ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 477
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
Вынікі: разбурэнне гаспадаркі і знішчэнне значнай колькасці насельніцтва
невырашанае пытанне сацыяльна-эканамічнага і рэлігійнага прыгнету
самы масавы прыклад антыфеадальнага руху на Беларусі
казацка-сялянская вайна на Беларусі была часткай вызваленчай вайны на Украіне, таму не была самастойнай з’явай беларускай гісторыі.
5. Вайна РП з Маскоўскай дзяржавай (1654-1667гг.)
Згода Земскага сабора 1653 г. аб прыняцці Украіны пад царскую "высокую руку" і абвяшчэнне гэтага рашэння на Пераяслаўскай Радзе 8 студзеня 1654 г. азначалі пачатак вайны.
У маі 1654 г. тры вялікія арміі - з Вялікіх Лук, Вязьмы і Бранска - агульнай колькасцю да 80 тысяч чалавек уварваліся ў межы ВКЛ, ім на дапамогу Б. Хмяльніцкі паслаў з Украіны 20-тысячны атрад пад началам гетмана івана Залатарэнкі, які павінен быў дзейнічаць у паўднёва-ўсходніх паветах Беларусі. Агульная задума рускага камандавання заключалася ў заняцці важных стратэгічных пунктаў на шляху да Вільні. На першым этапе вайны ВКЛ было не падрыхтавана і змагло выставіць супраць гэтай сілы 10-12-тысячнае апалчэнне мясцовай шляхты.
За першы год вайны руская армія авалодала тэрыторыямі да Дняпра на ўсходзе і да Дзвіны на поўначы Беларусі. Смаленск, Віцебск і Гомель упарта адбіваліся. Шэраг гарадоў на пачатку вайны капітуляваў: Магілёў, Шклоў, Невель, Чавусы, Полацк, Мазыр. Некаторыя здаліся пад уплывам царскай прапаганды аб абароне праваслаўя. Рускія ваяводы знішчалі ўсё, што можна было знішчыць, бязлітасна распраўляліся з абаронцамі гарадоў, а сялян і асабліва рамеснікаў тысячамі вывозілі ў палон. У Маскве і іншых рускіх гарадах узніклі цэлыя слабодкі з гвалтоўна пераселеных туды "беларусцаў", як называлі ў Расіі ўсходніх літвінаў.
Вясной 1655 г. пачаўся другі паход рускай арміі, якая атрымала перамогі пад Барысавам, Слуцкам, Ашмянамі. У ліпені 1655г. яна авалодала Менскам, Клецкам, Слонімам. 31 ліпеня Вільня была захоплена, абрабавана і выпалена, у жніўні ўзяты Гродна і Коўна. Да восені ўся тэрыторыя Беларусі апынулася пад акупацыяй, за выключэннем раёнаў Палесся, Берасцейшчыны і Панямоння. Слуцк, Пінск, Стары Быхаў і Бярэсце заставаліся пад кантролем польска-літоўскіх сіл. 4 верасня 1655г. Аляксей Міхайлавіч прыняў тытул самадзержца "всея Великия и Малыя и Белыя Русі".
Пасля захопу Вільні маскоўскі ўрад палічыў ліквідацыю ВКЛ як дзяржавы і анексію яго зямель справай вырашанай і пайшоў на часовае прымірэнне з Рэччу Паспалітай. У 1656 г. у Немежы, пад Вільняй, паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай было падпісана т.з. Віленскае двухгадовае перамір'е.
Гаспадаранне маскоўскіх войскаў на Беларусі, шматлікія паборы і кантрыбуцыі, рабаўніцтва, гвалт і масавы вываз людзей у няволю распальвала тут антырускія настроі і выклікала шырокі рух народнага супраціву. Ён пачаўся адразу пасля з'яўлення царскага войска ва ўсходніх паветах дзяржавы, актывізаваўся падчас наступальнай кампаніі гетмана Я. Радзівіла зімой 1654-1655 гг. Яго разгортванню ў 1657 г. у Мінскім ваяводстве і Падняпроўі садзейнічала прысутнасць казацкіх атрадаў Івана Нячая, прызначанага замест I. Залатарэнкі. У 1658 г. загоны Нячая сталі адкрыта ваяваць супраць расійскага войска. Асаблівую незадаволенасць казацкіх старшынь выклікалі спробы царскіх ваяводаў прывесці "беларусаў да падданства цару". Калі на пачатку вайны, дзякуючы шырокай прапагандзе і ўдаламу выкарыстанню міжканфесійных супярэчнасцяў у ВКЛ маскоўскі ўрад змог у шмат якіх месцах Беларусі нейтралізаваць і нават схіліць на свой бок праваслаўнае насельніцтва, то з пачаткам акупацыі больш характерна масавая антымаскоўская барацьба мясцовага насельніцтва. Сялян, якія прысягнулі на вернасць спачатку рускаму цару, а потым яму здрадзілі, называлі шышамі.
