ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2350

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Вучэбны дапаможнік

для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01

“Беларуская філалогія (па напрамках)”

Мінск 2011

УДК 808.26

ББК 81.411.4

Рэцэнзенты:

кафедра сучаснай беларускай мовы

УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”

(загадчык кафедры – кандыдат філалагічных навук,

дацэнт З.І. Бадзевіч);

кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Максіма Танка” Т.Я. Старасценка

Багамолава А.М. Стылістыка і культура беларускага маўлення: вучэбны дапаможнік /А.М. Пісарэнка, Г.К. Семянькова. – Мінск: , 2011. – 316 с.

У вучэбным дапаможніку даецца падрабязная характарыс­тыка функцыянальных стыляў (у тым ліку канфесій­нага) сучаснай беларускай мовы: апісваюцца падстылі, жанры, лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя асаблівасці; разгля­даюцца камунікатыўныя якасці маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, багацце, выразнасць, вобразнасць, сцісласць) і сродкі іх рэалізацыі. У практычнай частцы прапануюцца разнастайныя па змесце і мэце практыкаванні, накіраваныя на авалоданне і замацаванне тэарэтычнага матэрыялу курса, на ўдасканаленне ўменняў выкарыстоўваць атрыманыя веды пры аналізе моўных з’яў і фактаў. Дапаможнік змяшчае тэксты розных стыляў для аналізу, прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэкстаў, узоры тэстаў, спіс літаратуры.

Адрасуецца выкладчыкам, студэнтам, магістрантам і аспірантам дзённай і завочнай формаў навучання ВНУ. Можа быць выкарыстаны настаўнікамі агульнаадукацыйных і спецыяльных школ, гімназій, ліцэяў, усімі, хто цікавіцца стылістыкай і культурай беларускага маўлення.


© А.М. Багамолава, Г.К. Семянькова

ЗМЕСТ

ПРАДМОВА………………………………………………..…4

УВОДЗІНЫ…………………………………………………....8

ТЭАРЭТЫЧНАЯ ЧАСТКА…………………………………18

Функцыянальныя стылі сучаснай беларускай мовы……………………………………………18

Афіцыйна-справавы стыль……………………..18

Навуковы стыль……………………………........24

Публіцыстычны стыль……………………….….31

Гутарковы стыль………………………………...39

Стыль мастацкай літаратуры…………………...45

Канфесійны стыль……………………………….57

Камунікатыўныя якасці маўлення……………..61

Правільнасць маўлення……………………..…..61

Арфаэпічныя нормы…………………….61

Акцэнтныя нормы….……………………65

Арфаграфічныя нормы….………..……..70

Словаўтваральныя нормы.……………...78

Лексічныя нормы………………………..81

Фразеалагічныя нормы…..…………..…85

Марфалагічныя нормы..………………...87

Сінтаксічныя нормы…..……………….102

Пунктуацыйныя нормы………………..108

Дакладнасць маўлення……………………..….116

Лагічнасць маўлення…………………………..121

Чысціня маўлення……………………………...126

Дарэчнасць маўлення……………………….....134

Багацце маўлення………………………….…...138

Выразнасць і вобразнасць маўлення……….....144

Сцісласць маўлення…………………………....155

ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА………………………………....162

ТЭКСТЫ ДЛЯ АНАЛІЗУ………………………………….283

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

УЗОРЫ ТЭСТАЎ…………………………………………..307

СПІС ЛІТАРАТУРЫ……………………………………….311

АДКАЗЫ ДА ТЭСТАЎ…………………………………….316


Прадмова

Сучасная канцэпцыя моўнай адукацыі скіроўвае на актыўнае валоданне беларускай мовай у розных сферах жыцця (адукацыі, навуцы, палітыцы, афіцыйным справаводстве і інш.), павышэнне культуры маўлення як істотнага складніка агульнай культуры асобы. У сувязі з гэтым актуальным з’яўляецца ўменне ўсвядомленага практычнага прымянення моўных сродкаў у адпаведнасці з іх функцыянальна-стылістычнай прыналежнасцю і камунікатыўным прызначэннем.

Курс “Cтылістыка і культура беларускага маўлення” сінтэзуе звесткі з такіх дысцыплін лінгвістычнага цыклу, як стылістыка беларускай мовы і культура маўлення, што выклада­ліся раней як самастойныя.

Як комплексная дысцыпліна “Стылістыка і культура беларускага маўлення” надае лінгвістычным ведам дынаміч­насць, выпрацоўвае ўменне арыентавацца ў нарматыўных і ненарматыўных моўных варыянтах, прафесійна падыходзіць да ацэнкі, тлумачэння і выкарыстання моўных адзінак (фактаў) як элементаў моўнай сістэмы.

Вывучэнне стылістыкі і культуры беларускага маўлення адбываецца ў непарыўнай сувязі з іншымі галінамі сучаснага мовазнаўства і дысцыплінамі гуманітарнага цыклу. Засваенне курса скіравана на асэнсаванне заканамернасцей ужывання моўных адзінак усіх узроўняў у тыповых сітуацыях зносін, стварэнне цэласнага ўяўлення пра функцыянальна-стылявыя разнавіднасці мовы, выпрацоўку навыкаў правільнага, дакладнага, разнастайнага, чыстага маўлення, развіццё моўнага чуцця, павышэнне культуры маўлення ўвогуле.

Цэнтральнай у курсе “Стылістыка і культура беларускага маўлення” з’яўляецца праблема нормы, г.зн. узорнасці маўлення ў пісьмовай і вуснай форме, а таксама асабістая адказнасць за культуру маўлення ў грамадстве. Спецыфіка дысцыпліны праяўляецца ў неабходнасці аналізаваць як пазітыўныя, узорныя (прымальныя, правільныя), так і негатыўныя (непрымальныя, памылковыя, недасканалыя) факты.

Прызначэнне гэтага выдання заключаецца ў наступным: дапамагчы студэнту ў засваенні дысцыпліны, садзейнічаць павышэнню агульнай культуры прафесійнай адукацыі.

Мэта дапаможніка – сфарміраваць тэарэтычную базу стылістыкі і культуры беларускага маўлення, спрыяць засваенню тэрміналагічнага апарата дысцыпліны, азнаёміць з колам актуальных пытанняў яе праблемнага поля, падрыхтаваць да самастойнага аналізу маўленчых актаў з пункту погляду іх мэтазгоднасці, камунікатыўных якасцяў, да стварэння ўласных тэкстаў розных стыляў, павысіць маўленчую і агульную культуру студэнтаў.


Задачы дапаможніка:

  1. Паказаць месца стылістыкі і культуры беларускага маўлення ў сістэме сучасных навук пра мову.

  2. Сфарміраваць разуменне стылістыкі і культуры беларускага маўлення як комплекснай дысцыпліны, звязанай з гісторыяй беларускай лінгвістычнай, эстэтычнай і рытарычнай думкі.

  3. Забяспечыць студэнтаў сістэмай тэарэтычных ведаў па стылістыцы і культуры беларускага маўлення.

  4. Выпрацаваць навыкі практычнага прымянення моўных сродкаў у кантэксце функцыянальных стыляў і іх разнавіднасцяў у адпаведнасці са зместам, задачамі, сітуацыяй.

  5. Спрыяць асэнсаванаму засваенню ўсіх літаратурных моўных нормаў, разуменню прычын іх парушэння ў тэкстах.

  6. Сфарміраваць навыкі перакладу і літаратурнага рэдагавання тэкстаў.

  7. Выхоўваць паважлівае стаўленне да беларускай мовы з мэтай выкарыстання яе як у прафесійнай сферы, так і ў штодзённых зносінах.

  8. Удасканальваць моўны густ, спрыяць выхаванню маўленчай і агульнай культуры.

Вынікам засваення дысцыпліны з’яўляецца тое, што студэнт павінен ведаць:

  1. адметнасць функцыянальных стыляў, падстыляў і жанраў;

  2. стылістычны патэнцыял моўных сродкаў, мэтазгоднасць іх ужывання ў канкрэтным тэксце;

  3. спецыфіку літаратурных нормаў на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы;

  4. камунікатыўныя якасці маўлення і асаблівасці іх рэалізацыі ў функцыянальных стылях;

  5. адметнасць мовы мастацкіх тэкстаў, якія з’яўляюцца крыніцай узбагачэння літаратурнай мовы.

Студэнт павінен умець:

  1. карыстацца тэрміналагічным апаратам дысцыпліны;

  2. самастойна ацэньваць лінгвістычныя факты з пункту погляду адпаведнасці іх зместу, задачам і маўленчай сітуацыі;

  3. ствараць тэксты розных функцыянальных стыляў, падстыляў і жанраў з улікам камунікатыўных якасцяў маўлення;

  4. перакладаць рознастылёвыя тэксты з рускай мовы на беларускую;

  5. выяўляць і выпраўляць парушэнні літаратурных нормаў, рэдагаваць тэксты;

  6. карыстацца навучальнай, даведачнай і метадычнай літаратурай.

Структура вучэбнага дапаможніка адпавядае пастаўленай мэце і задачам. Кожны з раздзелаў мае сваё прызначэнне і сваю спецыфіку.


У тэарэтычнай частцы асвятляюцца найбольш значныя, складаныя, недастаткова распрацаваныя пытанні, паказваюцца розныя пункты погляду на праблему, стымулюецца вызначэнне студэнтам уласнай пазіцыі. Тут прадугледжваецца вывучэнне тэарэтычнага матэрыялу, звязанага з камунікатыўнымі якасцямі маўлення, сістэмай нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы з улікам дынамікі і базы іх станаўлення, стылістычнай дыферэнцыяцыяй моўных сродкаў і заканамернасцяў іх функцыянавання ў маўленні.

Практычная частка спрыяе ўдасканаленню ўменняў і навыкаў студэнта, назапашванню вопыту творчай дзейнасці, дазваляе прымяніць набытыя веды на практыцы. Практыкаванні, складзеныя па ўсіх тэмах тэарэтычнай часткі, маюць розную ступень складанасці: для выканання адных дастаткова прагледзець тэарэтычны матэрыял, другія прадугледжваюць карпатлівую працу над зместам, трэція – патрабуюць назіранняў даследчага і творчага характару, абагульненняў і вывадаў, дасканалага моўнага густу і адчування слова. Асобныя заданні звязаны з дыскусійнымі пытаннямі культуры маўлення, выкананне іх будзе спрыяць выпрацоўцы самастойнага аналізу тых ці іншых моўных з’яў, умення прымяняць іх у пэўнай маўленчай сітуацыі.

Сістэма практыкаванняў накіравана на тое, каб выклікаць цікавасць студэнтаў да роднай мовы, падштурхнуць іх да разважанняў. Прычым кожнае наступнае заданне патрабуе асэнсавання папярэдняга і працягвае яго на новым, больш высокім узроўні. Практычны матэрыял, які ў пераважнай большасці ўзяты з твораў класічнай літаратуры, дэманструе прыгажосць роднай мовы, яе адметнасць і хараство, мае багаты пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял. Паводле этычных меркаванняў асобныя прыклады не пашпартызуюцца.

Тэксты для аналізу могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні функцыянальных стыляў (поўны стылістычны ці лінгвастылістычны аналіз), камунікатыўных якасцяў маўлення (пошук і аналіз сродкаў, што спрыяюць дасягненню той ці іншай якасці), падчас правядзення пераказаў (для студэнтаў нефілалагіч­ных спецыяльнасцяў).

Узоры тэстаў з’яўляюцца ілюстрацыяй заданняў для тэстаў, якія выкладчык можа самастойна скласці як па кожнай тэме, раздзеле, так і па ўсім курсе.

Дапаможнік напісаны з улікам дасягненняў сучаснага мовазнаўства. Абапіраючыся на здабыткі лінгвістычнай навукі, выданне ў пэўнай ступені папаўняе недахоп вучэбнай літаратуры па прадмеце, адлюстроўвае асабісты вопыт аўтараў у выкладанні стылістыкі і культуры беларускага маўлення ў ВНУ.