ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 491

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі

2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі

Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя

Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)

Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ

Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

3. Вайна 1812 г. На Беларусі

4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

Тэма 10–11. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель у міжваенны час. Другая сусветная вайна на Беларусі.

Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне

Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.

Тэма 13. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце (традыцыйнай) аграрна-рамеснай цывілізацыі

1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства

2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

3. Гарады Беларусі

4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)

5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.

Літаратура

З'езд раскалоўся на дзве фракцыі – бальшавікоў і меншавікоў, якія мелі спачатку розныя погляды на тактычныя і арганізацыйныя пытанні. А потым яны склалі два напрамкі, фактычна дзве партыі ў расійскай сацыял-дэмакратыі.

У 1903-1904 гг. групы РСДРП узніклі ў Мінску, Гомелі, Бабруйску, Магілёве, Мазыры, Брэсце і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Дзеля кіраўніцтва сацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі на Беларусі ЦК РСДРП стварыў у 1904 г. Палескі камітэт і Паўночна-Заходні камітэт. Бальшавікі і меншавікі ўваходзілі разам у адзіныя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі.

У студзені 1902 г. была утворана партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў), у склад якой увайшлі неанародніцкія арганізацыі Беларусі.

Праграма эсэраў мела таксама сацыялістычную накіраванасць. Эсэры бачылі сацыялізм як згуртаванне самакіруючых вытворчых асацыяцый у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Яны патрабавалі пераходу ўсёй зямлі ў агульнанародны набытак без выкупу на правах параўнальнага землекарыстання для сялянства. Па нацыянальнаму пытанню эсэры выступалі за "безумоўнае права нацыянальнасцей на самавызначэнне", федэратыўныя адносіны паміж імі, увядзенне роднай мовы ва ўсе мясцовыя, грамадскія і дзяржаўныя ўстановы. Галоўным тактычным сродкам барацьбы яны абвясцілі тэрор супраць царскіх саноўнікаў.

Пачатак XX ст. быў адзначаны ўздымам беларускага нацыянальнага руху. На аснове культурна-асветніцкіх гурткоў зімой 1901-1902 гг. у Пецярбургу была створана палітычная арганізацыя, якая таксама ставіла культурна-асветніцкія, прапагандысцкія мэты. У ей вызначалася плынь на чале з братамі Луцкевічамі, якая імкнулася вылучыцца ад польскага уплыву. У 1903 г. імі была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада. Пазней яна стала называцца Беларуская сацыялістычная грамада. Арганізатарамі і кіраўнікамі партыі былі А. Луцкевіч, I. Луцкевіч, В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. Пашкевіч (Цётка і іншыя.

Адразу БСГ заявіла пра сябе як партыя сацыялістычнай арыентацыі. У праграме БСГ не праводзілася прынцыповай розніцы паміж пралетарыятам, сялянствам і іншымі групамі працоўных. Як і эсэры, БСГ аб'яднала іх у адну сацыяльную катэгорыю - працоўны народ і ў роўнай ступені імкнулася знайсці апору ў рабочым класе, сялянстве, інтэлігенцыі. Партыя пастанавіла дабівацца аўтаноміі Заходняга краю з сеймам у Вільні, культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцей і вырашыла распрацаваць зямельную праграму на аснове канфіскацыі без выкупу маёнткаў паноў, казённых і іншых.


Рэвалюцыя 1905-1907 гг. на Беларусі

Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі лічацца падзеі 9 студзеня 1905 г. У гэты дзень па загаду цара ў Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых, якія ішлі з прашэннем да цара.

Прычыны першай расійскай рэвалюцыі: Захаванне перажыткаў феадальна-прыгонніцкай сістэмы і самадзяржаўя, адсутнасць палітычных свабод, жорсткай эксплуатацыі рабочых прадпрымальнікамі, няздольнасці царскай улады вырашыць аграрную праблему, паглыбленне сацыльна-эканеамічнага і палітычнага крызісу пасля няўдалай руска-японскай вайной, дзе руская армія цярпела паражэнні.

Падзеі 9 студзеня выклікалі абурэнне ва ўсёй краіне, у тым ліку і на Беларусі. Палітычныя стачкі пратэсту, дэманстрацыі і мітынгі супраць карных захадаў урада адбыліся больш як у 20 гарадах Беларусі. У студзеньскія дні 1905 г. у беларускіх губернях баставала 34 тыс. чалавек. У наступныя месяцы пракацілася хваля эканамічных забастовак, у ходзе якіх рабочыя патрабавалі скарачэння працоўнага дня, паляпшэння ўмоў працы, павелічэння заработнай платы. Пашырала сваю дзейнасць падчас І рэвалюцыі Беларуская сацыялістычная грамада. Яна патрабавала свабоды слова, друку, склікання канстытуцыйнага сходу з прадстаўнікоў народа. У сакавіку 1905 г. у Мінску адбыўся сялянскі з'езд БСГ. Дэлегаты вырашылі: атрымаць зямлю можна толькі сілай, шляхам аб'яднання з усім сялянствам Расіі і звяржэння царскага ўрада. У кастрычніку 1905 г. краіну ахапіла ўсерасійская палітычная стач­ка. На Беларусі ў выніку стачкі была паралізавана дзейнасць чыгункі. Напалоханы моцным рэвалюцыйным рухам, цар вымушаны быў 17 кастрычніка 1905 г. падпісаць Маніфест, у якім абвяшчаліся дэмакратычныя свабоды: свабода друку, сходаў, недатыкальнасць асобы, скліканне заканадаўчай Думы з удзелам у выбарах усіх саслоўяў насельніцтва. Пасля абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка ствараюцца палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні. Манархічныя партыі адмаўлялі права беларусаў на свае самастойнае дзяржаўнае існаванне. У канцы 1905 г. была створана партыя “Саюз 17 каст­рычніка” і канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэтаў), гурткі кадэцкай партыі ўзніклі ў Вільні, Магілёве і Пінску. 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску адбыўся т.зв. Курлаўскі растрэл – па прыказу губернатара Курлава мітынг на Прывакзальнай плошчы быў растраляны, загінула больш за 80 чалавек. У снежні 1905 г. у Маскве ўзброенае паўстанне пацярпела паражэнне. На Беларусі паўстання не адбылося, назіраліся некалькі сутычак рабочых з царскімі вайскоўцамі. Адбыліся стачкі на некаторых прадпрыемствах у падтрымку паўстанцаў. Бальшавікі, эсэры, Бунд, БСГ падтрымлівалі тактыку байкоту I Думы, якая пачала работу ў красавіку 1906 г. Галоўным напрамкам палітычных партый стала культурна-асветніцкая дзейнасць, легальны беларускі друк. У Вільні стала выдавацца "Наша ніва" - ле­гальная штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета на беларускай мове. Яна выдавалася ў 1906-1915 гг. У газеце супрацоўнічалі К. Каганец, А. Пашкевіч, В. Ластоўскі, I. Луцкевіч, Я. Купала і Я. Колас. Газета на доўгі час робіцца адзіным цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцця. Актыўныя дзеячы і кіруючыя кадры Грамады згрупаваліся вакол рэдакцыі "Нашай нівы". 3 чэрвеня 1907 г. царскі ўрад разагнаў II Дзяржаўную думу і арыштаваў сацыял-дэмакратычную фракцыю. Былі зроблены пэўныя крокі ў пераўтварэнні самадзяржаўя ў канстытуцыйную.


