ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 484

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі

2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі

Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя

Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)

Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ

Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

3. Вайна 1812 г. На Беларусі

4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

Тэма 10–11. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель у міжваенны час. Другая сусветная вайна на Беларусі.

Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне

Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.

Тэма 13. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце (традыцыйнай) аграрна-рамеснай цывілізацыі

1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства

2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

3. Гарады Беларусі

4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)

5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.

Літаратура

У Х-Х1 стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйнейшых княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель і валоданні волакамі. Пераемнік Рурыка Алег, які стаў у 882 г. вялікім кіеўскім князем, прызначыў крывічам як сваім падданым плаціць даніну на карысць Кіева, што, аднак, не прывяло да поўнай страты самастойнасці Полацкага княства. Крывічы ўдзельнічалі ў паходах кіеўскіх князёў 911 і 944 гг. на Візантыю. Характар адносінаў Полацка з Кіевам у 1Х-ХП стст. з'яўляецца спрэчным. У літаратуры вызначыліся два асноўныя падыходы да гэтай праблемы. Першы разглядаў Кіеўскую Русь як адзіную дзяржаўную структуру, пабудаваную на аснове сузаранітэту - васалітэту, часткай якой было Полацкае княства. Прыхільнікі другога падыходу бачаць у Кіеўскай Русі няўстойлівы кангламерат плямён і народаў, у якім непрацяглы час і ў нетрывалым саюзе давялося пабываць і Полацкаму княству. Перыяды яго саюзніцкіх адносін з кіеўскімі князямі чаргаваліся з ваеннымі канфрантацыямі, ініцыятарамі якіх нярэдка выступалі полацкія князі.

У апошняй чвэрці X ст. тут, незалежна ад Кіева і ад Ноўгарада, правіў Рагвалод, першы, чыё імя вядома па пісьмовым крыніцам. У часы Рагвалода Полацкае княства - магутная, суверэнная, прызнаная дзяржава,. Сведчаннем прызнання Полацка з боку Ноўгарада і Кіева могуць быць падзеі, занатаваныя летапісцамі пад 980 г. Тады наспела неабходнасць у саюзе Полацкага і Кіеўскага княстваў замацаваць які збіраліся шлюбам дачкі Рагвалода князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Яраполка. Ноўгарадскі князь Уладзімір Святаслававіч, які намерваўся авалодаць вялікакняжацкім тронам, вырашыў умяшац-ца і парушыць палітычныя сувязі Полацка і Кіева. Поспех у будучым супрацьстаянні мог вырашыцца тым, на чыім баку выступіць полацкі князь. Знешне падзеі выглядалі ў форме сватання Уладзіміра да Рагнеды, ужо заручанай з Яраполкам. Гісторыя сватання ноўгарадскага і кіеўскага князёў да Рагнеды адлюстроўвае барацьбу Ноўгарада і Кіева за ўплыў на Беларусі. Абражаны адказам, Уладзімір кінуў супраць Полацка шматлікія вайсковыя сілы Паўночнай Русі. Горад быў абрабаваны і спалены. Рагвалод, яго жонка і сыны - забіты. Мужчынская лінія полацкіх князёў была знішчана. Рагнеда гвалтам узята ў жонкі. Уладзіміру ўдалося на нейкі час сабраць пад сваей уладай вялікія абшары ўсходнееўрапейскіх славянскіх зямель, у т. л. болыиасць тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Пачатак палітычнаму адраджэнню Полацкага княства на мяжы Х-XI стст. паклаў князь Ізяслаў (Уладзіміравіч), высланы на радзіму разам са сваей маці Рагнедай пасля яе няўдалага замаху на жыццё Уладзіміра. Разам з Ізяславам узнаўляўся род полацкіх князёў. Ізяслаў спрыяў распаўсюджванню тут хрысціянства. Сын Ізяслава Брачыслаў вёў актыўную барацьбу за валоданне волакамі, у 1021 г. былі далучаны Віцебск і Усвяты.


Другая палова XI ст. звязана з імем буйнейшага ўсходнееўрапейскага палітычнага дзеяча князя Усяслава (1044-1101). Ужо ў сучаснікаў гэта асоба выклікала здзіўленне, здавалася загадкавай. Усе летапісныя паданні звязваюць яго жыццё і дзейнасць з нейкімі дзівосамі. Яшчэ пры жыцці князь стаў чалавекам-легендай, а пасля смерці - героем розных паданняў, гістарычных песень і былін.

