ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 485
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
4. Сталыпінская аграрная рэформа.
У рэвалюцыі 1905-1907 гг. своеасаблівую вастрыню набыў сялянскі рух і аграрнае пытанне. Таму ўрад прапанаваў свой шлях яго вырашэння - праз аграрную рэформу. Яе ажыццяўленне было звязана з імем прэм'ер-міністра Расійскай імперыі П. Сталыпіна.
Мэты рэформы:
разбіць адзіны агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў і раскалоць вёску; стварыць клас буржуазіі з ліку заможнага сялянства;
паскорыць капіталістычнае развіцце Расіі.
Мерапрыемствы рэформы: стварэнне хутароў і водрубаў, што ліквідавала цераспалосіцу;перасяленне малазямельных і беззямельных сялян у Сібір, што павінна зняць вастрыню сацыяльных сурярэчнацей на весцы.
Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны селянін мог аб'явіць прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца жыхарства і род заняткаў; любы селянін, які замацаваў зямлю ў прыватную ўласнасць, мог патрабаваць аб'яднання ўсіх яго раскіданых палосак у адзіны водруб. Калі на водруб пераносілася сядзіба, то ўзнікаў хутар. У сувязі з малазямеллем сялянам дазвалялася перасяляцца за Урал і атрымліваць невялікія грошы і пазыкі на ўладкаванне.
Рэформа ажыццяўлялася ў два этапы. Першы пачаўся з Указа ад 9 лістапада 1906 г. Згодна з ім кожны селянін мог выйсці з абшчыны і замацаваць свой надзел у прыватную ўласнасць.. Дазвалялася ствараць хутары, што садзейнічала ліквідацыі цераспалосіцы.
Другі этап пачынаецца з Указа ад 29 мая 1911 г. Землеўпарадкавальныя камісіі атрымалі права прымусова - у мэтах ліквідацыі цераспалосіцы - выдзяляць сялянам зямлю ў адным участку і такім чынам штурхаць іх да перасялення на хутары. Да 1915 г. у Магілёўскай губерні выйшлі з абшчыны 56,8% гаспадароў, а ў Віцебскай губерні - 28,9%.
3 мэтай інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, павышэння культуры земляробства і жывёлагадоўлі землеўпарадкавальнымі камісіямі і земствамі прымаліся меры па ўзмацненню агранамічнай, заатэхнічнай, ветэрынарнай службаў, арганізацыі пунктаў продажу і пракату сельскагаспадарчых машын і нрылад, супрацьпажарнай бяспекі.
Вынікі рэформы.
Паскорыўся працэс расслаення сялянства і росту буржуазнай зямельнай уласнасці. Частка памешчыцкіх зямель пераходзіла ў рукі заможных сялян. У той жа час частка сялян-беднякоў прадалі сваю зямлю і накіраваліся ў горад.
Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і пэўнай часткі заможных сялянскіх гаспадарак. Назіраўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці, пасяўныя плошчы пашыраліся за кошт пасеваў тэхнічных і карма-вых культур.
Перасяленне сялян у Сібір не вырашыла аграрнае пытанне ў краіне.
Сталыпінская аграрная рэформа не атрымала свайго лагічнага завяршэння з-за забойства прэм'ер-міністра і пачатку Першай сусветнай вайны
Літаратура
Бригадин П.И., Кохановский А.Г. Социальная структура белоруского общества на рубеже Х1Х – ХХ вв. // Веснік БДУ. - Сер.3.- 1996. - № 3.
Эканамічная гісторыя Беларусі: .курс лекцый. – Мн., 1997.
Сосна У.А. Саслоўная структура феадальна-залежнага сялянства Беларусі ў першай трэці Х1Х ст. // Веснік БДУ. - Сер.3.- 1994. - № 1.
Бейкін Х. Аграрная рэформа 1861 г. у Беларусі і яе асаблівасці.//БГЧ.- 2001.–№1.
Панюціч В.П. Рэформы дзяржаўных сялян Беларусі (канец 50-х–70-я гг. ХІХ ст.)//БГЧ.–1996.–№3.
Рэберт Н. Адмена прыгоннага права ў Беларусі.// БГЧ.–2002.–№5.
Вышінскі У. Індустрыялізацыя БССР //Актуальныя пытанні гісторыі БССР.- Мн., 1991.
