ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 486

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі

2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі

Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя

Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)

Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ

Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

3. Вайна 1812 г. На Беларусі

4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

Тэма 10–11. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель у міжваенны час. Другая сусветная вайна на Беларусі.

Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне

Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.

Тэма 13. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце (традыцыйнай) аграрна-рамеснай цывілізацыі

1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства

2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

3. Гарады Беларусі

4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)

5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.

Літаратура

Роля Заходняй Беларусі як каланіяльнай акраіны Другой Рэчы Паспалітай асуджала значную частку насельніцтва на нізкі жыццёвы ўзровень і беднасць. Агульнай праграмы развіцця сацыяльнай сферы краю не існавала, дабрабыт насельніцтва залежыў ад умоў развіцця гаспадаркі, якая залежыла, ў сваю чаргу, ад перыядычных эканамічных крызісаў.

Вельмі цяжкімі былі ўмовы працы для рабочых прамысловых прадпрыемстваў. Адсутнічала тэхніка бяспекі і аховы працы, наглядаўся рост траўматызму. Працягласць працоўнага тыдня афіцыйна складала 8 гадзін, фактычна – 10-12, у сельскай мясцовасці – 16 гадзін.

Палітычная палітра ў Заходняй Беларусі была вельмі разнастайная. Тры групоўкі палітычных партый змагаліся за беларускага выбаршчыка і за ўплыў сярод насельніцтва Заходняй Беларусі. У 1921-1923 гадах значны ўплыў на беларускае насельніцтва мела партыя беларускіх эсэраў. Праграма партыі прадугледжвала канфіскацыю памешчыцкіх зямель на карысць сялян, нацыянальнае раўнапраўе, стварэнне беларускай дэмакратычнай дзяржавы, злучанай з Літвой. Пасля няўдалых выбараў у Сейм у чэрвені 1924 года партыя была самараспушчана, а частка яе актывістаў уступіла ў рады КПЗБ.

У кастрычніку 1923 года адбылася I канферэнцыя камуністычных арганізацый Заходняй Беларусі, на якой была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). У 1924 годзе быў створаны Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) на чале з В.Харужай.

Камуністы па сутнасці кіравалі масавым партызанскім рухам, які распачаўся на захопленай палякамі тэрыторыі Беларусі. Буйнымі партызанскімі фарміраваннямі кіравалі В.Корж, К.Арлоўскі, С.Ваўпшасаў і інш. Урад Польшчы накіраваў сюды карныя войскі. Было аб’яўлена асаднае становішча. У выніку рэпрэсій і аб’ектыўнай немагчымасці супрацьстаяць пераўзыходзячым рэгулярным войскам КПЗБ заклікалі партызан спыніць узброенае супраціўленне як несваечасовае і перайсці да рэвалюцыйнай барацьбы.

Вельмі папулярнай сярод насельніцтва Заходняй Беларусі стала Беларуская сялянска-рабочая грамада (з 1926 года партыя) – самую масавую арганізацыю сялян таго часу ў Еўропе. Узначалі яе Б.Тарашкевіч, П.Мятла, П.Валошын, С.Рак-Міхайлоўскі. Ужо ў студзені 1927 года яна налічвала каля 2 тыс. мясцовых арганізацый і каля 120 тыс. актыўных прыхільнікаў. Праграма партыі прадугледжвала канфіскацыі памешчыцкіх зямель і перадачу яе сялянам, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада і ўвядзенне рэальных дэмакратычных свабод, самавызначэнне Заходняй Беларусі, увядзенне 8-мі гадзіннага працоўнага дня, ліквідацыю асадніцтва, адукацыю на роднай мове. Такая папулярнасць напалохала польскі ўрад, і ў 1927 годзе партыя была разгромлена, а каля 800 яе актывістаў і кіраўнікоў асуджана. Працоўныя арганізавалі шмат маніфестацый у падтрымку сваёй партыі, якія бязлітасна разганяліся. У Косава дэманстрацыя 3 лютага 1927 года была растраляна, шэсць чалавек было забіта, некалькі дзесяткаў паранена.