3 пачатку 60-х гадоў XI ст. Усяслаў выходзіць на ўсходне-еўрапейскую арэну: падтрымаў Кіеў у барацьбе з качэўнікамі; падкрэсліў дзяржаўную асобнасць Полацка і засведчыў свету яго роўнасць з Кіевам і Ноўгарадам узвядзеннем Сафійскага сабора. Выкарыстаўшы спрыяльныя палітычныя абставіны: пачатак распаду старажытнай Русі, міжусобную барацьбу, якой былі адцягнуты сілы Кіева, - "поча Всеслав рать дер жать". У 1065 г. ён са сваей дружынай напаў на Пскоў, але ўзяць не змог. У 1066 г. полацкая дружына рушыла на Ноўгарад, разрабавала яго, спаліла частку горада, захапіла палонных. У знак падначалення Ноўгарада паздымалі званы з Сафійскага сабора і прывезлі ў Полацк – на свой Сафійскі сабор. Абураныя такімі паводзінамі Яраславічы - сыны Яраслава Мудрага падышлі да Менска. Адбылася бітва на Нямізе 1067 г. і упершыню згадваецца ў летапісах Менск. Яраславічы захапілі Менск, рушылі на Нямігу. Полацкая дружына выступіла насустрач ім. Палачане былі разбіты, але Яраславічы адступілі да Оршы, куды запрасілі Усяслава на перамовы. Калі ж той з'явіўся, вераломна схапілі яго і адвезлі ў Кіеў, пасадзілі "ў поруб" - цямніцу, дзе ён прасядзеў 14 месяцаў. Аднак паўстаўшымі 15 верасня 1068 г. кіяўлянамі з вязняў Усяслаў быў раптоўна ўзведзены" ў вялікія князі. 7 месяцаў ён поўнаўладна кіраваў Кіеўскай дзяржавай. Усяслаў вярнуўся ў Полацк. Эпоха Усяслава была часам наибольшей магутнасці Полацкай зямлі. 3 яго смерцю княства падпала пад працэс феадальнай раздробленасці. У самастойныя ўдзелы вылучыліся Менск, Віцебск, Друцк, ізяслаўль і Лагожск, Лукомль. Полацк, У XII ст. даволі хутка расла палітычная роля Менска, які стаў сапернікам Полацка ў аб'яднанні зямель. На пэўны час Менск стаў значным адміністрацыйна-палітычным, вайсковым і культурным цэнтрам Беларусі. Веча існавала ў Полацку, у Менску, Друцку, Віцебску. Яго роля ў палітычным жыцці зямлі з канца 20-30-х гг. XII ст. узмацняецца. Князям даводзілася лічыцца з воляй уплывовых баяр і купцоў. Паўнапраўнымі ўдзельнікамі веча прызнаваліся толькі свабодныя людзі. Веча абмяжоўвала ўладу князя. Князь нёс перад гараджанамі ўсю адказнасць за поспехі і пралікі ў ваенных дзеяннях, ажыццяўляў суд і ўнутранае кіраванне, раздаваў воласці сваім васалам, мог заключыць мір. Веча трымала князёў у моцнай залежнасці ад сябе. Істотнай асаблівасцю выбарнасці кіраўніка ў Полацкай зямлі было тое, што гэты выбар абмяжоўваўся мясцовай дынастыяй Рагвалодавічаў - Усяславічаў. Полацкае веча не раз выганяла непажаданых князёў (1128,1132,1151,1159 гг.). Факт выгнання князёў і кантроль за іх дзейнасцю сведчыць пра слабасць княжацкай улады ў Полацку. Веча ў Полацку вырашала і іншыя найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця: раскладка павіннасцей і падаткаў, міжнародныя справы.


3.Тураўскае княства

Калі на поўначы сучаснай Беларусі месцілася Полацкае княства, то паўднёвыя землі займала другое дзяржаўнае ўтварэнне на Белару- сі – княства Тураўскае. Гэта княства месцілася на землях дрыгавічоў, у басейне ракі Прыпяць. Калі Заходняя Дзвіна – вялікі гандлёвы шлях з Балтыкі на поўдзень, то Прыпяць – бойкі гандлёвы шлях паміж Кіевам і Заходняй Еўропай. Да таго тут былі ўрадлівыя землі, спрыяльны мяккі клімат і лясы, багатыя на дзічыну і сыравіну. Усе гэта спрыяла больш хуткаму развіццю земляробства, аддзяленню рамяства і станаўленню ранняга феадальнага грамадства.

