ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2391

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

Акацыі… Які гарачы вецер Сцякае ўніз з раскрыленых галін…; Зямля… Твая зямля, якой не стаць маёю Ні побач, ні здаля, хоць я жывая ёю (Т. Бондар); Вада, вада – як кінуць вокам… Стаю ля светлых рэк вытокаў, Бяру яе ў далоні, п’ю (Л. Дайнека) – пры сегментацыі (аддзяленні) той член сказа, які выносіцца ў прэпазіцыю, задае тэму выказвання, акцэнтуе ўвагу чытача ці слухача на прадмеце гутаркі, а паўза, на якую паказвае шматкроп’е або працяжнік, дае магчымасць задумацца і ўявіць узгаданую з’яву.

А пшаніца, якая пшаніца навокал. Густая, чыстая, высокая; А скрыпка спявае. Сардэчна і шумна!; Падперла кулачкамі твар і зажмурылася. Такія сур’ёзныя вочы. А губкі так умеюць пацешна надзімацца. Не злосна, ад клопату (Я. Брыль) – далучэнне (парцэляцыя) акцэнтуе ўвагу на змесце тых членаў сказа, якія парцэлююцца: інфармацыя ўзгадваецца як бы на хаду, што стварае ўражанне нязмушанасці маўлення.

Сястра Косцікава – Волечка – гэта ж любіў ён яе (А. Макаёнак) – анакалуф утварае канструкцыі, у якіх структура пачатку сказа разыходзіцца са структурай яго канца.

Экспрэсіўнымі сродкамі сінтаксічнага ўзроўню з’яўляюцца таксама пытальныя і клічныя сказы: з іх дапамогай перадаюцца разнастайныя эмоцыі апавядальніка ці персанажа (здзіўленне, радасць, захапленне, спачуванне і інш.): Ці бачылі вы, як хаваецца сонца ў агністыя падушкі? (І. Грамовіч); І хто можа сказаць мне, што я не ведаў радасці? (Я. Сіпакоў); Ці не жнівеньскія туманы наліваюць воскам жыты?... (І. Пташнікаў); О, як гэтыя воблакі збіраюцца! Як плывуць і растуць у сіняве! Не наглядзецца, не налюбавацца! (І. Грамовіч) – сказы з такой інтанацыяй абуджаюць думкі, эмоцыі слухача, чытача.

Паралінгвістычныя сродкі выразнасці, як і лінгвістычныя, спрыяюць выразнасці маўлення. Да і адносяцца жэсты, міміка, пантаміма. Безумоўна, пералічаныя сродкі ўзмацняюць адценні эмацыянальнай афарбоўкі слоў, удакладняюць інтанацыю, “ілюструюць” думкі, аднак яны ніколі не заменяць слова. У тых сферах, дзе дазволена эмацыянальнае маўленне, якраз і ўжываюцца жэсты, міміка, пантаміма. Злоўжываць імі нельга, бо тады яны ператвараюцца са сродкаў прыцягнення ўвагі ў сродкі “адцягнення” ўвагі і тым самым дэманструюць нявыхаванасць асобы.

Пры ўмелым карыстанні моўнымі і нямоўнымі сродкамі стварэння экспрэсіі іх сінтэз спрыяе індывідуалізацыі маўлення, а гэта прыводзіць да зацікаўленасці асобай, узмацняе ўвагу да зместу выказвання. І наадварот: тыя сродкі выразнасці, якія не маюць эстэтычнай вартасці, скажаюць змест тэксту і выклікаюць непажаданы стылістычны эфект: І купал рынка, велічны ды лысы, Бы той гарбуз, шчэ не прыбраны; Вярба на донца грузкае спусціла ногі мляўкія… Яе лісточкі вузкія Я блытаю з маляўкамі І часам нават з… п’яўкамі; Жалоба вострым рогам пора, Пераварочвае нутро; …Толькі дрэвы не ўнімуць дрыжыкаў. Кроў з вушэй паказалася ў рыжыкаў. Як відаць, створаныя вобразы выклікаюць неразуменне і ўсмешку.


