ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 460

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі

2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі

Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя

Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)

Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ

Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

3. Вайна 1812 г. На Беларусі

4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

Тэма 10–11. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель у міжваенны час. Другая сусветная вайна на Беларусі.

Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне

Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.

Тэма 13. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце (традыцыйнай) аграрна-рамеснай цывілізацыі

1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства

2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

3. Гарады Беларусі

4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)

5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.

Літаратура

Паступова складваліся агульныя абрады (Каляды, Масленіца, Купалле, Дзяды і інш.) і звычаі (сябрына - сумеснае карыстанне сенажаццю, пашай, пчоламі і г. д.; дружба і ўзаемадапамога саўладальнікаў гэтай маёмасці - сяброў; талака - калектыўная суседская дапамога ў гаспадарчых работах).

Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з'яўляецца назва народа - этнонім.

У ХІІІ-ХУІ стст. у дачыненні да насельніцтва Беларусі ўжываліся розныя этнонімы. Да XVII ст. абагульняючай для праваслаўнага насельніцтва Беларусі, Украіны, Масковіі і часткова Літвы, Польшчы, Латгаліі з'яўлялася назва "Русь", "рускія", "русіны". Назва “Белая Русь ”набывае даволі ўстойлівы этнічны і геаграфічны змест. Так звычайна называліся землі ўсходней, паўночнай і часткова цэнтральнай Беларусі. Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася у часы, калі Беларусь з’яўлялася часткай беларуска-літоўскай дзяржавы. Беларускія "русіны" ўжо ў ХУ-ХУ1 стст. адрознівалі сябе ад "маскавітаў" суседняй дзяржавы, іх мову называлі "маскоўскай", а сваю - "рускай. Украінцы, рускія, палякі і іншыя еўрапейскія народы называлі беларусаў "літвінамі", гэта ж паняцце было саманазвай і беларускага насельніцтва. У XIV-XV стст. "літвінамі" называлі сябе пераважна жыхары заходніх зямель Беларусі і ўсходу Летувы. У XVIXVII стст. назва распаўсюджваецца на ўвесь беларускі этнас.

6. Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры

Нацыя – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічныміі тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.

Вялікія этнічныя супольнасці, якія атрымалі назву нацый, фарміраваліся ў эпоху пераходу ад феадалізму да капіталізму. Для аб'яднаных у нацыі людзей уласцівыя супольныя: тэрыторыя пражывання, эканамічнае жыццё, матэрыяльная і духоўная культура, літаратурная мова. Раней за іншыя склаліся заходнееўрапейскія нацыі. Працэс утварэння англійскай нацыі завяршыўся ўжо ў XVII ст. Вялікая Французская рэвалюцыя канца XVIII ст. і аб'яднанне Італіі ды Германіі ў 2-й палове XIX ст. паскорылі этнічныя працэсы і прывялі да ўтварэння нацый у названых краінах.

У Заходняй Еўропе нацыі фарміраваліся ва ўмовах існавання нацыянальных дзяржаў. Іншай была сітуацыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У сацыяльна-эканамічных адносінах гэты рэгіён развіваўся марудней. Тут існавалі буйныя шматнацыянальныя імперыі: Аўстрыйская, Асманская, Ра-сійская. іх урады, зразумела, бьші зацікаўлены ў тэрытарыяльным адзінстве дзяржаў і аслабленні нацыянальных рухаў. Усё гэта прывяло да запавольвання тэмпаў фарміравання ўсходнееўрапейскіх нацый. Практычна ўсе яны кансалідаваліся ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці. Выключэнне складала хіба што ўласна Расія. Расійская нацыя склалася на працягу XVII - сярэдзіны XIX стст. Тым не менш менавіта ў XIX ст. у цэнтры і на ўсходзе Еўропы актывізаваліся нацыянальныя рухі. У 1804-1813 і 1815 гг. уздымалі нацыянальна-вызваленчыя паўстанні сербы, у 1821-1829 гг. -грэкі, у 1830-1831 і 1863-1864 гг. - палякі і літвіны-беларусы. У выніку ўласнай актыўнай барацьбы і знешняй падтрымкі некаторыя народы атрымалі дзяржаўнасць. Здолелі дамагчыся незалежнасці ад туркаў Грэцыя (1830), Сербія, Чарнагорыя і Румынія (1878), Балгарыя (1908). У 1867 г. венгры дамагліся пераўтварэння Аўстрыйскай імперыі ў Аўстра-Венгерскую, дзе абедзве часткі мелі суверэнныя правы. У складаных умовах адбывалася фарміраванне нацый на тэрыторыі Расійскай імперыі, у тым ліку беларускай.