2. Першая сусветная вайна на Беларусі

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. У канцы XIX - пачатку XX стст. утварыліся два саюзы краін: Германія - Італія -Аўстра-Венгрыя (Траісты саюз) і Англія - Францыя -Расія (Антанта). Падставай для развязвання вайны з'явілася забойства ў Сербіі наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна - Вільня - Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск - Паставы - Баранавічы - Пінск. Беларусь заставалася галоўным тэатрам вайны. У Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання расійскіх войскаў. Да восені 1915 г. бежанцы запоўнілі ўсю ўсходнюю частку Беларусі. Манархічныя і ліберальныя партыі падтрымалі вайну і царскі ўрад, выступілі з заклікам "абароны айчыны". Правыя эсэры выступілі за падтрымку царскага ўрада пад заклікам "Спачатку перамога - потым рэвалюцыя". Леваэсэраўская плынь лічыла, што ваенныя паражэнні самадзяржаўя паскораць перамогу рускай рэвалюцыі і трэба працягваць рэвалюцыйную барацьбу. Бальшавікі вылучылі лозунгі пераўтварэння імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую, паражэння царскага ўрада. Правыя і ліберальныя партыі абвінавачвалі бальшавікоў у здрадніцтве і адсутнасці патрыятызму. Немцы захапілі заходнюю частку Беларусі, імкнуліся дзейнічаць больш гнутка ў параўнанні з царскім урадам у адносінах да нацыянальных праблем. Беларускія дзеячы маглі атрымаць выгаду з той сітуацыі. У 1915 г. браты Луцкевічы з рэшткаў грамадаўскіх гурткоў у Вільні стварылі Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую групу, якую афіцыйна аб'явілі філіялам БСГ.

Віленскія грамадаўцы ўвайшлі ў кантакт з мясцовымі дэмакратычнымі арганізацыямі літоўцаў, палякаў, яўрэяў. У снежні 1915 г. з'явіўся "Універсал Вялікага княства Літоўскага", дзе падкрэслівалася, што літоўскія, беларускія, польскія і яўрэйскія арганізацыі прыступілі да ўтварэння канфедэрацыі на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі як адзінай дзяржавы, якая забяспечыць усім нацыям правы ў межах дзяржавы. Але Германія не была зацікаўлена ў такой дзяржаве літоўцаў і беларусаў і немцы далі перавагу літоўцам, якія ў пачатку 1917 г. пры падтрымцы нямецкай ваеннай адміністрацыі абвясцілі літоўскую Раду (Тарыбу) як вярхоўны орган Літвы, у якую ўключаны акупаваныя землі Беларусі. Беларусь атрымала ў Тарыбе 2 месцы. Супрацьлеглую пазіцыю заняў В. Ластоўскі, які ў канцы 1915 г. у Вільні стварыў арганізацыю "Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі". Мэта - стварэнне незалежнай беларускай дзяржаўнасці. Каардынацыйным палітычным цэнтрам беларускага руху на акупіраванай тэрыторыі з'яўляўся Беларускі народны камітэт (БНК) створаны ў 1915г. у Вільні, які ўзначаліў А. Луцкевіч. Беларускі народны камітэт накіраваў свае дэлегацыі на канферэнцыі ў Стакгольме (красавік 1916 г.) і Лазане (чэрвень 1917 г.). У Лазане А. Луцкевічам быў выкладзены спецыяльны мемарандум, у якім беларусы заяўлялі аб сваім бяспраўі ў Расійскай дзяржаве і прасілі спачування і падтрымкі ў цывілізаваных народаў, каб прымусіць царызм паважаць іх нацыянальныя і культурныя правы. У пачатку 1916 г. фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе пра школы ў акупіраваным краі абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. У гэтым беларускія дзеячы ўбачылі адраджэнне беларускай ідэі, сталі ўтвараць шэраг легальных арганізацый. На акупіраванай тэрыторыі адкрылася каля 300 беларускіх школ, пачалося вьщанне на беларускай мове заклікаў, брашур, газеты Гоман". У Вільні пачалі працаваць "Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны", "Беларускі клуб", таварыствы "Золак", "Навуковае таварыства", "Беларускі вучыцельскі саюз", "Цэнтральны саюз беларускіх нацыянальных грамадскіх арганізацый". У кастрычніку 1916 г. МУС Расіі дазволіў выдаваць у Петраградзе беларускія газеты “Дзянніца” і “Светач”.


Беларускі нацыянальны камітэт (сакавік –ліпень 1917) быў утвораны ў Мінску з'ездам беларускіх нацыянальных арганізацый для выпрацоўкі ў кантакце з Часовым урадам асноў аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэрацыі і падрыхтоўкі выбараў у Беларускую краёвую раду. У склад БНК на з'езде выбралі 18 чалавек: Скірмунт (старшыня), Фальскі (нам. старшыні), Тарашкевіч (сакратар), Смоліч, Шантыр, Кастравіцкі (Карусь Каганец), Жылуновіч і інш. 10 чалавек з 18 з'яўляліся членамі БСГ. У сярэдзіне красавіка БНК накіраваў для перагавораў з Часовым урадам дэлегацыю на чале са Скірмунтам, якая падала старшыні Часовага ўрада кн. Львову дакладную запіску з пераказам рэзалюцый з'езда беларускіх нацыянальных арганізацый пра неабходнасць абвясціць Расію федэратыўнай рэспублікай, дэмакратызаваць органы мясцовага самакіравання, увесці у школах краю беларускую мову, гісторыю Беларусі і інш. краязнаўчыя дысцыпліны, кампенсаваць насельніцтву страты, прычыненыя ваен. дзеяннямі. Аднак прапановы дэлегацыі не знайшлі падтрымкі ва ўрадавых колах.

БНК пры правядзенні сваёй палітыкі сутыкнуўся з цяжкасцямі:

значная колькасць насельніцтва Беларусі не мела выразнай этнічнай арыентацыі;

чыноўнікі, мясцовыя арганізацыі ўсерасійскіх партый стаялі на пазіцыях заходнерусізму,

памяркоўна-ліберальнае кіраўніцтва БНК не мела пазітыўнай праграмы па аграрным пытанні, Скірмунт увогуле меў рэпутацыю цвёрдага прыхільніка памешчыцкага землеўладання, што пазбаўляла БНК падтрымкі з боку народа (Першы з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў – красавік 1917- і з'езд настаўнікаў Мінскай губерні – май 1917– адхілілі прапановы БНК адносна будучага дзяржаўнага і культурнага статуса Беларусі).

Лютаўская рэвалюцыя 1917 года і беларускі рух

Гаспадарчая разруха ўсё болын паглыблялася. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Склалася рэвалюцыйная сітуацыя. Зняць напружаныя абставіны цар і яго ўрад не маглі. Пачатак рэвалюцыі паклалі забастоўкі, вулічныя мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917 г. у сувязі з Міжнародным жаночым днём. Неўзабаве выступленні рабочых і салдат перараслі ва ўзброенае паўстанне. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола на карысць брата Міхаіла, які на другі дзень таксама адмовіўся ад прастола. Рэальная ўлада ў сталіцы перайшла да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які сфарміраваўся ў ходзе паўстання і абапіраўся на яго ўзброеныя сілы. Вядучыя пазіцыі ў Савеце занялі эсэры і меншавікі. Адначасова, пры актыўным удзеле ранейшай думскай апазіцыі, сфарміраваўся Часовы ўрад, які ўзначаліў князь Г. Львоў. Большасць месцаў у ім занялі кадэты. Дэмакратычны лагер ва ўрадзе прадстаўляў міністр юстыцыі сацыяліст А. Керанскі, які адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага савета. Савет падтрымаў Часовы ўрад, стварыўшы пры гэтым назіральны камітэт за яго дзейнасцю. Узгодненая праграма Часовага ўрада і Петраградскага савета складалася з наступных палажэнняў: амністыя палітычным вязням, свабода слова, друку і г. д., скасаванне нацыянальных абмежаванняў, падрыхтоўка да склікання Устаноўчага сходу (парламента), замена паліцыі народнай міліцыяй, выбары ў органы мясцовага самакіравання, невывад войскаў рэвалюцыйнага Петраградскага гарнізона на фронт, прадстаўленне салдатам грамадзянскіх правоў. Канчаткова пытанне аб будучым дзяржаўным ладзе павінна было вырашыцца ва Устаноўчым сходзе.


Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 сакавіка. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. На працягу сакавіка-красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 Саветаў, у тым ліку 11 рабочых, 11 салдацкіх, 14 аб'яднаных саветаў і Савет сялянскіх дэпутатаў. Па прыкладу сталічнага Савета, прызнавалі Часовы ўрад і яго органы на месцах. Адначасова ўзніклі гарадскія грамадскія камітэты. Працягвалі сваю дзейнасць гарадскія думы. 6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія назначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў. Да губернскіх камісараў пераходзілі функцыі губернатараў. Акрамя паліцыі, жандармерыі і пракуратуры ўсе астатнія мясцовыя дзяржаўныя органы захоўваліся і павінны былі дзейнічаць пад кіраўніцтвам камісараў, ім падпарадкоўвалася міліцыя, ім жа даручаўся нагляд за законнасцю дзейнасці ўсіх устаноў і чыноўнікаў. Так склалася двоеўладдзе.

3 усіх партый найбольш уплывовай стала партыя кадэтаў, якая ўвабрала ў свой склад прадстаўнікоў заможных слаёў насельніцтва, афіцэрства і інтэлігенцыі. Мэтамі кадэтаў было скліканне пасля заканчэння вайны Устаноўчага сходу, які павінен прыняць Канстытуцыю, вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе і правесці неабходныя для развіцця краіны сацыяльна-эканамічныя рэформы. Кадэты выказаліся за працяг разам з саюзнікамі вайны да поўнай перамогі. Найбольшым уплывам сярод насельніцтва Беларусі карысталася партыя эсэраў. Праграма: даць кожнаму селяніну зямлю без выкупу, дабіцца дэмакратычнага міру і г. д. Эсэры займалі моцныя пазіцыі амаль што ва ўсіх саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, салдацкіх камітэтах Заходняга фронту, панавалі ў саветах сялянскіх дэпутатаў. Эсэраўская партыя фактычна падтрымала працяг вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актыўную ролю ў палітычным жыцці Беларусі сталі адыгрываць бальшавікі. Галоўная ідэя іх лідэра У. Леніна заключалася ў тым, "каб буржуазна-дэмакратычная" рэвалюцыя перарасла ў сацыялістычную". Галоўны лозунг бальшавікоў "Уся ўлада Саветам!" быў цесна злучаны з іншым: "Ніякай падтрымкі Часоваму ўраду!" Вырашыць пытанне аб вайне і міры бальшавікі абяцалі яшчэ да склікання Устаноўчага. Аднавіла сваю дзейнасць Беларуская Сацыялістычная грамада.

Моцным штуршком для беларускага руху з'явіўся з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які адбыўся 25-27 сакавіка 1917 г. у Мінску. З'езд падтрымаў Часовы ўрад, а таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. На з'ездзе было пастаўлена пытанне пра неабходнасць адкрыцця беларускага універсітэта і іншых вышэйшых навучальных устаноў, пераход пачатковых школ на родную мову выкладання. Па аналогіі з Вільняй з'езд утварыў Мінскі Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) для выпрацоўкі асноў аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Болыпасць БНК склалі прадстаўнікі БСГ, якая стала найболып уплывовай беларускай палітычнай партыяй. Канферэнцыя БСГ (сакавік 1917 г.), якая адбылася ў Мінску, выступіла таксама ў падтрымку Часовага ўрада, выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыў най рэспублікі; выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам для карыстання ў адпаведнасці з працоўнай нормай, але канчатковае вырашэнне аграрнага пытання адносіла да кампетэнцыі краёвага сейму аўтаномнай Беларусі, перасцерагала сялян ад неарганізаваных анархічных выступленняў; патрабавала 8-гадзіннага рабочага дня і вызначэння мінімуму заработнай платы. Да сярэдзіны 1917 г. Грамада ўдзельнічала ў рабоце Савета нацыянальных сацыялістычных партый – каардынацыйнага органа сацыялістычных партый народаў Расіі.