ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 26.09.2025
Просмотров: 2444
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення
Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306
Жанры афіцыйна-справавога стылю
Камунікатыўныя якасці маўлення
Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы
Правільнасць маўлення: лексічныя нормы
Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы
Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы
Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы
Выразнасць і вобразнасць маўлення
Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі
Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.
Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)
Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню
Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.
Хачу падзякаваць тым, хто мае адвагу сказаць нам праўду і хочацца пажадаць, каб усе мелі адвагу з любоўю і павагай сказаць праўду блізкім. Гэта абавязаны рабіць кожны, хто па-сапраўднаму любіць. (К. Мажаева)
Тэкст 22.
Стракаты натоўп, пастаяўшы з хвіліну на вуліцы, азіраючыся, рашуча рушыў да брамкі. Маці, угледзеўшы гэту праяву праз акно, кінула ўсе справы і пабегла зачыняць дзверы, ляпнуўшы зашчапкай перад самым носам першай цыганкі, якая ўжо ступала на ганак (Зрэшты, ці цыганкі гэта насамрэч былі, заставалася толькі гадаць: апошнім часам зламыснікі навучыліся маскіравацца пад цыганоў, каб пасля іх цяжэй было пазнаць).
Яны не спяшаючыся, сыплючы, напэўна, праклёны сваімі гартаннымі галасамі, ішлі з двара. На вуліцы іх ужо чакалі блакітныя “Жыгулі”, якія павольна паехалі ўслед за гэтымі кабетамі з вялізнымі паласатымі торбамі. Падумалася: калі што якое – скочылі ў машыну, і шукай ветру ў полі...
За такую негасціннасць я маму не дакарала вельмі. Па-першае, з таго, што гандляркі, ходзячы па вёсцы, прадаюць, хай сабе і вельмі танна, нешта купляць – сябе не паважаць. Панчохі, якія за ўсё сваё нядоўгае існаванне так і не адмыюцца ад паху бензіну, ці кашулю, якая на кашулю падобная толькі да першага мыцця, а пасля – хутчэй на тую самую панчоху – выбачайце, але дзякуй... Па-другое, ёсць вельмі сур’ёзныя падставы думаць, што гандаль – не галоўны занятак гэтых тётак у стракатых спадніцах. У вялікіх “чаўноцкіх” валізках зручна не толькі цыгнуць нікому не патрэбны тавар, але і хаваць тое, што сцягнуў у няспраўджаных пакупнікоў.
Пра гэта лепш як хто можа расказаць 82-гадовая бабуля Рэня, добрая, спагадлівая жанчына, якая за жыццё сербанула нямала гора, але не развучылася давяраць і шкадаваць. Яны прыйшлі ў яе хату нядаўна, якраз у самую сакавіцкую слату, расклалі свае анучы, наперабой прапануючы купіць што-небудзь. Бабка нічога купляць не стала, але паспачувала небаракам, якія вымушаны такой слатой цягацца за свет, і прапанавала ім пагрэцца з вуліцы кавай. Пакуль пілася тая кава, пакуль цякла зацікаўленая спагадлівая гутарка, адна з гандлярак шуравала ў бабулі ў зале. Калі яны, шчыра падзякаваўшы за пачастунак, пайшлі, гаспадыня недалічылася ўсіх наяўных прыхаваных на запас грошай. новага электрычнага чайніка. што нядаўна падарыў сын, усіх больш-меньш новых рэчаў, якія былі ў гардэробе. Аглядзелася, калі “гасцей” і след прастыў, дый, думаецца, яны пасля таго візіту доўга ў вёсцы не затрымаліся...
Не ведаю, ці перастала бабка верыць людзям пасля таго выпадку. Наўрад ці. Але цяпер для надзейнасці – каб не было спакусы кагосьці незнаёмага шкадаваць – яна ўвесь час трымае дзверы зачыненымі. Як і ўсе астатнія адзінокія пенсіянеры (а іх у нашай вёсцы большасць).
Тыповая карціна, ці не так? Цяпер уся вёска, асабліва калі яна невялікая і аддалёная ад райцэнтра, жыве, нават днём, замкнуўшыся знутры на вочапкі, засаўкі, замкі. Вёска, у якой яшчэ гадоў трыццаць назад не было моды замыкаць хату, сыходзячы куды-небудзь недалёка, у краму, напрыклад. У лепшым выпадку – накінуць клямку без замка ці падперці дзверы якім кійком або венікам.
