ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 494
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
2. Распад СССРі абвяшчэнне незалежнасці БССР
Пагаршэнне эканамічнага становішча і дэстабілізацыя палітычнай сістэмы СССР у спалучэнні з сур'ёзнымі памылкамі і пралікамі КПСС у час перабудовы паскорылі цэнтрабежныя тэндэнцыі. У канцы 1980-х гг. шэраг рэспублік - Латвія, Літва, Эстонія - адкрыта паставілі пытанне аб выхадзе з Саюза (у верасні 1991 г. іх патрабаванне было афіцыйна задаволена). У красавіку 1990 г. быў прыняты закон "Аб размеркаванні паўнамоцтваў паміж Саюзам ССР і суб'ектамі федэрацыі", які значна пашыраў правы саюзных рэспублік. Пачалася падрыхтоўка новага саюзнага дагавора. 12 чэрвеня 1990 г. быў абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі. Крыху пазней, 16 ліпеня, аб сваім суверэнітэце заявіла Украіна. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Вышэйшай мэтай суверэнітэту прызнавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту грамадзян рэспублікі. Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся беларускі народ. Абвяшчалася вяршэнства Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўната ўлады рэспубліканскіх дзяржаўных органаў на ўсёй тэрыторыі краіны, самастойнасць і незалежнасць Беларусі ў міжнародных зносінах. Па сутнасці гэта азначала спыненне дзейнасці на Беларусі саюзных законаў. У сувязі з "парадам суверэнітэтаў" паўстала пытанне аб самім існаванні СССР. М. Гарбачоў настаяў на правядзенні ў сакавіку 1991 г. рэферэндума па праблеме захавання СССР. Афіцыйна ў рэферэндуме прынялі ўдзел 9 рэспублік (за выключэннем Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Арменіі, Малдовы). У канцы красавіка ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Нова-Агарова было падпісана пагадненне Прэзідэнта СССР і вышэйшых асоб дзевяці рэспублік ("9 + 1") аб хутчэйшым заключэнні новага саюзнага дагавора. 12 чэрвеня 1991 г. Б. Ельцын усеагульным прамым галасаваннем быў выбраны прэзідэнтам Расіі. Падчас адпачынку Прэзідэнта СССР у Крыме група вышэйшых дзяржаўных асоб (Г. Янаеў - віцэ-прэзідэнт СССР, В. Паўлаў - прэм'ер-міністр СССР, Б. Пуга - міністр унутраных спраў СССР, В. Кручкоў - старшыня КДБ СССР і інш.) стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу, абвясцілі аб хваробе М. Гарбачова і пераходзе ўсёй улады ў свае рукі. Партыйнае кіраўніцтва спрабавала з дапамогай войскаў і КДБ падавіць дэмакратычныя рухі і аднавіць таталітарны рэжым у СССР. У БССР дзейнасць змоўшчыкаў падтрымалі Магілёўскі, Гродзенскі, Брэсцкі абкомы КПБ. Толькі Мінскі гарадскі Савет народных дэпутатаў асудзіў пераварот і апазіцыя, якая па прыкладу Масквы правялг ў Мінску дэманстрацыю і мітынг. Б. Ельцын як прэзідэнт Расіі абвінаваціў кіраўніцтва КПСС у спробе дзяржаўнага перавароту і сваім указам забараніў дзейнасць кампартыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Гэта быў дзяржаўна-палітычны пераварот – путч з 18 па 21 жніўня 1991 г. У Мінску група з 25 дэпутатаў (большасць з апазіцыі) прапанавала склікаць 5-ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савета БССР. 25 жніўня 1991г. быў прыняты Закон "Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР" і пастанова "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР". Ва ўласнасць рэспублікі перайшла агульнасаюзная маёмасць, а дзейнасць КПБ -КПСС прыпынялася. 19 верасня 1991г. на 6-ай нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета, прыняты Закон "Аб назве БССР" – перайменаване БССР у Рэспубліку Беларусь, а ў скарочаных назвах - "Беларусь". У той жа дзень зацвердзілі законы "Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь", "Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь". Старшынёй Вярхоўнага Савета на альтэрнатыўнай аснове быў выбраны прафесар фізікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта С. Шушкевіч.
5 верасня 1991 г. V з'езд народных дэпутатаў СССР прыняў канстытуцыйны закон аб уладзе і здаў свае паўнамоцтвы Дзяржаўнаму Савету СССР. Дзяржсавет 9 верасня І991 г. афіцыйна прызнаў незалежнасць Прыбалтыйскіх дзяржаў: Літвы. Латвіі, Эстоніі. 14 лістапада 1991г. ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Нова-Агарова (пад Масквой) 7 рэспублік (Расія, Беларусь, Азербайджан, Казахстан, Кыргызтан, Туркменістан, Таджыкістан) заявілі аб намеры стварыць Садружнасць Суверенных Дзяржаў (ССД) і да 25 лістапада зацвердзіць новы саюзны дагавор. Але гэтага не адбылося, бо ўсе чакалі выніку рэферэндума аб незалежнасці Украіны, прызначанага на 1 снежня. Большасць жыхароў гэтай рэспублікі выказаліся за выхад з СССР. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі "Віскулі" (пад Брэстам) кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Б. Ельцын), Украіны (Л. Краўчук) падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД). Кіраўнікі сярэднеазіяцкіх рэспублік і Казахстана заявілі ў Ашгабаце аб намеры далучыцца да СНД. 21 снежня адбылася алмаацінская сустрэча "брэсцкай тройкі", "ашгабацкай пяцёркі" і Арменіі. На ей была прынята Дэкларацыя аб канчатковым спыненні існавання СССР і ўрэгуляванні звязаных з гэтым праблем. Да канца 1991 г. да СНД далучыліся таксама Малдова і Азербайджан.
25 снежня 1991 г. М. Гарбачоў падпісаў указ аб спыненні выканання ім функцыі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і склаў паўнамоцтвы Прэзідэнта СССР. Пасля падаўлення жнівеньскага путчу 1991 г. у Маскве функцыі Палітбюро ЦК КПСС перайшлі да Вярхоўнага Савета РСФСР. Як і ў Расіі, на Беларусі дзейнасць кампартыі была забаронена, а ўся ўлада фактычна перайшла да Вярхоўнага Савета і ўрада БССР. 20 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову "Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь". Важнай праявай суверэнітэту беларускай дзяржавы стала фарміраванне ўласнай грашовай сістэмы. У абарачэнне былі ўведзены разліковыя білеты Нацыянальнага банка Беларусі, якія ў народзе назвалі "зайцамі" (на іх былі размешчаны малюнкі жывёльнага свету Беларусі). Першапачаткова яны мелі паралельнае хаджэнне з грашыма старога, яшчэ савецкага узору, а з 1995 г. сталі адзіным плацёжным сродкам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Падрыхтоўка Канстытуцыі была даручана Канстытуцыйнай камісіі. У студзені 1994 г. дэпутаты адклікалі С. Шушкевіча з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета. На гэту пасаду быў абраны Мечыслаў Грыб.
Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе
15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай, ўводзілася пасада прэзідэнта. Выбары першага прэзідэнта былі прызначаны на 10 чэрвеня 1994 г. Кандыдатамі на пасаду прэзідэнта былі вылучаны 6 чалавек: А. Дубко, В. Кебіч, А. Лукашэнка, В. Новікаў, 3. Пазняк, С. Шушкевіч. Пераможцамі першага тура выбараў 19 чэрвеня 1994г. стаў А. Лукашэнка (45% галасоў) і В. Кебіч (17,4% выбаршчыкаў). У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым Прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку. У пачатку 1995 г. была створана падпарадкаваная Прэзідэнту т. зв. "вертыкаль" - строга цэнтраліза-ваная сістэма дзяржаўнага кіравання. Парламенцкія выбары і рэспубліканскі рэферэндум – 14 мая 1995 г. – па чатырох пытаннях: аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай; аб увядзенні новых Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; аб адабрэнні дзеянняў Прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй; аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцт-ваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі. У чэрвені 1996 г. Прэзідэнт унёс у Вярхоўны Савет прапанову аб рэферэндуме па пытаннях, якія датычыліся ў тым ліку і артыкулаў, замацаваных у Канстытуцыі: аб перанясенні нацыянальнага свята з 27 ліпеня (Дзень абвяшчэння суверэнітэту ў 1990 г.) на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944 г.), аб свабодным абароце зямлі, аб адмене смяротнага пакарання, аб рэарганізацыі парламента, аб тэрміне паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы.
24 лістапада 1996 г. адбыўся другі рэспубліканскі рэферэндум. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прагаласавала большасць грамадзян. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Беларусь ператваралася ў прэзідэнцкую рэспубліку з шырокімі паўнамоцтвамі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт з'яўляецца гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Выканаўчую ўладу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Урада. Замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны парламент - Нацыянальны сход, які з гэтага часу складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 чалавек прызначаюцца прэзідэнтам).
У кастрычніку 1990 г. Вярхоўны Савет зацвердзіў урадавую праграму пераходу да рыначнай эканомікі. У верасні 1991 г. Савет Міністраў прыняў пастанову, якая дазволіла прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці. Прыняты ў 1993 г. закон "Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь", на аснове якога была распрацавана Дзяржаўная праграма раздзяржаўлення і прыватызацыі. Яе ажыццяўленне было разлічана на пяць гадоў. Сяляне атрымалі права выбару формаў гаспадарання і ўласнасці, паскорыўся працэс утварэння фермерскіх гаспадарак. 2 верасня 1995 г. А.Р. Лукашэнка публічна абвясціў аб вызначэнні курсу на пабудову "рынкавага сацыялізму". Новы курс прадугледжваў дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі, узмацненне кантролю за прыватызацыяй, паглыбленне эканамічнай інтэграцыі паміж дзяржавамі СНД.
