ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 498

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі

2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі

Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя

Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)

Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ

Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

3. Вайна 1812 г. На Беларусі

4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

Тэма 10–11. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель у міжваенны час. Другая сусветная вайна на Беларусі.

Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне

Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.

Тэма 13. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце (традыцыйнай) аграрна-рамеснай цывілізацыі

1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства

2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

3. Гарады Беларусі

4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)

5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.

Літаратура


Літаратура

      1. Абрамаў І.М. Тэндэнцыі развіцця эканомікі //Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.–Мн.,2000.

      2. Лукашенко, А. Г. Государство для народа: доклад на третьем Всебелорус. нар. собр. // Сов. Белоруссия. - 2006. - 24 мая.

      3. Основы идеологии белорусского государства. Под общ. Ред. С.Н. Князева , С.В. Решетникова– Мн., 2004.

      4. Вышінскі У. Індустрыялізацыя БССР //Актуальныя пытанні гісторыі БССР.- Мн., 1991.

      5. Лук’яненка Н., Вікторчык М. Калектывізацыя ў Беларускай ССР//БГЧ.–2005. –№2.

      6. Лыч Л.М. Ликвидация экономического и социально-культурного неравенства союзных республик: На примере Белорусской ССР / 1917–1941 гг.–Мн., 1987.

      7. Марчанка І. Гарады Беларусі: аднаўленне і развіццё. // БГЧ. – 1994.- № 3.

      8. Кузняцоў М.В. Пасляваеннае аднаўленне і развіццё: ад спроб рэфармавання да крызісу адміністрацыйна-каманднай сістэмы / Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн., 2000.

      9. Марчанка І.Я., Грыгор’ева В.В. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР (сярэдзіна 50-х–сярэдзіна 80-х гадоў) // Актуальныя пытанні гісторыі БССР. – Мн., 1991.

      10. Абрамаў І.М. Тэндэнцыі развіцця эканомікі// Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн., 2000.

      11. Шилов В.Н., Крюков Л.М. и др.Социально-экономическое развитие Республики Беларусь на пороге третьего тысячелетия// Белорусский экономический журнал.–1998.–№4.

Тэма 16-18. Духоўнае і культурнае развіццё беларускага народа

  1. Роля рэлігіі ў фарміраванні ўяўленняў чалавека аб навакольным свеце.

  2. Канфесійная структура грамадства, асноўныя этапы распаўсюджвання праваслаўя, каталіцтва на тэрыторыі Беларусі.

  3. Рэфармацыя, Контррэфармацыя, уніяцтва.

  4. Дасягненні ў развіцці культуры Беларусі эпох Адраджэння і Асветніцтва і іх уплыў на развіццё культуры Беларусі.

  1. Духоўнае і культурнае жыццё ў Беларусі ў ХІХ–пачатку ХХ ст.

  2. Палітыка беларусізацыі Дасягненні і супярэчнасці ў развіцці культуры ў 30-я гг. ХХ ст.

  3. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 40-80-я гады.


  1. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 80-х гадоў.Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст.

1. Роля рэлігіі ў фарміраванні ўяўленняў чалавека аб навакольным свеце.

Рэлігійныя вераванні ўзніклі ў далёкай старажытнасці, яны ўяўлялі асаблівасці працэсу пазнання, думкі аб рэчаіснасці, ператварэнне абстрактных паняццяў ў самастойную сутнасць. У першабытным грамадстве рэлігійныя вераванні уяўляліся як татэмізм, анімізм, фетышызм, магія, у раннекласавым – політэізм (мнагабожжа), на далейшых стадыях развіцця грамадства – монатэізм (аднабожжа.).

Вельмі старажытнае паходжанне маюць дэманалагічныя ўяўленні пра фантастычных істот-духаў, якія нібыта садзейнічаюць або шкодзяць чалавеку ў яго справах(лясун, авдзянік, палявік, жыцень і інш.) Гэта было звязана з анімістычнымі поглядамі старажытных людзей. Анімізм – вера ў існаванне душ і духаў (культ продкаў, агню).

Фетышызм– вера ў звышнатуральныя ўласцівасці прыродных (камяні, дрэвы) або зробленных чалавекам неадушаўленых прадметаў. У даслоўным перакладзе – амулет. У некаторых мясцовасцях Беларусі доўга захоўваліся павер’і звязаныя з каменямі. Напрыклад, лічылі, што вялікія камяні каля в. Рудабелка на Бабруйшчыне вылечваюць вочы, а камяні каля в. Перэжыр на Міншчыне –глухату і параліч. Ім пакланяліся, ахвяроўвалі палатно, грошы і інш.

Татэмізм – (літаральна татэм - род) першабытнае рэлігійнае уяўленне аб звышнатуральнай роднаснай сувязі паміж групамі людзей і пэўным відам жывёл ці раслін. Кожны род называўся імем татэмнай жывёлы, рыбы ці расліны. З татэмізмам звязаны некаторыя міфы (пра ваўкалакаў-фантастычных істот, якія маюць рысы воўка і чалавека), казкі, абрады (напр.абрад пераапранання ў час калядавання), міфы-паданні пра фантастычных продкаў роду (паўлюдзей-паўжывёл), пра іх вандраванні, ператварэнні ў камяні, птушак і г.д., у якіх расказвалася пра ўзнікненнне роду ў беларусаў і інш.

На Беларусі былі пашыраны павер’і, што бусел, вуж, мядзведзь нібыта садзейнічаюць чалавеку ў яго справах. У старажытнасці ў гонар мядзведзя спраўлялі свята камаедзіцу –, калі заканчавалася спячка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. Адбывалася яно ў сакавіку перад Благавяшчаннем. На камаедзіцу гатавалі і елі гарохавую кашу – т. зв. Камы (адсюль назва), аўсяны кісель. Пасля святочнага абеду сяляне клаліся на палаці і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя.


Магія – вера ў звышнатуральнае ўдзеянне на прыродныя з’явы, жыццё чалавека шляхам вызначанай паслядоўнасці дзеянняў і абрадаў. У даслоўным перакладзе, тое, што адводзіць бяду. Прадмет, выява або дзеянне, якім прадпісвалі магічную здольнасць засцярагаць ад няшчасцяў і злых духаў. Магія падзеляецца на гаспадарчую, лячэбную і шкодную.

Язычніцтва (паганства) – прыняты ў багаслоўі і ўмоўна ў гістарычнай літаратуры тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да пашырэння т. зв. “сусветных” рэлігій (хрысціянства, ісламу, будызму). Яно пачынаецца ад культу продкаў і заканчываецца складаным і разгорнутым пантэонам багоў.

Замена язычніцтва хрысціянскай верай была абумоўлена сацыяльнымі, палітычнымі, культурнымі перадумовамі развіцця грамадства. Маладыя феадальныя дзяржавы Заходняй Еўропы прынялі хрысціянства па заходнерымскаму узору (пасля 1054 г. афицыйна атрымае назву каталіцызм). Візантыйская царква таксама спрабавала ўплываць на Еўропу. Візантыйскія манахі Кірыл і Мефодзій былі накіраваны ў IX ст. у Вялікамараўскую дзяржаву (Славакію), прапаведавалі там, стварылі славянскі алфавіт. На землях усходніх славян распаўсюдзілася хрысціянства ўсходнерымскага ўзору (пасля “вялікага расколу” ў 1054 г. – праваслаўе). На выбар новай рэлігіі аказалі трывалыя гістарычныя сувязі з Візантыяй: яна была лідэрам у Еўропе, традыцыйныя ваенна-палітычныя, эканамічныя і культурныя адносіны.

2. Канфесійная структура грамадства, асноўныя этапы распаўсюджвання праваслаўя, каталіцтва на тэрыторыі Беларусі.

Канфесія – прыналежнасць да якой-небудзь рэлігіі, царквы. Канфесійная прыналежнасць – гэта прыналежнасць да групы людзей, якія вызначаюць пэўную форму рэлігійнага культу, адносяцца да пэўнай рэлігійнай арганізацыі. Канфесіянальная прыналежнасць з'яўляецца адным з фактараў развіцця этнічных працэсаў.

У дакласавых і ранекласавых грамадствах этнічная і канфесійная прыналежнасць як правіла супадала, у больш позні час у сувязі узнікненнем буйных канфесіянальных супольнасцей –сусветных рэлігій –пэўная канфесія стала аб’ядновываць некалькі этнасаў, у той жа час адбывалася і поліканфесіянізацыя этнічных адзінак. У этнічнай гісторыі Беларусі канфесіянальная прыналежнасць стала прыкметнай у сувязі з прыняццем хрысціянства. Праваслаўная царква стала адным з галоўных фактараў кансалідацыі насельніцтва Кіеўскай Русі, механізмам пашырэння этноніма “рускія”, які з часам ператварыўся ў канфесіёнім. Канфесіёнімы – назвы груп насельніцтва па іх рэлігійнай прыналежнасці (іўдзеі, мусульмане, саманазвы –лютэране, кальвіністы і г.д.)


Пачатак масавага распаўсюджвання хрысціянства на беларускіх землях цесна звязана з палітыкай вялікага кіеўскага князя Уладзіміра, які імкнуўся зрабіць яго дзяржаўнай рэлігіяй на Русі. Ён ахрысціў у 988 г. кіяўлян па усходнерымскаму (візантыйскаму узору). Першым хрысціянскім полацкім князем быў Ізяслаў, сын Уладзіміра і Рагнеды. Высланая ў Ізяслаўль ( сучасны г. Заслаўе) разам з сынам Рагнеда прыняла манаства пад імем Анастасіі і заснавала тут кляштар. Яна стала першай згаданай летапісамі манашкай ва ўсходнеславянскім свеце. У 992 г. была заснавана Полацкая епархія. Першым вядомым полацкім епіскапам быў кіева-пячорскі манах Міна, пасвечаны ў гэты сан у 1105 г. У 1005 г. утворана Тураўская епархія. Першым епіскапам быў пастаўлены Фама. Хрысціянізацыя Тураўскай зямлі пачынаецца пры Святаполку (988-1015 гг. - князь тураўскі, 1015-1019 гг. -вялікі кіеўскі князь), больш вядомым як "Святаполк Акаянны". Нязгодны з рэлігійнай палітыкай Уладзіміра, вымушаны лічыцца з настроямі сваей дружыны і тураўскай знаці, якія насцярожана ўспрымалі любыя пачынанні Кіева, ён ажаніўся польскай каралеўне, наблізіў да сябе епіскапа Рэйнберна і аддаў перавагу каталіцтву.

У Сярэдневеччы царква адыгрывала вядучую ролю ва ўсіх галінах грамадскага жыцця, панавала ў думках і паводзінах чалавека.

Хрысціянства прынесла на Беларусь зусім новы светапогляд, спрыяла развіццю феадальных адносін, узмацненню княжацкай улады. Прыняцце новай веры прывяло да ўстанаўлення больш цесных міжнародных сувязяў з хрысціянскімі дзяржавамі. Мясцовыя князі атрымалі магчымасць уступаць у дынастычныя шлюбы з дамоў Еўропы. Хрысціянства садзейнічала стварэнню выдатных помнікаў архітэктуры і жывапісу, распаўсюджванню пісьменства, развіццю летапісання, бібліятэк, з'яўленню школ.

Насельніцтва Беларусі заўседы было шматнацыянальным і поліканфесійным. Аднак пераважная большасць насельніцтва прытрымлівалася хрысціянства. Канчатковае замацаванне праваслаўя на беларускіх землях адбываецца ў ХІІІ ст. Гэта быў сваеасаблівы сінтэз – двухвер’е. Хрысціянскія святы былі прыстасаваны да народных звычаяў і абрадаў, народныя мастацкія традыцыі спалучаліся з візантыйскімі. У Х cт.–канцыXІVст. вядучая роля ў палітычным і духоўным жыцці грамадства належала праваслаўнай царкве. Пасля Крэўскай уніі і прывілея Ягайлы 1387 г. пачынае распаўсюджвацца каталіцтва, дзякуючы пэўнай дзяржаўнай палітыкі. ДаXVІ ст. каталіцтва і праваслаўе займалі прыблізна роўныя пазіцыі. Большасць сялянства, мяшчан, частка магнатаў і шляхты традыцыйна прытрымліваліся веры продкаў. Сярод іх Астрожскія, Хадкевічы. Пасля заключэння Люблінскай уніі і пашырэння Контррэфармацыіі магнацтва і значная частка шляхты перайшла ў каталіцтва. Гэта давала магчымасць удзельнічасць у палітычным жыцці краіны і пашыраць свой дабрабыт. У сярэдзінеXVІ ст. падчас Рэфармацыі з’яўляецца новая хрысціянская плынь – пратэстантызм, на Беларусі найбольш пашыранымі былі кальвінізм і лютэранства.