Санацыя – назва дыктатарскага рэжыму ў Польшчы ў 1926-1939 гг. Паходзіць ад лозунга “аздараўлення” (санацыя), абвешчанага пад час ваеннага перавароту 1926 г. Ю.Пілсудскім. На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай.Рэжым санацыіЮ.Пілсудскага, які ўстанавіўся пасля дзяржаўнага перавароту ў маі 1926 года, узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936-1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за 30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана Камуністычная партыя Польшчы і яе адгалінаванне – КПЗБ.

Яшчэ адным паказчыкам прыгнечанага становішча насельніцтва Заходняй Беларусі стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне, “апалячванне” беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў (з 23 беларускіх газет і часопісаў у 1927 г. праз пяць год засталося толькі 8). Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці пераўтвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы.

Нападзенне Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

22 чэрвеня 1941 г. на світанку нямецкія ўзброеныя сілы атакавалі дзяржаўную граніцу СССР ад Чорнага да Баранцава мораў.

. На Беларусі, германскае ваеннае камандаванне выкарыстала супраць савецкіх войскаў сваю самую магутнаю групоўку войскаў - групу армій "Цэнтр". Германскім войскам з савецкага боку супрацьстаялі войскі Заходняй Асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня 1941 г. стала называцца Заходнім фронтам. Сталін ігнараваў верагоднасць хуткага нападу гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз. Быў стратэгічны пралік у тэрмінах магчымага пачатку вайны, зроблены асабіста Сталіным і яго акружэннем. Галоўны удар па савецкіх войсках у Беларусі германс­кая армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна. Тут колькасі нямецкіх войскаў у жывой сіле і тэхніцы пераўзыходзіла савецкія войскі ў 5 разоў. Германскія войскі адчулі моцнае супраціўленне. Часці Чырвонай Арміі 23 чэрвеня 1941 г. пакінулі Гродна і адышлі за раку Неман, аднак танкавая дывізія контратакавала праціўніка і адкінула яго. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці працягвалася да канца ліпеня 1941 г. 26 чэрвеня 1941 г. нямецкія механізаваныя часці ўжо падступалі да сталіцы Беларусі. Войскі 13-й арміі ўтрымлівалі рубяжы да 28 чэр­веня. Гераічна змагаліся з танкамі праціўніка воіны 100 стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра I. Русіянава. Эвакуацыя з горада не праводзілася. 24 чэрвеня штаб Заходняга фронту, кіраўнікі кампартыі і ўрада рэспублікі накіраваліся ў г. Магілёў. Са стратай Мінска ў акружэнне трапілі войскі чатырох савецкіх армій. 3 3 па 26 ліпеня савецкія войскі гераічна абаранялі Магілёў. Нямецкія войскі спынілі наступление ў канцы ліпеня 1941 г. на Смаленскім напрамку і перайшлі да ўмацавання флангаў групы армій "Цэнтр". У гэтых умовах Гомельскі напрамак набыў выключнае значэнне. Баі за Гомель працягваліся амаль 20 дзён. I толькі ў ноч на 20 жніўня 1941 г. Гомель быў пакінуты савецкімі войскамі і апалчэнцамі. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецкімі войскамі. Абарончыя баі ў Беларусі далі магчымасць савецкаму камандаванню разгарнуць войскі на стратэгічным рубяжы рэк Заходняя Дзвіна-Днепр. Намечаныя камандаваннем вермахта тэрміны захопу Смаленска і Масквы былі сарваны.


Мабілізацыя прайшла толькі на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Палескай абласцей. У ліпені-жніўні 1941 г. было 124 буйныя прамысловыя прадпрыемствы. Сярод іх былі "Гомсельмаш", Магілёўскі завод авіяцыйнага маторабудавання і іншыя.

Акупацыйны рэжым і антыфашысцкая барацьба

У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым. Згодна новаму адміністрацыйнаму падзелу частка Беларусі разам з Літвой, Латвіяй, Эстоніяй была ўключана ў склад рэйхскамісарыята "Остланд". Яго адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў г. Рызе. Беластоцкую вобласць акупацыйныя ўлады далучылі да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нор­мы нямецкага права. Кіраўніцтва ва ўсіх структурах улады ажыццяўлялі нямецкія чыноўнікі. Да рэйхскамісарыята "Украіна" адышлі гарады Брэст, Пінск, Мазыр, а таксама ўсе раёны, што знаходзіліся на поўдзень ад чыгункі Брэст-Гомель. На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і ўсходніх раёнаў Мінскай вобласці акупанты ўтварылі так званую Вобласць армейскага тылу групы армій "Цэнтр", якая падпарадкоўвалася нямецкай ваеннай адміністрацыі. Ваенна-адміністрацыйныя функцыі тут выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры.