Па-рознаму праяўляецца выразнасць маўлення ў функцыянальных стылях. Натуральна, што самую большую неабходнасць ва “ўпрыгожванні” мовы (аздабленні яе вобразнымі сродкамі, устойлівымі выразамі рознай структуры і паходжання, словамі з эмацыянальна-ацэначнымі фармантамі і інш.) мае мастацкі стыль, затым – публіцыстычны і размоўны. Адна з задач кожнага з названых стыляў – паўплываць на пачуцці адрасата, а без адпаведных сродкаў стварэння экспрэсіі гэта складана. Што да стылю навуковага, то ўжо даказана: ён мае патрэбу ў вобразнасці (асабліва яго навукова-папулярная разнавіднасць). Пры апісанні разнастайных фактаў гуманітарных навук нельга абысціся без ацэначнасці, а значыць, без вобразнасці, без маўленчай выразнасці. Афіцыйна-справавы стыль не патрабуе ніякай экспрэсіі; выкарыстанне ў ім парцэляцыі, слоў з пераносна-вобразным значэннем, памяншальна-ласкальных форм слоў кваліфікуецца як памылка – змяшэнне стыляў. Аднак у вуснай форме гэтага стылю дапускаецца “сціплая” выразнасць кампліментарнага характару (эпітэты, устойлівыя выразы, словы з ацэначным значэннем тыпу паважаны, шаноўны, хвіліна маўчання, працоўная вахта, месца пад сонцам і інш.).


Сцісласць маўлення

Сцісласць (лаканічнасць) маўлення – камунікатыўная якасць, непасрэдна звязаная з законам эканоміі моўных сродкаў. У выніку рэалізацыі гэтай маўленчай адметнасці перыяд гаварэння скарачаецца, але застаецца нязменнай інфармацыйная частка. Варта памятаць, што празмерная сцісласць можа прыводзіць да неразумення і двухсэнсоўнасці выказвання, і тады многія навукоўцы вызначаюць яе як ілжывую, памылковую.

У сваю чаргу маўленчая збыткоўнасць – загана любога тэксту, аднак ёсць шэраг сітуацый, у якіх ужыванне разгорнутых апісанняў апраўдана, а яны, як вядома, немагчымыя без складаных развітых сказаў, без ускладненых сінтаксічных канструкцый. Напрыклад, навуковы стыль прадугледжвае выкарыстанне складаных сказаў, асабліва калі тэксты адрасаваны вучням старэйшых класаў, студэнцкай аўдыторыі, навукоўцам. Аднак паколькі гэтаму стылю ўласцівы дакладнасць і лагічнасць, рэалізацыя ў пісьмовай форме, то ў адным і тым жа тэксце могуць ужывацца разгорнутыя фармулёўкі і сродкі стварэння сцісласці (агульнапрынятыя ўмоўныя скарачэнні, абрэвіяцыя тэрмінаў, іх паўтор з тым, каб пазбегнуць двухсэнсоўнасці і вялікіх апісанняў, пропуск выказніка, які аднаўляецца з папярэдняга кантэксту, і інш.). Напрыклад:

Не адмаўляючы ролі граматычнай (сінтаксічнай, марфалагічнай) структуры тэкстаў, неабходна таксама звярнуць увагу на лексічную арганізацыю, лексічную структуру тэкстаў.

