ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 496
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
Летам 1929 г. Сталін абвясціў лозунг "суцэльнай калек-тывізацыі", які прадугледжваў завяршыць калектывізацыю ў збожжавых раёнах вясной 1932 г. Тэрмін заканчэння ка-лектывізацыі для Беларусі прадугледжваўся ў 1932-1933 гг. Але кіраўніцтва БССР на чале з К. Геем вырашыла фарсіра-ваць тэмпы калектывізацыі, закончыць працэс да 1931 г. У Маскву была накіравана дакладная запіска з просьбай аб'-явіць БССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі.
Каб забяспечыць высокія тэмпы калектывізацыі, у вёс-ку паслалі тысячы ўпаўнаважаных, а ў гарадах на прамыс-ловых прадпрыемствах ствараліся спецыяльныя брыгады дапамогі. Кіраўніцтва рэспублікі сфарміравала спецыяль-ную групу рабочых агульнай колькасцю 612 чалавек (99 - з Горкаўскага завода "Чырвонае Сормава"). Пасля двухтыднёвай падрыхтоўкі на курсах яны ў пачатку лютага 1930 г. выехалі на месцы прызначэння, працавалі старшынямі і членамі праўл/эння калгасаў, загадчыкамі аддзелаў і інструк-турамі ў акруговым апараце. Слабадасведчаныя ў асаблівас-цях сялянскага жыцця, яны лічылі за лепшае дзейнічаць метадам загадаў і прымусаў.
Працэс кааперавання быў падменены "раскулачваннем". У БССР раскулачванню падлягала 34 тыс. гаспада-рак. Да мая 1930 г. пад рэпрэсіі падпала 15,6 тыс. сем'яў. Пры гэтым адну частку сялян нацкоўвалі на другую, заахвочвалі падзелам маёмасці кулакоў. ЦК КП(б)Б у лютым 1930 г. даў класіфікацыю кулацтва па трох катэгорыях: 1) актыўныя праціўнікі калектывізацыі; 2) найбольш заможныя; 3) усе астатнія. Тых, каго адносілі да першай катэгорыі, без суда і след-ства паводле рашэння "троек" (1-шы сакратар райкома, старшыня райвыканкома, начальнік ДПУ) арыштоўвалі і накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі. Сялян, аднесеных да другой катэгорыі, высылалі ў Казахстан, на Урал, Поўнач, Сібір. "Кулакоў" трэцяй катэгорыі пазбаўлялі права на зямельны надзел у сваей вёсцы і давалі ім участак за межамі калгасаў. Але на Беларусі адчуваўся недахоп зямлі, таму іх запісвалі ў катэгорыю спецперасяленцаў. Нават сераднякоў і беднякоў, якія сумняваліся ў мэта-згоднасці суцэльнай калектывізацыі, абвяшчалі класавымі ворагамі, агентамі кулацтва і г.д. У выніку ў вёсцы зноў абва-стрылася палітычнае становішча, сталі нарастаць сялянскія хваляванні. У студзені - сярэдзіне красавіка 1930 г. у БССР было зарэгістравана 520 "кулацкіх" выступленняў - перш за ўсё гэта была расправа над камуністамі і актывістамі.
Таксама да актыўных формаў пратэсту сялян можна ад-несці забой хатняй жывёлы. Трэба мець на ўвазе і тое, што стымулаў уваходжання ў калгасы не было. Жывёла і інвен-тар абагульняліся бясплатна. Пай, які сяляне ўносілі ў кал-гас, не ўлічваўся пры размеркаванні вырабленай прадук-цыі. Але асноўнай формай непрымання калектывізацыі ў Беларусі была пасіўнасць (бяздзейнасць) вясковых жы-хароў.
Кіраўніцтва краіны, каб ліквідаваць "перагібы", выра-шыла прыняць тэрміновыя меры. 2 сакавіка 1930 г. на ста-ронках "Праўды" быў надрукаваны артыкул I. Сталіна "Га-лавакружэнне ад поспехаў (Да пытанняў калгаснага руху)", дзе ўпершыню асуджалася практыка прымусовай калекты-візацыі, давалася указание весці работу ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, не абагульняць прысядзібныя землі, агароды, жыллёвыя будынкі і г. д. Адначасова ў гэтым жа нумары газеты змяшчаўся Прыкладны статут сельскагаспа-дарчай арцелі. Ён рэгуляваў і замацоўваў прынцыпы пабу-довы калгасаў і ўнутрыкалгасных адносін. Асноўнай фор-май арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці прызна-валася сельскагаспадарчая арцель.
