ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 26.09.2025
Просмотров: 2404
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення
Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306
Жанры афіцыйна-справавога стылю
Камунікатыўныя якасці маўлення
Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы
Правільнасць маўлення: лексічныя нормы
Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы
Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы
Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы
Выразнасць і вобразнасць маўлення
Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі
Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.
Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)
Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню
Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.
Спрэчным застаецца пытанне адносна магчымасці ўзбагачэння літаратурнай мовы тымі абласнымі словамі, якія нагадваюць адаптаваныя да беларускай фанетычнай сістэмы русізмы, параўнайце: Перагінае палку старшыня-прадсядацель; Выпускаў па страказе Стрэлы з кветкамі маімі. Не вязе ды не вязе! Стрэлы праляталі міма і У гародчыку на двары з яблыні апала пачарнелае лісце, і паказаўся на свет адзін жоўты яблык з чырвоным бокам – яго перш не відзелі, не сарвалі, і цяпер ён надта ж цешыў вока. Яго нават папробавалі пакляваць ці не сарокі – збоку была ямка, – але ён дзяржаўся на суку цвёрда і неяк смела, як усё роўна збіраўся перазімаваць на дрэве (І. Пташнікаў). Думаецца, ужыванне слоў відзелі, папробавалі, дзяржаўся можна растлумачыць спробай стварэння мясцовага каларыту, у той час як лексемы прадсядацель, вязе засмечваюць мову. У размоўным стылі дыялектныя словы могуць стаць яго элементам пры ўмове падкрэслівання паходжання асобы, пры жаданні ўзбагаціць мову мілагучным абласным словам. Але ў гэтым выпадку трэба пазбягаць празмернасці, каб не збіцца на дыялектнае маўленне.
Жарганізмы – словы і выразы пэўнай сацыяльнай групы людзей, яны выкарыстоўваюцца па-за межамі гэтай групы замест слоў агульнанародных. Узнікненне жаргонаў звязана з імкненнем асобных груп людзей супрацьпаставіць сябе грамадству ці іншым сацыяльным групам, адмежавацца ад іх ці, як гэта ні гучыць парадаксальна, падкрэсліць сваю індывідуальнасць. Мэта жаргону – засакрэціць мову, таму словы з літаратурнага ўжытку пераасэнсоўваюцца, метафарызуюцца; наўмысна ствараюцца новыя словы па ўжо вядомых мадэлях. Жарганізмы, як правіла, лаканічныя, экспрэсіўныя, часам ацэначныя, таму, нягледзячы на ўсю негатыўнасць гэтай моўнай з’явы, часта запатрабаваныя. Варта памятаць, што ёсць толькі асобныя прыватныя выпадкі апраўдання наяўнасці так званых сацыяльных дыялектызмаў у некаторых функцыянальных стылях. У мастацкім, публіцыстычным і размоўным маўленні з мэтай стылізацыі мовы персанажаў, стварэння каларыту пэўнага сацыяльнага асяроддзя дапускаецца ўжыванне жарганізмаў, але ў абмежаванай колькасці: Аркадзю пасля таго, як ён зрэзаўся пры паступленні ў педагагічны інстытут, нават боязна было і падумаць паступаць яшчэ куды-небудзь (Р. Сабаленка); – Бабак няма. Ды і на фіга? І не ад такога “дах” зносіць, – адказаў другі і піхнуў нагой пярэднюю лаўку (з газеты).
Жарганізмы адлюстроўваюць не толькі нізкі культурамоўны ўзровень асобы, але і абмежаваны асяроддзем кругагляд, і духоўную беднасць. Аднак жарганізмы валодаюць шырокай пранікальнасцю ў штодзённыя бытавыя зносіны (узгадайце для прыкладу жаргонныя назвы грашовых адзінак – лімон, штука, зялёныя, бабкі), а затым, як сцвярджае У.В. Анічэнка, могуць нейтралізавацца, станавіцца набыткам мовы літаратурнай: галасаваць, накладка, фортка (у раскладзе), двурушнік і інш. Тым не менш лексіка, абмежаваная сферай выкарыстання, патрабуе ўдумлівага абыходжання з ёй.
Прыкладамі парушэння чысціні маўлення з’яўляюцца прастамоўныя словы і выразы (грубыя, лаянкавыя з адценнем знявагі, неадабральнасці, пагарды). На жаль, сучасная мастацкая літаратура і сённяшняя публіцыстыка ў празмернай колькасці выкарыстоўваюць такія словы і, на наш погляд, часам ніякая стылізацыя гэта не апраўдвае: перыяд не застойны, а адстойны; “тыраць” у дзяржавы; лавіць кайф і інш. (з газеты). Аднак пэўныя групы насельніцтва менавіта з дапамогай такіх слоў фармулююць свае думкі, гавораць пра пачуцці. І тады ўзнікае пытанне, як стварыць вобраз рэалістычны, каб чытач паверыў. Вось такім чынам прастамоўі становяцца элементам мастацкай мовы і пры ўмераным іх выкарыстанні не парушаюць стылістычнай нормы: Пусці толькі адну галячку, дак адразу наляціць цэлая гайня. І не агледзішся, як расшматаюць усё! Распетраць умэнт (І. Мележ); Жэрці і праўда хочацца. Аж у жываце баліць (М. Лупсякоў); Как смажат па рожы – ляціш да дзвярэй! А там утары вярзіла. Как саданёт па шэі – дзвер башкой адкрываеш (Я. Брыль). Нават не з адной разнавіднасцю нелітаратурных моўных элементаў маўленне персанажаў успрымаецца як натуральнае, нязмушанае; аўтар да ўсяго яшчэ ў апошнім урыўку дасягае гумарыстычнага эфекту. Аднак зусім не да смеху, калі ў часопісах для дзяцей у даволі папулярным жанры комікс-ролік мы знаходзім імёны персанажаў Дыбіліс і Бандыт, якія выкарыстоўваюць у маўленні словы чувак, ціпа не зразумеў, не тамі, клёва і інш.
Да нелітаратурных моўных элементаў, якія часам шкодзяць чысціні маўлення, адносяцца неалагізмы. Словы, створаныя аўтарамі мастацкіх ці публіцыстычных тэкстаў, пры пэўнай умове могуць стаць набыткам мовы літаратурнай: яны не павінны ўспрымацца як штучныя ўтварэнні, не павінны парушаць мілагучнасць мовы, назва павінна акрэсліваць змест паняцця, з’явы, прадмета.
Як вядома, шмат лексем прыйшло ў літаратурную мову ў пачатку мінулага стагоддзя, аднак не ўсе яны ўвайшлі ў актыўны слоўнік. Напрыклад, у якасці тэрмінаў прапаноўваліся словы мясажэры ‘драпежныя’, зельнік ‘гербарый’, мяшанец ‘гібрыд’, каморка ‘клетка’ пустаслоўе ‘дыялектыка’, словапіс ‘лексікаграфія’, кантаслуп ‘прызма’, аднак час вызначыў для гэтых слоў іншы лёс. Літаратурную мову ўзбагацілі іншыя лексемы, аўтарства якіх сёння ведаюць не ўсе, але гэтыя словы гучаць натуральна, яны зразумелыя і адпавядаюць словаўтваральным законам мовы: дармаеды, крыважадны (належаць Я. Купалу), навучэнец, светапогляд (Я. Колас), адлюстроўваць, мілагучны, дабрабыт (У. Дубоўка).
У мове сучаснай мастацкай літаратуры прапаноўваецца шмат новых слоў: аказіяналізмы заўсёды экспрэсіўныя, але некаторыя з іх можна зразумець толькі ў кантэксце. Перад лінгвістамі якраз і стаіць задача – ацэньваць такія словы, іх семантыку і структуру, каб у далейшым вывесці найбольш цікавыя, мілагучныя за межы твораў аднаго аўтара. Напрыклад, у мове паэзіі М. Мятліцкага прапаноўваецца мадэль прыметніка з фармантам -отн-: духотнае, сумотнае; Н. Мацяш стварае гаваркія назоўнікі турботаварот, самаашука, тагасвецце, пашлюбаванне і інш.; А. Разанаў называе хлапчукоў мясцовымі крыганаўтамі, нядзеля ў яго – паслядзелак, будзень – нудзень і інш. Нягледзячы на прыведзеныя моўныя факты, многія літаратары (Н. Гілевіч, Р. Барадулін) і лінгвісты (І.Я. Лепешаў, У.В. Анічэнка) перасцерагаюць, асабліва маладых аўтараў, ад неабдуманай словатворчасці, каб тыя не засмечвалі мову ўнармаваную “гульнёй са словам”, якое ў мастацкім тэксце найперш выконвае эстэтычную функцыю. Прывядзём прыклады няўдалых аказіянальных неалагізмаў: Дзякуй богу, што міражыць Мара скрозь нязбыўнасць мары; Дарогі – як і мільённаногі спрут; А то раптоўна заадліжа, Знянацку туманок дыхне.
Некаторыя неалагізмы, узятыя без кантэксту, выглядаюць незразумелымі, немілагучнымі, аднак менавіта такія лексемы неабходныя аўтарам для раскрыцця ідэйна-эмацыянальнага зместу твораў, характарыстыкі персанажаў: Былі ў дзядзькі [Алісея] і словы свае: “гамталязікі” – пра аладачкі або піражкі, “ахламенька” – пра сала ці каўбасу, “камінарнік” – пра франтавога кавалера або пра мужа наогул (Я. Брыль). Мова мастацкіх тэкстаў, асабліва драматургічных, сведчыць пра аўтарскае ўменне свараць такія гаваркія аказіяналізмы-прозвішчы і мянушкі, якія становяцца набыткам мастацкай мовы, нягледзячы нават на зніжаную стылістычную афарбоўку: Зноўзадзярыўгорухвост (Я. Сіпакоў); Такі-Сякі-Малы-Аглы (К. Крапіва). Пры адпаведных стылістычных умовах такія словы могуць стаць крыніцай антанамасіі тыпу: Вы, дрэнныя прарокі, эўкліды. Падаюць крыўды і няпраўды. Вы дрэнныя прарокі, плаўты (А. Вярцінскі).
Мову мастацкага і размоўнага стыляў могуць засмечваць канцылярызмы і маўленчыя штампы. За словам штамп, як нагадвае А.К. Юрэвіч, замацавалася значэнне ‘слоўнае пустазелле,’ якое трэба выкараняць, калі гаворка не ідзе пра стыль афіцыйна-справавы і асобныя жанры публіцыстыкі, а таксама тыя сітуацыі, пры якіх выкарыстанне названых моўных адзінак неабходнае. Канцылярызмы – словы ці выразы, што механічна паўтараюцца, пазбаўляючы мову індывідуальнасці, збядняючы яе; крыніца іх існавання – афіцыйна-справавы стыль, у якім устойлівыя выразы дазваляюць пазбегнуць двухсэнсоўнасці і забяспечыць дакладнасць. У.В. Анічэнка слушна сцвярджае, што канцылярызмы і штампы аб’ядноўвае гатовая формула; натуральна, што яе заўсёды прасцей скарыстаць, чым стварыць новы выраз, арыгінальна выказаць думку. З усяго сказанага вынікае: устойлівыя выразы ў мове мастацкай ці размоўнай – вынік беднасці мыслення, неначытанасці, абыякавага стаўлення да слова і маўлення: Хлопец, які сядзеў на першай лаўцы, азірнуўся і ў выглядзе падтрымкі ўсміхнуўся дзяўчыне; Хлопец зноў сканцэнтраваў сваю ўвагу на эканамічным развіцці заходніх краін (з газеты).
У мове мастацкай літаратуры штампы якраз могуць выкарыстоўвацца для стылізацыі, бо ствараюць афіцыйны каларыт: “Я, Таквіля Мондрая, наперад душу сваю пану Богу паручаючы, будучы на цела хвораю, але пры добрым розуме, усё памятаючы, з добрай волі свае і з парадаю прыяцеляў, перад сведкамі, на то запрошаных: солтысам Янам Вайтовічам і суседам сваім Браніславам Літаварам – зямлю сваю, а таксама быдла, вялікае і малое, скарб весь дамовы, з ласкі Божае набыты, гэтым тастамантам адказую і апісую нявестцы сваёй Алесі Мондрай, каб яна да самае смерці нашае мяне і нябогую дачку маю Еўку, тутака памянёную, даглядала і карміла, а па смерці цела грэшнае па-боску пахавала.
Пісана ў аўторак,14 грудня 1938 року, у вёсцы Верасава” (В. Адамчык).
Відавочна, што, ствараючы афіцыйную паперу ад імя персанажа, аўтар павінен быў выкарыстаць і адпаведныя моўныя штампы, і пэўную форму дакумента, каб праўдзівасць апісання не выклікала сумнення ў чытача; з гэтай жа мэтай уведзены асобныя выразы размоўнага характару.
Блізкія да моўных штампаў словы-спадарожнікі, так званыя “парныя словы”, якія таксама засмечваюць мову. Яны механічна ўжываюцца ў публіцыстыцы, у справавых паперах, часам іх змест не адпавядае сітуацыі, тым большая шкода наносіцца імі маўленню, асабліва нязмушанаму: крытыка – вострая, адпачынак – заслужаны, меры – своечасовыя, задачы – канкрэтныя і г.д. Той аўтар тэксту, які дбае пра чысціню маўлення, будзе пазбягаць такіх стэрэатыпных выразаў.
Адным са спрэчных на сёння застаецца пытанне адносна ролі запазычанай лексікі ў сучаснай беларускай мове. Немагчыма адназначна адказаць, ці засмечваюць словы з іншых моў беларускую. Ёсць словы, што прыйшлі ў мову даўно і зараз не ўспрымаюцца як іншамоўныя: каляндар, капуста, бульба, язмін, газета і інш. Яшчэ адна група іншамоўных слоў уключае назвы паняццяў, якія хоць і ўспрымаюцца як запазычаныя, аднак адаптаваліся (часткова ці поўнасцю) да фанетыка-граматычнай сістэмы беларускай мовы: кафэ, жэле, журы, гальштук, дыван, тахта, сувенір, піжама, сарафан, тралейбус і інш. Без гэтых слоў цяжка абысціся, бо яны арганічна ўліліся ў моўную плынь і запатрабаваныя любым стылем. Вылучаецца яшчэ адна група слоў, якія маюць беларускія сінонімы (кантракт – дагавор, пунктуальны – дакладны, утрыраваць – перабольшваць, імпанаваць – падабацца). Узнікае пытанне: якая ступень насычанасці тэкстаў такімі словамі павінна быць? У гэтым якраз і ёсць праблема, паколькі тэкст павінен быць зразумелы слухачу і чытачу.
Пры выбары слова трэба ўлічваць яго значэнне, паходжанне, ступень зразумеласці; калі сэнсавыя нюансы ўлічаны і відаць, што словы тоесныя, перавагу трэба аддаваць усё ж адзінцы беларускай, каб не перанасычаць тэкст запазычаннямі, не “зацямняць” яго. Важна таксама ўлічваць начытанасць, дасведчанасць субяседніка, каб інфармацыя не застацца за межамі яго свядомасці. На гэту праблему звяртаў увагу яшчэ Максім Танк у адным са сваіх вершаў: – Нарэшце ў адведзіны Прыехаў мой сынок. Хацела з ім пагаварыць я Пра яго жыццё-быццё, Пра ўнукаў. Але ён з нейкімі – казаў – сваімі спонсарамі І менеджарамі Спяшаўся ў нейкі кемпінг, На нейкі брыфінг, Каб дамовіцца Аб нейкім кансенсусе, А потым паехаць на уік-энд. Толькі і паспела Даць яму ў дарогу Сяго-таго з дамашняга … Так, седзячы на прызбе, Расказвае мне Старэнькая Гануля І ўздыхае: – Божачка! Хаця б там у яго Было ўсё добра! (“Адведзіны”). У сына якраз усё добра, але маці з яго аповеду, перасыпанага запазычаннямі, нічога не зразумела.
У мастацкіх тэкстах іншамоўныя словы могуць выконваць не толькі намінатыўную функцыю, але і эстэтычную – ствараць каларыт пэўнай дзяржавы, калі выкарыстоўваюцца як экзатызмы ці варварызмы. Запазычаныя словы могуць быць таксама сродкам перадачы эмоцый і пачуццяў – удзячнасці, захаплення, іроніі, сатыры, гумару і інш., у такім выпадку ўжыванне запазычанняў стылістычнай апраўдана: Я апрануўся, сеў на нарты, і каюр – паганяты запрэжкі – пагнаў сабак; Жылі яны, браты Цівунчыкі, па-суседску, асобнымі гаспадаркамі. Сцяпан, старэйшы, ваяваў у пачатку стагоддзя з японцамі, у Маньджурыі, і жонку сваю называў па-кітайску – “фіма”. Маладзейшы, Алісей, быў на першай сусветнай у Румыніі, і баба яго стала ад гэтага “фумеяй” (Я. Брыль).