3 “гласных”.


Пасля забойства ў 1881 г. нарадавольцамі Аляксандра ІІ наступіў перыяд рэакцыі. 80 – 90-я гг. ХІХ ст. увайшлі ў гісторыю як перыяд контррэформаў. Быў устаноўены жорсткі адміністрацыйны нагляд за газетамі і часопісамі, уведзены шэраг абмежаванняў у сістэму адукацыі. Цыркулярам міністра асветы 1887 г. (“указ аб кухарчыных дзецях”) забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных гандляроў, вознікаў і г.д. У 1892 г. было зацверджана новае “Гарадское палажэнне”, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакіравання, узмацняла над імі кантроль з боку урадавай адміністрацыі.

Становішча на Беларусі ўскладнялася тым, што тут дзейнічаў рэжым выключных законаў, якія абмяжоўвалі ў правах насельніцтва, галоўным чынам, асоб каталіцкага і іўдзейскага веравызнання. Так, па закону ад 10 снежня 1865 г. асобам “польскага паходжання” забаранялася набыццё маёнткаў у Польшчы і Літве інакш як па спадчыне. Польскія памешчыкі былі пазбаўлены права карыстацца ільготнымі пазыкамі Дваранскага банка. Урад не дапусціў увядзення земстваў і выбарных міравых суддзяў.

У той жа час у Расіі быў уведзены інстытут земскіх начальнікаў – дзяржаўных чыноўнікаў, якія засяродзілі ўсваіх руках адміністрацыйную і судовую уладу над вёскай. Закон аб земскіх начальніках быў распаўсюджаны на Віцебскую, Магілёўскую і Мінскую губерні толькі ў 1900 г., на Гродзенскую і Віленскую – ў 1904 г., бо урад не давяраў мясцоваму дваранству.

Такім чынам, буржуазныя рэформы праводзіліся на Беларусі са спазненнем і ў абмежаваным выглядзе. Іх рэалізацыя адбывалася ва ўмовах дзеяння выключных законаў і амаль супала з перыядам контррэформ.


5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага

З канца ХVIII ст. сярод польскай і беларускай шляхты захоўвалася надзея на аднаўленне ўсласнай дзяржаўнасці ў межах 1772 г. (Рэчы Паспалітай). Гэта неаднаразова прыводзіла да антырасійскіх паўстанняў і выступленняў (паўстанне Т.Касцюшкі, падтрымка шляхтай Напалеона ў 1812 г., паўстанне 1830 – 1831 гг.). У пачатку 1860-х гг., на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму ў Еўропе, ў чарговы раз актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух у Польшчы, Літве і Беларусі. Гэта па часе супала з ростам хваляванняў сялян, якія былі незадаволены вынікамі рэформы 1861 г. Але сярод розных слаёў грамадства, як і ўнутры іх не было еднасці.

Напярэдадні 1863 г. у шляхецкім асяроддзі склаліся два супрацьлеглыя лагеры “белыя” і “чырвоныя”, якіх аб’ядноўвала толькі галоўная ідэя паўстання – аднаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г. Разам з тым, яны адрозніваліся па сваёй сацыяльнай базе, праграмных палажэннях і сродках барацьбы. Да белых адносіліся ў асноўным заможныя землеўладальнікі і прадстаўнікі буйной буржуазіі, што вызначаліся кансерватыўнымі поглядамі. Яны выступалі супраць прыцягнення да паўстання шырокіх сялянскіх мас і прадстаўлення народам адноўленай Рэчы Паспалітай права на самавызначэнне. Дасягнуць сваіх мэтаў белыя збіраліся шляхам правядзення маніфестацый і перагавораў з расійскім урадам пры актыўнай дапамозе заходніх дзяржаў.

