ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 492
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
1. Асаблівасці сацыяльна-эканамічных адносін у Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі.
Асаблівасці развіцця селькай гаспадаркі:
разлажэнне феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання;
рост попыту на с\г прадукцыю выклікаў пашырэнне фальваркаў і панаванне паншчыны–97% памешчыцкіх сялян;
сяляне падзяляліся на памешчыцкіх і дзяржаўных (казённых), павіннасці залежалі ад велічыні і якасці зямельных надзелаў у адпаведнасці з інвентарамі.
панаванне буйнога землеўладання (вольных сялян – 4.5 %);
аснова с\г – вытворчасць збожжа і пашырэнне пасеваў тэхнічных культур– лёну. Каноплі, цукровых буракоў, бульбы;
розныя сістэмы землекарыстання: у заходніх – Віленская, Гродзенская. Мінская губ. – падворная, ва ўсходніх – Магілеўская, Віцебская–абшчынная;
пачатак спецыялізацы;
набліжанасць прадпрыемтваў па перапрацоўцы с\г прадукцыі да крыніц сыравіны;
пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 гг. у Віцебску. У 1848г. у маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты першы ў Расійскай імперыі земляробчы інстытут.
Паглыблялася маёмаснае расслаенне: выдзяляліся заможныя сяляне, якія арандавалі млыны, вялі гандаль і інш.
расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і казне. К 1859 г. па пяці беларускіх губернях каля 60% прыгонных сялян былі закладзены іх уладальнікамі
На беларускіх землях у першай палове XIX ст. узнікалі капіталістычныя адносіны.
Прамысловы пераварот – пераход ад мануфактурнай да фабрычна-завадской вытворчасці, ад ручной працы да машыннай, звязаны з фарміраваннем прамысловай буржуазіі і вольнаёмнага рабочага класа. Ен распачаўся ў другой палове XVIII ст. у Англіі, распаўсюджваецца ў пачатку XIX ст. ў інш. краінах Еўропы. У Беларусі адбываецца ў 30-я гг. XIX ст.
Тыпы прадпрыемстваў на Беларусі:
Рамесныя майстэрні (не больш 5 чал.) і дробнакапіталістычныя прадпрыемствы (колькасць рабочых 6 –15 чалавек – у гарадах– купецка-мяшчанская вытворчасць) рамесныя цэхі ліквідаваны ў 1852г.;
мануфактура (рабочых звыш 16), вотчынныя мануфактуры займалі пануючае месца.
фабрыкі
Першыя фабрыкі былі пабудаваны ў 20-я гг. XIX ст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні (выраб сукна)– належалі графу В. Пуслоўскаму. Працавала на іх 400 чал. Пераважалі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя, большасць іх належала памешчыкам. Вольнанаёмныя рабочыя складалі больш 1\3 часткі ад усіх рабочых.
1-ы цукровы завод пачаў працаваць у 1830г. у маентку Молатава А. Скірмунта – першы ў Рас. імперыі беларускі вынаходнік (вынайшаў машыну, якая выпарвала цукровы сіроп за 4-5 хвілін замест 4-5 гадзін).
Шашэйныя дарогі:
Масква-Брэст– Варшава; Пецярбург–Кіеў.
Каналы, што злучылі рэкі басейна Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі (Днепр–Неман), Бярэзінскі (Днепр- Зах. Дзвіна), Днепра-Бугскі (Днепр – Вісла), Аўгустоўскі (Неман–Вісла).
1-ы параход, 12 конскіх сіл, пабудаваны механікам гомельскага маентка графа М. Румянцева А. Смітам, быў выпрабаваны на Сажы ў 1824г.
Буйнейшыя кірмашы: Зэльвенскі і Свіслацкі (Гродзенск. Губ.), Асвейскі і Бешанковіцкі (Віцебск. губ.), Любавіцкі (Магілеўск.). Усяго 270 кірмашоў.
Назіраецца ўрбанізацыя – рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Вага гараджан – 10% ад жыхароў Беларусі– шматканфесійнае і шматэтнічнае, яўрэяў большасць.
2.Эвалюцыя аграрных адносін у Расіі. Рэформы ў сельскай гаспадарцы ў 1840-50-х гг.
