ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 483
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
Руска-турэцкая вайна (1768-1774гг.) пагражала Расіі стратай уплыву на РП, таму Расія згадзілася на прапанову прускага караля Фрыдрыха II аб падзеле тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У пачатку 1772 г. было дасягнута пагадненне паміж Расіяй і Прусіяй па гэтым пытанні, затым да іх далучалася Аўстрыя. 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя, згодна з якой акрэсліваліся ўмовы і межы падзелу. Прусія анексіравала паўночна-заходнюю частку Польшчы, Аўстрыя - поўдзень Польшчы і Галіцыю. Расія атрымала землі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра - інфлянцкае ваяводства, вялікую частку Полацкага і Віцебскага ваяводстваў, Мсціслаўскае ваявадства і Рагачоўскі павет Мінскага ваяводства - усяго 92 тыс. кв. км. і 1 млн. 300 тыс. жыхароў.
Аўстрыя, прусія і Расія патрабавалі склікання надзвычайнага сойма для ўхвалення падзелу РП. Сойм павінен пачацца 19 красавіка 1773г. Праз стварэнне соймавай канфедэрацыі было заблакіравана дзеянне “ліберум вета”(у гэтым выпадку галасаванне адбываецца большасць галасоў).У дзень адкрыцця пасяджэння Сойма з пратэстам супраць абрання маршалкам сойма А. Панінскага як агента Расіі выступіла група паслоў на чале з Тадэвушам Рэйтанам і Самуэлем Корсакам ад Наваградскага ваяводства, Станіславам Багушэвічам – ад Менскага ваяводства. Яны выступілі супраць пераўтварэння сойма ў канфедэрацкі і склікання яго ў Варшаве (кожны трэці сойм павінен праходзіць у ВКЛ, у Гародні). Гэта было фармальнае вуступленне па форме. А па змезту размова ішла пра зрыў зацвярджэння падзелу. Т. Рэйтан і 2 паплечнікі 38 гадзін не пакідалі залу пасяджэння. Каб не дапусціць абранне маршалкам Панінскага. 21 красавіка кароль РП і ўсе паслы далучыліся да канфедэрацыі. Таму вымушаны былі адступіць. Аднак удзелу ў сойме не бралі. 30 красавіка 1773г. трактаты прыняў кароль і зацвердзіў сойм.
Вялікую ролю ў палітычным жыцці краіны адыграў Чатырохгадовы сойм, які пачаў дзейнічаць у 1788 г. Спачатку дэпутатамі сойма былі абраны 177 чалавек, 69 з іх былі прыхільнікамі рэфармавання дзяржавы. Гэты сойм абвясціў сябе канфедэрацыяй, што дазваляла прымаць рашэнні простай большасцю галасоў і пазбаўляла моцы права "ліберум вета" (1790). Напярэдадні заканчэння паўнамоцтваў дэпутатаў, сойм прыняў пастанову аб падоўжанні сваей работы яшчэ на два гады і правядзенні дадатковых выбараў. У выніку колькасць дэпутатаў сойма падвоілася. 3 359 дэпутатаў Чатырохгадовага сойма 181 былі прадстаўнікамі прагрэсіўнай партыі. У студзені 1791 г. сойм прыняў новыя "Кардынальныя правы". Згодна з імі абвяшчалася пануючае становішча каталіцкай царквы, непарушнасць саюза Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, суверэннасць Рэчы Паспалітай, свабода слова і друку. Рашэннямі сойма таксама была павялічана армія, прыняты новыя прынцыпы яе камплектавання. У сакавіку 1791 г. сойм прыняў закон аб сойміках, згодна з якім беззямельная шляхта пазбаўлялася выбарчых правоў. Гэтым у аснову выбарчай сістэмы клаўся не саслоўны, а маёмасны прынцып. Згодна з законам аб гарадах, прынятым 21 красавіка 1791 г., за мяшчанамі было прызнана права асабістай недатыкальнасці, набыцця зямельных маёнткаў, ім дазвалялася займаць дзяржаўныя пасады, быць абранымі на сойм з правам дарадчага голасу, абіраць органы самакіравання і інш. Акрамя таго, на кожным сойме 30 мяшчан, якія мелі нерухомую маёмасць у гарадах, маглі аб'яўляцца шляхтай, шляхецтва атрымлівалі таксама мяшчане, якія даслужыліся ў арміі да звання штабс-капітана.