Лук’яненка Н., Вікторчык М. Калектывізацыя ў Беларускай ССР//БГЧ.–2005. –№2.
Тэма 15. Савецкая мадэль мадэрнізацыі БССР на этапе станаўлення індустрыяльнага грамадства. Рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі. НЭП. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя.
Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах НТР.
Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ. Станаўленне беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі.
1. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі. НЭП. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя.
Новая эканамічная палітыка
Першая сусветная вайна і грамадзянская вайна прывялі да велізарных разбурэнняў у Расіі і на Беларусі. Панавала гаспадарчая разруха, разваліліся або аслаблі ранейшыя эка-намічныя сувязі, ішло распыление рабочага класа. Вельмі востра паўстала пытанне збяднення большай часткі насель-ніцтва. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі складала 50% ад 1913 г. Не хапала хлеба, запалак, солі. Не ў лепшью стане знаходзілася прамысловасць, агульны аб'ём валавоі прадукцыі якой складаў 15-20% ад даваеннага ўзроўню.
"Ваенны камунізм" пасля заканчэння грамадзянскай вайны страціў усе аргументы на сваю карысць. У гэты час рашаючым фактарам сталі адносіны да Савецкай улады сялян, чыя лаяльнасць да яе і падпарадкаванне харчразвёрст-цы былі выкліканы страхам страты сваіх зямельных надзелаў у выпадку "белай рэстаўрацыі". Як толькі гэта пагроза знікла, сяляне сталі патрабаваць права свабодна распараджацца зямлёй і прадукцыяй сваей працы, выказваць не-задаволенасць харчразвёрсткай. Сяляне ўсё часцей супра-ціўляліся прадстаўнікам улады, у розных рэгіёнах краіны ўспыхвалі паўстанні.
Супраціўленне сялян палітыцы харчразвёрсткі пагаршала і без таго жабрацкае жыццё гараджан. У студзені 1921 г. хлебны паёк рабочых быў скарочаны. Галадала па ўсёй Савецкай краіне каля 40 млн. чалавек. Улады лічылі, што уці-хамірыць сялян толькі армія. Толькі ў Тамбоўскую губер-ню было паслана да 50 тыс. чырвонаармейцаў на чале з М. Тухачэўскім. 1 сакавіка 1921 г. паўсталі маракі Кранштата, якіх называлі "гонарам рэвалюцыі". Яны патрабавалі свабоды слова, друку, шматпартыйнасці, ліквідацыі харчразвёрсткі, свабоды гандлю, "поўнага права сялян над зямлёй". Падаўленнем мяцяжу кіраваў старшыня Рэўваенсавета Л. Троцкі сумесна з дэлегатамі X з'езда РКП(б).
Л. Троцкі унёс прапанову ў Палітбюро абмежаваць развёрстку, прычыну крызісу ён бачыў у высокіх заданиях. У. Ленін убачыў іншае - крызіс ваенна-камуністычных мета-даў будаўніцтва сацыялізму. Аднак фактычна гэта быў больш глыбокі крызіс - крызіс усёй канцэпцыі сацыялізму, якую прапаноўвалі К. Маркс і У. Ленін. "Ваенны камунізм", або эксперымент па стварэнню камуністычнага грамадства, з'я-віўся сацыяльнай утопіяй. У далейшым гэты эксперымент адважыліся паўтарыць толькі кітайскія камуністы падчас грамадзянскай вайны ў 30-я гады, ды групоўка ў Кампучыі ў 70-я гады. Кіраўніцтва расійскай кампартыі ўжо на пачатку 20-х гадоў зразумела, што, каб пераадолець крызіс, захаваць сваю ўладу, трэба рэзка змяніць палітычны курс.
Першай антыкрызіснай мерай нэпа стала замена харчразвёрсткі натуральным падаткам. Гэта было адобрана X з'ездам РКЩб), які адбыўся 8-16 сакавіка 1921 г. Натуральны падатак быў менш развёрсткі, аб'яўляўся перад па-сяўной, не мог быць павялічаны на працягу года. Падатак першапачаткова складаў 20% ад чыстага прадукту, затым быў зменшаны да 10%, а з 1924 г. стаў збірацца грашыма. Усе лішкі прадукцыі пасля выканання падатку заставаліся ў селяніна. Партыя вымушана была пайсці на дазвол прыватнага, кааператыўнага і дзяржаўнага гандлю. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР вядучае месца займаў прыватны гандаль. На яго долю ў 1922/1923 г. прыходзіла-ся 90% гандлёвых прадпрыемстваў і 85% тавараабароту. Дзяржаўны гандаль меў першынство ў аптовай сферы.