У склад Генеральнай акругі Беларусь былі ўключаны Баранавіцкая, значная частка Вілейскай, заходнія і паўночныя раёны Мінскай вобласці, а таксама паўночныя раёны Пінскай вобласці (усяго 68 раёнаў з 192, што былі ў складзе БССР перад пачаткам вайны). Плошча Генеральнай акругі Беларусь складала не больш трэці даваеннай тэрыторыі Беларусі. Нямецкую акупацыйную адміністрацыю на Беларусі з 17 ліпеня 1941 г. да апошняга дня свайго жыцця (22 верасня 1943 г.) узначальваў генеральны камісар (гаўляйтэр) В. Кубэ. Пасля яго забойства партызанамі генеральны камісарыят узначаліў генерал паліцыі К. Готберг. Уся тэрыторыя так званай Генеральнай акругі была падзелена на 10 акруг (гебітскамісарыятаў). Разам з органамі ня­мецкага кіравання ў акругах ствараліся управы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовай калабарацыі. Звычайна аддзелы управы дубліравалі назвы і функцыі нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў. На тэрыторыі былых сельскіх саветаў акупанты стварылі воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя імі бургамістры. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Каб паставіць на службу рэйха эканоміку Беларусі, аку­панты ўжо на працягу ліпеня 1941 г. правялі рэгістрацыю працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя. Вясной 1942 г. на тэрыторыі Генеральнай акругі Бела­русь акупацыйныя ўлады правялі зямельную рэформу. Усе калгасы былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых кааператываў. На тэрыторыі Усходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі дзеля забеспячэння харчовых патрэб фронту.


Кіраўніцтва рэйха выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі – вываз у Германію, вывоз у рэйх тэхналагічнага абсталявання і сыравіны. У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады распачалі палітыку генацыду: лагеры смерці і гета. Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне і знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне "вызваленых" зямель нямецкімі каланістамі.

7 верасня 1943 г. нямецкая армія атрымала загад ператварыць тэрыторыю, якую яна пакідае, у "зону пустыні".

Калабарацыяністы (ад франц. слова соііаЬогаііоп-супрацоўніцтва). калабаранты - асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Да кала-барацыяністаў на Беларусі можна аднесці супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самапомачы (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Беларуская народная самапомач (БНС) была створана ў кастрычніку 194І г. па загаду генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. Кіруючым органам з'яўлялася Цэнтральная рада, якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы. БНС займалася вырашэннем толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцей, прадуктаў харчавання і вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Але паступова Беларуская народная самапомач ператвараецца ў палітычны рух. У сакавіку 1943 г. на з'ездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў ад нямецкіх уладаў поўнай аўтаноміі Беларусі і стварэння беларускага ўрада і беларускага войска. Гэта не спадабалася нямецкай адміністрацыі. У выніку кіраўнік БНС I. Ермачэнка быў зняты з пасады і высланы з Беларусі. Яго месца заняў В. Іва-ноўскі. Паводле распараджэння германскіх уладаў ад 18 сакавіка 1943 г., дзейнасць БНС у далейшым абмяжоўвалася толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. Дзеля ажыццяўлення прагерманскай маладзёжнай палітыкі на Беларусі. 22 чэрвеня 1943 г. быў створаны "Саюз беларускай моладзі". Центральны штаб СБМ на чале М. Ганько і Н. Абрамавай знаходзіўся да ліпеня 1944 г. Мінску, а потым перабраўся Берлін. Пры штабе было 4 аддзелы, у тым ліку і "Працоўная група" па вярбоўцы і адпраўцы моладзі на работы ў Германію. На месцах былі створаны акруговыя і раённыя штабы СБМ. Члены арганізацыі насілі спецыяльную форму, мелі свой друкаваны часопіс "Жыве Беларусь" і інш. У снежні 1943 г., калі быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў шэраг раёнаў Усходняй Беларусі, на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь акупацыйнымі ўладамі было аб'яўлена аб стварэнні дапаможнага дарадчага органа нямецкага кіравання на Беларусі - Беларускай цэнтральнай Рады. У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. Яе кіруючым органам быў прэзідыум на чале з Р. Астроўскім. Структурна БЦР складалася з 12 аддзелаў. Фармальна германскія акупацыйныя ўлады перадалі ў сферу падпарадкавання БЦР справы сацыяльнага забеспячэння, культуры, адукацыі і Беларускай краёвай абароны. Адным з найбольш значных мерапрыемстваў у гісторыі БЦР быў II Усебеларускі кангрэс, які адбыўся 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску. Ён быў скліканы па прапанове прэзідэнта БЦР Р. Астроўскага з дазволу генеральнага камісара Беларусі К. фон Готберга.


