ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 476
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
Палітычны, сацыяльны і эканамічны крызіс, мог быць вырашаны шляхам ўсталявання ваеннай дыктатуры, здольнай навесці парадак у тыле і на фронце. Правыя знайшлі свайго кандыдата ў дыктатары - новага Вярхоўнага галоўнакамандуючага генерала Л. Карнілава. У канцы жніўня 1917 г. адданыя Карнілаву часці па яго загаду рушылі з фронту на Петраград, каб нейтралізаваць Часовы ўрад, ліквідаваць Саветы. Аднак разлік карнілаўцаў на шырокую падтрымку з боку большасці воінскіх часцей не апраўдаўся. Пры Саветах былі сфарміраваны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), на прадпрыемствах - баявыя дружыны, чырвонаармейскія атрады. Рашучую ролю ў падаўленні карнілаўскага мяцежа адыгралі бальшавікі. У выніку рашучых дзеянняў рэвалюцыйных сіл змова Карнілава была ліквідавана, а сам генерал быў ізаляваны ў г. Быхаве.
У гэты час панізіўся уплыў партый эсэраў і меншавікоў і ўзрос уплыў партыі бальшавікоў, павялічылася іх колькасць у Саветах. У верасні 1917 г. частка левага крыла БСГ вылучылася і ўтварыла арганізацыю бальшавіцкага кірунку - Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю, на чале з А. Чарвяковым, якая фактычна прыняла праграму РСДРП(б), яе стратэгію і тактыку. Дзейнічала яна ў Петраградзе і Маскве. БСГ у кастрычніку 1917 г. правяла III з'езд і зацвердзіла новую праграму. Яна была менш радыкальнай у сацыяльна-эканамічных пытаннях. Па ініцыятыве правага крыла БСГ быў утвораны новы цэнтр беларускага руху - Вялікая беларуская рада.
Часовы ўрад так і не змог выпрацаваць рэальную праграму, каб выцягнуць краіну з крызісу. Бальшавікі пачалі падрыхтоўку ўзброеннага паўстання.
3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі
25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. У той жа дзень адкрыўся II з'езд Са-ветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. Беларусь і салдат Заходняга фронту прадстаўляў 51 дэлегат (24 бальшавікі, а астатнія - меншавікі і эсэры). З'езд прыняў пастанову аб пераходзе улады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з У. Леніным, абраў Центральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.
Перамога Кастрычніцкага паўстання ў Петраградзе, першыя дэкрэты Савецкай улады выклікалі розныя водгукі на Беларусі. Супраць такога вырашэння пытання аб уладзе выступілі эсэры, меншавікі, бундаўцы, сіянісцкія партыі, правае крыло БСГ. Прыхільнікі Часовага ўрада ў некаторых гарадах утварылі "камітэты выратавання рэвалюцыі", але іх дзейнасць была паралізавана намаганнямі салдат Заходняга фронту.
У лістападзе 1917 г. адбыліся тры з'езды саветаў: з'езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, трэці з'езд саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленс-кай губерняў, другі з'езд армій Заходняга фронту, іх рашэн-нямі (а дакладней - па волі балыпавіцкай партыі) быў абра-ны абласны выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) і яго выканаўчы орган - Абласны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. Гэтым жа рашэннем быў зацверджаны адміністрацыйна-гаспадар-чы статус Беларусі як Заходняй вобласці ў межах Савецкай Расіі.
Правыя сацыялісты і беларускія партыі і арганізацыі не прызналі легітымнымі краёвыя органы ўлады саветаў. Яны імкнуліся ўтварыць такую ўладу, якая, на іх думку, забяс-печвала прадстаўніцтва ад розных палітычных сіл Беларусі. У такіх умовах Вялікая Беларуская рада і незалежны ад яе Беларускі абласны камітэт (БАК) пры Усерасійскім з'ездзе саветаў сялянскіх дэпутатаў вырашылі склікаць Першы Усебеларускі з'езд. У шэрагах Вялікай Беларускай рады пе-раважалі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грама-ды, у БАК - прыхільнікі агульнарасійскай партыі эсэраў. Галоўная мэта з'езда - вырашэнне лесу Беларусі.
Спачатку радаўцы не хацелі губляць ініцыятыву па скліканні з'езда, але калі пераканаліся ў тым, што БАК ставіць пытанне аб шырокім прадстаўніцтве з удзелам саветаў, кааператываў прафсаюзаў і іншых арганізацый, выму-шаны былі пагадзіцца з іх прапановамі. БАК звярнуўся за дапамогай у Савет Народных Камісараў Расіі, і апошні ў асобе Сталіна абяцаў беларускім прад-стаўнікам - левым эсэрам В. Селіванаву і Ф. Караткевічу матэрыяльную і палітычную дапамогу пры ўмовах, што гэты орган будзе дзейнічаць у хаўрусе з Саветам рабочых і сал-дацкіх дэпутатаў у Мінску (г.зн. Аблвыкамзахам). Абодва бакі дамаўляліся, што ўлада на Беларусі павінна належаць краёваму Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў, выбрана-му на краевым з'ездзе. Такім чынам, урад Леніна не лічыў Аблвыкамзах і СНК Заходняй вобласці канчаткова сфармі-раванымі органамі Савецкай улады на Беларусі.
Як сведчаць пратаколы пасяджэнняў Саўнаркома, 2 снеж-ня 1917 г. быў заслуханы даклад Сталіна пра Беларускую раду і аб неабходнай фінансавай дапамозе БАК. Было вырашана "для арганізацыі беларускага з'езда выдзеліць 500 тыс. руб. згодна каштарысу (каштарыс знаходзіцца ў Селі-ванава і Караткевіча)".
Зразумела, без дапамогі і арганізацыйнай работы БАК Першы Усебеларускі з'езд з шырокім прадстаўніцтвам на-огул не адбыўся б. Не выпадкова на з'ездзе пераважалі прыхільнікі партыі эсэраў. Афіцыйным днём адкрыцця з'езда трэба лічыць 14 снежня. К гэтай даце з'ехаліся 1872 делегаты, былі дасягну-ты пагадненні паміж фракцыямі наконт далейшай работы, выбраны новы прэзідыум, утвораны Савет з'езда, які стаў кіруючым органам, зацверджаны палажэнне аб прадстаўні-цтве і склад мандатнай камісіі. 15 снежня прыняты новы парадак дня. 15-17 снежня адбылося абмеркаванне амаль усіх запланаваных пытанняў. Але 17 снежня 1917 г. баль-шавікі разагналі з'езд. Рашэнне аб роспуску з'езда было прынята тады, калі з'езд паспрабаваў набыць усю паўнату ўлады. Рашэнне аб роспуску з'езда было прынята таксама і пад уплывам канфлікту, які адбыўся паміж Украінскай радай і Савецкім урадам, з-за паг-розы, што ўкраінскія падзеі перакінуцца на Беларусь. Трэба ўлічваць і неразуменне кіраўнікоў балынавіцкіх арганізацый беларускага пытання, якія, дарэчы, лічылі, што эпоха нацыя-нальных дзяржаў ужо адышла і ўсе праблемы, у тым ліку, нацыянальныя, вырашае сусветная рэвалюцыя. Такім чынам, галоўную адказнасць за разгон з'езда ня-суць балыиавікі. Тэта была іх велізарная памылка. З'езд разагналі у той момант, калі быў прыняты першы пункт рэза-люцыі аб "уладзе". Ён пастанавіў "вьщзеліць са свайго склада орган краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага савета ся-лянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў", якому "ўручыў кіра-ванне Беларуссю да склікання Беларускага ўстаноўчага сейма". Такая пастанова была прынята ў мэтах аховы цэласнасці Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі". Адзначым, што гэты першы пункт не толькі не супярэчыў, але адпавядаў дамоўленасцям Сталіна і БАК.
Пасля разгону з'езда частка яго дэлегатаў сабралася ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі і 18 (31) снежня было пры-нята рашэнне аб перадачы краёвай улады Радзе Старшынь або Радзе Усебеларускага з'езда. 21 снежня 1917 г. Рада Усебеларускага з'езда абрала са свайго складу Выканаўчы камітэт з 10 чалавек. Разгон з'езда, далейшыя падзеі высветлілі канфранта-цыйнае рознагалоссе, якое ўсё больш абвастралася паміж партыямі сацыялістычнага накірунку. Няздольнасць сацы-ялістаў зразумець адзін аднаго, імкненне балыпавікоў да аднапартыйнай дыктатуры з'явіліся прычынай разгарання грамадзянскай вайны ў Расіі.
4. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
Пасля разгону Першага беларускага з'езда ў беларускім руху набылі моц незалежніцкія настроі. Гэтаму садзейнічаў таксама і той факт, што на пачатых у канцы снежня 1917 г. перагаворах паміж Савецкай Расіяй і Германіяй лес Беларусі вырашаўся без беларускіх прадстаўнікоў. Пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы (16 лютага 1918 г.) Віленская Беларуская рада, абраная на беларускай канферэнцыі ў канцы сту-дзеня 1918 г., стала цалкам на незалежніцкія пазіцыі, але ўсё роўна не адмаўляла ідэю беларуска-літоўскай канфедэрацыі.
Пасля таго, як Л. Троцкі сарваў мірныя перагаворы ў Брэсце, Германія пачала 18 лютага 1918 г. наступление на ўсход, што прымусіла савецкія ўстановы хутка эвакуіравац-ца з Мінска ў Смаленск. У гэтых умовах прадстаўнікі беларускіх арганізацый паспрабавалі апярэдзіць наступаўшых немцаў, зацвердзіць сваю ўладу. Але 21 лютага 1918 г. немцы былі ўжо ў Мінску. I ў той жа дзень Выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з 1-й Устаўной граматай і абвясціў аб фарміраванні Народнага Сакратарыята - урада Беларусі, на чале з Я. Варонкам, куды ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, эсэраў, сіяністаў-сацыялістаў.
Хоць Выканкам Рады Усебеларускага з'езда і абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі, фармальна беларуская дзяржава абвешчана не была. У Выканкаме строга прытрымліваліся рэзалюцыі Усебеларускага з'езда, паводле якой Беларусь павінна была ўваходзіць у склад Расійскай дэмак-ратычнай рэспублікі як аўтаномная адзінка з рэспубліканскім ладам.
Болып таго, 25 лютага немцы недвухсэнсова далі зразумець, хто валодае рэальнай уладай і з'яўляецца сапраўдным гаспадаром у Мінску. У той жа дзень у памяшканне Народ-нага сакратарыята ўвайшоў германскі камендант з салда-тамі, заняў дом, выгнаў членаў "беларускага ўрада", канфіс-каваў казну, іншы скарб і зняў сцяг, які быў вывешаны беларускімі дзеячамі.
28 лютага дэлегацыя Народнага сакратарыята наведала рэзідэнцыю германскай ваеннай адміністрацыі, дзе выказала лаяльнасць да акупацыйных уладаў.
3 сакавіка 1918 г. быў заключены паміж Расіяй і Германіяй Брэсцкі мір, паводле якога Расія страчвала значную тэрыторыю. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самастойньмі дзяржавамі. інтарэсы беларусаў не былі прыняты пад увагу ніводным з бакоў. Паводле ўмоў Брэсцкага міру тэры-торыя Беларусі была падзелена па лініі Дзвінск-Свянцяны-Ліда-Пружаны-Бярэсце. Немцы арыентаваліся на стварэнне "малой Літвы" з далучэннем да этнічнай Літвы часткі беларускіх зямель, у тым ліку Віленшчыны і Гродзеншчыны. Астатняя тэрыторыя Беларусі разглядалася як прэрага-тыва Расійскай Федэрацыі, часова акупаваная Германіяй. Такія абразлівыя стаўленні да Беларусі выклікалі новы выбух нацыянальнай свядомасці. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пасяджэнне Выканкама Усебеларускага з'езда, у якім таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі некаторых мясцовых рад, земстваў гарадскога самакіравання. На гэтым пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата. Цяпер краіна фармальна абвяшчалася Беларускай Народнай Рэспублікай, а Выканкам Усебеларускага з'езда пераўтвараўся ў Раду БНР. Абвяшчалася свабода слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў, "безумоўная вольнасць сумлення", недатыкальнасць асобы і жылля.
Трэба адзначыць, што некаторыя палажэнні 2-й Устаўной граматы супадалі з дэкрэтамі Савецкай улады. Так, абвяшчалася аб касаванні прыватнай уласнасці на зямлю, якая перадавалася "без выкупу тым, хто самі на ей працуюць". Лясы, азёры і нетры зямлі абвяшчаліся ўласнасцю БНР, устанаўліваўся 8-гадзінны працоўны дзень.
Аднак БНР толькі дэкларавалася. Германская акупа-цыйная адміністрацыя спакойна рэагавала на гэтую акцыю. Немцы зразумелі, што ідэя нацыянальнай дзяржаўнасці, не падмацаваная масавым народным рухам, ва ўмовах жорст-кай акупацыі рэальных перспектыў на поспех не мае. У той жа час кайзераўская Германія разлічвала праз беларускую тэрыторыю стварыць своеасаблівы калідор у Расію паміж Літвой і Украінай, каб абмінуць транзітныя дарогі праз нядаўна абвешчаныя маладыя дзяржавы і мець без усякіх пас-рэднікаў адносіны з велізарным расійскім рынкам. У гэтых мэтах Германіі магла спатрэбіцца і "кішэнная" БНР.
Разам з тым некаторыя беларускія дзеячы не былі задаволены 2-й Устаўной граматай, паколькі яна не вызначала адносіны з іншымі дзяржавамі. Неўзабаве 6 сяброў Віленскай беларускай рады (В. Ластоўскі, браты Луцкевічы і інш.) былі кааптаваны ў склад Рады БНР, што ўмацавала незалеж-ніцкую плынь у ей. 23 сакавіка 1918 г. А. Луцкевіч прапана-ваў Народнаму сакратарыяту абвясціць незалежнасць БНР.
25 сакавіка 1918 г. пасля вострых спрэчак на пасяджэнні Рады была прынята 3-я Устаўная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР. Акт ад 25 сакавіка 1918 г. толькі дэклараваў незалежнасць. Для шырокіх мае ён быў нечаканым. Значная частка народа была не падрыхтавана да ўспрымання ідэі разрыву з Расіяй. Негатыўна да ідэі незалежнасці аднесліся расійскія эсэры і яўрэйскія сіяністы, якія марылі аб Расійскай федэратыўнай рэспубліцы з ад-наўленнем Устаноўчага сходу.
Не выяўлялі зацікаўленасці да БНР краіны Антанты і ЗША. У гэтых умовах дзеячы БНР пачалі ствараць беларускі камандны склад, які прызначыў спецыяльнага камісара для ваенных спраў К. Езавітава, абвясціў аб узбраенні грамадзян. У адказ у пачатку красавіка 1918 г. нямецкія акупацыйныя ўлады заявілі, што яны забараняюць дзейнасць Народнага сакратарыята.
Пасля гэтых падзей узмацніўся ўплыў "Менскага беларускага прадстаўніцтва", у якім пераважалі правыя сілы, што выступалі супраць нацыяналізацыі зямлі і за далейшае беларуска-германскае збліжэнне. 12 красавіка 1918 г. сябры "Менскага беларускага прадстаўніцтва" (П. Аляксюк, Р. Скірмунт, А. Ула-саў і інш.) былі кааптаваны ў склад Рады БНР, што змяніла суадносіны сіл на карысць правых.