Своеасаблівым вынікам рэформаў і найвышэйшым дасягненнем патрыятычнай партыі на чале са Станіславам Аўгустам стаў Закон аб урадзе 1791 г., які ў гістарычнай літаратуры атрымаў назву "Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 3 мая". Канстытуцыя 3 мая была другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) дзяржаўным дакументам, які рэгуляваў арганізацыю дзяржаўнай улады, а таксама правы і абавязкі грамадзян краіны.
Рэч Паспалітая пераўтваралася ў канстытуцыйную манархію.
Улада караля абвяшчалася спадчынай, яна абмяжоўвалася соймам. Дзяржаўнай рэлігіяй абвяшчаўся каталіцызм. Для іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў.
Шляхта разглядалася ў якасці прывілеяванага саслоўя, але яна пазбаўлялася улады над прыгоннымі сялянамі. Канстытуцыя дэкларавала, што сяляне пераходзяць "пад апеку права і ўлады дзяржаўнай".
У новым законе абвяшчаўся падзел улады ў дзяржаве на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.
Канстытуцыя зрабіла рашучы крок па шляху зліцця Рэчы Паспалітай у адзіную краіну: былі ліквідаваны асобныя для Літвы і Польшчы цэнтральныя органы ўлады і сфарміраваны адзіны кабінет міністраў і іншыя дзяржаўныя ўстановы, у якіх прадстаўнікам Вялікага княства Літоўскага аддавалася палова пасад.
Канстытуцыя складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў.
Канстытуцыя 3 мая выклікала незадавальненне старашляхецкай партыі, якую падтрымлівалі Прусія і Расія. 27 красавіка 1792 г. прадстаўнікі апазіцыі Патоцкі, Браніцкі, Ржэвускі падпісалі ў Пецярбургу акт канфедэрацыі, які перакрэсліваў пастановы Канстытуцыі 3 мая і вяртаўся да Кардынальных правоў 1768 г. Гэты акт быў абвешчаны 14 мая ў пагранічным мястэчку Таргавіца ва Украіне, пасля чаго канфедэраты звярнуліся да Расіі за ваеннай дапамогай. Кацярына II накіравала ў Рэч Паспалітую 100-тысячную армію, што з'яўлялася адкрытай агрэсіяй супраць законнага ўрада краіны. Частка войскаў рушыла ў Польшчу, другая - у Літву. Армія Рэчы Паспалітай у гэты час налічвала каля 57 тыс. чалавек, была дрэнна ўзброена, не быў укамплектаваны афіцэрскі корпус. Кароннае войска ўзначальваў Юзэф Панятоўскі, Літоўскае войска – Людвіг Вюртэнбергскі. Менавіта ен у час ваенных дзеянняў здрадзіў і перайшоў на бок Расіі, што значна паўплывала на вынік ваеннай кампаніі. Адна з рашаючых бітваў адбылася ля в. Дубенкі на Заходнім Бугу. Каралеўскімі войскамі тут камандаваў Тадэвуш Касцюшка, які меў каля 5 тыс. салдат і афіцэраў, але стрымаў націск 20-тысячнай арміі і гэтым забяспечыў адыход галоўных сіл на падрыхтаваныя пазіцыі.
У гэты час знешнепалітычныя абставіны спрыялі Рэчы Паспалітай: Аўстрыя і Прусія былі ўцягнуты ў вайну з буржуазнай Францыяй і не маглі дапамагчы Расійскай дзяржаве. Рэч Паспалітая, такім чынам, мела шанцы працягваць барацьбу за незалежнасць. Аднак Станіслаў Аўгуст вырашыў пайсці на кампраміс і адгукнуўся на ультыматум Кацярыны П. Ён перапьшіў ваенныя дзеянні і пачаў перамовы з канфедэратамі ў Таргавіцах. Урад Расійскай імперыі ў канцы 1792 - пачатку 1793 гг. пачаў перамовы з Прусіяй і Аўстрыяй аб новым падзеле Рэчы Паспалітай. Прусія, якая не прымала ўдзелу ў баях, імкнулася ўсё ж узнагародзіць сябе матэрыяльна за кошт Польшчы ўзамен за страты, якія яна панесла, змагаючыся ў складзе антыфранцузскай кааліцыі. Аўстрыя, атрымаўшы абяцанні аб перадачы ей у будучым Баварыі, адмовіліся ад тэрытарыяльных прэтэнзій. У гэтых умовах быў праведзены другі падзел Рэчы Паспалітай. 23 студзеня 1793 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя паміж Прусіяй і Расіяй, згодна з якой да Прусіі адышлі Вялікапольшча, Мазовія, Гданьск і Торунь. Расія атрымала цэнтральную частку Беларусі да лініі Друя - Шнек, а таксама Заходнюю Украіну і Падолію - усяго 280 тыс. кв. км. з 3 млн. жыхароў.