26 чэрвеня 1941 г. першы сакратар Акцябрскага РК КП(б)Б Гомельскай вобласці Ц. Бумажкоў і ўпаўнаважаны Наркамата нарыхтовак па Акцябрскаму раёну Ф. Паўлоўскі стварылі партызанскі атрад "Чырвоны Кастрычнік", першым з бела-рускіх партызан 6 жніўня 1941 г. было прысвоена звание Героя Савецкага Саюза.

У ліпені-жніўні 1941 г. адбылася першая буйнамаштабная карная экспедыцыя пад кодавай назвай "Прыпяцкія балоты". Карнікі прайшліся з захаду на ўсход па Брэсцкай, Мінскай, Пінскай і Палескай абласцях.

Восенню-зімой 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Ар-шанская, Асіповіцкая, Асінторфская (Дубровенскі раён Віцебскай вобласці), Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і інш. падпольныя антыфашысцкія арганізацыі.

У верасні 1942 г., быў створаны цэнтр кіравання партызанскім рухам на тэрыторыі рэспублікі - Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). Яго ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П. Калінін. Працэс забеспячэння партызан зброяй і боепрыпасамі набыў шырокамаштабны характар. Галоўнай задачай Рэйкавай вайны было разбурэнне чыгуначных камунікацый у тыле праціўніка напярэдадні наступальных аперацый Чырвонай Арміі. Распрацаваў аперацыю "Рэйкавая вайна" Цэнтральны штаб партызанскага руху. На Беларусі "Рэйкавая вайна" праводзілася ў тры этапы. Першы этап пачаўся у ноч на 3 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Асноўная мэта аперацыі - садзейнічаць контрнаступлению Чырвонай Арміі пад Курскам. Другі этап "рэйкавай вайны" пад умоўнай назвай "Канцэрт" праводзіўся з 19 верасня да пачатку лістапада 1943 г. Трэці этап "рэйкавай вайны" быў распачаты ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі "Баграціён". На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войс-камі Чырвонай Арміі. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі. На тэрыторыі Заходняй Беларусі партызанскі рух быў менш інтэнсіўным, чым ва ўсходніх рэгіёнах рэспублікі. Ядро антыфашысцкага падполля складалі ўдзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі, з ліку членаў КПЗБ, КСМЗБ і савецкія вайскоўцы-акружэнцы. Істотныя складанасці і цяжкасці савецкаму партызанскаму руху стварала на абшарах Заходняй Беларусі польскае падполле і дзейнасць Арміі Краёвай (АК). Польскія падпольныя арганізацыі пачалі стварацца прадстаўнікамі эміграцыйнага ўрада Польшчы, у тым ліку і на тэрыторыі Заходняй Беларусі, ужо восенню 1939 г. Галоўнай мэтай АК, утворанай у лютым 1942 г., было адраджэнне незалежнай польскай дзяржавы у межах 1939 г. Таму значныя сілы АК праводзілі свае ўзброеныя акцыі на Беларусі як супраць нямецкіх акупантаў, так і супраць савецкіх партызан і падполыпчыкаў, асабліва пасля разрыву ў красавіку 1943 г. адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у Лондане.