Можна гаварыць пра пэўныя параметры лексічнай структуры тэкстаў. Да іх належыць слоўнікавы склад тэксту, колькасныя і якасныя суадносіны розных слоў і словаўжываннняў, суадносіны слоўніка дадзенага тэксту з агульным слоўнікам мовы, у тым ліку па колькасных (частотных) паказчыках, суадносіны гэтага слоўніка са слоўнікамі іншых твораў таго ж аўтара, выкарыстанне і роля ў тэксце асаблівых слоў, такіх, як уласныя імёны, дыялектызмы, экзатызмы і пад., марфемныя якасці слоў тэксту, асацыятыўныя ўласцівасці слоў, што ўтвараюць тэкст, іх уваходжанне ў фразеалагічныя адзінкі, наяўнасць у тэксце рэмінісцэнцый з іншых тэкстаў і г.д. Важнымі фактарамі лексічнай структуры тэкстаў трэба лічыць размеркаванне адабраных аўтарам слоў па тэксце, іх паўтаральнасць ці непаўтаральнасць, а пры наяўнасці лексічных паўтораў – іх функцыі, ролі ў тэксце намінацый аднаго аб’екта (сінонімаў), ужыванне ў тэксце слоў, што называюць аднародныя з’явы, асаблівасці лексічнай спалучальнасці слоў у тэксце на фоне агульнамоўных заканамернасцей, суадносіны лексічнай і граматычнай структур тэксту і г.д.” (А. Супрун).


Як відаць, у прыведзеным намі ўрыўку ўсяго толькі чатыры сказы, два з якіх (апошнія) вызначаюцца складанай структурай, шматлікімі тэрміналагічнымі паўторамі, што апраўдана самім стылем, а таксама яго пісьмовай формай.

Сцісласць выкладу ў навуковым стылі ўсё ж неабходная, яна забяспечваецца, як адзначалася, абрэвіятурамі, умоўнымі скарачэннямі, а таксама напісаннем лічэбнікаў арабскімі ці рымскімі лічбамі, рубрыкацыяй, што спрыяе апраўданаму скарачэнню радка ў такіх жанрах, як энцыклапедыя ці падручнік:

ВЯТРАК, млын ветраны, збудаванне для размолу зерня з дапамогай сілы ветру. На Беларусі В. пачалі будаваць пазней, чым вадзяныя млыны, аднак у 18 – 19 ст. яны былі паўсюдна. У 1840 у Мінскай губ. дзейнічала 795 вадзяных млыноў і 315 В.; у 1860-я г. у Гродзенскай губ. вадзяных млыноў было 592, конных – 157, В. – 374. У залежнасці ад спосабу павароту В. да напрамку ветру яны падзяляліся на стрыжнёвыя (слупавыя) і шатровыя (Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя).

Варта памятаць, што сцісласць навуковага стылю рэалізуецца таксама праз скарачэнне, або абрэвіяцыю, тэкстаў, напрыклад, пры напісанні тэзісаў ці аўтарэфератаў, дзе лаканічнасць выкладу павінна суправаджацца максімальнай інфармацыйнай насычанасцю зместу. Гэтай якасцю навуковы стыль збліжаецца з афіцыйна-срававым.

Як слушна сцвярджае А.К. Юрэвіч [60, с. 98], для ўсіх справавых папер уласціва сцісласць, эканомнасць выкладу. Менавіта пагэтаму мы маем у справаводчым стылі асаблівыя сродкі забеспячэння лаканічнасці ў дадатак да пералічаных вышэй: напрыклад, устойлівая форма напісання дакументаў, прычым ступень стандартызаванасці настолькі высокая, што для некаторых з іх ствараюцца спецыяльныя бланкі, пасведчанні (бланкі для афармлення розных заяў; пасведчанні аб нараджэнні, шлюбе; заліковыя кніжкі; вадзіцельскія правы і інш.). Чым больш аб’ёмны ствараецца дакумент, тым большая верагоднасць рубрыкацыі тэксту, сістэмы нумарацыі, што ў сваю чаргу спрыяе як дакладнасці, лагічнасці, так і сцісласці выкладу матэрыялу:

Г Л А В А 4. ПАРЛАМЕНТ – НАЦЫЯНАЛЬНЫ СХОД.

Артыкул 92. Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 21 года.