Галоўнае, падаць яскравы знак, што нікога дома няма, а калі гаспадары не ў хаце – хто і чаго ў яе пойдзе. Проста, шчыра і на сённяшні дзень – нерэальна. Змяніўся свет, у якім мы жывём, – ён стаў больш жорсткім, змянілася жыццёвая філасофія, у якой цяпер кожны сам за сябе. Змяніліся мы ўсе – мы ўсё менш верым і давяраем адзін аднаму.
Самі вяскоўцы не змяніліся – яны проста вельмі, вельмі пастарэлі. І яны замыкаюцца знутры нават днём – ад ліхіх людзей. Толькі так яны адчуваюць сябе абароненымі (хаця б умоўна) ад таго, пра што ледзь не кожны дзень перадае тэлебачанне і пішуць газеты: там пенсіянера абакралі, там малады дваццацігадовы недавярак згвалтаваў сямідзесяцігадовую бабулю, якая жыла адна… Сенцы і брамкі адчыняюцца без страху насцеж толькі на выхадныя, калі прыязджаем мы – гарадскія дзеці. Нашы састарэлыя бацькі тады нікога і нічога не баяцца, зрэшты, так яно і павінна быць, паводле спрадвечных законаў мы – іх надзея, апора і абарона.
Але мінаюць выхадныя, машыны, цягнікі і аўтобусы вязуць нас да нашых цагляных гмахаў у нашы вялікія і малыя гарады, і нашы дарагія людзі зноў застаюцца сам-насам са сваімі вясковымі праблемамі і што самае страшнае і трывожнае – з небяспекай. З рэальнай небяспекай, калі ноччу ці нават удзень ліхія людзі могуць прыйсці ці прыехаць невядома адкуль і абакрасці, пакалечыць, наздзекавацца. І што крычаць, калі побач – пустая хата, а з другога боку жыве гэткая самая адзінокая старая (у яе чацвёра дзяцей, і яны добрыя дзеці, наведваюць маці часта, прывозяць унукаў, але жыве яна адна), якая таксама а, як толькі прыцямнее, замыкаецца на ўсе засаўкі і палахліва прыслухоўваецца, убачыўшы на столі святло ад фараў якой запозненай машыны: ці не каля яе хаты, крый Божа, спынілася… І што званіць у міліцыю, калі да райцэнтра – трыццаць кіламетраў, да ўчастковага ў суседняй вёсцы – дзесяць. Гадоў з пяць назад у суседняй вёсцы зімой сярод ночы ў адзінокага старога з хлява вывелі свіней, пагрузілі ў машыну і павезлі. Дзед усё гэта назіраў з акна, але высунуцца з хаты, каб патэлефанаваць ад суседзяў (тэлефон у вёсцы ёсць далёка не ў кожнага) ці паганяць зладзеяў, не асмеліўся, баючыся за сваё жыццё. І, у прынцыпе, яго можна зразумець.
Адзіная не вельмі надзейная, але ўсё ж рэальная страхоўка ад страшнай неспадзяванкі – самаабарона: высокі плот, моцныя дзверы з надзейным замком, ліхтара на падворку, які хоць і свеціць у вокны, але ж і асвятляе ўсё вакол, вялікі злосны сабака каля хаты. Хаця і гэта не гарантыя, часам нават наадворот. Бабулю Марыю, якая таксама жыве адна, яе любімы “каўказец” Рэкс (во каго баяліся няпрошаныя госці!) ад лішку пачуццяў паваліў, і жанчына апынулася ў бальніцы з пераломам шыйкі бядра – для састарэлага чалавека гэта амаль гарантаваны прыгавор на інваліднасць. Калі ў хворай сабраліся заклапочаныя дзеці і ўнукі, нехта з іх папракнуў бабулю: казалі табе, навошта гэткі вялікі сабака, цяля цэлае. Старая ж цалкам рэзонна заўважыла: а ён жа, сынок, тваю работу рабіў. Ты ж маці кінуў, з’ехаў. Сабака хоць гаўкаў, мяне ахоўваючы… (з газеты)
Тэкст 23.
Слова сатыра паходзіць ад назвы рымскай стравы “ланкс сатура” – усялякая ўсячына, мешаніна (тыпу вінегрэта). Луцылій (ІІ ст. да н. э.) пісаў вершы, якія называліся “сатырамі”, бо ён карыстаўся змешанай (як у сатурах) літаратурнай формай. У далейшым так сталі называць рэчы ў духу Луцылія, які ставіў мэтаю асуджэнне заган і выпраўленне нораваў грамадства.
Лацінскае слова “тэмпераментум” азначае ‘суразмернасць, належныя суадносіны частак, правільная сумесь вадкасцей’, ад лацінскага “гумар” – вадкасць. Яшчэ Гіпакрат, затым Гален вучылі, што 4 сокі мае чалавечы арганізм: кроў, слізь, жоўтую і чорную жоўць. Правільныя суадносіны сокаў (вадкасцей) даюць здароўе, няправільныя – выклікаюць хваробы. Нават слова халера хавае след грэчаскага “холе” – жоўць. А вульгарнае малахольны паходзіць ад назвыч чорнай жоўці. Па тэмпераменце людзей падзяляюць на сангвінікаў, халеракаў, флегматыкаў і меланхолікаў. Зараз зразумела, чаму наступнае слова гумар вызначае пачуццё, якое спадарожнічае добраму характару, здароўю, настрою, звязанаму з паняццем аб добрым стане вадкасцей (сокаў) у арганізме. Гумар – дабрадушна-насмешлівыя адносіны да чаго-небудзь, адлюстраванне ў мастацтве чагосьці смешнага. У адрозненне ад сатыры гумар не выкрывае, а незласліва, весела высмейвае. (І. Шпадарук)
Тэкст 24.
Жалейка – уласнабеларускае слова ад жаль. Назва дадзена па характары гуку, якім вызначаіся гэты духоўны інструмент. З 2-й паловы ХІХ ст. халейка інтэнсіўна выцясняецца кларнетам (лацінскае “кларус” – ясны гук).
Гуслі – агульнаславянскае слова з праславянскага “гондслі”, якое звязана з дзеясловам гудзець. Само слова гудзець у некаторых мовах захавала значэнне “іграць” (чэшскае “гудба” – музыка, рускае “гудошник”). Мяркуюць таксама, што слова паходзіць ад санскрыцкага кораня “гу”, звязанага з паняццем гучання наогул. У рускай літаратуры слова “гуслі” сустракаецца з ХІ ст.; упамінаюцца гуслі і ў “Словах” К. Тураўскага (ХІІ ст.).
У назве музычнага інструмента саксафон гучыць імя яго стваральніка – бельгійца А. Сакса. Другая састаўная частка – ад грэчаскага “фоне”, якое азначае ‘гук’.
Слова барабан паходзіць ад “балабан”, “дарабан”. Так у цюркскіх мовах называецца гэты музычны інструмент. А слова “дарабанчы” азначала таго, хто іграе на ім.найбольш ранняе сведчанне існавання барабана на Беларусі адносіцца да ХІІ ст. (шахматная фігурка ў выглядзе барабаншчыка з Ваўкавыска). (І. Шпадарук)
Тэкст 25.
З акта Ягайлы і яго братоў аб саюзе Літвы з Польшчай
Выдадзены ў Крэве 14 жніўня 1375 г. Мы, Ягайла, з ласкі Божай вялікі князь Літоўскі, рускі гаспадар прыроджаны, абвяшчаем усім, каму належыць, і тым, якія гэты ліст бачыць будуць, тое, пра што нам паведамілі… Ягайла, як асвечаны князь Літоўскі, выправіў сваіх паўнамоцных паслоў… да яе каралеўскай вялікасці… Паслы яго…, стаўшы перад каралевай, гэтак, выкладаючы справу гаварылі: “Многа цэзараў, каралёў і розных князёў прагнулі заваяваць сталыя стасункі з тым жа вялікім князем літоўскім; але Бог усёмагутны наканаваў гэта асобе вашай каралеўскай ягамосці. Таму, найяснейшая пані, … вазьмі вялікага князя Ягайлу за сына і аддай яму ў жонкі найбольш каханую дачку сваю Ядвігу, каралеву польскую. …Вялікі князь Ягайла прагне прыняць веру каталіцкую святога рымскага Касцёла… Той жа вялікі князь Ягайла абяцае і гарантуе ўласным коштам і стараннем вярнуць каралеўству польскаму ўсе краі, кім бы яны ад яго не адарваны і забраны… Нарэшце, той жа вялікі князь Ягайла абяцае землі свае літоўскія і рускія на вечныя часы да кароны каралеўства польскага далучыць”. (Г. Штыхаў)
Тэкст 26.
РАЗДЗЕЛ 1. АРТЫКУЛ 2.
Мы, гаспадар, абяцаем нікога не караць па завочным абвінавачванні, хай бы гэта датычыла абражання маястату нашага гаспадарскага або здрады рэчы паспалітай. А хто б каго неабгрунтавана абвінаваціў па тых жа справах, аб абражанні маястату нашага гаспадарскага або здрадзе рэчы паспалітай, але не даказаў, тым самым павінен быць пакараны.
Таксама пайменаваным прэлатам, княжатам, панам-радам духоўным і свецкім, панам харугоўным, шляхце і гарадам земляў Вялікага княства Літоўскага і ўсіх іншых земляў, якія здаўна і цяпер таму панству Вялікаму княству Літоўскаму належаць, абяцаем словам нашым гаспадарскім, што ні на якога чалавека не будзе пачата яўнае праследаванне, або следства, або тайнае падазрэнне, тых саслоўяў вышэй указаных, якім-небудзь пакараннем грашовым, крывавым, турэмным, або адабраннем чыноў, пасад або маёнткаў, абвінавачваць і караць не павінны і не будзем, перш чым на сойме ў судзе яўным у адпаведнасці з парадкам судавытворчасці і права, калі скаржнік, гэта значыць ісцец, і адказчык абвінавачаны асабіста паўстануць, і пераканаўча ў канцы будуць пераможаны на судзе, і пасля такога разгляду вінаватыя павінны быць пакараны карай, указанай у ніжэй апісаных артыкулах. А таксама калі б хто-небудзь узвёў паклёп на каго ў тых справах па абражанню маястату нашага або ў здрадзе рэчы паспалітай абвінаваціў, да ганьбы, а абвінавачанаму пагражала б страта гонару, або пазбаўленне жыцця, або іншае пакаранне, тады той, каторы каго абвінаваціў і абылгаў, а не дакажа абвінавачвання, павінен быць пакараны той самай карай. (Статут Вялікага Княства Літоўскага)
Тэкст 27.
РАЗДЗЕЛ 5. АРТЫКУЛ 9.
Аб дзеўках, якія пасля смерці бацькоў без згоды братоў або сваіх стрыяў замуж поўдуць
Устанаўліваем: калі б дзеўка засталася без бацькі і маці, а пасля смерці бацькоў сваіх, не даросшы сваіх гадоў, пайшла замуж без згоды братоў або стрыяў, а калі не будзе мець родных братоў або стрыяў, тады блізкіх сваіх або апекуноў, апісаных у праве або ўстаноўленых, такая траціць пасаг і маёнтак свой вотчынны і мацярынскі і спадчынны, што б і ў будучым да яе перайсці магло. А калі б яна мела гады свае, а браты або стрыі яе затрымлівалі і не хацелі б яе замуж выдаць, тады, аднак жа, самавольна не павінна ні за кога ісці, але павінна даць ведаць ураду праз сваякоў, або таксама і праз суседзяў, або і праз каго-небудзь. А ўрад, атрымаўшы аб тым пэўныя звесткі, што тыя блізкія, у якіх знаходзіцца ў апецы, замуж яе выдаваць не хочуць, павінен ёй дазволіць замуж пайсці, але за шляхціца, а не за простага стану чалавека. А яна калі са згоды ўрада або блізкіх пойдзе за шляхціца, тады такая маёнтка не павінна траціць, а гады дзеўка павінна мець поўныя – трынаццаць гадоў. А той, хто яе возьме, можна будзе яму сумесна з ёй патрабаваць маёмасці жонкі сваёй. Браты таксама або стрыі і якія-небудзь блізкія, маючы сясцёр у апецы сваёй, пакуль іх замуж выдадуць, павінны іх прыстойна ва ўсім утрымліваць, маючы жанчыну пры іх старую паважную. А калі б прыстойна ўтрымліваць не хацелі, тады такія дзеўкі могуць на частцы сваёй, з якой ім пасаг быць павінен, самі сядзець і пад апекай апекуна, ад урада ім прызначанага, да таго часу, пакуль замуж пойдуць. А ідучы замуж, пасаг ім з таго павінен быць дадзены паводле статута, вышэй апісанага. (Статут Вялікага Княства Літоўскага)