Першы галоўны горад княства – Тураў упершыню ўзгадваецца пад 980 г. у сувязі з князем Турам, які, як і Рагвалод Полацкі, быў з варагаў. Але хутка Тураў быў падпарадкаваны суседняму Кіеву, і тут склалася традыцыя – Тураў атрымліваў старэйшы сын Вялікага кіеўскага князя, які займаў потым бацькава месца ў Кіеве, а Тураў зноў атрымліваў старэйшы сын новага кіеўскага князя. Пачаў гэтую традыцыю Уладзімір Святаслававіч, у 988 г. ён перадаў Тураў старэйшаму сыну Святаполку, Яраслаў Мудры – Ізяславу і г.д. Знаходзячыся пад уплывам Кіева, Тураўскія князі прымалі ўдзел у паходах супраць Полацка ў 1127 г. Калі пачалася міжусобная барацьба за Кіеў (у XII ст.), Тураў таксама вельмі часта стаў пераходзіць з рук у рукі розных паўднёварускіх княжацкіх родаў. Толькі ў 50-я гг. 12 ст. Тураў вярнуўся да дынастыі Ізяславічаў, а тураўскім князем стаў Юры Яраславіч. У 1158 г. кааліцыя шасці рускіх князёў на чале з кіеўскім Ізяславам дзесяць тыдняў асаджала Тураў, мэтай Ізяслава было выгнаць Юрыя і аднавіць свой уплыў на тураўскія справы. Але горад меў добрыя ўмацаванні, Юры карыстаўся падтрымкай гараджан, і самая працяглая асада горада часоў Кіеўскай Русі скончылася безпаспяхова. У 1160 г. Юры таксама паспяхова вытрымаў трохтыднёвую аблогу валынскімі войскамі. Першы адзіны князь Тураўскай зямлі стаў і апошнім яе ўладаром. Юры, як і Ўсяслаў Чарадзей, меў некалькі сыноў, паміж якімі падзяліў сваё княства. Былі ўтвораны ўдзелы – Тураўскі, Пінскі, Клецкі, Слуцкі, Дубровіцкі. З цягам часу дробныя княствы трапілі ў залежнасць ад магутнага галіцка-валынскага князя. Асаблівасці палітычнай гісторыі мелі вынікам асаблівасці палітычнага ладу ў Тураўскім княстве. Вялікую ролю ў Тураве адыгрывала веча. Менавіта з яго згоды Кірыла Тураўскі быў абраны епіскапам Турава. У Тураве існавала некалькі адміністратыўных пасад, што выконвалі функцыі, блізкія да некаторых княжаскіх функцый. Так, тысяцкі ўзначальваў гарадское апалчэнне, яго абавязак – ваеннае кіраўніцтва. Акрамя таго, у Тураве дзейнічаў пасаднік – галоўны кіраўнік цывільнай адміністрацыі княства. Такая пасада яшчэ існавала толькі ў Ноўгарадзе Вялікім.


Калі Полацкае княства змагалася з крыжакамі, Тураўскае княства, разам з іншымі рускімі княствамі пазнала жорсткасць мангола-татарскай няволі. У 1240-1241 гг. Былі разрабаваны і спалены паўднёвабеларускія гарады, у тым ліку Гомель, Мазыр, Брэст.

4. Княствы Верхняга Панямоння

Крыху пазней за Полацкае і Тураўскае княствы, на захадзе сучаснай Беларусі ўтвараліся невялікія ўдзельныя славянскія княствы. Адбывалася гэта адначасова з асіміляцыяй славянамі мясцовага балцкага насельніцтва. Сярод княстваў Верхняга Панёмання трэба адзначыць найбольш старажытныя і важныя – Наваградскае, Ваўкавыскае і Гродзенскае. Пад 1116 г. ёсць паведамленне пра гродзенскага князя Усеваладка (памёр у 1141 г.), што стаў зяцем Уладзіміра Манамаха. Наваградскі князь упершыню ўзгадваецца пад 1235 г., ім быў Ізяслаў. На службе ў наваградскага князя з 1240 г. знаходзіўся выгнаны з Літвы стваральнік адзінага літоўскага княства МІНДОЎГ. Пасля смерці Ізяслава веча абрала князем наваградскім Міндоўга, але пры ўмове прыняцця ім хрысціянства і далучэння да Наваградка літоўскіх земляў. Гэтыя ўмовы наваградскіх баяраў супадалі з імкненнямі Міндоўга. У 1246 г. Міндоўг прымае праваслаўе і становіцца князем наваградскім. Актыўная знешняя палітыка Міндоўга, яго ўзвышэнне з’явілася падставай для стварэння антынаваградскай кааліцыі, у якой самы актыўны ўдзел прымалі крыжакі. Каб пазбавіць крыжакоў падстаў для нападу на свае землі, Міндоўг прымае хрышчэнне па каталіцкім абрадзе (1251 г.) і атрымлівае з Рыма ад Інакенція XIV каралеўскую карону. Аднак гэта не ўтрымала крыжакоў. Адначасова на княства нападалі галіцка-валынскія князі. Станаўленне адзінай беларуска-літоўскай дзяржавы суправаджалася не толькі нападамі знешніх ворагаў, але і мяцежамі літоўскай знаці. Міндоўг доўгі час з поспехам супрацьстаяў цяжкасцям. У 1254 г. ён заключыў пагадненне з галіцка-валынскімі князямі, падмацаванае шлюбам сваёй дачкі з сынам галіцкага князя Данілы – Шварнам. У 1260 г. ушчэнт былі разбіты войскі крыжакоў каля возера Дурбе, раней, у 1249 г. Міндоўг перамог татарскага хана Койдана каля Крутагор’я. Але ў 1262 г. у выніку змовы літоўскай знаці Міндоўг быў забіты. Тым не менш, ён паспеў стварыць і замацаваць новую адзіную славяна-літоўскую дзяржаву – Вялікае княства Літоўскае. На першым этапе існавання яно ахоплівала заходнебеларускія землі і частку сучаснай Літвы.

Тураўскае княства знаходзілася ў непасрэднай блізасці ад Кіева, доўгі час знаходзілася ў сферы яго палітычнага прыцягнення і таму не магло набыць той ролі, якую мела Полацкая зямля. У Тураве часта княжылі сыны Вялікага князя кіеўскага. У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з пад улады Кіева і ў ім зацвердзілася самастойная княская дынастыя. Пад уладай Кіева засталіся толькі Мазыр і Брагін.


У той час, калі ў выніку феадальнай раздробленасці распадаліся старажытныя землі–княствы:Полацкае, Тураўскае, пачаўся працэс ўзвышэння Новагародка, які стаў незалежным ад Кіева ў 40-х гадах ХІІІ ст. Яго ўзвышэнню спрыяла геапалітычнае становішча: ён пазбегнуў агрэсіі крыжакоў і нашэсця татара-манголаў. Навагародак стаў цэнтрам збірання зямель у новае дзяржаўнае ўтварэнне ВКЛ.

Літаратура

  1. Аповесць пра Усяслава Полацкага// История Беларуси в документах и материалах.-Мн.: “Амалфея”, 2000.

  2. Быкаў У. Эканамічныя праблемы феадальнай раздробленнасці Старажытнай Русі// БГЧ.–1997. – № 4.

  3. Глушакоў У. Загадка Турава. // Бел. думка . – 1999.-№ 1.

  4. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і Навагародскі перыяды. – Мн.,1991

  5. Загарульский Э.М. Древняя история Белоруссии: Очерки этнической истории и материальной культуры до 1Х в. – Мн., 1977.

  6. Іоў А. Турава-Пінскае княства ў Х–ХІІ стст. //БГЧ.–1993.–№ 3.

  7. Кузнецов И.Н., Шелкопляс В.А. История государства и права. – Мн., 1999.

  8. Тарасаў К. Памяць пра легенды. –Мн., 1994.

  9. Штыхаў Г. Вытокі беларускай дзяржаўнасці.//БГЧ.–1993.–№1.

  10. Юхо Я. Паходжанне дзяржавы на Беларусі. // Спадчына.–1990.–№4.

  11. Юхо Я. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 1992