У 1840-1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаўных сялян, якія складалі каля пятай часткі ўсяго сялянства Беларусі. Амаль усе казённыя маёнткі здаваліся у арэнду прыватным асобам і таму эканамічнае і прававое становішча сялян у іх да канца 30-х гадоў XIX ст. практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных. Да рэформы кіраўніцтва дзяржаўнай вескай ажыццяўляў Дэпартамент дзяржаўных маемасцей, які з 1 студзеня 1836г. пераўтвораны ў Міністэрства дзяржаўных маемасцей. Ініцыятарам і правадніком рэформ стаў міністр дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі граф П.Дз. Кісялёў - прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін. Мэта: зняць сацыяльнай напружанасці ў дзяржаўнай вёсцы заходніх губерняў, павышэнне яе даходнасці.
Рэформа пачалася з перабудовы апарату кіравання дзяржаўнай вёскай была пакладзена «Ўстанаўленне аб кіраванні дзяржаўнымі маёмасцямі ў губернях» (І838 г.). 28 снежня 1839 г. для заходніх губерняў было выдадзена спецыяльнае «Палажэнне аб люстрацыі дзяржаўных маёмасцей заходніх губерняў і Беластоцкай вобласці».
У адрозненні ад вялікарасійскіх губерняў, рэформа П.Д. Кісялёва на Беларусі складалася з трох частак: рэформы сістэмы кіравання; палітыкі «апякунства» ў адносінах да сялян (дапамогі сялянам, пачатковай адукацыі і медыцынскай дапамогі); люстрацыі дзяржаўных маёмасцей.
У ходзе рэформы прадугледжвалася:
У Расіі новая 4-х ярусная сістэма мясцовага кіравання, у Беларусі –3: губернскія палаты, акруговыя ўпраўленні дзяржаўных маёмасцяў і сельскія грамады з выбарным кіраваннем, якім давяралася самастойнае вырашэнне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых спраў
люстрацыя - апісанне дзяржаўных уладанняў: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцяў і вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад гаспадарчага становішча;
Перавод малазямельных і беззямельных у разрад цяглых – надзяленне іх надзелам зямлі;
Перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш ( ўказы 1844 і 1845 гг.);
Спыненне здачы ў арэнду дзяржаўных маенткаў;
Прызнавалася "грамадзянская свабода" дзяржаўных сялян – перамены ў прававым статусе дзяржаўных сялян – прызнаваліся правы атрымання спадчыны, уласнасці, занятку гандлем і промысламі.
Вынікі:
Паляпшэнне становішча дзяржаўных сялян– змяншэнне павіннасцей сялян і павялічэнне іх зямельных надзелаў.
паскарэнне маёмаснай дыферэнцыяцыі, вызваленне працоўных рук для капіталістычнай вытворчасці, рост гарадоў – садзейнічала развіццю капіталізма ў Расіі. Рэформа Кісялёва насіла буржуазны характар.
Інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы пачала ажыццяўляцца на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. аб стварэнні Камітэта заходніх губерняў для выпрацоўкі «Правілаў для кіравання маёнткамі па зацверджаных для гэтага інвентарах». Увядзенне ў дзеянне інвентароў пачалося ў Беларусі з 1845 г.
Яе сутнасць:
складанне інвентароў памешчыцкіх маёнткаў з дакладнай фіксацыяй сялянскіх надзелаў і колькасцю паншчынных дзён – ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках заходняй і цэнтральнай Беларусі і ў частцы маёнткаў усходняй Беларусі. Гэтым займаліся губернскія інвентарныя камітэты
рэгуляванне памераў надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх сялян. Для цяглавай сялянскай гаспадаркі, у залежнасці ад колькасці і якасці зямлі, у маёнтках устанаўліваліся надзелы памерам ад 4 да 9 дзесяцін (паншчына 3 дні з канём –мужчынская паншчына; 1 дзень без каня – жаночая паншчына). Падводная павіннасць павінна была выконвацца за кошт паншчынных дзён.
Памешчыкам забаранялася самавольна ўстанаўліваць згонныя дні, а таксама абкладаць сялян «данінай» – натуральнымі паборамі.
Памешчыкі перашкаджалі перагляду і складанню інвентароў – былі ўведзены ў дзеянне толькі ў 1/10 частцы памешчыцкіх маёнткаў Беларусі.
Афіцыйна складванне абавязковых інвентароў было завершана ў 1849г., аднак фактычна цягнуліся да 1857 г
Рэформы 30-50-х гг. захавалі дваранскую накіраванасць – улада памешчыкаў была часткова абмежавана, аднак сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян змянілася мала.
3. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
Прычыны:
разлажэнне феадальна-прыгонніцкай сістэмы
адсталасць феадальнай Расіі ад перадавых еўрапейскіх краін
размах нарастаючага сялянскага руху
абвастрэнне крызісу феадальна-прыгонніцкіх адносін пасля Крымскай вайны 1853-1856 гг.
Падрыхтоўку рэформы пачалі з беларуска-літоўскіх губерняў, улічвалі як большую гатоўнасць да гэтага мясцовых памешчыкаў – больш уцягнуты ў таварна-грошавыя адносіны. Імператар аляксандр ІІ у 1857г. падпісаў рэскрыпт (прадпісанне) на імя віленскага генерал-губернатара У.і. Назімава аб стварэнні ў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях дваранскіх камітэтаў па падрыхтоўцы мясцовых праектаў адмены прыгоннага права. Яны пагадзіліся на вызваленне сялян з захаваннем усёй зямлі за памешчыкамі (без надзелу іх зямлей).
19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў Маніфест і агульнае і мясцовыя 2 "Палажэнні" – “Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў”, “ Мясцовае палажэнне” для Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і Часткі Віцебскай губерняў, дадатковыя “Правілы”.
Умовы адмены прыгоннага права:
Для правядзення рэформы ствараліся павятовыя міравыя з’езды і губернскія па сялянскіх справах установы
Сяляне атрымалі асабістую свабоду, грамадзянскія правы: распараджацца маемасцю, паступаць на службу і навучальныя ўстановы, звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы і суд, засноўваць прамысловыя і гандлевыя прадпрыемствы свабоднага ўступлення ў шлюб, заключэння дагавораў, выбару роду заняткаў, пераходзіць у іншыя саслоўі (мяшчан, купцоў);
памешчыкі страцілі паліцэйскую і судовую ўладу над сялянамі;
змянялася сістэма кіравання вескай – уводзіліся выбарныя органы сялянскага самакіравання, якія павінны кантраляваць збор падаткаў, рэгуляваць пазямельныя адносіны і сачыць за грамадскім парадкам – захоўвалася кругавая парука. Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка ўтваралі сельскую грамаду (абшчыну),яны выбіралі старасту. Некалькі сельскіх абшчын стваралі воласць. Сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад 10 двароў выбіралі валасное праўленне , валаснога старшыню і суддзю.
Сялянскія зямельныя надзелы прызнаваліся ўласнасцю памешчыкаў. Ва ўсходнебеларускім рэгіёне (Віцебская і Магілеўская губ.), дзе было абшчыннае землекарыстанне ўстанаўліваліся фіксаваныя памеры сялянскіх надзелаў (вышэйшы ад 4 да 5,5 дзесяцін і ніжэйшы ад 1 да 2 дзесяцін). Калі ў сялян быў надзел звыш устаноўленай нормы, памешчык меў права адрэзаць лішак. Адрэзкі дазвалялася рабіць калі ў памешчыка заставалася менш 1\3 усей зямлі, сялянскі надзел не мог быць скарочаны больш чым на 1\6 частку.
У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне і тут пакідаўся дарэформенны надзел.
атрымаць зямлю ва ўласнасць можна за выкуп, вызначаны аброкам, капіталізаваным з 6% гадавых – выкупная аперацыя. Дзяржава закладвала за сялян 4/5 выкупной сумы. Вяртаць штогадовыя выкупныя плацяжы сяляне павінны на працягу 49 гадоў з працэнтамі. Правілы вукупной аперацыі для ўсей Расійскай імперыі былі аднолькавымі.
Да заключэння выкупнога пагаднення сяляне станавіліся часоваабавязаным, за карыстанне надзеламі выконвалі на карысць памешчыка павіннасці - паншчыну ці аброк - ва ўстаноўленых дзяржавай памерах на працягу 9 і больш гадоў.
Гэтыя часоваабавязаныя адносіны афармляліся ўстаўнымі граматамі, якія складалі міравыя пасрэднікі. На складванне ўстаўных грамат адводзілася 2 гады.
Адразу выкупіць ва ўласнасць можна было толькі сядзібу, палявы надзел выкупляўся са згоды памешчыка.
Памешчыкі мелі права пакінуць сабе лепшыя ворыўныя землі, што прыводзіла да церазпалосіцы, і так званыя сервітутныя: сенажаці, выганы, вадапоі, лясы, азёры, без якіх сялянская гаспадарка звычайна не магла абысціся.
Выкупныя плацяжы перавышалі рынкавы кошт зямлі ў 3-4 разы, то памешчыкі фактычна атрымоўвалі кампенсацыю за страту ўласнасці над асобай селяніна, а не толькі за землю.
У беларускіх губернях рэформа была афіцыйна аб'яўлена ў сакавіку - маі. Хваля пратэстаў ахапіла імперыю і найбольш буйнымі цэнтрамі выступленняў сталі Паволжа, Літва і Заходняя Беларусь. Распаўсюджваліся чуткі аб падмене царскага маніфеста.
Вынікі:
Стварыла ўмовы для паскарэння развіцця капіталістычных адносін (рынак наёмнай рабочай сілы. Сацыяльная дыферэнцыяцыя ў весцы, сялянам дасталася трэцяя частка зямлі, большасць сялянскіх двароў атрымалі надзелы такіх памераў, што не забяспечвалі ўтрыманне сярэдняй сям'і;
Абвяшчэнне асабістай свабоды сялян і грамадзянскіх правоў;
Захаванне перажыткаў феадальна-прыгонніцкай сістэмы – звыш паловы ўсіх зямель Беларусі змаглі захаваць за сабой дваране-памешчыкі, рэштку ўтрымлівалі казна, царква і іншыя ўстановы, захаванне сялянскай абшчыны.
Змены ва ўмовах вызвалення сялян у час паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі:
спыняліся часоваабавязаныя адносіны з 1мая 1863г. у Гродзенскай. Віленскай, Мінскай губ., з 1студзеня 1864г. – у Віцебскай і Магілеўскай губ.
сяляне пераводзіліся на абавязковы выкуп зямельных надзелаў,
памер выкупных плацяжоў зніжаўся на 20%.
тым, хто быў абеззямелены памешчыкамі ў перадрэформенны перыяд, поўнасцю ці часткова вярталіся надзелы (Абеззямеленым у 1846-1856 гг. выдаваўся 3-дзесяцінны сямейны надзел, у поўным аб’ме вярталася зямля, адабраная з 1857г.
захаванне права на карыстанне сервітутнымі ўгоддзямі.
створаны павятовыя камісіі для праверкі і выпраўлення ўстаўных грамат;
дзяржаўныя сяляне па закону 1867г. пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. У 1857-1862гг. на свабодных і адабраных у дзярж. сялян землях ствараліся фермы, якія здаваліся ў арэнду. Памер аброку павысіўся на 1\4 – незадавальненне і ўдзел у паўстанні. Таму ў 1867г. аброк дзярж. сялян падняўся на 10% і ператварыўся ў абавязковыя выкупныя плацяжы, а сяляне ва ўласнікаў. Дзярж. сяляне мелі зямлі на 17-37% больш, чым памешчыцкія.
На працягу 60-70-х гг. у Расіі праводзіліся земская, судовая, цэнзурная, школьная, гарадская і ваенная рэформы. На Беларусі да 1911г. не уводзілася земскае самакіраванне паводле земскай рэформы, таму што не давяраў мясцовым памешчыкам. 3 гэтай жа прычыны адклалася да 1872 г. судовая рэформа, паводле якой уводзіўся міравы суд. У адрозненне ад цэнтральных губерняў, дзе суддзяў выбіралі земскія сходы, у Беларусі яны прызначаліся міністрам юстыцыі. На 5 гадоў пазней, у 1875 г., была праведзена гарадская рэформа, згодна з якой у гарадах ствараліся гарадскія думы - органы самакіравання; выбары ў іх ажыццяўляліся на аснове маёмаснага цэнзу. Паводле ваеннай рэформы рэкруцкая сістэма камплектавання арміі замянялася ўсеагульнай воінскай павіннасцю тэрмінам 6 гадоў, на флоце –7. Школьная рэформа ўводзіла прынцыпы ўсесаслоўнасці адукацыі, цэнзурная - некалькі пашырала магчымасці друку, праўда, не беларускага.