Адразу адбыўся адток сялян з калгасаў. Да 1 чэрвеня 1930 г. працэнт калектывізацыі паменшыўся з 58% да 11,1%, частка сельгасарцеляў распалася. Аднак восенню 1930 г. па-літыка суцэльнай калектывізацыі была зноў адноўлена. Кастрычніцкі (1930 г.) Пленум ЦК КП(б)Б прызнаў неаб-ходным "паскорыць" тэмпы калектывізацыі, для чаго намя-чалася "ўзмацніць пралетарскую дапамогу вёсцы", мабіліза-ваць студэнтаў сельскагаспадарчых і педагагічных наву-чальных устаноў, а таксама актывістаў цэнтральнага апара-ту. Па ранейшаму прымусова абагульваліся жылыя памяш-канні і жывёла, аплата працадзён праводзілася па астатка-ваму прынцыпу - пасля выканання дзяржаўных паставак, якія паглыналі ўсе даходы. 3 мэтай прыцягнення сялян у калгасы працягвалася ганебная практыка раскулачвання.
Але вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся новы адток сялян з калгасаў. Калі на пачатку года калектывізацыя складала 50,4% двароў, то вясной - памен-шылася да 43,7%: распалася звыш 1000 калгасаў (55 тыс. сялянскіх сем'яў).
Выхад з калгасаў з'явіўся натуральнай рэакцыяй сялян выратавацца ад голаду, які ахапіў СССР у 1932-1933 гг. і забраў 3-4 млн. жыццяў, перш за ўсё на Украіне і чарназем-най паласе Расіі. Ён быў выкліканы неўраджаем і жорсткай нарыхтоўчай палітыкай. Масавы голад абышоў нашу рэс-публіку, хоць і тут шматлікімі былі паведамленні аб адсут-насці збожжа ў 12 раёнах, аб выпадках апухання людзей і галоднай смерці ў Ельскім, Нараўлянскім і іншых раёнах.
Партыйнаму кіраўніцтву краіны стала зразумела, што голым адміністраваннем вырашыць праблему перабудовы аг-рарнага сектара немагчыма. Таму былі дазволены калгасны гандаль, паменшаны падатак на гандаль сельскагаспадарчымі прадуктамі. Былі намечаны канкрэтныя мерапрыемствы па арганізацыі, уліку і аплаце працы, умацаванні грамадскай гас-падаркі, аб размеркаванні ўраджаю і даходаў калгасаў, па за-беспячэнні асабістай жывёлы калгаснікаў кармамі.
Актыўную ролю ў правядзенні калектывізацыі сталі адыгрываць машынна-трактарныя станцыі. Менавіта яны, па задуме савецкага кіраўніцтва, павінны былі пераканаць сялянскія масы ў перавазе сацыялістычнага спосабу выт-ворчасці, заснаванага на калектыўнай працы. У пачатку 1929 г. пачалася арганізацыя МТС, а ў 1932 г. налічвалася 57 МТС, якія мелі 1500 трактароў і абслугоўвалі 33% калгасаў. На палях з'явіліся першыя камбайны.
Узмацнялася і адміністрацыйнае ўздзеянне на вёску, у МТС былі створаны палітычныя аддзелы, якія дзейнічалі камандна-загаднымі метадамі і з'яўляліся органамі "дыкта-туры пралетарыяту" ў вёсцы. Палітаддзелы кіравалі дзей-насцю МТС, а таксама павінны былі кантраляваць калгасы, саўгасы і мясцовыя партыйныя арганізацыі ад "засмеча-насці". Толькі за год сваей работы яны "выкрылі" і звольнілі з калгасаў 2700 "кулакоў-шкоднікаў", знялі з работы за "ва-рожую" дзейнасць 1544 работнікі.
Галоўнымі метадамі калектывізацыі былі гвалтоўныя метады: запалохванне, прымус, раскулачванне, спецпася-ленні, расстрэлы. Калгаснікі не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад свайго старшыні. Старшыня ў сваю чаргу пад-парадковаўся райкому партыі, ад якога залежаў яго лес. Напрыклад, толькі ў 1936 г. у БССР было заменена 1500 старшынь калгасаў.
