ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 475
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
25 красавіка 1918 г. на імя кайзера Вільгельма II была накіравана тэлеграма, якую падпісалі старшыня Рады БНР I. Серада, старшыня Народнага сакратарыята Я. Варонка, сябры Рады П. Аляксюк, Р. Скірмунт, А. Аўсянік, П. Крачэўскі і Я. Лёсік. Падпісанты ад імя ўеёй Рады заявілі, што добрую будучыню Беларусі яны бачаць "толькі пад апекай германскай дзяржавы". Гэта з'явілася штуршком да расколу БСГ і крызісу кіраўніцтва БНР. 3 Рады выйшлі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.
БСГ фактычна распалася і на яе рэштках сталі фарміравацца Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р) і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП).
Значных поспехаў БНР дасягнула ў развіцці асветы і культуры. Паводле розных падлікаў, працавалі ад 150 да 350 школ. Падрыхтоўка настаўнікаў вялася ў Свіслацкай семінарыі і Мінскім педінстытуце. У красавіку 1918 г. была заснавана Мінская вышэйшая музычная школа, якая неўзабаве пераўтварылася ў Беларускую кансерваторыю. У красавіку 1918 г. створана падрыхтоўчая камісія для адкрыцця Беларускага універсітэта ў Мінску, у якую ўвайшлі А. Смоліч, М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі і інш. Па ініцыятыве I. Луцкевіча ў 1918 г. была створана першая беларуская навуковая ўстанова - Беларускае навуковае таварыства ў Вільні. Выдаваліся беларускія кнігі, часопісы і газеты.
Германскія акупацыйныя ўлады, з аднаго боку, не перашкаджалі культурна-асветніцкай дзейнасці БНР, а з другога - ухіляліся ад афіцыйнага прызнання яе.
Па запрашэнні У. Леніна новы кіраўнік урада БНР лідэр БСДП А. Луцкевіч у лістападзе 1918 г. наведаў Маскву з мэтай нармалізаваць двухбаковыя адносіны. Аднак менавіта ў гэтыя дні стала вядома аб рэвалюцыі ў Германіі і яе капітуляцыі ў вайне. Бальшавікі зноў вярнуліся да сваей ідэі сусветнай камуністычнай рэвалюцыі, а БНР у гэтым ім толькі перашкаджала. Былі перапынены ўсялякія кантакты з БНР, атрады Чырвонай Арміі атрымалі загад заняць беларускія гарады, адкуль эвакуіраваліся нямецкія гарнізоны.
Рада БНР, каб не быць арыштаванай, мусіла выехаць з Мінска у Гродна, а пасля ў эміграцыю - спачатку ў Літву, а пазней яна знаходзілася ў Празе, пасля ў Парыжы, ЗША, Канадзе.
Галоўнай заслугай дзейнасці ўрада БНР было тое, што ён азнаёміў грамадскасць суседніх краін з наяўнасцю беларускага нацыянальнага руху, акрэсліў этнічныя межы Бе-ларусі, прадухіліў яе падзел паміж суседнімі дзяржавамі (Расіяй, Польшчай, Украінай, Літвой) як "нічыйнай" тэрыторыі. Гэта была першая спроба адрадзіць нацыянальную дзяржаўнасць на беларускай зямлі, і гэты чын прынцыпова паўплываў на адносіны расійскіх (бальшавіцкіх) уладаў да Беларусі.
5.Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР
Паўночна-Заходняга камітэта бальшавікоў - В. Кнорын, А. Мяснікоў (Мяснікян) і інш. адмоўна аднесліся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. 31 студзеня 1918 г. у расійскай сталіцы быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) як асобны аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР. Да мая 1918 г. Белнацкам узначальваў А. Чарвякоў. Белнацкам вёў палітычную і культурна-асветніцкую дзейнасць сярод беларусаў на тэр. Савецкай Расіі, клапаціўся пра бежанцаў. Заснаваў у Маскве Беларускі народны універсітэт, Беларускае навуковае таварыства, адкрыў беларускія школы. Выдаваў кнігі, брашуры, газету "Дзянніца", часопіс "Чырвоны шлях". Кіраўнікі Белнацкама А. Чарвякоў, 3. Жылуновіч і інш. лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі на прынцыпах аўтаноміі ў складзе РСФСР. 30 снежня 1918 г. адкрылася ў Смаленску VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты выказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэнцыя вызначала межы рэспублікі, ў склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўс- кая, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пераважна беларусамі. Старшынёй урада быў зацверджаны 3. Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Уся ўлада на Беларусі, адзначалася ў маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. 5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР, ЦБ КПБ(б) пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР. 2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў і прыняў рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву з-за пачатку савецка-польскай вайны. 8 жніўня 1919 г. яны ўвайшлі ў Мінск, у жніўні-верасні 1919 г. захапілі Ігумен, Нова-Барысаў, Бабруйск. Жлобін, Рагачоў. Пасля паспяховага ліпеньскага (1920 г.) наступлення Чырвонай Арміі, вызвалення Беларусі ад польскіх захопнікаў, паўстала пытанне пра аднаўленне беларускай дзяржаўнасці. 12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў падпісаны мірны дагавор паміж Літвой (сталіца - г. Коўна) і РСФСР. Урад РСФСР прызнаў Віленскі край з Вільняй часткай Літвы. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята "Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі Беларусь". У адпаведнасці з Дэкларацыяй уся ўлада на тэрыторыі Ёеларусі да склікання Усебеларускага з'езда Саветаў пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага Камітэта. Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах 6 паветаў Мінскай губерніі.
6. Удзел БССР у стварэнні СССР.Узбуйненні Рэспублікі.
Фармальна рэспублікі былі незалежныя, як роўныя заключалі дагаворы з РСФСР, на самой жа справе паўнамоцтвы РСФСР перавышалі паўнамоцтвы іншых савецкіх рэспублік. Фактычная ўлада канцэнтравалася ў руках кіраўніцтва бальшавіцкай партыі. У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саюзу, выявіліся два пункты погляду. Першы: прапанова I. Сталіна ажыццявіць "аўтанамізацыю" савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР. Другі: ідэя У. Леніна ўтварыць новае дзяржаўнае аб'яднанне - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які уваходзілі б на роўных правах усе савецкія рэспублікі. Адны партыйныя дзеячы бачылі ў ленінскім плане ідэі канфедэрацыі, іншыя ж прапаноўвалі наогул скасаваць самастойнасць рэспублік. Паколькі аўтарытэт Леніна быў бясспрэчным, пераважная большасць партыйных і савецкіх дзеячаў выказалася за ленінскі план.
16 верасня 1922 г. Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пастанавіла "лічыць мэтазгодным устанаўленне адносін дзвюх роўных і незалежных рэспублік паміж камісарыятамі Беларусі і камісарыятамі РСФСР. Улічваючы, што адносіны РСФСР з УССР будаваліся як адносіны, гэта фактычна азначала, што ЦБ КП(б)Б было супраць сталінскага плана "аўтанамізацыі". На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на павятовых партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных. З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і X Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922 г.) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 г. I з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой бьиі сфармуляваны асноўныя прынцы-пы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраў-лення, вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦБК). Старшынямі ЦБК былі выбраны старшыні ЦБК рэспублік, а кіраўніком урада (СНК) - У. Ленін, які ўжо быў цяжка хворы і практычнай дзейнасцю не займаўся. У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Першая Канстытуцыя СССР (студзень 1924 г.) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай. У сакавіку 1924 г. па прапановах і хадайніцтвах беларускага кіраўніцтва Прэзідыум ЦБК СССР прыняў рашэнне аб вяртанні Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. вернуты яшчэ два наветы: Гомельскі і Рэчыцкі. Вяртанне Беларусі тэрыторый на ўсходзе значна ўзмацніла яе эканамічны і культурны патэнцыял. Стварэнне СССР адкрывала магчымасць спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму раз-віццю. Аднак з канца 20-х гг. у СССР перавага ўсё больш стала надавацца цэнтралізму, скараціліся правы і магчымасці рэспублік. Фактычна пачала здзяйсняцца сталінская ідэя "аўтанамізацыі". БССР у складзе СССР фактычна карысталася толькі правамі нацыянальна-культурнай аўтаноміі тэрытарыяльнага самакіравання.
Літаратура
Адамушка У. Абвінавачваюць лічбы Гіст. і крыніцы па праблеме палітычных рэпрэсій 1920 – 1950-х гадоў на Беларусі // Бел. мінуўшчына. 1997. № 5.
Адамушка У. Васіль Шаранговіч: “Я – здараднік Радзімы” // Бел. мінуўшчына. 1997. № 1.