Селянін атрымаў права свабоднага выбару формы апрацоўкі зямлі і гарантыю землекарыстання. 3 усіх рэспублік СССР Беларусь з'яўлялася найбольш сельскагаспадарчай: у 1920-1923 гг. тут налічвалася 89% сельскага насельніцтва. Зразумела, што сельская гаспадарка была стрыжнем, вакол якога варочалася ўся эканоміка рэспублікі. Асаблівасцю эка-намічнага становішча Беларусі было тое, што ўвядзенне нэпа супала па часе з перадачай зямлі сялянам. У 1921 г. сялян-ства павялічыла свае землекарыстанне на 11,4% коштам былых уладанняў памешчыкаў. Але гэта была нязначная пры-рэзка - менш чым па адной дзесяціне на двор, бо 70% нацы-яналізаваных зямель была перададзена ў дзяржаўны лясны і зямельны фонд. У выніку забяспечанасць сялян зямлёй у БССР была ніжэй сярэдняй па СССР на 41%.
У верасні 1922 г. Прэзідыум ЦБК БССР прыняў закон аб працоўным землекарыстанні. У ім аднолькава законнымі прызнаваліся арцелі, абшчыны, прыватнае ўладанне ў выглядзе водрубаў ці хутароў. Дазвалялася здача зямлі ў арэн-ду і выкарыстанне наёмнай працы, праўда калі працуюць і члены сям'і.
Зямельны крызіс можна было пераадолець толькі інтэн-сіфікацыяй формаў вядзення сялянскай гаспадаркі. Нарка-мат земляробства БССР распрацаваў курс на замену трох-полля шматполлем, на развіццё жывёлагадоўлі і каапера-цыі. Паралельна пачаў дзейнічаць новы Зямельны кодэкс БССР (прыняты ў жніўні 1924 г.).
За аснову землеўпарадкавання быў прыняты ўчастка-ва-падворны парадак землекарыстання ў форме пасёлкаў -аб'яднанняў 10-20 двароў з агульным шматпольным севазваротам (да 200 дзесяцін), а таксама хутароў Ліквідацыя цераспалосіцы дазваляла павялічваць прадукцыйнасць пра-цы, змяншаць выдаткі на апрацоўку зямлі, паляпшаць культуру земляробства. Быў створаны рэзервовы зямельны фонд, з якога надзяляліся бяднейшыя сяляне. Праўда, дзей-нічалі мінімальныя (5,6 дзесяціны) і максімальныя (11,9 дзесяціны) нормы землекарыстання на адну гаспадарку. Да 1928 г. болып за 25% двароў выйшла на хутары і водрубы, на 1,4 млн. га былі створаны пасёлкі. Заахвочвалася сялянс-кая кааперацыя, якая насіла крэдытна-збытавы характар і аб'ядноўвала ў 1928 г. 50% гаспадарак.
3 адменай дэкрэта аб нацыяналізацыі ўсёй прамысловасці ажыццяўлялася дэнацыяналізацыя дробнай і часткі сярэдняй прамысловасці і вяртанне яе былым уладальнікам. Каля 300 прадпрыемстваў было аддадзена ў арэнду. Прычым кожны грамадзянін мог сам арганізаваць саматужную або прамысловую вытворчасць з наймам ра-бочых: да 10 пры рухавіку, да 20 без рухавіка. Былі зняты абмежаванні на іх дзейнасць і дадзены правы юрыдычных асоб.
Нармальнае функцыянаванне гаспадарчага механізма было немагчымым без грашовай рэформы. Рэформа пача-лася ў 1922 г. з выпуску новай грашовай адзінкі - савецкага чырвонца. Чырвонцы абменьваліся на золата: 1 чырвонец раўняўся 10 дарэвалюцыйным рублям або 7,74 г. чыстага золата, або 5,14 дол арам ЗША. У снежні 1921 г. пачала пра-цаваць Усебеларуская кантора дзяржаўнага банка ў Мінску, якая ў далейшым арганізавала 9 філіялаў у акруговых цэнт-рах. Ствараліся камерцыйныя банкі, таварыствы ўзаемнага крэдыту. У адшчадных касах былі адменены абмежаванні на сумы прыватных асоб і арганізацый. Дзяржава абвясціла гарантыю тайны ўкладаў, сярэдняя велічыня якіх павялічы-лася ў 3,3 раза.
