ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2371

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў


Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае адміністрацыйную і прававую дзейнасць: ім карыстаюцца пры зносінах у дзяржаўных установах, судзе, падчас дзелавых і дыпламатычных перамоў. Гэты стыль рэалізуецца ў тэкстах законаў, указаў, загадаў, кодэксаў, актаў, пастаноў, справаздач, пратаколаў, міжнародных пагадненняў і інш. Сярод усіх функцыянальных стыляў ён вылучаецца сваёй стабільнасцю, замкнёнасцю, аб’ектыўнасцю, дакументальнасцю, стандартызаванасцю. Высокая ступень стандартызацыі дасягаецца агульнапрынятай, устойлівай формай падачы матэрыялу (дастаткова ўзгадаць, як афармляецца заява, распіска, пратакол і іншыя справавыя паперы). Пры гэтым шырока выкарыстоўваюцца гатовыя бланкі, што спрыяе дасягненню дакладнасці, паслядоўнасці, лаканізму выкладзенага матэрыялу. Адсутнасць двухсэнсоўнасці з’яўляецца вынікам ужывання дат, прозвішчаў, імёнаў, лічбаў, назваў населеных пунктаў і г.д. Усім афіцыйна-справавым тэкстам уласцівы характар сцвярджэння, канстатацыі ці прадпісання.

У залежнасці ад сферы размяжоўваюць наступныя падстылі афіцыйна-справавога стылю:

  1. адміністрацыйна-канцылярскі (канцылярскі, уласна афіцыйна-справавы), які рэалізуецца ў распараджэннях, загадах, справаздачах, заявах, аб’явах, даверанасцях, аўтабіяграфіях, характарыстыках, распісках, пратаколах, адміністрацыйных актах і інш.;

  2. дыпламатычны, які прадстаўлены ў тэкстах міжнародных дагавораў і пагадненняў, камюнікé, нот, мемарандумаў і інш.;

  3. заканадаўчы (юрыдычны, уласна заканадаўчы), які выкарыстоўваецца ў тэкстах законаў, указаў, пастаноў, канстытуцый, грамадзянскіх і крымінальных актаў і г.д.

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Аб’ява – жанр-паведамленне, у ім даводзіцца інфармацыя да ўсеагульнага ведама.

Акт – дакумент, складзены некалькімі асобамі для пацвярджэння ўстаноўленых фактаў ці падзей: апісваецца прычына, падзея, факт, на аснове якіх складаецца акт, а таксама вывады, заключэнне.

Даведка – дакумент, які ўтрымлівае запатрабаваную інфармацыю ці пацвярджэнне тых ці іншых фактаў (падзей).

Дагавор (у тым ліку працоўны дагавор / кантракт) – дакумент, які фіксуе пагадненне бакоў (юрыдычных ці фізічных асоб, устаноў, прадпрыемстваў і г.д.) аб выкананні канкрэтных абавязкаў ці сумеснай дзейнасці.


Даручэнне (даверанасць) – дакумент, які дае паўнамоцтвы прад’яўніку на выкананне адпаведных дзеянняў ад імя даручальніка (арганізацыі ці фізічнай асобы).

Загад – распараджэнне кіраўніка, галоўны распарадчы службовы дакумент паўсядзённага кіравання, які ўтрымлівае нормы, абавязковыя для выканання падначаленымі.

Заява – службовы дакумент, прызначаны для давядзення да ведама службовай асобы (вышэйшай па службовай пасадзе) інфармацыі вузкай накіраванасці (заявы могуць складацца ад імя адной асобы ці калектыву).

Камюніке – афіцыйнае паведамленне (пераважна па пытаннях міжнароднага значэння).

Канстытуцыя – звод асноўных законаў дзяржавы, які вызначае асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, сістэму дзяржаўных органаў, правы і абавязкі грамадзян.

Мемарандум – дыпламатычны дакумент, у якім выказваюцца погляды ўрада / дзяржавы па якім-небудзь пытанні, уручаецца асабіста прадстаўніку іншай дзяржавы.

