ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 488

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі

2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі

Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя

Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)

Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ

Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

3. Вайна 1812 г. На Беларусі

4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

Тэма 10–11. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель у міжваенны час. Другая сусветная вайна на Беларусі.

Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне

Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.

Тэма 13. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце (традыцыйнай) аграрна-рамеснай цывілізацыі

1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства

2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

3. Гарады Беларусі

4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)

5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.

Літаратура

Вызваленне Беларусі

У верасні 1943 г. пачалося вызваленне Украіны і Беларусі. 23 верасня 1943 г. часці Цэнтральнага фронту фарсіравалі Днепр і вызвалілі ад нямецкіх акупантаў першы раённы цэнтр БССР - гарадскі пасёлак Камарын. войскі Беларускага фронту (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі) у лістападзе 1943 г. вызвалілі Рэчыцу і Гомель, 14 студзеня 1944 г. - Мазыр. Наступальная стратэгічная аперацыя "Баграціён" працягвалася з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г. Савецкаму боку ў гэтай аперацыі супрацьстаялі групы армій "Цэнтр", "Поўнач" і "Паўночная Украіна". 3 савецкага боку для ўдзелу ў аперацыі "Баграціён" былі прыцягнуты войскі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх, 1-га Прыбалтыйскага франтоў. 23 чэрвеня 1944 г. войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту прарвалі абарону нямецкіх войскаў на паўночным захадзе ад Віцебска. Войскі 3-га Беларускага фронту прарвалі абарону праціўніка і абышлі г. Віцебск з паўднёвага і паўднёва-заходняга напрамку. У Віцебскі "кацёл" трапіла танкавая армія, якая на 27 чэрвеня 1944 г. была знішчана. Амаль адначасова з падзеямі пад Віцебскам арміі 1-га Беларускага фронту ў ходзе Бабруйскай аперацыі акружылі 6 дывізій нямецкай арміі – Бабруйскі “кацел”– 28 чэрвеня 1944 г. варожая групоўка колькасцю ў 40 тыс. салдат і афіцэраў была ліквідавана. Падчас паспяхова распачатага наступления войскі 3-га Беларускага фронту 3 ліпеня 1944 г. вызвалілі сталіцу Беларусі. Першым у Мінск уварваўся танк малодшага лейтэнанта Д. Фролікава 2-га гвардзейскага танкавага корпуса. Адначасова на ўсходзе ад Мінска была акружана 105-тысячная групоўка нямецкіх войскаў, якая 11 ліпеня 1944 г. спыніла свае існаванне – мінскі кацёл.

У выніку аперацыі "Баграціён" Чырвоная Армія вызваліла Беларусь, частку Літоўскай і Латвійскай ССР, уступіла на тэрыторыю Польшчы і падступіла да межаў Усходняй Прусіі.

12 студзеня 1945 г. войскі шасці франтоў, у тым ліку трох Беларускіх, пачалі Усходне-Прускую, Вісла-Одэрскую і Заходне-Карпацкую наступальныя аперацыі. У выніку гэтых аперацый была вызвалена амаль уся Польшча і частка Чэхаславакіі. Штурм Берліна пачаўся 16 красавіка 1945 г. 8 мая 1945 г. у прыгарадзе Берліна, Карлсхорсце, у прысутнасці прадстаўнікоў камандавання саюзных армій, немцамі быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі.


Аднаўленне гаспадаркі ў пасляваенны час

Пачатак аднаўнаўлення –1943г.

21 жніўня 1943г. – пастанова ЦК ВКП(б) і СНК СССР “аб недкладных мерах па аднаўленню гаспадаркі ў раенах, вызваленых ад нямецкай акупацыі.” У верасні 1946г. Вярхоўны Савет БССР прыняў “Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946-1950 гг.“ Асноўныя напрамкі: машынабудаванне,

металаапрацоўка,

электраэнергетыка,

паліўная прамысловасць,

вытворчасць будматэрыялаў.

Беларусь атрымала частку германскіх рэпарацый

За гады чацвёртай пяцігодкі (1946-1950) былі пабудаваны і выдалі першую прадукцыю мінскія трактарны, аўтамабільны заводы, мотовелазавод, Мінскі тонкасуконны камбінат, Віцебскі дывановы камбінат. Машынабудаванне і металаапрацоўка сталі вядучымі галінамі эканомікі Беларусі.

Характэрная асаблівасць 4-ай пяцігодкі – апераджальныя тэмпы індустрыяльнага развіцця ў параўнанні з СССР і розны ўзровень развііця эканомікі і зах. Беларусі( аграрны характар) і Усходняй (аграрна-індустрыяльны). План пяцігодкі быў не выкананы па росту прадукцыйнасці працы, узроўню прадукцыі легкай і харчовай прамысловасці, вытворчасці будматэрыялаў.