Вясной 1660 г., пасля заключэння мірнага пагаднення са Швецыяй, Рэч Паспалітая змагла засяродзіць сілы на барацьбе з Масквой. 3 другой паловы 1660 г. ваенная ініцыятыва канчаткова пераходзіць у рукі польска-літоўскага камандавання. 3 Прусіі і Ліфляндыі да Вільні былі перакінуты войскі пад началам вялікага гетмана П. Сапегі і С. Чарнецкага. У 1661 г. сталіца ВКЛ была вызвалена. Рускія войскі не змаглі стрымаць націску і адступілі ў напрамку Полацка.
Абодва бакі былі знясілены ваеннымі дзеяннямі. Пасля працяглых і цяжкіх перамоў у 1667 г. у в. Андросава, каля Мсціслава, паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай было заключа-на пагадненне тэрмінам на 13,5 года. Паводле яго ўмоў, Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы і Левабярэжная Украіна (землі па левы бераг Дняпра) адыходзілі да Расіі. Тэрыторыя ВКЛ паменшылася з 370 да 312 тыс. кв. км.
Шматгадовыя ваенныя дзеянні, палітыка татальнага спусташэння зямлі і вываду палонных прывялі Беларусь да дэмаграфічнай і гаспадарча-эканамічнай катастрофы, на стагоддзе адкінулі яе назад. 3 1650 па 1667 гг. колькасць насельніцтва скарацілася больш як удвая - з 2,9 да 1,4 млн. чалавек. Беларускія ваяводствы абязлюдзелі таксама з-за перасяленняў, вывазу сялян і рамеснікаў у Расію. Асабліва пацярпела жыхарства паветаў, сумежных з Маскоўскай дзяржавай: у Аршанскім, Мсціслаўскім, Полацкім паветах пуста-вала ад 69 да 75% хат, тут засталася менш за трэць ад даваеннай колькасці насельніцтва. Трэцяя частка гаспадарак Берасцейскага і Наваградскага ваяводстваў засталася без гаспадароў. Спатрэбілася 125 гадоў, каб насельніцтва Беларусі дасягнула ўзроўню сярэдзіны XVII ст.
літаратура
Літвін В. Штурм Полацка // Беларуская мінуўшчына. – 1996. - №1.
Лойка П. Ад Крэва да Любліна // Беларуская мінуўшчына. – 1997. - №4.
Лойка П. Незалежнасць пасля Любліна.- // Спадчына. – 1991. - № 5.
Саверчанка І. Канцлер Вялікага княства: Леў Сапега. – Мн., 1992.
Філатава А. Рэч Паспалітая абодвух народаў. // Беларуская думка. - 1992. - № 1,2.
Дэмаграфічны спад на Беларусі й Ліцьве ў сярэдзіне ХУІІ ст.// История Беларуси в документах и материалах.-Мн.: “Амалфея”, 2000.
Игнатенко А.П. Борьба белорусского народа за воссоединение с Россией. – Мн., 1974.
Можі Ю. Дэмаграфічны спад на Беларусі і Ліцьве ў сярэдзіне ХУІІ ст. // Спадчына. – 1992. - № 5. – С. 19 – 35.
Нарысы гісторыі Беларусі:У 2 ч. – Ч.1. – Мн, 1994. – С.201 – 203.
Постановление Варшавского сейма – о предоставлении временных льгот в налоговом обложении отдельным белорусским городам ввиду их разорения во время русско-польской войны// История Беларуси в документах и материалах.-Мн.: “Амалфея”, 2000.
Сагановіч Г. Невядомая вайна. - Мн., 1997.
Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993.- № 1,2
Тэма 7. Беларускія землі ў канцы XVIII –пачатку XX стст.
1. Заняпад Рэчы Паспалітай і яе падзелы
2. Палітыка царызму на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX стст.
3. Вайна 1812 г. на Беларусі.
Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
5. Паўстанне 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага на Беларусі
1. Заняпад Рэчы Паспалітай і яе падзелы
Прычыны:
1. Шматлікія войны, якія знясілілі Рэч Паспалітую эканамічна (сацыяльна-эканамічны крызіс). Разбурэнні, прынесеныя шведскім "патопам" (1655-1660), казацка-сялянскай вайной (1648-1651) і Расіяй (1654-1667), Паўночнай вайной (1700-1721), выклікалі ў дзяржаве дэмаграфічны і гаспадарчы крызіс, адкінулі на дзесяткі гадоў назад яе ў эканамічным развіцці.