Чырвоныя, ў сваю чаргу, прадстаўлялі дэмакратычныя пласты насельніцтва (дробную шляхту, студэнцтва, сялян, гараджан) і выступалі за разгортванне агульнанацыянальнага ўзброенага паўстання. Сярод чырвоных, у сваю чаргу, таксама не было адзінства. Правыя чырвоныя дапускалі права на самавызначэнне беларусаў, украінцаў і літоўцаў у складзе адноўленай Рэчы Паспалітай, пагаджаліся на перадачу сялянам іх дарэформенных надзелаў з адменай часоваабавязанага стану, але пры захаванні памешчыцкага землеўладання. З больш радыкальных пазіцый зыходзілі левыя чырвоныя. Яны выступалі за права на самавызначэнне народаў, ліквідацыю памешчацкага землеўладання і перадачу зямлі сялянам. У іх асяродзі, пад уплывам поглядаў расійскіх рэвалюцыйнах дэмакратаў С.І. Герцэна і М.Г. Чарнышэўскага, з’яўляецца ідэя арганізацыі шырокага сялянскага паўстання, якое ахапіла б не толькі былыя землі Рэчы Паспалітай, але і тэрыторыю Расіі. На чале левых чырвоных на Беларусі і ў Літве стаяў ураджэнец Гарадзеншчыны, выхадзец з дробнай шляхты, выпускнік Пецярбургскага універітэта Канстанцін Каліноўскі. У 1861 г. ён вярнуўся на радзіму і пачаў ствараць на Гарадзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю ў якую ўвайшлі Валерый Урублеўскі, Фелікс Ражанскі і інш.


З пачатку 1860-х гг. пачалася актыўная падрыхтоўка да паўстання. Восенню 1861 г. у Варшаве быў створаны гарадскі паўстанцкі камітэт. У сакавіку 1862 г. гарадскі камітэт быў ператвораны ў Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), на чале з правым чырвоным Я.Дамброўскім. Летам 1862 г. у Вільні быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). Яго кіраўніком ў кастрычніку 1862 г. стаў К.Каліноўскі. Ён у 1862-1863 гг. разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім выдаваў нелегальную газету “Мужыцкая Праўда”, якая выходзіла на беларускай мове лацінкай (лацінскім шрыфтам). Усяго ўбачыла свет сем нумароў. Газета ў асноўным была разлічана на сялян, у ёй К.Каліноўскі адкрыта заклікаў да ўзброенага паўстання, гаварыў, што толькі мужыкі самі могуць здабыць сабе свабоду. Разам з тым, прамых заклікаў да захопу памешчыцкіх зямель у выданні не было. Падпісваўся кожны нумар газеты псеўданімам “Яська-гаспадар з-пад Вільні”.

Паўстанне пачалося раней, чым планавалася. Царскі ўрад, убачыўшы актывізацыю радыкальных настрояў у Польшчы, вырашыў правесці пазачарговы рэкруцкі набор, што выклікала масавыя пратэсты. У такіх умовах 22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясціў сябе Часовым Нацыянальным Урадам і без узгаднення з ЛПК выдаў Маніфест і два аграрныя дэкрэты, якія адлюстроўвалі праграму паўстання. Польшча была аб’яўлена незалежнай, пытанне пра аўтаномію і самавызначэнне народаў не уздымалася, дэкларавалася раўнапраўе ўсіх грамадзян, сяляне атрымлівалі ва ўласнасць свае надзелы, адмяняліся феадальныя павіннасці, але пры гэтым захоўвалася памешчыцкае землеўладанне. Адначасова аб’яўлялася аднаўленне ўніяцкай царквы, замест рэкруцкіх набораў уводзілася ўсеагульная вайсковая служба (3 гады).

Пачатак паўстання ў Польшчы аказаўся нечаканым для ЛПК. Пасля доўгіх ваганняў 1 лютага 1863 быў выдадзены Маніфест Літоўскага правінцыяльнага камітэта, у якім ён абявіў сабе Часовым урадам Літвы і Беларусі і звярнуўся да насельніцтва з заклікам падтрымаць паўстанне ў Польшчы. У студзені-лютым 1863 г. на тэрыторыі Беларусі з’явіліся першыя атрады паўстанцаў з Польшчы. У сакавіку-красавіку былі створаны і мясцовыя паўстанцкія атрады ў заходніх паветах Беларусі. Паступова выступленні распаўсюдзіліся на ўсю Беларусь. Вядомымі кіраўнікамі паўстанцаў сталі З.Серакоўскі, В.Урублеўскі (будучы генерал Парыжскай камуны), А.Трусаў (будучы член рускай секцыі І Інтэрнацыянала), Ф.Ражанскі, М.Чарняк і інш.