Нота – афіцыйны, дыпламатычны зварот адной дзяржавы да другой з падтрымкай / асуджэннем яе палітыкі.

Пратакол – дакумент з запісам усяго, што адбывалася на пасяджэнні, сходзе і інш. / акт аб парушэнні грамадскага парадку / адзін з відаў міжнародных пагадненняў.

Рашэнне – прававы акт, які прымаецца калегіяльнымі і распарадчымі органамі ўстаноў, прадпрыемстваў, фірм з мэтай дазволу вырашэння найбольш важных пытанняў іх дзейнасці.

Справаздача – дакумент-паведамленне аб праведзенай працы, адрасаваны арганізацыі ці кіраўніку.

Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дакумента. Яны абумоўлены задачамі стылю і яго патрабаваннямі – выразіць волю заканадаўцы, прадпісаць паводзіны, данесці што-небудзь да ведама каго-небудзь.

Большасці тэкстаў афіцыйна-дзелавога стылю ўласцівы наступныя асаблівасці лексікі:

1) выкарыстанне стандартных моўных штампаў – устойлівых зваротаў з функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых ці падобных сітуацый, надаючы мове катэгарычнасць, недвухсэнсоўнасць, афіцыйнасць. Да такіх штампаў адносяцца, напрыклад, выразы прыцягнуць да адказнасці, перадаць у адпаведныя інстанцыі, ставіць у віну, выконваць абавязкі, давесці да ведама, узяць пад кантроль, супрацьпраўныя дзеянні, узяць пад варту, за справаздачны перыяд, прыняць да ўвагі, аказаць супраціўленне, ускласці адказнасць;


2) ужыванне своеасаблівай афіцыйна-справавой тэрміналогіі з ярка выражанай функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай: інвентарызацыя, эксгумацыя, канфіскацыя, юрысдыкцыя, апеляцыя, ануляваць, растрата, дэкларацыя, санкцыя, іск, ніжэйпадпісаны і інш.;

3) выкарыстанне назваў асоб па родзе дзейнасці, пасадзе, прымеце дзеяння: сведка, арыштаваны, кватэранаймальнік, спаганяльнік, усынаўляльнік, спадчыннік, пацярпелы, пацыент, ісцец, падаткаплацельшчык, кліент, гандляр, прадпрымальнік, абвінаваўца. Асоб жаночага полу ў афіцыйна-справавых дакументах прынята называць назоўнікамі мужчынскага роду: дацэнт Іванова, дырэктар Кавалёва, прадпрымальнік Кузняцова, пакупнік Сіўцова, абанент Міхайлава;

4) шырокая распаўсюджанасць абстрактнай лексікі: насельніцтва, кадры, становішча, баланс, санкцыя, іск;

5) высокая частотнасць складанаскарочаных слоў, якія ў большасці выпадкаў з’яўляюцца назвамі арганізацый і ўстаноў: ЖЭУ №9, ЖБК №229, УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава”, студсавет, прафкам;

6) адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўна афарбаванай лексікі (усе словы ўжываюцца ў прамым значэнні), а таксама пазалітаратурных сродкаў (дыялектных, жаргонных, прастамоўных, лаянкавых слоў і выразаў);

7) выкарыстанне слоў з процілеглым значэннем: ісцец – адказчык, абавязкі – правы, крэдытор – даўжнік, давернік – павераны.

Як адзначае А.Я. Баханькоў, “беларуская мова законаў вызначаецца меншай колькасцю спецыфічных, абмежаваных толькі прававымі адносінамі лексем і выразаў у параўнанні з рускай. Параўн.: руск. спец. пресечение – бел. спыненне, руск. афіц. взыскать – бел. спагнаць; руск. кніжн. влечь – бел. цягнуць [18, с. 319].