Бажанаў У.А. Кантроль над дзяржавай: канцэптуальны падыход бальшавікоў // Весці АН Беларусі. – 1994.- № 2.
Васілеўская Н.У. Абвінавачваецца ў нацыянал-дэмакратызме: (Пра наркома асветы Беларусі А.В. Баліцкага) / Пад рэд. У.А. Палуяна . Мн., 1995.
Вялікі А. “... ПО ПРОЧТЕНИИ ЭТО ПИСЬМО СЖЕЧЬ” (аб далучэнні Гомельшчыны да БССР)// БГЧ.–1995.–№ 1.
Іофе Э. .Бацька беларусізацыі // Бел. мінуўшчына. 1995. № 2.
Калубовіч А. “Айцы” БССР і іхні лёс // Спадчына. 1990.№ 3.
Канстытуцыя БССР 1927 г.
Канстытуцыя БССР 1937 г.
Касцюк М. Сталиншчына и Беларусь//БГЧ.– 1995.–№1,2.
Кароль А. Беларусізацыя – палітыка нацыянальнага адраджэння //Крыжовы шлях. – Мн., 1993.
Платонаў Р. Сташкевіч М. Дзве аперацыі супраць “ворагаў народа”// Бел. гіст. часопіс. 1993. № 1.
Платонаў Р. Самазабойцы (аб лёсе Адамовича Я.,Галадзеда М., Чарвякова А.)//Бел. Минуушына.– 1997.–№5.
Скаруліс С. “Лістападаўская справа”і Якуб Колас // Полымя. 1992. № 11.
Скалабан В. Дакументы аб утварэнні ССРБ.– БГЧ.–2004.– № 3.
Цітоў А. “Узбуйненне” // Спадчына. 1991. № 5.
Тэма 10–11. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель у міжваенны час. Другая сусветная вайна на Беларусі.
1. Рыжскі мір і яго вынікі для Беларусі. Заходняя Беларусь у 1921–1939 гг
Пачатак Другой сусветнай вайны і уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР
Нападзенне Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
Акупацыйны рэжым і антыфашысцкая барацьба насельніцтва з нямецка-фашысцкімі захопнікамі
Вызваленне Беларусі і першыя аднаўленчыя работы.
1. Рыжскі мір і яго вынікі для Беларусі. Заходняя Беларусь у 1921–1939 гг
У сакавіку 1921 г. па выніках савецка-польскай вайны было падпісана Рыжскі мірны дагавор паміж прадстаўнікамі польшчы, з аднаго боку, і прадстаўнікамі РСФСР і УССР– з другога. Прадстаўнікоў Беларусі пры падпісанні дагавору не было, яе інтарэсы прадстаўляла дэлегацыя РСФСР.
Згодна дагавору заходняя Беларусь адыходзіла да Польшчы.
Супраць падрыхтоўкі і падпісання Рыжскага мірнага дагавора выступалі Беларуская партыя сацыял-рэвалюцыянераў, кіраўніцтва БНР, а таксама прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі.
У адозве ЦК БПС-Р «Да лепшых сыноў польскай нацыі» прагрэсіўныя дэмакратычныя сілы Польшчы заклікаліся да выступлення супраць несправядлівага ў адносінах да Беларусі міру. Напярэдадні падпісання дагавара ЧК былі праведзены рэпрэсіі супраць БПС-Р, якая выступала за аднаўленне БССР на ўсёй этнічнай тэрыторыі. У БССР былі арыштаваны 860 актывістаў партыі беларускіх эсераў і больш за 60 дзеячаў Беларускай с-д партыі і Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў.
На тэрыторыі Заходняй Беларусі быў уведзены польскі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. На беларускай тэрыторыі былі ўтвораны Віленскае, Навагрудскае, Палескае і Беластоцкае ваяводствы («ўсходнія крэсы»). Гэта 24% тэрыторыі і 11% насельніцтва польскай дзяржавы – Другой Рэчы Паспалітай.
Па мяркаванню д.г.н. У.Ф.Ладысева ў ранейшай гітарычнай літаратуры па Заходняй Беларусі тэрыторыя, якая павінна была адпавядаць гэтай назве, і адпаведна колькасны лік насельніцтва штучна перабольшвалася, што вызавала крытычныя завагі польскіх гісторыкаў.
Польскія ўлады імкнуліся ператварыць Заходнюю Беларусь у аграрна-сыравінны прыдатак прамысловых раёнаў этнічнай Польшчы.