2.Палітычны крызіс і бяззладдзе
Рэч Паспалітая апынулася ў стане поўнай анархіі і бязладдзя, якія сталі вынікам злоўжывання "залатымі шляхецкімі вольнасцямі". У боязі згубіць свае правы і прывілеі літвінска-польская шляхта рашуча супраціўлялася любым рэформам. Прынцып "непарушнасці" палітычнага ладу знайшоў адлюстраванне ў пастанове Сойма 1669 г.: "... ніякая навіна ў Рэчы Паспалітай не можа быць дапушчаная як пагроза разлажэння і вялікіх рэвалюцый". Палітычная праграма літвінскай шляхты зводзілася да адзінага найгалоўнейшага патрабавання - "піbіі поvі" - нічога новага.
Залатыя шляхецкія вольнасці:
Канфедэрацыі (шляхта аб'ядноўвалася ў узброеныя палітычныя саюзы для дасягнення сваіх мэт і абароны сваіх правоў);
рокашы (мяцяжы супраць караля);
Выбарнасць караля (вольная элекцыя);
Трымаць уласнае прыватнае войска;
права "ліберум вета";
удзельнічаць у кіраванні краінай праз удзел у пасяджэннях Вальнага Сойма, паноў-рады і павятовых сойміках;
выключнае права шляхты на займанне дзяржаўных пасад і валоданне зям-лёй,права суда над прыгоннымі;
Выбарнасць караля, які павінен быў гарантаваць шляхце ўсё большыя прывілеі, хутка прывяла да аслаблення каралеўскай улады і канцэнтрацыі ў яе руках заканадаўчай і выканаўчай улады. Разам з аслабленнем цэнтральнай улады ўзмацнялася магутнасць буйнейшых зямельных магнатаў, якія ператварыліся па сутнасці ва ўдзельных князёў. Заможныя і ўплывовыя магнаты мелі прыватнае войска, з дапамогай якога вялі паміж сабой барацьбу за ўплыў у дзяржаве. У XVII і XVIII стст. магнатэрыя стала рашаючай сілай у краіне, яна фактычна кіравала дзяржавай. У канцы XVII - пачатку XVIII стст. амбіцыі магнацкіх родаў у ВКЛ даходзяць да ўзброенага саперніцтва, перарастаюць у грамадзянскія войны.
Пасля Сямігадовай вайны (1756-1763гг.) краіны Еўропы падзяліліся на саюзы: Паўдневы (Францыя. Іспанія, Аўстрыя) і Паўночны (Англія, Прусія, Расія). У 1763 г. пачалася барацьба магнацкіх груповак. Першая была прыхільніцай Паўдневага саюза (Мнішкі, Браніцкія, Радзівілы, Патоцкія), другая – Паўночнага (Чартарыйскія, Масальскія).
Пасля смерці Аўгуста III гэтая магнацкая групоўка вырашыла абаперціся на дапамогу Расіі, каб на выбарчым сойме правесці на трон Рэчы Паспалітай свайго кандыдата. Найбольш верагодным прэтэндэнтам быў стольнік Вялікага княства Літоўскага, пляменнік канцлера Міхала Фрэдэрыка Чартарыйскага, ураджэнец маёнтка Волчын Берасцейскага павета Станіслаў Панятоўскі. Гэтая кандыдатура задавальняла Кацярыну II - Панятоўскі доўгі час быў паслом у Пецярбургу і карыстаўся асабістай прыхільнасцю імператрыцы. На выбарчым (элекцыйным) сойме 1764 г. намаганнямі Чартарыйскіх і ціскам прысутных пад Варшавай рускіх войскаў, Панятоўскі быў абраны на трон Рэчы Паспалітай і прыняў каралеўскае імя Аўгуст. Рэч Паспалітая апынулася ў сферы ўплыву краін Паўночнага Саюза.
Пасля першага поспеху Чартарыйскія (вядомыя як “Фамілія”) і іх прыхільнікі ў 1764-1766гг. пачалі праводзіць рэформы. Было ліквідавана права "ліберум вета", створана так званая "канферэнцыя караля з міністрамі" - прататып кабінета міністраў, які ажыццяўляў выканаўчую ўладу, зроблены захады па ўпарадкаванні фінансавай сістэмы дзяржавы, скасаваны ўнутраныя мытні, уведзены генеральны мытны тарыф і інш. Расія і Прусія не жадалі ўзмацнення Рэчы Паспалітай, выступілі з пратэстам супраць асобных пунктаў праграмы рэформ. Яшчэ ў 1764 г. гэтыя дзве дзяржавы заключылі паміж сабой пагадненне, згодна з якім яны абавязваліся перашкаджаць сілай зброі рэфармаванню дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Пытаннем, якое зрабіла магчымым для Расіі і Прусіі ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, была праблема дысідэнтаў – праваслаўных і пратэстантаў.