Але першыя поспехі паўстання не задаволілі белых, якія баяліся буйных сялянскіх выступленняў і не давяралі чырвоным, у тым ліку К.Каліноўскаму. Апошні сапраўды дабіваўся большай самастойнасці віленскага ўрада, пра што сведчаць яго выказванні. У прыватнасці, К.Каліноўскі заяўляў “Нельга давяраць такой дурной галаве як Варшава”. У сакавіку 1863 г. белыя ўзялі кіраўніцтва ўсім паўстаннем у свае рукі. Часовы ўрад Літвы і Беларусі быў ператвораны ў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. На чале яго стаў памешчык Я.Гейштар. К.Каліноўскі быў адхілены ад кіравання ўсім паўстаннем і стаў ваенным камісарам на Гарадзеншчыне. Ён адкрыта не выступіў супраць белых, якія захапілі ўладу, бо разумеў, што гэта можа падарваць адзінства паўстанцаў і неўзабаве прывядзе да паражэння.


У красавіку 1863 г. атраду Людвіка Звяждоўскага ўдалося пры падтрымцы студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута ўзяць павятовы горад Горкі (адзіны горад у Беларусі, які быў захоплены паўстанцамі). Найбольшы размах паўстанне атрымала на Гарадзеншчыне, дзе ім кіраваў сам К.Каліноўскі. Па гэтай жа прычыне тут назіралася і найбольшая колькасць сялян сярод паўстанцаў (33%). У цэлым па Беларусі яны складалі толькі 18% ад агульнай колькасці удзельнікаў паўстанніцкага руху. Буйнейшай бітвай перыяду паўстання стала бітва ля м. Мілавіды Слонімскага павета, якая адбылася 21 мая 1863 г. У ёй прыняло ўдзел каля 800 паўстанцаў.

У маі 1863 г. Віленскім генерал-губернатарам стаў Міхаіл Мураўёў (што атрымаў мянушку Вешальнік), які быў накіраваны сюды для падаўлення паўстання. Ён дзейнічаў рознымі метадамі. З аднаго боку прымяняліся жорсткія рэпрэсіі. Беларускія губерні з пачатку 1863 г. былі аб’яўлены на ваенным становішчы, выкарыстоўвалася ваенная сіла, праводзіліся карныя аперацыі. Для ўзмацнення расійскага ўплыву неблаганадзейныя, з пункту погляду ўрада, мясцовыя чыноўнікі замяняліся выхадцамі з Расіі. З іншага боку праводзіліся мерапрыемствы для паляпшэння становішча сялян. Апошняе было абумоўлена спробай прадухіліць іх удзел у паўстанні. Дзеля гэтага актыўна выкарыстоўвалася прапаганда, у сялянскім асяроддзі распаўсюджваліся чуткі, што памешчыкі паднялі паўстанне, каб вярнуць прыгон. Адначасова было ліквідавана часоваабавязанае становішча сялян (усе пераводзіліся на выкуп), змяншаліся выкупныя плацяжы (на 20%), прымянялася практыка перадачы сялянам зямлі удзельнікаў паўстання і г.д. На месцах арганізаваліся сялянскія каравулы, якія удзельнічылі ў патруляванні тэрыторыі і затрыманні паўстанцаў. Усё гэта дапамагло не дапусціць далучэнне сялян да паўстання і садзейнічала таму, што яно было хутка падаўлена.

Ва ўмовах нарастання рэпрэсій паўстанцкі рух пайшоў на спад. Першымі ад паўстання адышлі белыя, якія сталі пісаць лісты да імператара з просьбамі аб дараванні ці эмігравалі за мяжу. У кіраўніцтве паўстаннем апынуліся чырвоныя. У ліпені 1863 г. К.Каліноўскі зноў узначаліў паўстанне ў Беларусі. Але шанцаў актывізаваць паўстанне ужо не было. Да канца 1863 г. амаль усе паўстанцкія атрады былі ліквідаваны. Апошняй спыніла супраціўленне паўстанцкая арганізацыя на Наваградчыне, што дзейнічала да лета 1864 г.

У выніку спада паўстанцкага руху К.Каліноўскі вымушаны быў перайсці на нелегальнае становішча. Ён жыў на канспіратыўных кватэрах пад чужымі прозвішчамі. Але у студзені 1864 г. К.Каліноўскі быў арыштаваны (пад прозвішчам Вітажэнец) расійскімі ўладамі. На яго след удалося выйсці дзякуючы паказанням аднаго з паўстанцаў (В. Парафіяновіча).