ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 497
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
3 1938 г. пачаў выконвацца трэці пяцігадавы план. Ен прадугледжваў будаўніцтва ў рэспубліцы новых буйных прадпрыемстваў, ў тым ліку хімічных, аснашчэнне прамысловасці і сельскай гаспадаркі высокапрадукцыйнай тэхні-кай. Павелічэнне агульнага аб'ёму валавой прадукцыі пра-мысловасці планавалася ў 3,5 раза. У выніку індустрыялізацыі коштам велізарных высіл-каў народа ў БССР была створана сучасная матэрыяль-на-тэхнічная база народнай гаспадаркі. У 1929-1940 гг. у рэспубліцы ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны 1863 прадпрыемствы, якія выпускалі 90% яе прамысловай прадукцыі. Вырасла ўдзельная вага прадукцыі беларус-кай прамысловасці ў агульнасаюзнай вытворчасці і яе вываз за межы рэспублікі. Грунтоўныя змены адбыліся ў структуры прамысловасці. З'явіліся галіны, якія ўвасаб-лялі значны крок наперад у тэхнічным прагрэсе, напрык-лад, станкабудаванне.
індустрыялізацыя прынесла значныя змены ў сацыяль-ную структуру насельніцтва, садзейнічала росту рабочага класа і тэхнічнай інтэлігенцыі, рэзка скарацілася колькасць сялянства.
Галоўным жа вынікам індустрыялізацыі для СССР было стварэнне ваенна-прамысловага комплексу, больш-менш адэкватнага патрабаванням вялікай вайны ў Еўропе. Для Беларусі ў будучай вайне адводзілася роля прыфрантавой тэрыторыі, гэтым прадвызначаліся мясцовыя адметнасці індустрыялізацыі.
2. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах НТР.
Аднаўленне сельскай гаспадаркі пачалося разам з вызваленнем тэр. Бел. –1943г. 21 жніўня 1943г. – пастанова ЦК ВКП(б) і СНК СССР “аб недкладных мерах па аднаўленню гаспадаркі ў раенах, вызваленых ад нямецкай акупацыі.” У верасні 1946г. Вярхоўны Савет БССР прыняў “Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946-1950 гг.“ Асноўныя напрамкі: машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка, паліўная прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.
За гады чацвёртай пяцігодкі (1946-1950) былі пабудаваны і выдалі першую прадукцыю мінскія трактарны, аўтамабільны заводы, мотовелазавод, Мінскі тонкасуконны камбінат, Віцебскі дывановы камбінат. Машынабудаванне і металаапрацоўка сталі вядучымі галінамі эканомікі Беларусі.
Характэрная асаблівасць 4-ай пяцігодкі – апераджальныя тэмпы індустрыяльнага развіцця ў параўнанні з СССР і розны ўзровень развііця эканомікі і зах. Беларусі( аграрны характар) і Усходняй (аграрна-індустрыяльны). План пяцігодкі быў не выкананы па росту прадукцыйнасці працы, узроўню прадукцыі легкай і харчовай прамысловасці, вытворчасці будматэрыялаў.
Прычыны: недахоп сродкаў: экстэнсіўны шлях развіцця; камандна-адміністрацыйныя метады кіравання; цэнтралізацыя і бюракратызацыя апарату кіравання.
У снежні 1947 г. у краіне была адменена карткавая сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары і дазвол продажу іх у парадку свабоднага гандлю без картак па адзіных дзяржаўных цэнах. Разам з адменай карткавай сістэмы была праведзена грашовая рэформа.
К 1950 г. народная гаспадарка была адноўлена. У пасляваенныя гады суцэльная калектывізацыя заходніх абласцей БССР. У адрозненне ад калектывізацыі ў канцы 20 - пачатку 30-х гг., яна ажыццяўляўся пасля падрыхтоўчых мерапрыемстваў. Створаным калгасам, саўгасам і МТС пастаўлялася сельскагаспадарчая тэхніка, мінеральныя ўгнаенні, будаўнічыя матэрыялы, выдаткоўваліся грашовыя крэдыты. Не абышлося і без "ліквідацыі кулацтва як класа".
У верасні 1951 г. Савет Міністраў СССР прыняў пастанову "Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР". Адбыўся рост падаткаў з заработнай платы, былі ўведзены падаткі на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян, штогадовыя дзяржаўныя пазыкі (аблігацыі), якія праводзіліся пад ціскам партыйных і адміністрацыйных органаў. У адпаведнасці з рашэннямі вераснёўскага Пленума ЦК КПСС (1953 г.) у краіне былі ў 2-5 разоў павышаны нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Акрамя таго, былі спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сельгаспадатку за папярэднія гады, з 1954 г. гэты падатак з калгаснікаў быў зніжаны ў 2,5 разы, а з 1958 г. ён быў наогул адменены. Былі таксама зніжаны абавязковыя дзяржпастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з калгасаў. Было вырашана асвоіць цалінныя і закінутыя землі на Усходзе і за гэты кошт вырашыць збожжавую праблему.Па пастанове лютаўска-сакавіцкага (1954 г.) Пленума ЦК КПСС на працягу 1954-1956 гг. у Казахстане, Сібіры, Паволжы і на Алтаі было вырашана асвоіць не менш 13 млн. га цалінных зямель. За 1954-1960 гг. на цаліну з Беларусі выехала 60 тыс. чалавек. Перасяленцы з Беларусі стварылі там 24 саўгасы. Усяго за 1954-1956 гг. было ўзнята каля 36 млн. га цалінных зямель, што склала 30% усіх пасяўных плошчаў СССР. Асваенне цаліны азначала зварот да экстэнсіўных метадаў. Аграрная палітыка характарызавалася падпарадкаваннем сельскай гаспадаркі інтарэсам прамысловасці.
3 мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы было вырашана за 1965-1969 гг. паставіць на вёску 1 млн. 790 тыс. трактароў, 1 млн. 100 тыс. грузавых аўтамабіляў, шмат іншай тэхнікі. Акрамя таго, дзяржава брала на сябе ўсе работы па меліярацыі, вапнаванні кіслых глеб, паляпшэнні лугоў і пашаў. Нарэшце, звярталася ўвага на неабходнасць арганізацыйна-гаспадарчага умацавання калгасаў і саўгасаў на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмены празмернай рэгламентацыі іх гаспадарчай дзейнасці, развіцця ўнутры-калгаснай дэмакратыі.
Наступным крокам у вырашэнні буйнамаштабнай эканамічнай рэформы сярэдзіны 60-х гг. стаў вераснёўскі (1965 г.) Пленум ЦК КПСС, які па дакладу Старшыні Савета Міністраў СССР А. Касыгіна прыняў пастанову "Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці". Каб зрабіць прамысловую вытворчасць больш эфектыўнай, было вырашана: Па-першае, удаска-наліць сістэму планавання ў прамысловасці. Дзеля гэтага замест больш чым 100 абавязковых планавых паказчыкаў, якія спускаліся прадпрыемству зверху, цяпер засталося толькі 8. Калі раней асноўным паказчыкам работы прадп-рыемства быў аб'ём валавой прадукцыі, то зараз ім стаў аб'ём рэалізаванай прадукцыі.
Па-другое, пашырыць гаспадарчую самастойнасць прадпрыемстваў на аснове гаспадарчага разліку. Прадпрыем-ствам дазвалялася самастойна распараджацца часткай прыбытку і ствараць грашовыя фонды для развіцця вытвор-часці, удасканалення тэхнікі, матэрыяльнага заахвочвання працаўнікоў, паляпшэння ўмоў працы і быту рабочых і служачых.
Па-трэцяе, змяніць арганізацыю кіравання прамысловасцю. Былі ліквідаваны саўнаргасы і адноўлены міністэр-ствы па галінах прамысловасці, якія сталі несці ўсю адказ-насць за стан гэтай галіны, высокі тэхнічны ўзровень пра-дукцыі, правядзенне адзінай тэхнічнай палітыкі па стандартызацыі і уніфікацыі вырабаў і дэталяў да іх, укараненне дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць.
Восьмая пяцігодка, разлічаная на 1966-1970 гг., па шэрагу важных паказчыкаў была выканана. Валавая прадукцыя прамысловасці Беларусі ў супастаўных цэнах павялічыла-ся за пяцігодку на 79% пры плане 70%. За пяцігодку ў Беларусі ўвайшло ў строй 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх электралямпавы завод у Брэсце, маторарамонтны ў Гомелі, фабрыка верхняга трыкатажу і панчошна-шкарпэткавы камбінат у Брэсце, баваўняна-прадзільная фабрыка ў Гродне, малочныя заводы ў Бабруйску і Гродне, мясакамбінат у Барысаве і інш.
Асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады восьмай пяцігодкі стала будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі, а прадукцыя жывёла-гадоўлі ўзрасла на 34%. Але ж гэта быў экстэнсіўны шлях развіцця сельскай гаспадаркі, да таго ж вельмі небяспечны ў адносінах да эканомікі краіны. Поспехі пачатковага этапа эканамічнай рэформы былі непрацяглымі. Ужо ў першыя гады яе ажыццяўлення пачаліся шматлікія карэкціроўкі, папраўкі, дапаўненні, у вы-ніку якіх яна спачатку з буйнамаштабнай ператварылася ў касметычную, а к пачатку 70-х гг. аказалася настолькі скажонай, што фактычна перастала дзейнічаць. Л. Брэжнеў і большасць членаў Палітбюро ЦК КПСС не падзялялі спадзяванне А. Касыгіна на ролю матэрыяльных стымулаў у развіцці гаспадаркі. Стары гаспадарчы механізм рэформа не ламала, старую адміністрацыйна-камандную сістэму не зжывала.
3. Рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
Асновапалагаючыя падыходы да развіцця эканомікі базіруюцца на канцэпцыях дзяржавы, адносінах паміж дзяржавай, рынкам і паняццем грамадянства.
Дзяржава, эканоміка, і грамадянская супольнасць – тры састаўляючыя адзінага цэлага. Як сведчыць вопыт цывілізаванных краін, эканоміка ніколі не існавала і не можа існаваць у чыстым выглядзе, асобна ат грамадства і дзяржавы. Уплыў дзяржавы на эканоміку вельмі моцны. Дзяржава фарміруе прававую базу і стварае спрыяльныя ўмовы для дзейнасці эканомікі, стварае і падтрымлівае інфраструктуру, рэгулюе узровень занятасці і інфляцыі і г.д.
Грамадзянскае супольнасць фарміруе сацыяльную і духоўную сферу, тут адбываецца сутыкненне групавых і індывідуальных інтарэсаў. Дзяржава павінна абараняць агульныя інтарэсы усіх членаў грамадства. Праз сістэму дзяржаўнага кіравання, якая ўяўляе сабой складаны і шматпланавы інстытут, што адлюстроўвае ўзаемаадносіны паміж дзяржавай, асобным чалавекам і грамадствам, дзяржава забяспечвае адпаведнасць дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў мэтам, інтарэсам усіх членаў грамадства.
Асноўнымі асаблівасцямі мадэлей рыначных эканомік з’яўляюцца:
Структура уласнасці,
Сацыяльнай палітыка.
Масштабы дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку,
Удзел дзяржавы ў пераразмеркавальных працэсах.
Сучасныя мадэлі рыначнай эканомікі з’яўляюцца вынікам трансфармацыі палітычных, эканамічных і сацыяльных інстытутаў пасляваеннага капіталізму ў накірунку стварэння сацыяльна-арыентаванага, эканамічна эфектыўнага варыянта змешаннай эканомікі.
Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-арыенаваннай рыначнай эканомікі
На сучасным этапе свайго развіцця беларуская дзяржава прызвана забяспечыць устойлівую жыццедзейнасць нацыянальнай эканомікі, устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё, для чаго неабходна вырашаць наступныя задачы:
Станаўленне і развіццё сацыяльна арыентаваннай рыначнай эканомікі,
Забяспячэнне паступовага пераходу да постіндустрыяльнага, інфармацыйнага грамадства на аснове рэалізацыі дасягненяў навукі, новых тэхналогій,
Павышэнне дабрабыту насельніцтва да ўзроўню еўрапейскіх стандартаў,
Фарміраванне сацыяльна і духоўна развітага чалавека, ініцыятыўнага і прапрыімчывага,
Стварэнне эфектыўнай прававой дзяржавы і фарміраванне грамадянскай супольнасці.
Беларуская эканамічная мадэль мадэль уключае ў сябе як традыцыйныя прынцыпы функцыянальнага кіравання рыначнай эканомікай, так і спецыфічныя рысы, якія адлюстроўваюць гісторыю краіны, традыцыі народа, яго менталітэт з перавагай такіх рыс, як калектывізм і ўзаемадапамога, сацыяльная справедлівасць Менавіта такая эканамічная мадэль дазвалае спалучыць свабодную прыватную ініцыятыву, канкурэнцыю з актыўнай роляй дзяржавы, эфектыўнасць з высокім узроўнем сацыяльнай абароны насельніцтва.
У сваім штогадовым Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка (29 красавіка 2008 г.) адзначыў, што задача дзяржавы – даць магчымасць чалавеку сваімі рукамі забяспечыць сабе пажаданы ўзровень дабрабыту. Для таго, каб за вынікі сваёй працы работнікі атрымлівалі больш, пастаўлена мэта давесці зарплату на канец пяцігодкі да 700 долараў (500 будзе мала) і змяніць сістэму падаходнага падатку, які не зарыентаваны на існуючы ўзровень заработнай платы. Прэзідэнт лічыць неправільным, калі радавыя работнікі амаль не палову зарплаты аддаюць на падаткі.
Значная ўвага ў Пасланні надавалася сацыяльным гарантыям насельніцтва. У выніку ўпарадкавання льгот сацыяльная абарона не толькі не змяншаецца, але і на парадак павышаецца і робіцца, – як падкрэсліў Прэзідэнт,– больш справедлівай. (Звязда.– 2008.– 30 красавіка).
Канцэптуальнымі асновамі беларускай мадэлі выступают:
Плюралізм форм уласнасці,
Значная ступень удзелу дзяржавы ў забяспячэнні функцыяніравання эканомікі,
Рэгулявання даходаў насельніцтва, занятасці,
Фарміраванне умоў, якія забяспечваюць задавальненне шэрага сацыяльна значных патрэб усяго насельніцтва.
Характэрнымі рысамі беларускай мадэлі эканомікі, которыя выдзяліў Прэзідэнт РБ А.Г. Лукашэнка з’яўляюцца:
моцная і эфектыўная дзяржаўная ўлада,
раўнапраўнае функцыяніраванне прыватнага і дзяржаўнага сектара эканомікі,
прыватызацыя разглядаецца не як самамэта, а як сродак для прыцягнення зацікаўленнага інвестра, што павінна адпавядаць інтарэсам усёй дзяржавы, галіны, прадпрыемства, працаўніка.
Развіццё інтэграцыйных працэсаў з дзяржавамі СНГ, Расіяй.
Моцная сацыяльная палітыка.