Прычыны: недахоп сродкаў: экстэнсіўны шлях развіцця; камандна-адміністрацыйныя метады кіравання; цэнтралізацыя і бюракратызацыя апарату кіравання.

У снежні 1947 г. у краіне была адменена карткавая сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары і дазвол продажу іх у парадку свабоднага гандлю без картак па адзіных дзяржаўных цэнах. Разам з адменай карткавай сістэмы была праведзена грашовая рэформа.

Аднаўленне сельскай гаспадаркі пачалося разам з вызваленнем тэр. Бел.

27 снежня 1943 г. – пастанова СНК СССР і ЦК ВКП(б) “Аб аказанні дапамогі вызваленым раенам Віцебскай, Магілеўскай, Гомельскай і Палескай абласцей Беларускай ССР па аднаўленню МТС і калгасаў”. 22 жніўня 1944 г. – пастанова СНК СССР “Аб аказанні дапамогі беларускай ССР па забяспячэнню насельніцтва харчовымі і прамысловымі таварамі”. 19 верасня 1946 г. – пастанова Савета Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) “Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах”. Аднак становішча ў сельскай гаспадарцы было складаным, выкарыстоўваліся метады адміністрацыйна-каманднай сістэмы, асуджалася практыка выдзялення сялянам зямельных надзелаў, агародаў для рабочых і служачых. К 1950 г. народная гаспадарка была адноўлена. У пасляваенныя гады суцэльная калектывізацыя заходніх абласцей БССР. У адрозненне ад калектывізацыі ў канцы 20 - пачатку 30-х гг., яна ажыццяўляўся пасля падрыхтоўчых мерапрыемстваў. Створаным калгасам, саўгасам і МТС пастаўлялася сельскагаспадарчая тэхніка, мінеральныя ўгнаенні, будаўнічыя матэрыялы, выдаткоўваліся грашовыя крэдыты. Не абышлося і без "ліквідацыі кулацтва як класа".


У верасні 1951 г. Савет Міністраў СССР прыняў пастанову "Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР". Адбыўся рост падаткаў з заработ­най платы, былі ўведзены падаткі на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян, штогадовыя дзяржаўныя пазыкі (аблігацыі), якія праводзіліся пад ціскам партыйных і адміністрацыйных органаў. У адпаведнасці з рашэннямі вераснёўскага Пленума ЦК КПСС (1953 г.) у краіне былі ў 2-5 разоў павышаны нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Акрамя таго, былі спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сельгаспадатку за папярэднія гады, з 1954 г. гэты падатак з калгаснікаў быў зніжаны ў 2,5 разы, а з 1958 г. ён быў наогул адменены. Былі таксама зніжаны абавязковыя дзяржпастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з калгасаў. Было вырашана асвоіць цалінныя і закінутыя землі на Усходзе і за гэты кошт вырашыць збожжавую праблему.Па пастанове лютаўска-сакавіцкага (1954 г.) Пленума ЦК КПСС на працягу 1954-1956 гг. у Казахстане, Сібіры, Паволжы і на Алтаі было вырашана асвоіць не менш 13 млн. га цалінных зямель. За 1954-1960 гг. на цаліну з Беларусі выехала 60 тыс. чалавек. Перасяленцы з Беларусі стварылі там 24 саўгасы. Усяго за 1954-1956 гг. было ўзнята каля 36 млн. га цалінных зямель, што склала 30% усіх пасяўных плошчаў СССР. Асваенне цаліны азначала зварот да экстэнсіўных метадаў. Аграрная палітыка характарызавалася падпарадкаваннем сельскай гаспадаркі інтарэсам прамысловасці.

Літаратура

  • Анфилов В.А. Бессмертный подвиг. – М., 1971.

  • Баландзін К. Культура Беларусі: здабыткі і страты ў гады Вялікай Айчыннай вайны//БГЧ.–2005. –№ 5.

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941 – 1945 гг.) Энцыклапедыя. – Мн., 1990.

  • Варанкова І. “Вялікая перамога: гераізм і подзвіг народаў//БГЧ.–2005. –№ 7.

  • Варанкова І. Вераснеўскі выбух у Мінску: гісторыя забойства Вільгема Кубэ//БГЧ.–2005. –№ 12.

  • Директива СНК СССР и ЦК ВКП(б) партийным м советским организациям прифронтовых областей// История Беларуси в документах и материалах.-Мн.: “Амалфея”, 2000.

  • Ермаловіч В. Што прывяло Армію Краёву на Беларусь? - БГЧ. – 1997. - №3.

  • Ермаловіч В. З архіваў партызанскага руху // Бел. гіст. часопіс. 1994. № 2, 4.

  • Жуков Г.К. Воспоминания и размышления. – М., 1990.

  • Іофе Э. Колькі ж яўрэяў загінула на беларускай зямлі ў 1941 – 1945 гг.- БГЧ. – 1997. - № 4.

  • Иоффе Э. Ах, война, что наделала подлая// Бел. думка . – 2000.-№ 8.

  • Кузьменка Ул. Беларусь пасля вызвалення (восень 1943–вясна 1945)– БГЧ.–2004.– № 8.

  • Кушнер В. Радасць Перамогі і жалоба па загінуўшых.// БГЧ. – 2000 - № 3.

  • Кушнер В. “Урокі Вялікай Айчыннай вайны. Чаму яны забываюцца?” //БГЧ.–2005. –№ 5.

  • Лазько Р. Праблемы заключэння польска-савецкага саюзу ў 1938- 1939 гг БГЧ. – 1997. - № 4.

  • Лемяшонак У.Правал стратэгічнага наступлення вермахта на Курскай дузе.– БГЧ.–2004.– № 2.

  • Літвін А. Вызваленне Беларусі і выкарыстанне партызанскага фактару(восень 1943-вясна 1944 гг.)//БГЧ.–2004.–№ 4.

  • Ліхараў І. Другая сусветная вайна і Вялікая Айчынная вайна савецкага народа. Матэрыялы для ўрокаў і спецкурса//БГЧ.–2005. –№5.

  • Лемяшонак У. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (верасень 1943-ліпень 1944 гг.)//БГЧ.–2004.–№6

  • Лемяшонак У.Беларуская наступальная аперацыя ў ацэнцы нямецкіх генералаў і афіцэраў.– БГЧ.–2004.– № 7.

  • Новікаў С. Нацысцкая акупацыя Беларусі: новыя падыходы германскіх даследчыкаў.– БГЧ.–2004.– № 1.

  • Новікаў С. Асаблівасці ваенна-эканамічнай гісторыі Беларускага Палесся. //БГЧ.–2004.–№6.

  • Новікаў С. Польская Армія Краёва: гісторыя і міфы– БГЧ.–2004.– № 1.

  • Освобождение Белоруссии. – М., 1990.



Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне

1. Палітыка перабудовы ў СССР

2. Распад СССР і абвяшчэнне незалежнасці БССР

3. Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе.

4. Беларуска-расійская інтэграцыя. Месца і роля Рэспубліка Беларусь у свеце

1. Палітыка перабудовы ў СССР

Другая палова 1980-х гг. – спроба рэформаў, усебаковага абнаўлення грамадства, якія атрымалі назву "палітыкі перабудовы". Жыццёвы ўзровень насельніцтва СССР быў непараўнальна ніжэйшы, чым у краінах Захаду. Ініцыятары перабудовы на чале з Генеральным сакратаром партыі М. Гарбачовым першапачаткова разлічвалі вывесці краіну з паласы застою пад лозунгам удасканальвання сацыялізму: паскарэнне эканамічнага развіцця краіны.

1987 г. – перавод прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. У 1989-1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб сялянскай гаспадарцы, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Узнікненне розных формаў улас­насці і гаспадарання – элементаў рыначнай эканомікі.

Для Беларусі становішча ўскладнялася наступствамі аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі у 1986г., у выніку якой рэспубліцы былі нанесены велізарныя страты. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі дэманстравала прыхільнасць да захавання старой сістэмы і ціхае супрацьдзеянне рэформам.

У грамадска-палітычным жыцці ўкараніліся прынцыпы галоснасці (пераадоленне цэнзуры і закрытасці дзеянняў уладных структур), палітычнага і светапогляднага плюралізму.

Дэмакратызацыя грамадскага жыцця на Беларусі пачалася з узнікнення нефармальных аб'яднанняў. Рух за дэмакратыю станавіўся сінонімам перабудовы.

Частка грамадскіх аб'яднанняў асноўным напрамкам сваей дзейнасці абрала захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры: "Талака" і "Тутэйшыя" ў Мінску і інш. Беларускамоўнае пытанне стала набываць палітычную афарбоўку і напрыканцы 1980-х гг. заняло важнае месца ў дзейнасці шэрагу грамадскіх аб'яднанняў, якія паступова сталі афармляцца ў апазіцыю КПСС-КПБ.

Першым за глыбокае абнаўленне беларускай рэчаіснасці з пазіцый нацыянальнага адраджэння выказаўся Беларускі народны фронт (БНФ). Устаноўчы з'езд БНФ быў праведзены ў чэрвені 1989 г. у Вільні. У чэрвені 1989 г. было заснавана Таварыства беларус­кай мовы імя Ф. Скарыны. У сакавіку 1991 г. адбыўся устаноўчы з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (БСДГ), а ў чэрвені 1991 г. устаноўчая канферэнцыя Бела­рускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці (БХДЗ). 26 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў закон "Аб мовах у Беларускай ССР", паводле якога беларуская мова юрыдычна была зацверджана ў якасці адзінай дзяржаўнай (за рускай мовай пакідаўся статус мовы міжнацыянальных зносін), а 27 ліпеня 1990 г. - закон "Аб культу­ры ў Беларускай ССР".