З 1668г. асобы, якія пераходзілі з каталіцтва пераходзілі ў праваслаўе ці ўніяцтва. Падлягалі выгнанню, з 1732г. – дысідэнты пазбаўлены права абірацца на Сойм, у трыбуналы, праводзіць рытуалы са згоды каталіцкіх святароў.
Пасля абрання на трон Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага палітыка ўлад у дачыненні да іншаверцаў не змянілася. На сойме 1764 г. прынята пастанова аб пакаранні смерцю кожнага, хто асмеліцца перайсці з каталіцтва ў іншае веравызнанне. Станіслаў Аўгуст і Чартарыйскія не далі згоды на ўраўнаванне дысідэнтаў у правах з католікамі, што было ўспрынята Кацярынай II і Фрыдрыхам II як спроба выйсці з-пад кантролю Расіі і Прусіі. У 1766г. па прапанове кракаўскага епіскапа Солтыка прынята пастанова прызнаць ворагам кожнага, хто на Сойме асмеліцца выступіць у абарону дысідэнтаў. Расія і Прусія падтрымалі ўтварэнне канфедэрацый, было створана 26 канфедэрацый. Пад патранатам Расіі і Прусіі ў 1767 г. стварылася ў Слуцку праваслаўная, а ў Торуні пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі мэтай дасягненне роўнасці канфесій, аднак яны былі слабыя. Таму пры падтрымцы рускага пасла Рэпніна у чэрвені 1767г. была створана канфедэрацыя каталікоў, узначаленая Каралем Радзівілам у Радаме (у 15 км. ад Варшавы). Да Рэчы Паспалітай былі накіраваны новыя царскія войскі.
У кастрычніку 1767 г. пачаў надзвычайны працу сойм (1767-17687гг.) у Варшаве, у парадку дня якога стаяла пытанне аб ураўнаванні ў правах дысідэнтаў і вяртанні дарэформенных парадкаў. Сойм стварыў спецыяльную камісію, якая павінна была выпрацаваць праект рашэнняў у справах дысідэнтаў. У 1768г., пад націскам пасла Расіі Рапніна і кіраўніка Радамскай канфедэрацыі К. Радзівіла дысідэнты былі ўраўнаваны ў правах з католікамі, ім дазвалялася займаць дзяржаўныя пасады, браць шлюб з католікамі і г. д., заставаліся некранутымі “шляхецкія вольнасці” і дзяржаўны лад РП, былі прыняты так званыя "Кардынальныя правы", якія мелі сілу закона і вярталі былыя парадкі і прывілеі: 1) выбарнасць караля, права "ліберум вета"; 2) выключнае права шляхты на займанне дзяржаўных пасад і валоданне зямлёй; 3) права суда над прыгоннымі і г. д. У "Кардынальных правах" меліся і некаторыя новыя нормы. У прыватнасці, памешчыкі былі пазбаўлены права прыгаворваць прыгонных сялян да пакарання смерцю, на тэрыторыі Польшчы была пашырана норма права, якая існавала ў Статуце Вялікага княства Літоўскага, аб крымінальнай адказнасці шляхціча за забойства простага чалавека. "Кардынальныя правы" дэкларавалі нязменнасць дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай і абвяшчалі гарантам гэтага Расійскую імперыю. Так упершыню дэ-юрэ ўнутранныя справы Рэчы Паспалітай былі пастаўлены у залежнасць ад пазіцыі Расійскай дзяржавы. Ураўнаванне ў правах дысідэнтаў, узмацненне залежнасці Рэчы Паспалітай ад Расіі і Прусіі выклікалі незадавальненне часткі шляхты і магнатаў. У лютым 1768 г. у крэпасці Бар на Украіне (у 50 км. ад Вінніцы) імі была створана канфедэрацыя, якую ўзначаліў Юзаф Пуласкі і падтрымаў Паўдневы саюз. Канфедэраты выступілі супраць караля, змагаліся за панаванне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай, за незалежнасць і цэласнасць краіны.У кастрычніку 1768г. на Беларусі разгарнуліся баявыя дзеянні. Галоўны савет канфедэрацыі пызначыў маршалкам ВКЛ М. Паца, камандуючым арміі Ю. Сапегу. Да гэтага руху далучыліся магнаты і шляхта ў іншых рэгіёнах Рэчы Паспалітай. У Барскай канфедэрацыі ўдзельнічалі буйнейшыя магнаты, у тым ліку К. Радзівіл і М.К. Агінскі. 1769г. – перамогі Барскай канфедэрацыі пад Бераставіцай, Слонімам і Мышшу (наваградскі павет). Рашучая бітва паміж войскамі канфедэратаў і царскай арміяй адбылася на Беларусі 23 верасня 1772 г. Войскі канфедэрантаў (3 тыс. чалавек), якімі камандаваў М.К. Агінскі, былі разбіты А. Суворавым пад Сталовічамі.