17 чэрвеня 1793 г. у Новым замку ў Гродна сабраўся сойм Рэчы Паспалітай, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай "маўклівага" ці "нямога", сойм зацвердзіў ІІ падзел. Дэпутаты маўчалі некалькі гадзін, маршалак сойма Бялінскі абвясціў, маўчанне – знак згоды і закрыў пасяджэнне Сойма.
Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай
У 1794 г. адбылося вызваленчае паўстанне ў Польшчы, Літве і на Беларусі. Яно з'явілася непасрэдным адказам перадавой часткі грамадства на інтэрвенцыю Расіі і Прусіі. Прычыны паўстання :
ўздзеянне Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст.,
барацьба з феадальнымі парадкамі, супраць рэакцыйнага магнацтва, што захапіла ўладу ў Рэчы Паспалітай у выніку Таргавіцкай канфедэрацыі 1792 г. імкненне да больш справядлівага грамадства на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і рэформ, пачатых Чатырохгадовым сеймам 1788-1792 гг.
У суседніх краінах былі рэвалюцыйныя выступленні: паўстанне ткачоў у Сілезіі, Венгрыя выступіла супраць улады Аўстрыйскай імперыі.
На тэрыторыі Рэчы Паспалітай існавалі тайныя патрыятычньія арганізацыі, таварыствы, саюзы.
Паўстанне пачалося на поўдні Полыпчы 24 сакавіка 1794 г., калі ў Кракаве быў абвешчаны "Акт паўстання". У першы ж день паўстання яго кіраўнік Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка быў абвешчаны найвышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сілаў. У той жа дзень паўстанне распаўсюдзілася на Кракаўскае, а затым на іншыя ваяводствы Польшчы. 4 красавіка пад Рацлавіцамі паўстанцы разбілі царскія войскі. 18 красавіка была вызвалена Варшава.
Паўстанне перакінулася на Заходнюю Беларусь і ў Літву. 16 красавіка ў Шаўляе да яго далучылася літоўскае войска. У ноч на 23 красавіка 1794г. адбылося паўстанне ў Вільні. Яно было ажыццёўлена дзеячамі левага крыла вызваленчага руху. Паўстанцам удалося разбіць атрад царскіх войскаў у 3 тыс. чалавек, захапіць арсенал, узяць у палон начальніка гарнізона і каля 100 расійскіх салдат. Узнік орган кіраўніцтва паўстаннем - Найвышэйшая нацыянальная рада Вялікага княства Літоўскага. Гэта было зроблена па узору створанай у Польшчы Найвышэйшай нацыянальняй рады. У той жа дзень у Вільні быў створаны рэвалюцыйны крымінальны суд, які разгледзеў справу "таргавічаніна" Шымона Касакоўскага і прыгаварыў яго да смяротнага пакарання. 24 красавіка 1794г. Літоўская рада выпусціла маніфест аб далучэнні да польскага паўстання. 3 мая па жнівень 1794 г. у Вільні двойчы на тыдзень выходзіла "Віленская нацыянальная газета", рэдагаваная ксяндзом-піярам Піліпам Галанскім, орган Найвышэйшай Літоўскай Рады. Лозунг паўстання на Беларусі і Літве адрозніваўся ад польскага, хаця і той, і другі грунтаваліся на лозунгах французскай рэвалюцыі. Калі на польскіх землях лозунг утрымліваў такія патрабаванні, як "Воля, цэласць, незалежнасць", то ў Заходняй Беларусі і Літве ён гучаў як "Воля, роўнасць, незалежнасць". Калі польскі лозунг заклікаў да аднаўлення цэласнасці Рэчы Паспалітай, то ў другім выпадку галоўнае - роўнасць грамадзянская, сацыяльная, а таксама роўнасць насельніцтва беларускіх і літоўскіх зямель сярод іншых народаў.