На канец 1940 г. мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы. Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буйную, сацыялістычную. Аднак узровень сельскагаспа-дарчай вытворчасці заставаўся нізкім, а планы яе павышэн-ня не былі выкананы. У 1938 г. прысядзібныя ўчасткі кал-гаснікаў складалі 4,0% плошчы, а давалі 45% усёй сельгас-прадукцыі, у т. л. 70% мяса. Да таго ж калгаснікі не мелі адпачынку, выхадных дзён, ім не аплачваліся водпускі па цяжарнасці і родах, не прадастаўлялася пенсія.
Калектывізацыя прывяла да адчужэння былых ула-дальнікаў зямлі ад асноўнага сродку вытворчасці - зямлі. Фактычна сяляне пераўтварыліся ў наёмных дзяржаўных работнікаў. Менавіта гэтага патрабавала тэорыя К. Маркса і У. Леніна аб пабудове камунізму. Адначасова таталітарны рэжым I. Сталіна атрымаў эфектыўны механізм кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем харчавання ва ўсёй дзяржаве.
Адметнасці індустрыялізацыі ў БССР
Пераход да новай эканамічнай палітыкі дазволіў у сціслыя тэрміны аднавіць дарэвалюцыйны узровень эка-номікі і нават пераўзысці яго. Аднак нэп не зламаў дарэва-люцыйную структуру эканомікі. БССР заставалася пера-важна сялянскай, з перавагай сельскай гаспадаркі, лесапе-рапрацоўчай і лёгкай прамысловасці. Неразвітасць індуст-рыі стварала востры таварны дэфіцыт, які суправаджаўся моцнай інфляцыяй. А на тэрыторыі Беларусі ўдзельная вага прамысловасці ў народнай гаспадарцы складала ў 1925 г. толькі 22%. Тэхнічная насычанасць была таксама вельмі слабой. Пераважалі дробныя і саматужныя прадпрыемствы, на якіх працавала больш за 70% рабочых. Цяжкай прамысловасці не было зусім. У БССР ў 1927 г. працавалі толькі 82 інжынеры з вышэйшай адукацыяй і 111 тэхнікаў. Нізкім быў і агульны, адукацыйны і культурны ўзровень насельні-цтва. Паводле перапісу 1926 г. пісьменных ва ўзросце 9 га-доў і старэй у Беларусі было ўсяго 40,7%.
СССР, на думку камуністаў, павінен быў быць арганіза-цыйнай і ваенна-тэхнічнай базай сусветнай рэвалюцыі. Таму кампартыя брала курс на індустрыялізацыю. індустрыяліза-цыя павінна была ажыцяўляцца за кошт унутраных рэзерваў і назапашванняў, перш за ўсё правядзення "суровага рэжыму эканоміі", коштам максімальнай перакачкі сродкаў са сферы сельскай гаспадаркі у сферу індустрыі. Менавіта на такой перакачцы настойвалі левыя ў ВКП(б), якія ўзялі на ўзбра-енне ідэю Троцкага аб "звышіндустрыялізацыі" за кошт сялянства, якую затым падтрымаў I. Сталін.
індустрыялізацыя ў БССР праходзіла як састаўная час-тка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго СССР, але мела і свае адметнасці. Так, пагранічнае становішча рэс-публікі рабіла немэтазгодным размяшчэнне на яе тэрыто-рыі прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці, ваенна-пра-мысловага комплексу. У БССР адсутнічалі разведаныя ра-довішчы нафты, вугалю, металаў. Таму асноўная ўвага тут аддавалася развіццю не цяжкай прамысловасці, а лёгкай, мясцовай, перш за усё - працаёмкай.
Мясцовыя рэсурсы і асігнаванні з саюзнага бюджэту дазволілі вырашыць праблему назапашвання сродкаў для прамысловага будаўніцтва. Асноўнай крыніцай была сама прамысловасць. Важнай крыніцай былі накапленні працоў-ных, унутраныя пазыкі і ашчадныя касы. Трэба таксама ўлічваць і так званы "звышпадатак" у выглядзе розніцы ад завышэння цэн, якія плаціла сялянства за прамысловыя та-вары, і заніжаных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. Амаль 1/3 сродкаў, укладзеных у прамысловасць БССР за гады 1-й пяцігодкі, паступіла з саюзнага бюджэту.
Болыиасць сродкаў з бюджэту рэспублікі накіроўваліся на рэканструкцыю і рамонтныя работы ў паліўную, дрэва-апрацоўчую, папяровую і гарбарную прамысловасць. 3 1925 па 1928 гг. у рэспубліцы было пабудавана 150 новых пра-мысловых прадпрыемстваў, пачалося будаўніцтва буйней-шай у рэспубліцы электрастанцыі - БелДРЭС (пад Ор-шай), а ў 1928 г. даў першую прадукцыю станкабудаўнічы завод "Энергія". У гэтым жа годзе на базе невялікіх заводаў у Мінску быў створаны металаапрацоўчы завод "Камунар".
Па волі партыйнага кіраўніцтва краіна паступова стала ўцягвацца ў "індустрыяльны скачок", фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі, датэрміновае выкананне пяцігодкі. Гэта прывяло да перагляду планаў пяцігодкі, прыняццю па-вышаных абавязацельстваў. Пачалі адкідацца зацверджа-ныя раней нормы выпрацоўкі. Вынікам сталі разбалансава-насць вытворчасці, паломкі і прастоі абсталявання, павелі-чэнне выпуску бракаванай прадукцыі, зніжэнне дысцыплі-ны працы. Узніклі фінансавыя, матэрыяльныя і іншыя цяж-касці. Да гэтага дадалося падзенне ўзроўню сельскагаспа-дарчай вытворчасці, што з'явілася вынікам непрадуманага фарсіравання тэмпаў калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Пагоршылася харчовая забеспячэнне краіны, што прымусі-ла зноў увесці харчовыя карткі.
Як выхад з цяжкага становішча былі ўзмоцнены каман-дныя метады кіраўніцтва эканомікай. Была праведзена пера-будова кіравання народнагаспадарчым комплексам. 5 сту-дзеня 1932 г. была прынята пастанова ЦВК СССР "Аб рэар-ганізацыі саўнаргасаў". Беларускі СНГ быў рэарганіза-ваны ў Наркамат лёгкай прамысловасці БССР. Прадпрыем-ствы цяжкай і лясной прамысловасці, падначаленыя яму, пераходзілі ў распараджэнне адпаведных саюзных нарка-матаў. Сіндыкатны гандаль стаў замяняцца размеркаваннем зверху па фондах і нарадах. Фінансаванне індустрыяльнага будаўніцтва грашовымі сродкамі было ўскладзена на Наркамат фінансаў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне прадпрыемстваў - на Дзяржплан і галіновые наркаматы. Непасрэднай крыніцай фінансавання буйнамаштабнага капіталь-нага будаўніцтва станавілася не вытворчасць, а сфера раз-меркавання і абарачэння (падатак з абароту і пазык). У партийных органах з'явіліся новыя падраздзяленні - галі-новыя аддзелы па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сельскай гаспадарцы і іншыя. Такім чынам была створана камандна-размеркавальная сістэма эканомікі.
Цэнтральныя органы кіравання фактычна пачалі рэгла-ментаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця рэспубліканс-кай прамысловасці. Перавага аддавалася колькасным па-казчыкам. Экстэнсіўныя фактары прадукцыйных вытвор-чых сіл сталі ў многім вызначаць рост эканомікі. Тым не менш за першую пяцігодку (1928-1932) у БССР было па-будавана 538 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку і буйных. У строй дзеючых увайшлі Бабруйскі дрэваапра-цоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая фабрыка ў Гомелі, запалкавая ў Бары-саве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомсельмаш, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільнокамбінат і мясакамбінат у Оршы. істотна змянілася галіновая структура прамысловасці. Аб'ём буйной прамысловасці вырас амаль у 4,3 раза. У рэспубліцы з'явіліся машынабудаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спецыялістаў з тэхнічнай адукацыяй у народнай гаспадарцы ў параўнані з 1929 г. вы-расла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя ўжо ў 1931 г. беспрацоўя.
Другі пяцігадавы план (1933-1937), які, як і першы, быў, паводле афіцыйных звестак, выкананы за 4 гады і 3 месяцы, на справе даў рост аб'ёму прамысловай вытворчасці ў 1,9 раза, замест запланаваных 3,8 раза. За другую пяцігодку ў 2,5 раза павялічылася выпрацоўка электраэнергіі. Была створана паліўная прамысловасць на базе шырокай здабы-чы і машыннай апрацоўкі торфу. Прадукцыйнасць працы на прадпрыемствах, падпарадкаваных наркаматам, узрасла на 65,5%. Буйная прамысловасць стала аказваць вырашаль-ны ўплыў на ўсю гаспадарку.