Тэрыторыя, на якой адбываўся працэс складвання бела­рускай нацыі, у аснове супадае з тэрыторыяй сучаснай бела­рускай дзяржавы. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай імперыі, Беларусь уваходзіла ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. Згодна з Усерасійскім перапісам 1897 г., насельніц­тва Беларусі налічвала 6.579,6 тыс. чалавек. 73% складалі беларусы, 13,8% - яўрэі, 4,7% - украінцы, 4,3% - рускія, 2,5% - палякі. Адметнай рысай тагачаснага становішча беларускага этнасу была абсалютная перавага вясковага насельніцтва. Да яго належала болып за 90% беларусаў. Наадварот, у гарадах беларусаў было няшмат - толькі 13,2%. 58,2% гарадскіх жыхароў былі яўрэямі, 17,8% -рускімі, 12% - палякамі. іншаэтнічны горад на Беларусі стаў адной з прычын замаруджанасці працэсу фарміравання беларускай нацыі, бо менавіта ў гарадах канцэнтравалася інтэлектуальнае, культурнае, палітычнае жыццё, друк, шмат хутчэйшы абмен інфармацыі. У 2-й палове XIX - пачатку XX стст. канфесійная прыналежнасць усё яшчэ адыгрывала вялікую ролю ў грамадска-палітычным і нацыянальным жыцці. Нярэдкія, і асабліва сярод сялян, былі выпадкі, калі нацыянальная прына­лежнасць вызначалася асобай у адпаведнасці з традыцыйнымі гістарычнымі ўяўленнямі: праваслаўныя беларусы маглі называць сябе рускімі, а католікі - палякамі. Напрыканцы XIX ст. сярод беларусаў быў 81% праваслаўных і 19% католікаў. Беларусы-католікі жылі пераважна ў паўночна-заходніх раёнах. Канфесійны падзел таксама адмоўна адбіўся на працэсе этнічнага згуртавання беларусаў. Ва ўсім свеце ў якасці лідэра нацыянальных рухаў выс­тупала, як правіла, нацыянальная буржуазія. Беларуская ж буржуазія адрознівалася слабасцю. Галоўным эканамічным заняткам большасці беларусаў была сельская гаспадарка. Вясковая буржуазія (заможнае сялянства) была нешматлікая - каля 8%. Да таго ж яе беларуская нацыянальная самасвядомасць была слаба развітая. На праваслаўную яе частку мела моцны ўплыў руская праваслаўная царква і расійскія палітычныя сілы, на каталіцкую - каталіцкі касцёл і польскія партыі. У выніку вярхушка беларускага сялянства абыякава ці нават варожа ставілася да беларускага нацыянальнага руху. Яшчэ меншую долю складалі беларусы сярод найбольш уплывовай - гандлёва-прамысловай - буржуазіі. Напрыканцы XIX ст. у пяці заходніх губернях 84,5% купцоў былі яўрэямі, 10,7% - рускімі. Беларусаў сярод іх было \,1%. Па-іншаму выглядала сітуацыя ў шляхецкім асяроддзі. 50% спадчынных шляхцічаў шасці беларуска-літоўскіх губерняў у 1897 г. назвалі сваей роднай мовай беларускую. Аднак нацыянальная самасвядомасць большай іх часткі была польскай. Вось чаму буржуазія Беларусі аказвала беларускаму нацыянальнаму руху вельмі малую падтрымку. Ён развіваўся намаганнямі адносна нешматлікай групы выхадцаў са шляхты (пераважна небагатай), сялянства, у пэўнай ступені - рабочых-беларусаў. Даволі многа беларусаў па роднай мове было сярод інтэлігенцыі, ніжэйшага чынавенства, служачых. Паводле перапісу 1897 г., яны складалі 60% настаўнікаў, 40% чыноўнікаў, 29% паштова-тэлеграфных служачых і г. д.