Сярод марфалагічных рыс афіцыйна-справавога стылю адзначым наступныя:

1) іменны характар мовы, які абумоўлены ўжываннем вялікай колькасці назоўнікаў. Характэрна таксама, што адзін і той жа назоўнік паўтараецца ў суседніх сказах і не замяняецца займеннікам (нагадаем, што ў мастацкім і размоўным стылях такое паўтарэнне з’яўляецца стылістычнай памылкай, таму не дапускаецца). У афіцыйна-справавым стылі такія паўторы неабходныя, бо дазваляюць пазбегнуць незразумеласці, двухсэнсоўнасці;

2) шырокае ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў з фіналямі -нне, -ццё, -асць, -цыя, у тым ліку з прыстаўкамі неда-, без-, не-, пера-: павелічэнне, непрызнанне, парушэнне, фінансаванне, затрыманне, звальненне, пагадненне, развіццё, непарушнасць, канфіскацыя, недагляд, недавыкананне, бяздзеянне, неаказанне, перавыкананне;


3) наяўнасць назоўнікаў – назваў асоб з суфіксамі -чык, -шчык, -ік (-ык), -нік: адказчык, распарадчык, заказчык, скупшчык, давернік, усынаўляльнік, даўжнік, карыстальнік, пакупнік;

4) выкарыстанне замест дзеясловаў словазлучэнняў “дзеяслоў + назоўнік”: напрыклад, замест дзеяслова прапанаваць ужываецца словазлучэнне выказаць прапановы, замест наехаць здзейсніць наезд, замест удзельнічацьпрымаць удзел, замест супраціўляццааказваць супраціўленне, замест уздзейнічацьаказваць уздзеянне, замест кіравацьажыццяўляць кіраўніцтва. Характэрна, што назоўнік у такіх словазлучэннях і дзеяслоў, замест якога ўжыта гэтае словазлучэнне, з’яўляюцца аднакаранёвымі. Аўтары вучэбнага дапаможніка “Стилистика и культура речи” [36] называюць такія дзеяслоўна-іменныя словазлучэнні вербанамінантамі, адзначаючы, што яны “шырока пранікаюць у дзелавую мову ў сувязі з тым, што ў некаторых выпадках іх выкарыстанне становіцца абавязковым (па-іншаму сказаць нельга) …, іх значэнне можа не супадаць са значэннем паралельных ім дзеясловаў: спалучэнне правесці спаборніцтвы не тоесна дзеяслову спаборнічаць. Вербанамінанты не толькі называюць дзеянне, але і выражаюць пэўныя дадатковыя сэнсавыя адценні, дакладна кваліфікуюць тыя ці іншыя з’явы” [36, с. 27];

5) лічэбнікі пішуцца лічбамі. Выключэннем з’яўляюцца рахункі, даверанасці, распіскі, акты і іншыя дакументы, дзе ў дужках падаецца слоўнае дубляванне лічбы, напрыклад: Я, Кірылаў Анатоль Сяргеевіч, выкладчык кафедры вылічальнай тэхнікі, атрымаў ад загадчыка лабараторыі вылічальнай тэхнікі 30 (трыццаць) мікракалькулятараў МК-80 для правядзення практычных заняткаў са студэнтамі (вытрымка з распіскі);

6) безасабовы характар афіцыйна-справавых папер, адсутнасць дзеясловаў і займеннікаў 1-й і 2-й асобы, распаўсюджанасць дзеясловаў у неазначальнай форме, пры якіх ужываюцца словы павінна, неабходна, мець права, забараняецца, варта, трэба, абавязаны, тэрмінова і інш. (забараняецца знаходзіцца, неабходна забяспечыць, абавязаны папярэдзіць, тэрмінова выканаць, трэба ўскласці). Напрыклад: Кожны мае права самастойна вызначаць свае адносіны да рэлігіі, адзінаасобна ці сумесна з іншымі спавядаць любую рэлігію ці не спавядаць ніякай, выражаць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі, удзельнічаць у адпраўленні рэлігійных культаў, рытуалаў, абрадаў, не забароненых законам (Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь);