Файл: Семянькова. Стылістыка і КБМ.doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2344

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

5) пры ўтварэнні адносных прыметнікаў варта выкарыстоўваць суфіксы -ав- / -ёв- / -ов- / -ев-, -ін-: веснавы / вясновы, зімовы замест вясенні, зімні;

6) на месцы рускага суфікса -онн- ужываецца суфікс -н-: арганізацыйны, сенсацыйны, аперацыйны, рэгістрацыйны, рэстаўрацыйны;

7) рускаму фарманту -чат- у беларускай мове адпавядае шэраг фармантаў, найбольш ужывальныя з іх – -ав-, -ават-, -іст-, -аст-: бел. рассыпісты – рус. рассыпчатый, бел. сеткавы – рус. сетчатый, бел. складкавы – рус. складчатый, бел. ігалкаваты – рус. игольчатый і г.д.;

8) замест суфікса -цельн- / -іцельн-, -чн- трэба выкарыстоўваць фарманты -льн-, -н-, -ч-, -лів-: глядзельны, адукацыйны, недаверлівы, помслівы, грыміравальны, трэніравальны. Адносна суфікса -льн- А.А. Каўрус піша таксама, што з яго дапамогай утвараюцца прыметнікі са значэннем ‘прызначаны для выкарыстання пэўнага дзеяння, здольны выконваць пэўнае дзеянне’ і могуць ужывацца як адпаведнікі рускіх прыметнікаў (паводле паходжання – дзеепрыметнікаў) з суфіксамі -ущ, -ющ, -ащ, -ящ: рус. ласкающий – бел. ласкальны, рус. утомляющий – бел. стамляльны, рус. угасающий – бел. згасальны [13, с. 140-141].

9) зборныя лічэбнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -ой-, -ер- / -ёр-, але толькі ад лічэбнікаў два – дванаццаць уключна такія дэрываты могуць ужывацца ва ўсіх стылях (двóе, чацвё'ра, дзявя'цера, дванáццацера), іншыя ўтварэнні (васямнáццацера, дваццáцера) маюць размоўную афарбоўку;

10) функцыю дзеяслоўнай прыстаўкі у- выконвае шэраг прыставак (параўн.: бел. выдаляць – рус. удалять, бел. адбыць, выбыць – рус. убыть, бел. паважаць – рус. уважать, бел. заплаціць – рус. уплатить, бел. збегчы – рус. убежать.

Асобна трэба спыніцца на ўтварэнні прыметнікаў ад геаграфічных назваў і ад прозвішчаў. Як азначае І.Я. Лепешаў, прыметнікі на -інскі / -ынскі ўтвараюцца ад назваў на -ін / -ын: Шамякін – шамякінскі, Вялюгін – вялюгінскі, Шчучын – шчучынскі, Валожын – валожынскі; прыметнікі на -оўскі ўтвараюцца ад назоўнікаў з націскным канчаткам: Масты – мастоўскі, Літва – літоўскі, Крапіва – крапівоўскі, Стаўбцы – стаўбцоўскі.

Націск у такіх прыметніках захоўваецца, як правіла, на тым складзе, на якім ён быў у адпаведным назоўніку: Купáла – купáлаўскі, Кóлас – кóласаўскі, Шагáл – шагáлаўскі, Шаўчэ'нка – шаўчэ'нкаўскі, Леў Талстóй – леў-талстóўскі, Ясéнін – ясéнінскі, Тáнк – тáнкаўскі, але Бры'ль – брылё'ўскі.


У адносных прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў, націск бывае рухомы і нерухомы: ён можа захоўвацца на той самай марфеме (Талачы'н – талачы'нскі, Маладзéчна – маладзéчанскі), сыходзіць з кораня на інтэрфікс (Лё'тцы – лятчáнскі, Óрша – аршáнскі, Слу'ч – случáнскі), з канчатка на корань (Акá – óкскі), перамяшчацца ў межах кораня з аднаго склада на другі (Еўпатóрыя – еўпатары'йскі, Беразінó – беразі'нскі, Барадзінó – барадзі'нскі).

У беларускай мове пашыраны канструкцыі з прыналежным прыметнікам, напрыклад: рус. дневник Алеси – бел. Алесін дзённік. Пры ўтварэнні такіх прыметнікаў трэба памятаць, што ў беларускай мове, у адрозненне ад рускай, суфіксы -оў, -аў, -еў, -ёў далучаюцца да асноў назоўнікаў мужчынскага роду асноў назоўнікаў (Пецеў, Колеў, Васеў, Валодзеў, бацькаў, дзядулеў, сынаў), а суфіксы -ін, -ын – да асноў назоўнікаў жаночага роду (даччын, жончын, Валін, Наташын, сяброўчын). Вынікам няведання гэтага правіла з’яўляюцца інтэрферэнтныя памылкі тыпу Пецін, Мішын, Васін, Толін і г.д. Няправільнымі з’яўляюцца таксама формы з суфіксам -яў тыпу Пецяў, дзядуляў.


Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Лексічныя нормы патрабуюць правільнага выкарыстання слоў у адпаведнасці з іх значэннем (рэальным зместам), спалучальнасцю, стылістычнай афарбоўкай. Безумоўна, не ўсе словы, што функцыянуюць у беларускай мове, уласцівы яе літаратурнай форме, а гэта значыць, што ўжыванне іх не заўсёды з’яўляецца нарматыўным. Так, не характэрны для літаратурнай мовы дыялектныя (картопля, гарэх, чытаець) і прастамоўныя (плявузгаць, гваздануць) словы. Сфера іх ужывання вызначаецца нарматыўнымі слоўнікамі і функцыянальна-стылістычнай нормай мастацкага стылю. Параўнаем: Каханая, зірні на месяц, Зірні, але не з поснай мінай, Бо ён у бляску столькі месціць Маіх найлепшых успамінаў; Што ты робіш, вырадак?! На святы калодзеж пляваць!.. (А. Дудараў). У першым прыкладзе аўтар неапраўдана ўжывае стылёва зніжаны выраз посная міна ў адносінах да каханай, а ў другім прастамоўнае вырадак дапамагае персанажу выказаць негатыўныя адносіны.

Слова, дзякуючы свайму лексічнаму значэнню і сінтаксічным сувязям, з’яўляецца сродкам камунікацыі. Калі лексічная норма парушана, то працэс маўленчых зносінаў ускладняецца. Адпаведна ўзнікаюць розныя тыпы памылак, якія кваліфікуюцца як моўныя. Найчасцей сустракаюцца наступныя парушэнні:

  1. ужыванне слова з неўласцівым значэннем праз няведанне яго нарматыўнай семантыкі, а таксама ў выніку парушэння спалучальнасці: Наш саюз амаль распаўся, Паміж намі – часу цень. Я з узростам закахаўся У святло, у ясны дзень;

  2. змешванне слоў паранімічнай пары пры неразмежаванні іх семантыкі: Еўфрасіння Полацкая ў 12 год нічога нікому не сказала, пастрыглася і пайшла ў манастыр (з сачыненняў).

  3. ужыванне мнагазначнага слова ў недастатковым / недасканалым моўным кантэксце, што прыводзіць да двухсэнсоўнасці: і вось там, у агні, нешта запішчэла, засквірчэла, засіпела… Сала пацямнела і пачало слязіцца.

Ад гэтага тыпу памылак трэба адрозніваць такі стылістычны прыём, як зеўгма (пэўнае слова паўтараецца два-тры разы, але кожны раз з новым значэннем): Тут гуло калісь маё вяселле – Падышло, каб “горка” крыкнуць мне! Палынам ківаю згодна – горка, Горка, як ніколі не было (М. Мятліцкі).


Пры зеўгме двухсэнсоўнасць з’яўляецца мэтай аўтарскай задумы; двухсэнсоўнасць неабходна, каб узмацніць экспрэсію радка праз сугучча амонімаў ці праз магчымасць збліжэння ў кантэксце розных значэнняў аднаго слова;

  1. ужыванне русізмаў: Пачаў паціху наладжваць гандаль лякарствамі; адказнасць прадугледжана за разарэнне і разбурэнне жытла птушак (з газеты);

  2. выкарыстанне лексічных анахранізмаў – лексем, якія не адпавядаюць кантэксту часу.

Лексічная норма заўсёды адлюстроўвае змены ў жыцці грамадства, таму пэўнае слова, якое актыўна функцыянуе на сучасным этапе развіцця мовы, можа быць у хуткім часе ўжо незапатрабаваным. Словы, што былі ў пасіўным запасе, могуць вяртацца ў мову па розных прычынах. Напрыклад, назвы рэлігійных свят і абрадаў доўгі час падаваліся ў раздзеле “Пасіўная лексіка” і запісваліся з малой літары. Сёння ж словы Каляды, Дзяды, Вялікдзень, Купалле і інш. складаюць частку актыўнага запасу беларускай мовы.

Лексічныя анахранізмы адлюстроўваюць вузкі кругагляд асобы, што праяўляе сябе і праз мову: “Хатынская аповесць” пачынаецца з таго, што франтавыя баевікі; Францыск Скарына знайшоў сабе спонсараў (з сачыненняў).

У мастацкім стылі, калі гаворка ідзе не пра стылізацыю, а пра стварэнне стылістычных эфектаў, могуць змешвацца розныя пласты лексікі, напрыклад, сучасны і ўстарэлы, і гэта будзе стылістычна апраўдана: Эх, сонечныя гурбы, калі вас намяло. Пасіверылі вусны і выцвіла чало (Н. Гілевіч).

Значэнне і стылістычная афарбоўка слова патрабуюць пільнай увагі апавядальніка яшчэ і таму, што слова не існуе ў тэксце ізалявана, яно ўступае ў сувязі з шэрагам іншых лексем. Прычым блізкія па значэнні словы могуць па-рознаму кіраваць дапаўненнямі: удзяліць увагу пашырэнню – звярнуць увагу на пашырэнне, здзівіліся з факта – былі здзіўлены фактам.

Парушэннем лексічнай нормы з’яўляецца ўжыванне ў маўленні блізкіх па сэнсе слоў: дзесяць чалавек студэнтаў, у чэрвені месяцы, памятны сувенір, доўгі і працяглы тэрмін, мая аўтабіяграфія. Такая памылка кваліфікуецца як плеаназм і ўзнікае яна праз неахайнае ці няўважлівае стаўленне да мовы. На жаль, яна ўласціва не толькі нязмушанаму вуснаму маўленню, але і пісьмоваму, напрыклад, мове мастацкай літаратуры: …[Мішэль] і мяне, тутэйшага абарыгена, заўважыў; Магчыма, там спасцігну глыбіню І шчырасці, і нізкага падману.


Аднак варта ўлічваць, што з мэтай узмацнення экспрэсіі радка пісьменнікі могуць выкарыстоўваць так званы “ўяўны плеаназм”, які з’яўляецца стылістычным прыёмам: Хачу імчаць на быстрым скакуне, Але скажы: дзе табуны начуюць… (Р. Барадулін).

Важнай умовай маўленчай культуры асобы з’яўляецца ўмелае выкарыстанне сінонімаў. Веданне блізкіх па значэнні слоў дазваляе пазбегнуць паўтораў, удакладніць змест паняцця, выказаць адносіны апавядальніка да прадмета гутаркі: – Як разам мы – бягуць-бягуць гадзіны. Нічым іх не спыніць і не суняць (А. Вярцінскі); Возера зноў зрабілася ціхім і спакойным, а вада чыстай і празрыстай (В. Вольскі); Тут жа, – выштурханая на бераг мноствам бурных прыбояў, парахнее, петрае на сонцы разбітая лодка (Я. Брыль).

Аднак нанізванне (ампліфікацыя) сінонімаў часам можа быць стылістычна не апраўданым. Як правіла, гэта здараецца пры няўменні дакладна, а часам і лагічна выказаць думку, пры неразмежаванні сэнсавых нюансаў у семантычных / семантыка-стылістычных сінонімах, пры няўдалым выбары слова з сінанімічнага рада: Тое, што занадта ці празмерна, часта выглядае хлуснёю; Там жывуць дзве пары лебедзяў і цэлая зграя качак, зразумела, дзікіх (з газеты); Душа-гармонік, што ж ты сціх З няпамятных часоў? І не чуваць нідзе тваіх Басоў і галасоў; Ён быў заўсёды рыжым і крайнім (з газеты).

Значэнне слова, як і стылістычная афарбоўка, вызначае яго спалучальнасць, пагэтаму варта памятаць, што нельга ўзводзіць лазню ці будаваць будынак.

Для выражэння кантрасных думак і пачуццяў у маўленні могуць выкарыстоўвацца словы з супрацьлеглым значэннем – антонімы: Жыццё, як свята, адзначаем разам, А паміраем – толькі па адным (С. Законнікаў); Былі часамі святам будні, А святы буднямі былі… (С. Грахоўскі); А Мацвей не хацеў ні ганіць, ні хваліць: быў у ім боль за ўбоства і прыгажосць свайго краю (В. Казько).

Пры аналізе асаблівасцей ужывання названага пласта лексікі ў маўленні можна адзначыць розныя недакладнасці, напрыклад, адсутнасць у антанімічнай пары супрацьлеглай семантыкі, нематываваны аксюмаран: Такая плынь жыцця і вір Зямных трагедый і іроній; Пры забеспячэнні незабяспечанасці вёсак маладымі спецыялістамі паўстаюць пытанні (з газеты).