Позняе ўзнікненне і параўнальная слабасць беларускага нацыянальнага руху былі абумоўлены, сярод іншага, слаба развітай нацыянальнай беларускай самасвядомасцю часткі насельніцтва. Яшчэ ў 1-й палове XIX ст. Центральную і Заходнюю Беларусь нярэдка называлі Літвой. Толькі ў 2-й палове XIX ст. назва "Беларусь" замацавалася за ўсёй яе сучаснай тэрыторыяй. Адпаведна, мясцовыя саманазвы ("ліцвіны", "тутэйшыя") былі выціснуты этнонімам "беларусы". Перапіс 1897 г. засведчыў, што большасць жыхароў Беларусі ўжо засвоіла і трымалася яго.

Беларускі нацыянальны рух стаў прыкметны ў сярэдзіне XIX ст. Напрыканцы 50-х гг. узніклі гурткі ліберальна настрое-най шляхты: Адама Кіркора ў Вільні, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску, Арцёма Вярыгі-Дарэўскага ў Віцебску. Іх сябры вывучалі культуру беларускага народа, а некаторыя і самі пісалі літаратурныя творы на беларускай мове. Аднак сфера іх дзейнасці гэтым не абмяжоўвалася. Яны займалі актыўную грамадзянскую пазіцыю. Частка іх прыняла ўдзел у паўстанні 1863 г. Паўстанне стала прыкметным этапам у распаўсюджанні ідэй беларускага нацыянальнага руху. Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі актыўна выкарыстоўвалі беларускую мову ў прапагандысцкіх мэтах напярэдадні і падчас паўстання. На ей былі напісаны агітацыйныя "Гутарка старога дзеда", "Гутарка двух суседаў", усе сем нумароў газеты "Мужыцкая праўда", "Лісты з-пад шыбеніцы" К. Каліноўскага.

Упершыню ж тэарэтычнае абгрунтаванне існавання асобнага беларускага этнасу было распрацавана беларускімі народнікамі. У двух нумарах свайго часопіса "Гоман", якія выйшлі ў 1884 г. у Санкт-Пецярбургу, а таксама ў іншых публіцыстычных творах яны прапанавалі цэльны, канцэптуальны погляд на Беларусь і беларускі народ, іх мінулае, сучасны стан і будучыню. Напачатку XX ст. узнікла першая беларуская нацыянальная палітычная партыя - Беларуская рэвалюцыйная (пазней сацыялістычная) грамада. Грамадой была заснавана газета "Наша ніва", якая на пачатку XX ст. была самым аўтарытэтным цэнтрам бела­рускага нацыянальнага адраджэння, асяродкам нацыянальнай інтэлігенцыі. Стаўленне кіруючых колаў Расійскай імперыі да беларускага нацыянальнага руху ў цэлым было насцярожанае і падазронае. Палітыка русіфікацыі асабліва ўзмацнілася пасля падаўлення паўстання 1863 г. Яна пра-водзілася праз царкву, школу, друк. Публікацыя твораў на беларускай мове была фактычна забаронена. Выключэнне складалі толькі этнаграфічныя матэрыялы.

У такіх умовах даводзілася развівацца беларускай літаратуры. Новая беларуская літаратура зарадзілася ў 1-й палове XIX ст. Спробы пісаць па-беларуску рабілі Ян Чачот, Ян Барщчэўскі, Уладзіслаў Сыракомля. Аднак гэта былі толькі нешматлікія вершы. Яны былі напісаны пад уплывам беларускага фальклору. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч зрабіў беларускую мову асноўнай мовай сваей творчасці. Яго вершаваныя і драматычныя творы "Гапон", "Пінская шляхта", "Залёты" і іншыя сталі буйной з'явай айчыннай літаратуры. Высокімі літаратурнымі вартасцямі адрозніваліся і паэтычныя зборнікі францішка Багушэвіча "Дудка беларуская" (1891) і "Смык беларускі" (1894), выдадзеныя ў Кракаве і Познані пад псеўданімамі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. Да адмены цэнзуры падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. у легаль­ным друку з'явіліся толькі лічаныя творы на беларускай мове. велізарная роля ў станаўленні новай беларускай літа­ратуры і літаратурнай мовы належыць газеце "Наша шва", якая выходзіла ў 1906-1915 гг. у Вільні. У асяродку "Нашай нівы" выраслі класікі беларускай літаратуры Янка Купала, Якуб Колас, з ей супрацоўнічаў Максім Багдановіч.Паралельна з развіццём новай беларускай літаратуры ад-бывалася афармленне новай беларускай літаратурнай мовы. Яна фарміравалася на аснове сярэднебеларускіх гаворак. Вялікі ўплыў на гэты працэс аказалі паэма "Тарас на Парнасе", творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Лучыны. Найбольш актыўна нормы беларускай літаратурнай мовы выпрацоўва-ліся на пачатку XX ст. аўтарамі, якія друкаваліся ў "Нашай ніве": Я. Купалам, Я. Коласам, А Пашкевіч (Цёткай) і іншымі. Другая палова XIX - пачатак XX стст. сталі вырашальным этапам працэсу фарміравання беларускай нацыі. Ён яШчэ не быў канчаткова завершаны, аднак менавіта ў гэтую эпоху выразна выявіліся і стабілізаваліся найбольш адметныя яе рысы, у тым ліку адбылося станаўленне новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы.