Сацыяльна-эканамічная сітуацыя абвастралася сыравіннай энергетычнай залежнасцю ад былога адзінага народна-гаспадарчага комплексу СССР, арыентацыяй беларускай эканомікі на былы саюзны рынак, наступствамі Чарнобыля, а таксама састарэлымі тэхналогіямі. У такіх умовах асобае значэнне набывае развіццё міжнародных эканамічных сувязяў. Быў замацаваны курс на захаванне калгасна-саўгаснай сістэмы. У сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі 1991-2001 гг. можна вызначыць два этапы. Першы -1991-1995 гг. – законы, якія склалі прававую базу для правядзення рынкавых рэформ. Другі перыяд пачаўся з 1995 г. Былі зроблены крокі па пераадоленні абвальнага росту цэн, стабілізацыі беларускага рубля, пашырэнні міжнародных эканамічных сувязяў.
Люты 1995 г. – Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Рэс-публікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
2 красавіка 1996 г. – стварэнне Супольнасці суверэнных дзяржаў. Дагавор прадугледжваў стварэнне Вышэйшага савета Супольнасці, прадастаўленне грамадзянам Беларусі і Расіі роўных правоў у адукацыі, працаўладкаванні, ахове здароўя, аплаце працы і г. д.
2 красавіка 1997 г. –дагавор аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі
8 снежня 1999 г. – Дагавор аб стварэнні Саюз-най дзяржавы Беларусі і Расіі, створаны Вышэйшы дзяржаўны Савет і Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы, ўведзены пасады старшынь Саветаў і ўстаноўлены пэўны бюджэт. Разам з тым Беларусь праводзіла шматвектарную знешнюю палітыку.
3 мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця нацыянальнай адукацыі і культуры ў 1991 г. былі прыняты Закон аб адукацыі і Закон аб культуры, якімі былі гарантаваны свабода творчай дзейнасці, стварэнне ўмоваў дзеля ўсебаковага развіцця асобы, задавальненне адукацыйных запат-рабаванняў кожнага чалавека, плюралізм напрамкаў і стыляў, абарона інтэлектуальнай уласнасці. 3 1998 г. пачалася рэформа агульнаадукацыйных школ, пераход школ на 12-гадо-вае навучанне, у т. л. абавязковае 10-гадовае. Узніклі новыя формы навучальных устаноў– гімназіі, ліцэі, каледжы. У 1993 г. быў прыняты Закон "Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі", які ўсклаў на Акадэмію навук адказнасць за развіццё ў краіне фундаментальных навуковых даследаванняў. У 1993 г. Інстытут ядзернай энергетыкі пераўтвораны ў Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс "Сосны", у склад якога ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыяэкалагічных праблем. Пастаноўка ў 1995 г. балета "Страсці" ("Рагнеда") А. Мдзівані і В. Елізар'ева – атрымалі Дзяржаўную прэмію Рэс-публікі Беларусь (1996) і прэмію Міжнароднай асацыяцыі танца пад эгідай ЮНЕСКА (1996). У маі 1993 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны". Мірскі замак уключаны ў спіс ЮНЕСКА сусветнай культурнай спадчыны.
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ – УНІТАРНАЯ, ДЭМАКРАТЫЧНАЯ, САЦЫЯЛЬНА АРЫЕНТАВАНАЯ, ПРАВАВАЯ ДЗЯРЖАВА (арт. 1)
ПРЭЗІДЭНТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ з’яўляецца Кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна
Прэзідэнт прадстаўляе РБ у адносінах з другімі дзяржавамі, забяспечвае палітычную і эканамічную стабільнасць, пераемнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады, ажыццяўляе пасрэдніцтва паміж органамі дзяржаўнай улады. (арт. 79)
ДЗЯРЖАЎНАЯ УЛАДА У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ
ажыццяўляецца на аснове падзелу на
ЗАКАНАДАЎЧУЮ, ВЫХАВАЎЧУЮ І СУДОВУЮ (арт.6)
Заканадаўчая ўлада |
|
Выканаўчая ўлада |
|
Судовая ўлада |
Парламент–Нацыянальны сход |
|
Урад– Савет Міністраў РБ |
|
Канстытуцыйны Суд і іншыя суды |
Парламент–Нацыянальны сход РБ з’яўляецца прадстаўнічным і заканаўчым органам Рэспублікі Беларусь. Парламент складаецца з дзвюх палат – Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі (арт.90)
Парламент–Нацыянальны сход
Савет Рэспублікі (верхняя палата) з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва 64 чалавекі ( па 8 чалавек ад кожнай воблапсці і Мінска, 8 чалавек назначаюцца Прэзідэнтам) |
Палата прадстаўнікоў (ніжняя палата)
110 чалавек
выбіраецца прамым галасаваннем на 4 гады |
Выканаўчую уладу ў Рэспубліцы Беларусі ажыццяўляе УРАД–САВЕТ МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ–центральны орган каравання. Урад у сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублік Беларусь і адказны перад Парламентам Рэспублікі Беларусь (арт. 106)
Урад РБ складаецца з Премьер-міністра, яго намеснікаў і міністраў. У склад Урада могуць уваходзіць і кіраўнікі іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.
Прем’ер-міністр назначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды Палаты прадстаўнікоў.