Членам Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 30 гадоў і пражыў на тэрыторыі адпаведнай вобласці, горада Мінска не менш як пяць гадоў.


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў Парламенце на прафесійнай аснове, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў можа быць адначасова членам Урада.

Адна і тая ж асоба не можа адначасова з’яўляцца членам дзвюх палат Парламента. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў не можа быць дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў. Член Савета Рэспублікі не можа быць адначасова членам Урада. Не дапускаецца сумяшчэнне абавязкаў дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі з адначасовым заняццем пасады Прэзідэнта або суддзі. (Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь)

Як відаць, сцісласць афіцыйна-справавога стылю забяспечваецца таксама стандартызаванымі выразамі, або канцылярызмамі, іх шматлікімі паўторамі, што, акрамя ўсяго, не дапускае расплывістасці фармулёвак, двухсэнсоўнасці.

Маўленчы перыяд можа скарачацца па розных прычынах, у тым ліку, як сцвярджае У.В. Анічэнка, па ўнутрымоўных, якія вынікаюць з саміх заканамернасцяў развіцця моўнай сістэмы [4, с. 246]. Асабліва выразна гэта праяўляецца на лексічным і фразеалагічным узроўнях: з найбольш ужывальных моўных адзінак, якія ўзніклі ў выніку дзеяння закона эканоміі моўных сродкаў, навукоўца адзначае 1) абрэвіятуры розных тыпаў (лясгас, спецкар, бомж, прафкам, райвыканкам, намдырэктара, аўтакран, ТБМ, БАЖ, СПБ); 2) словы, утвораныя з фразеалагізмаў (абібок абіваць бакі, зубаскал – зубы скаліць, навочна – на свае вочы, праваруч – па правай руцэ); 3) аднаслоўныя найменні, што замяняюць словазлучэнні з устойлівай семантыкай (электрапілаэлектрычная піла, зернясклад – склад для захавання зерня, купалаўцы – артысты тэатра імя Янкі Купалы); 4) эліпсаваныя варыянты фразеалагізмаў (параўн.: ад душы – ад усёй душы, стаяць на сваім – стаяць на сваім слове, кум каралю – кум каралю і сват міністру, божа літасцівы – божа мой літасцівы); 5) фразеалагізмы, якія ўзніклі з прыказак (крывое кола – крывое кола на сябе бруд лье; голад не цётка – голад не цётка, піражка не падасць; вузкія ў плячах – да славы прагныя, ды вузкія ў плячах).

На граматычным узроўні сцісласць дасягаецца шляхам выкарыстання розных тыпаў няпоўных сказаў, слоў-сказаў, аднасастаўных сказаў, а таксама праз эліптычную субстантывацыю – ужыванне адпрыметнікавых назоўнікаў, сінанімічных словазлучэнням: пасяўная – пасяўная кампанія, уборачная – уборачная кампанія, штрафны – штрафны ўдар, філалагічны – філалагічны факультэт, каханы – каханы чалавек, Каліноўскага – вуліца Каліноўскага, ардынатарскі – ардынатарскі пакой і інш. Амаль ўсе пералічаныя сродкі скарачэння маўленчага перыяду магчыма выкарыстоўваць пры пэўных умовах у мастацкім, публіцыстычным і размоўным стылях. Паколькі сцісласць можа быць запатрабавана ў залежнасці ад сітуацыі, значыць, яна цесна звязана з дарэчнасцю. Напрыклад, пры стылізацыі мовы персанажаў пад гутарковы стыль дарэчна выкарыстоўваць простыя, неразвітыя, няпоўныя, аднасастаўныя сказы і іншыя невялікія па будове сінтаксічныя канструкцыі. Сама вусная форма зносінаў, умовы непасрэднага кантактавання дазваляюць выкарыстоўваць нямоўныя сродкі перадачы інфармацыі (жэсты, міміку, пантаміму), магчымасці інтанацыі, а гэта таксама эканоміць час субяседнікаў: