ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 478
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
15 студзеня 1582 г. было заключана Ям-запольскае перамир’е. ліцвінска-руская мяжа фактычна не змянілася. Масква страціла толькі Веліж на граніцы Смаленскай зямлі. Вайна падарвала эканоміку ВКЛ і палітычную стабільнасць, вымусіла ісці на саюз з Польшчай.
2.Утварэнне Рэчы Паспалитай.
Прычыны ўтварэння РП
цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной.
імкненне шляхты ВКЛ да набыцця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў Польшчы
Перадумовай Люблінскай уніі сталі ўнутрысаслоўныя супярэчнасці паміж магнатэрыяй (багатай шляхтай) і шляхтай сярэдняй ды дробнай. Пераважнае, дамінуючае становішча ў дзяржаве належала магнатам, якія адціскалі шляхту на другі план. Элітарнае магнацтва, буйныя землеўласнікі мелі амаль неабмежаваную ўладу ў ВКЛ, праводзілі на соймах і сойміках свае рашэнні, маніпулюючы болыиасцю шляхты, якая не мела ў дзяржаве ніякай рэальнай улады. Літвінскую шляхту прываблівалі "залатыя вольнасці" польскай шляхты, якая мела доступ да ўлады, рашуча уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Дасягненне гэтых мэтаў яна звязвала з заключэннем уніі з Польшчай.
жаданне шлатлікай польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ, атрымаць землі і пасады
пашырэнне каталіцкай веры ў ВКЛ
Для канчатковага вырашэння пытання аб уніі на 23 снежня 1568 г. быў прызначаны з'езд у Любліне. 10 студзеня 1569 г. У склад дэлегацыі ВКЛ уваходзілі канцлер і віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды, падканцлер Астафей Валовіч, жамойцкі стараста Ян Хадкевіч, падскарбій Мікалай Нарушэвіч і іншыя ўплывовыя асобы. На сойм прыбылі кароль і каля 160 паслоў і сенатараў Польшчы і ВКЛ. У гэты ж дзень пачаліся перамовы. Амаль шэсць месяцаў працягваўся сойм. Кожны бок ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Больш таго, дэлегацыя ВКЛ раскалолася на магнацкую і шляхецкую групы, з якіх першая была супраць, а апошняя стаяла за ўтварэнне уніі з Польшчай.
Калі паслы княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для сваей дзяржавы ўмовах, яны ў знак пратэсту ў ноч на 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін з намерам сарваць перамовы. Пры падтрымцы польскіх паслоў вялікі літоўскі князь, кароль польскі Жыгімонт Аўгуст, скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча княства, фактычна здзейсніў акт дзяржаўнай здрады - незаконна, насуперак сваім абяцанням і прысягам аб захаванні цэласнасці тэрыторыі ВКЛ, 5 сакавіка 1569 г. выдаў універсал аб перадачы Польшчы Падляшша з гарадамі Бельск, Беласток, Драгічын-на-Бугу, Мельнік. Такімі ж незаконнымі актамі, без згоды сойма былі адарваны ад княства і далучаны да Польшчы Валынь, Падолле, Кіеўшчына.
Падзеі Люблінскай уніі адлюстраваны на карціне польскага мастака Яна мацейкі “Люблінская унія”.
Унія была заключана на наступных умовах:
Стваралася новая федзратыўная дзяржава, што складалася з 2-х частак Каралеўста Польскага і ВКЛ, пад назвай Рэч Паспалітая (ад польскага рэспубліка)
Злучаныя дзяржавы маюць аднаго манарха – караля, які носіць тытул “кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падляшскі і ліфляндскі”.
Яго пасада была не спадчыннай, а выбарнай. Абіраюць яго народы абедзвюх дзяржаў разам, для гэтай мэты збіраецца сойм у Варшаве. Каранацыя адбываецца ў Кракаве.
Літва не мае права абраць для сябе асобнага вялікага князя.
Для вырашэння найважнейшых дзяржаўных спраў збіраецца агульны сойм Рэчы Паспалітай. Ён складаецца з дэпутатаў, абраных на павятовых сойміках.
Пасяджэнні сойма праходзяць на польскай зямлі. Скліканне асобных соймаў для ВКЛ і для Кароны не прадугледжвалася.
Усе нязгодныя з умовамі уніі ранейшыя пастановы ВКЛ касуюцца.
Украіна (Кіеўшчына, Валынь, Падолле і Падляшша) аддзяляюцца ад ВКЛ і далучаюцца да Польшчы.
Лівонія аб'яўляецца сумесным валоданнем Княства і Кароны.
Дзяржавы праводзяць агульную знешнюю палітыку.
Уніфікацыя фінансавай сістэмы і ліквідацыя мытных межаў.
ВКЛ мела асобнае ад Польшчы
Войска
Заканадаўства
судовую арганізацыю
адміністрацыйны аппарат
тытул і пячатку
дзяржаўную мову (старабеларуская да канца XVII ст. -1696г. у Польшчы - лацінская)
Вынікі ўніі
Страта 1/3 дзяржаўнай тэрыторыі (Падляшша. Валынь, Падолле. Кіеўшчына)
Незадаволенасць магнатоў ВКЛ магчымай стратай палітычнай ўлады (Сойм павінен быў перастаць існаваць, ў агульны Сенат са 180 паслоў ад усей РП толькі 46 былі ад ВКЛ, з іх 34 ад беларускіх паветаў) і канкурэнцыяй з боку польскай шляхты за землі і пасады ў ВКЛ.
Рост антыпольскіх настрояў і барацьба за захаванне самастойнасці ВКЛ.
Паланізацыя на беларускіх землях (насаджэнне каталіцызму. Далучэнне да залатых шляхецкіх вольнасцей, далучэнне да польскай культуры і мовы, забарона афіцыйнага ўжытку беларускай мовы) і фарміраванне новай супольнасці “народ шляхецкі”. Які аб’ядноўваўся адзінымі прывілеямі, рэлігіяй (каталіцкай) і мовай польскай.
Люблінская унія захоўвала пэўную самастойнасць. Польшча і ВКЛ захоўвалі самастойныя назвы. Нягледзячы на ўмовы уніі, у XVI - першай палове XVII стст. грошы ў кароне і княстве былі асобныя. Захавалася нават мытная мяжа паміж імі. Насуперак акту уніі ў ВКЛ у 70-80-я гг. XVI ст. рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы. У 1581 г. была створана асобная вышэйшая судовая інстанцыя для ВКЛ – Галоўны трыбунал. А прыняты ў 1588 г. Статут, па сутнасці, скасоўваў многія пастановы Люблінскай уніі. Барацьбітом за незалежнасць княства ў складзе Рэчы Паспалітай, які пастаянна дбаў пра ўмацаванне яго эканамічнай і палітычнай магутнасці, быў буйнейшы палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ Леў Сапега (1557-1633) -сакратар, потым пісар дзяржаўнай канцылярыі, падканцлер і ўрэшце канцлер. Сапега вёў барацьбу з Жыгімонтам III за поўную самастойнасць княства, імкнучыся прымусіць яго паважаць законы сваей дзяржавы. Ён дамогся таго, што кароль мусіў узгадняць свае рашэнні па ўсіх пытаннях на тэрыторыі княства з канцлерам.
3. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
Рэч Паспалітая лічылася супольнай дзяржавай абодвух народаў, г. зн. польскай і літвінскай шляхты. Абедзве дзяржавы захоўвалі асобную дзяржаўную адміністрацыю (з адпаведнымі кіруючымі пасадамі), асобныя войскі са сваім камандаваннем, свае фінансавыя сістэмы, скарб і манету, самастойныя судовыя і мытныя (да 1766 г.) сістэмы, асобнае заканадаўства. Асобнымі для ВКЛ былі канцылярыя і пячатка. Кожная з дзяржаў мела сваю дзяржаўную мову: Польшча - лацінскую (з канца XVI ст. фактычна польскую), ВКЛ - беларускую (з 1696 г. польскую, але ранейшыя афіцыйныя акты на беларускай мове захоўвалі сваю моц).
Кіраўнік дзяржавы - кароль польскі (ён жа вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі) - меў абмежаваныя паўнамоцтвы. У той час, калі ў краінах Заходняй Еўропы, найперш у Францыі, Іспаніі і Англіі, з XVI ст. саслоўна-прадстаўнічыя манархіі пераўтвараліся ў абсалютысцкія дзяржавы з адной дынастыяй на чале, у Рэчы Паспалітай зацвердзілася саслоўна-прадстаўнічая сістэма ўлады з інстытутам слабога манарха, які з 1573 г. свабодна выбіраўся. Паміж шляхтай і кожным новым каралём перад яго абраннем заключалася спецыяльная дамова ("пакта канвента"). Гэта быў своеасаблівы індывідуальны кантракт, які вызначаў абавязкі новаабранага манарха. Заканадаўчую і часткова судовую ўладу меў агульны для ўсёй дзяржавы сойм, які складаўся з дзвюх палат: сената і пасольскай ізбы (палаты дэпутатаў). Сенат складаўся з магнатаў, прадстаўнікоў цэнтральнай і правінцыйнай адмі-ністрацыі (ваяводы, каштэляны і інш.) і вярхоў каталіцкай царквы (біскупы). У яго складзе было 140-150 сенатараў. У пасольскую ізбу выбіраліся шляхцічы-дэпутаты (паслы) па два чалавекі ад кожнага павета. У сярэдзіне XVIII ст. у яе складзе было 236 дэпутатаў. Лічылася, што яна з'яўляецца рашаючай часткай сойма, але фактычна яна нічога вырашаць не магла. На тэрыторыі Кароны паветаў было амаль удвая болыш, чым у ВКЛ; таму прадстаўнікі Кароны складалі каля 2/3 сойма. Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве. 3 1673 г. кожны трэці звычайны сойм (акрамя канвакцыйнага, элекцыйнага і каранацыйнага) праходзіў на тэрыторыі ВКЛ у Гродне.
Адсутнасць прамых нашчадкаў у Жыгімонта II Аўгуста прывялі дзяржаву ў 1572 г. да глыбокага палітычнага крызісу– дынастычнага, які стаў мяжой дзвюх эпох у гісторыі дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай – спадчыннай каралеўскай улады, якая завяршылася са згасаннем дынастыі Ягелонаў (са смерцю Жыгімонта II) і эпохі выбарных каралёў. Абранне ў 1573 г. новага манарха - прадстаўніка французскага каралеўскага дома Генрыха Валуа - суправаджалася выпрацоўкай і прыняццем знакамітых Генрыхавых артыкулаў, якія сталі сінонімам "залатых шляхецкіх вольнасцяў". Непарушным абвяшчаўся прынцып свабодных выбараў караля; кароль не меў права
самастойна ўводзіць новыя падаткі і склікаць паспалітае рушанне;
знешняя палітыка манархіі ставілася пад кантроль сената;
шляхце гарантавалася права адмовіцца ад паслушэнства каралю ў выпадку невыканання ім законаў Рэчы Паспалітай;.
уводзіўся інстытут сенатараў-рэзідэнтаў, якія паміж соймамі павінны былі кантраляваць дзейнасць манархаў.
Так былі ўведзены канстытуцыйныя абмежаванні каралеўскай улады. У караля заставалася фактычна толькі адно істотнае права - прызначаць на дзяржаўныя пасады. 3 сярэдзіны XVII ст. "шляхецкая дэмакратыя" з непазбежнасцю перараджалася ў рэжым магнацкай алігархіі. Умоўнай датай усталявання гэтага рэжыму можна лічыць пачатак праўлення караля Яна Казіміра ў 1648 г. 3 60-х гг. раўнавага паміж шляхецкім саслоўем і каралеўскай уладай парушаецца, ад чаго ў палітычным выйгрышы аказаліся магнацкія групоўкі. Па меры абмежаванняў каралеўскіх паўнамоцтваў пашыраліся функцыі соймаў. Соймавая трыбуна станавілася часцей за ўсё арэнай сутыкнення інтарэсаў магнацкіх кланаў. Паступова мацнела перакананне, што задача сойма заключаецца не ў прыняцці новых законаў і змене існуючага права, але толькі ў тым, каб забяспечыць захаванне непарушнасці і выкананне раней прынятых прававых норм. Складзеныя традыцыі былі замацаваны ў выкарыстанні знакамітага прынцыпу ліберум вета. Блакіраванне новых соймавых пастаноў і законаў праз ліберум вета пачалося з 1652 г., калі пасол ад ВКЛ Сіцынскі, які выконваў волю Радзівілаў, упершыню адкрыта яго прымяніў. Прынцып "непарушнасці" палітычнага ладу знайшоў адлюстраванне ў Канстытуцыі 1669 г.: "... ніякая навіна ў Рэчы Паспалітай не можа быць дапушчаная як пагроза разлажэння і вялікіх рэвалюцый". Палітычная праграма літвінскай шляхты зводзілася да адзінага найгалоўнейшага патрабавання - "піЬіі поуі" - нічога новага.
4. Казацка-сялянская вайна 1648-1654гг. (антыфеадальная)
Прычыны:
Знешнепалітычныя супярэчнасці паміж РП і
Асманскай імперыяй (Турцыяй) – напады крымскіх татараў на паўдневыя землі РП; Маскоўскай дзяржавай – барацьба за ўсходнеславянскую спадчыну– украінскія і беларускія землі; Швецыяй.
Унутрыпалітычныя супярэчнасці:
Сацыяльна-эканамічныя – усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы і ўзмацненне прыгону сялян, рост розных формаў пратэсту сялян, у тым ліку уцекі у Запарожскую Сеч – “паказачванне”. Рэлігійныя (пракаталіцкая дзяржаўная палітыка, палітычная і эканамічная дыскрымінацыя праваслаўных і ўніятаў). Этнакультурныя (паланізацыя).
Выступленне гетмана Запарожскага войска б. Хмяльніцкага супраць улады РП з мэтай стварэння самастойнай казацкай дзяржавы, у якую павінна ўвайсці паўднева-усходняя Беларусь.
На беларускія землі ў маі 1648 г. дасылаюцца універсалы –заклікі насельніцтву аб далучэнні да казакоў і выступленні супраць шляхты. Першымі казацкімі загонамі, якія з’явіліся на тэр. Беларусі былі загоны пад кіраўніцтвам Максіма Гладкага і Іллі Галоты. У чэрвені 1648 г. на Беларусь прыбылі арады Нябабы, Крывашапкі, Гаркушы, Галавацкага. Заняты гарады Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Старадуб, Пінск (Антонам Нябабай), Гомель (4 ліпеня). Да восені 1648 г. да казакоў далучыліся гарады Мазыр, Лоеў, Рэчыца, авалодалі Брагінам, Бабруйскам, Чэрыкавым, Кобрынам. У сяр. снежня пачалася аблога Старога Быхава атрадамі Гаркушы і Падабайлы, і штурм Слуцка.Шляхецкае апалчэнне было сабрана толькі восенню 1648г. Войскі Януша Радзівіла ў кастрычніку 1648г. штурмам авалодалі Пінскам і вынішчылі каля 3 тыс жыхароў. У студзені 1649г. пачалося наступленне войск ВКЛ на Палессе, вызвалены г. Тураў (5 лютага), Мазыр, які абараняў палкоўнік Міхненка (7 лютага), Чачэрск, Давыд-Гарадок, Бабруйск (абараняў атаман Паддубскі) аблога пачалася ў канцы лютага і працягвалася некалькі тыдняў, жыхары, якія падтрымлівалі казакоў вынішчаны. У чэрвені 1649г. на Беларусь накіраваны новыя казацкія загоны Іллі Галоты (3тыс) і Галавацкага былі разбіты, а ў ліпені 12тыс атрад Падабайлы і 15тыс.загон Крычэўскага, што рушылі насустрач Радзівілу да Лоева. 31 ліпеня 1649г. адбылася самая буйная бітва – пад Лоевам – перамога войск ВКЛ. Радзівіл з 5тыс. воінаўм разбіў у 3 р. большае войска, загінуў атаман Крычэўскі.–Вялікія страты казакоў 8 тыс. забітымі, 3 тыс. патанула ў Дняпры. Гэта спыніла наступленне казакоў. 1649 г. – Збораўскае перамір’е, спыненне ваенных дзеяннаў на тэр. Беларусі. Ваенныя дзеянні аднавіліся ў маі 1651г. Казацкае войска пацярпела крупнае паражэнне пад Берасцечкам у ліпені 1651г. Белацаркоўскі мір падпісаны 18 верасня 1651г.,па ўмовах якога ўсе казацкія фарміраванні выводзіліся з Беларусі.