Літаратура

  • Гісторыя Беларусі: У 6 т. – Т. 1. – Мн., 2000.

  • Гісторыя Беларусі пад рэд. Новіка Я.К. і Марцуля Г.С. .- Т.1. - Мн., 1998.

  • Лысенко П.Ф. Дреговичи. – Мн., 1992.

  • Піліпенка М. Старажытныя этнічныя супольнасці на тэрыторыі Беларусі.//Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.–Мн., 2000.

  • Седов В. Происхождение и ранняя история славян.// Старонкі гісторыі Беларусі.–Мн., 1992.

  • Фамінова А. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Паходжанне беларусаў.//БГЧ.–2002.–№4.

  • Чарняўскі М. Вытокі.//Беларуская думка.–1991.–№2.

  • Штыхаў Г.В. Ажываюць сівыя стагоддзі.–Мн., 1985.

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.–Т.6. ч.1.–Мн., 2001


Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

1. Перадумовы ўтварэння дзяржаўнасці ва ўсходніх славян.

2. Полацкае княства

3. Тураўскае княства

4. Княствы Верхняга Панямоння.

Узнікненне інстытутаў дзяржавы звязваецца з распадам абшчыннага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым выдзяленнем сярод агульнай масы вытворцаў прадстаўнікоў адміністрацыйна-саслоўнай сістэмы, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г.д.

Працэс дзяржаваўтварэння ў значнай ступені залежаў ад развіцця таварна-грошаых і вытворчых адносін, геаграфічна-эканамічных умоў існавання таго ці іншага грамадства.

Працэс узнікнення славянскіх дзяржаў звязаны таксама з Вялікім перасяленнем народаў (ІУ–УІ стст.). калі пачалося дзялення славян на 3 буйныя галіны. Але славяне былі не першымі, хто пачаў у Еўропе будаўніцтва ўласных дзяржаў. Першымі былі франкі, якія ў ІІІ ст. утварылі племянныя аб’яднанні, а ў УІ ст. –феадальную дзяржаву. Першыя прадзяржаўныя славянскія ўтварэнні ўзніклі ў канцы УІ–пачатку УІІ ст. на Балканскім паўвостраве, у даліне Альпійскіх гор і Паўночных раёнах сучаснай Аўстрыі.

Менавіта на гэты час (УІ–УІІ стст.) прыпадае пранікненне славян на тэрыторыю сучаснай Беларусі. Да гэтых часоў адносяцца і першыя летапісныя звесткі аб крывічах-палачанах: “Трымаць пачалі род свой і княжанне ў палях, а ў драўлянах свае, а дрыгавічы сваё, а славены сваё ў Ноўгарадзе, а другое на Палаце, што палачане. Ад іх жа крывічы, якія сядзяць у вярхоўях Волгі, у ў вярхоўях Дзвіны, і ў вярхоўях Дняпра, іх жа ёсць горад Смаленск бо да гэтуль сядзяць крывічы”.

З паловы ІХ ст. сярод усіх усходніх славян пачынаецца дзяржаўна-грамадская арганізацыя. Плямёны крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў ідуць па тым жа гістарычнам шляху.

2. Полацкае княства

Полацк упершыню прыгадваецца ў летапісах ужо ў 862 г. як адзін з важнейшых гарадоў Усходняй Еўропы. Сваім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана воднаму шляху "з варагаў у грэкі", які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны Паўночнае і Балтыйскае моры з Чорным морам і Міжземнамор’ем, па якому у асноўным ішоў міжнародны гандаль.

У X ст. вакол Турава сфарміравалася другое па значэнню сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне. Старажытнае княжанне дрыгавічоў згадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў". На другім этапе племянное дрыгавіцкае княжанне пераўтвараецца ў феадальнае Тураўскае княства.