Тэдэвуш Касцюшка ў1745(1746) нарадзіўся ў маёнтку Марачоўшчына каля Брэста, у сям'і шляхціча. Скончыў Варшаўскі кадэцкі корпус, атрымаў звание харунжага. У 1769 г. выехаў у Францыю, дзе вучыўся ў парыжскіх акадэміях - вайсковай, а таксама жывапісу і культуры. На працягу сямі гадоў Т. Касцюшка (1776) ў Паўночнай Амерыцы змагаўся за незалежнасць гэтай краіны. За ваенныя заслугі ён узнагароджаны ордэнам Цынцынаці - вышэйшай узнагародай ЗША, а кангрэс ЗША ў 1783 г. надаў яму званне брыгаднага генерала. Вярнуўшыся на радзіму, Т. Касцюшка ў 1792 г. паспяхова ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць войскаў Таргавіцкай канфедэрацыі. Быў узнагароджаны ордэнам "Віртуці Мілітары" і атрымаў званне генерал-лейтэната. 30 ліпеня 1792 г. ў знак пратэсту супраць пазіцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Касцюшка падаў у адстаўку і выехаў за мяжу. 26 жніўня таго ж года Канстытуцыйны сход Францыі надаў яму годнасць ганаровага грамадзяніна гэтай краіны.
Т. Касцюшка імкнуўся пашырыць сацыяльную базу паўстання. 7 мая 1794 г. Т. Касцюшка выдаў "Паланецкі універсал", у якім заяўляў аб апецы ўрада сялянамі. Дакумент абвяшчаў іх асабіста вольнымі, але атрымлівалі зямлю пасля таго як, заплацяць падаткі пану і дзяржаве. Непасрэдным кіраўніком паўстання ў Заходняй Беларусі і Літве быў палкоўнік, затым генерал Якуб Ясінскі, які вызначаўся больш радыкальным поглядам на развіццё паўстання. Паўстанцам спадарожнічаў поспех у бітве пад вёскай Паляны, што ў Ашмянскім павеце, якая адбылася 7 мая 1794 г. Характэрнай рысай паўстання на Беларусі было выкарыстанне дыверсійных партызанскіх форм барацьбы. Яны дапамагалі распаўсюджваць паўстанцкі рух. Гэтай жа мэце садзейнічалі рэйды паўстанцкіх атрадаў у цэнтральныя раёны Беларусі. Аднак пасля паспяховых ваенных дзеянняў у пачатку паўстання з лета 1794 г. пачаўся яго спад. Расійскія войскі пачыналі цясніць паўстанцаў з усходу. 12 жніўня яны занялі Вільню. I ўсё ж галоўную ролю ў разгроме паўстання адыграў перакінуты з поўдня пасля прымірэння з Турцыяй корпус пад камандаваннем А. Суворава. 17 верасня пад Крупчыцамі, што ля Кобрына, ён нанёс паражэнне паўстанцкім войскам, якія ўзначальваў К. Серакоўскі. 3 абодвух бакоў у бітве ўдзельнічала каля 20 тысяч чалавек, у тым ліку амаль што 2 тысячы беларускіх сялян-касінераў. Маласпрактыкаваныя ў ваеннай справе, яны панеслі асабліва вялікія страты.
У рашаючай бітве каля Мацяёвіцаў (у 60 км ад Варшавы) 10 кастрычніка 1794 г. войскі пад камандаваннем Т. Касцюшкі былі разбіты рускімі войскамі. Т. Касцюшка быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. 4 лістапада А. Сувораў штурмаваў прадмесце Варшавы - Прагу, загінула каля 20 тыс. абаронцаў, у тым ліку і Якуб Ясінскі. 1,5 тыс. было ўзята ў палон. Т. Касцюшка быў вызвалены з турмы ў канцы 1796 г. імператарам Паўлам I і атрымаў дазвол выехаць за мяжу. Ён памёр у 1817 г. у Швейцарыі.
Паражэнне паўстання прыдвызначыла ліквідацыю Рэчы Паспалітай як самастойнай дзяржавы. Перамовы аб яе трэцім падзеле пачаліся летам 1794 г. Пасля доўгіх спрэчак 24 кастрычніка 1795 г. былі ўсталяваны межы падзелаў. Прусія атрымала Мазовію і частку тэрыторыі Літвы да Немана, Аўстрыя атрымала тэрыторыю паўднёвай і цэнтральнай Польшчы з гарадамі Кракавам, Сандамірам, Люблінам і Холмам. Расіі адышла Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя, частка Валыні.
25 лістапада 1795 г. апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пад прымусам падпісаў у Гродне акт адрачэння ад прастола. Рэч Паспалітая была падзелена такім чынам, што этнічна аднастайныя часткі (Польшча, Украіна) былі разарваны паміж рознымі дзяржавамі.