Была адноўлена грашовая аплата, уведзены тарыфы зарплаты, зняты абмежаванні на яе рост. Арганізацыя пра-цы пачала будавацца на прынцыпах матэрыяльнага стыму-лявання - здзельнай аплаты. Укараненне гаспадарчага раз-ліку дазволіла пазбавіцца ад ураўнілаўкі, улічваць кваліфі-кацыю работніка і яго працоўную актыўнасць. У зарплату ўключаўся кошт камунальных паслуг для сем'яў рабочых і служачых. I, як вынік, рост прадукцыйнасці працы, якая ў 1927 г. перавысіла даваенны ўзровень у 1,8 раза.
Нэп меў спрыяльныя вынікі для эканомікі Беларусі. Да 1927 г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, пра-мысловасць Беларусі дасягнула даваеннага ўзроўню. Пры гэтым на долю дзяржаунага сектара прыходзілася амаль 3/4 усёй прадукцыі.
Партыйны і дзяржаўны апарат не мог прыняць новы эканамічны курс, таму што той адмаўляў камандныя мета-ды кіравання: таварна-грашовыя адносіны патрабавалі гнуткай прафесійнай палітыкі, ведаў і вопыту. А ў партдзяр-жапараце адсутнічалі стымулы да перабудовы: гарантава-ная заработная плата, дачы, санаторыі - усё гэта ён атрымлі-ваў незалежна ад эфектыўнасці працы.
Нэпам былі незадаволены таксама малакваліфікаваныя рабочыя, беспрацоўныя, беднякі, батракі. Яны склалі тую сацыяльную глебу, якая падтрымала дзеянні партапарату па ліквідацыі новай эканамічнай палітыкі.
Калектывізацыя ў Беларусі
У канцы 20-х гадоў групоўка Сталіна распачала адыход ад нэпа і рэпрэсіі супраць "непралетарскіх элементаў". На вёсцы галоўным ворагам быў аб'яўлены "кулак", г. зн. за-можны селянін. У 1927 г. на Беларусі такіх налічвалася 4,1% ад усяго вясковага насельніцтва.
Узмацненне "антыкулацкай лініі" ў другой палове 20-х гг. паставіла заможных сялян перад пытаннем: ці патрэбна пашыраць вытворчасць, калі "лішкі" ў любы момант могуць быць канфіскаваны дзяржавай? Як вынік, у 1927-1928 гг. экспарт збожжа па СССР скараціўся ў 8 разоў у параўнанні з 1926-1927 гг. Да таго ж існаваў дыспарытэт цэн на збожжа і прамысловыя тавары. Нарыхтоўчыя цэны былі значна ніжэйшымі за рыначныя. Хлебанарыхтоўчы крызіс ставіў пад пагрозу планы індустрыялізацыі.
3 другога боку, рэзка павялічыўся попыт на збожжа ўнут-ры краіны. У ходзе індустрыялізацыі гарадам, рабочым і слу-жачым патрабавалася ўсё больш і больш прадуктаў харчаван-ня. Невыкананне дзяржаўнага плана нарыхтовак збожжа прывяло да ўвядзення ў гарадах прадуктовых картак.
I. Сталін падчас паездкі ў Сібір у студзені 1928 г. заявіў, што прычынай хлебанарыхтоўчых цяжкасцяў з'яўляецца "кулацкая стачка". Таму партыйна-савецкім органам было прапанавана актыўна выкарыстоўваць артыкул 107 Крымі-нальнага кодэксу (барацьба са спекуляцыяй) і сілай забі-раць "лішкі" хлеба ў сялян. Там жа ён заявіў: "Мы краіна савецкая, мы імкнёмся да стварэння абагульненай гаспа-даркі не толькі ў прамысловасці, але і ў сельскай гаспадарцы." Такім чынам быў вызначаны курс на масавую калектывізацыю сельскай гаспадаркі.