ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2361

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

Лексічныя памылкі скажаюць сэнс выказвання, робяць выклад думкі абсурдным, камічным, што ў сваю чаргу зніжае інфармацыйную і эстэтычную каштоўнасць тэксту любога стылю: Як гэта?! У адносінах да мяне была дапушчана несправядлівасць! Я хачу яе аднавіць (з газеты); Спазніўся дождж – было спачатку слова. А безгалоўе паспрыяе мне Жыццё асэнсаваць усебакова.

Прачытаўшы прыведзеныя і падобныя на іх радкі, хочацца параіць аўтарам часцей звяртацца да тлумачальных слоўнікаў беларускай мовы, каб не ўзнікала жадання жыць безгалова і аднаўляць несправядлівасць у адносінах да сябе.

Правільнасць маўлення: фразеалагічныя нормы

Фразеалагічныя нормы рэгулююць ужыванне ўстойлівых выразаў у адпаведнасці з іх значэннем, з у лікам стылістычнай афарбоўкі, а таксама ў пэўнай, прынятай форме і, што вельмі важна, з улікам іх валентнасці.

Фразеалагізмы – багаты пласт беларускай мовы, які забяспечвае яе выразнасць, багацце, дакладнасць. Выкарыстоў­ваючы такія выразы ў нязменным, замацаваным моўнай практыкай выглядзе, аўтары рэалізуюць іх узуальную (usus – лац. ‘норма’) функцыю: Як па зорках, па расе Твой апошні шлях праляжа. Памірай, а жыта сей. Рунь пра сейбіта раскажа (А. Сыс); Гастрыт: – Добра жыве… І дома і замужам… Ну, чаго глядзіш? Усё адно буду хадзіць да цябе… Хадзіў і буду… І што я ў цябе такі ўлюбёны? (Маладым пеўнем пахадзіў па хаце.) Васіль назірае за ім. (Спыніўся). – Васіль, хочаш з глузду з’ехаць? Васіль: Хачу. (А. Дудараў)

Пісьменнікі і публіцысты часта падыходзяць творча да ўжывання ўстойлівых выразаў, пашыраючы іх кампанентны склад, выкарыстоўваючы толькі вобразную аснову выразаў, змешваючы дзве адзінкі ў адзін выраз з новай семантыкай, ствараючы незвычайны кантэкст, надаючы вядомым выразам абноўленае гучанне і г.д. І гэта, як вядома, не памылковае ўжыванне фразеалагізмаў, а выкарыстанне іх з аўтарскай (аказіянальнай) функцыяй: Не можа нацыя сысці, Нібы вада ў пясок. – Павінна след пакінуць ці Хоць там які слядок (Л. Дранько-Майсюк); Заходзіць сонца. Бусел вяртаецца з купінай у дзюбе. Век жыві – век будуйся (Я. Брыль); Цішэй едзеш – далей будзеш. Ад таго месца, куды едзеш; Кажуць, што ў людзей грошай – куры не клююць. Сапраўды, бо няма ўжо ні курэй, ні грошай; Студэнты таксама вучацца на сваіх памылках, але ўжо ў іншых ВНУ (з газеты).


Аднак фразеалагічныя “эксперыменты” могуць быць няўдалымі, калі, напрыклад, разбіваючы структуру фразем, не ўлічваючы іх спалучальнасць і семантыку, аўтары пазбаўляюць тэксты эстэтычнай вартасці: І кожны ад грабляў сваіх разумнее, Чужыя памылкі – не ў лік; Сэрца ссе ўспамінаў соску, Дзе мінулага плынь цячэ; Тут, у палескай глыбі, Ночы, хоць вока згубі. У першым прыкладзе выкарыстана вобразная аснова фраземы наступіць на граблі, у другім фразема плынь мінулага пастаўлена ў спецыфічны неэстэтычны кантэкст, у трэцім – заменены кампанент выкалаць (вока) на згубіць. Як бачна, парушэнне адзінства вобразнай сістэмы ўстойлівых выразаў і кантэксту надае маўленню неапраўданы камізм, неадпаведную зместу твора эмацыянальную афарбоўку і зацямняе сэнс выказвання.

Скажаць сэнс фраземы можа неадпаведны ёй кантэкст і тады, калі праяўляецца першаснае значэнне выраза. Узнікае памылка, якая кваліфікуецца як двухсэнсоўнасць: Алена Віктараўна з кута ў кут мерала пакой. Узнікае пытанне: жанчына хадзіла па пакоі ці вымярала яго плошчу? Прывядзём прыклад другога віду двухсэнсоўнасці: Чаравічкі Анюціны, туфелькі, боцікі… Як птушаняткі, раскрылі роцікі. Ціўкаюць у куточку, Хочацца есці. Што ж ім, бедным сіроткам, прынесці? У прыведзеных радках назіраем адваротную з’яву: аўтар выкарыстоўвае выраз з прамым значэннем, аднак праз няўдалы кантэкст “ажывае” яго пераноснае, другаснае, значэнне: кажуць, што абутак хоча есці, калі ён парваны, зношаны. Прыходзіцца задумвацца, што ж хацеў сказаць паэт.

Фраземы маюць спецыфічныя арфаграфію, пунктуацыю, націск, якія могуць не адпавядаць сістэмным адносінам у мове. Пры ўвядзенні фразем у тэкст трэба памятаць пра:

  1. адсутнасць вялікай літары ў выразах тыпу дамоклаў меч, ахілесава пята, як піліп з канапель;

  2. спецыфічнае напісанне асобных структурных кампанентаў: збоку прыпёку, пачым фунт ліха;

  3. адсутнасць коскі пры паўторных злучніках (і нашым і вашым, ні ўзад ні ўперад, то бокам то скокам, ні рыба ні мяса), а таксама перад злучнікамі як, што, нібы, якія пачынаюць фразему / стаяць у яе сярэдзіне (спіць як пшаніцу прадаўшы; памінай як звалі; крывіцца як серада на пятніцу); не адасабляюцца коскамі фраземы, што паходзяць з дзеепрыслоўных зваротаў (прызнаўся паклаўшы руку на сэрца, дзеці раслі на лес гледзячы);

  4. адсутнасць двукосся пры афармленні фразем. Няправільна аформлены ўстойлівыя выразы ў наступных прыкладах: Начальнік зверху выклікаў Назара на “дыван” і “стружку” зняў; – І не ад такога “дах” зносіць, – адказаў другі і піхнуў нагой пярэднюю лаўку (з газеты). Калі прыняць такое афармленне, то прыйдзецца ўсе метафары запісваць у двукоссі: восень “плача”, цягнік “ідзе”, у такім выпадку радок стане пярэстым, неэстэтычным, а само напісанне – неправамерна ўскладненым.


Аналізуючы правільнасць выкарыстання фразеалагізмаў у функцыянальных стылях, трэба памятаць пра аб’ект фразеалогіі, якая вывучае як уласна фраземы, так і прыказкі, прымаўкі, крылатыя выслоўі, афарызмы, праклёны і інш.


Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Марфалагічныя нормы ў сістэме розных часцін мовы даволі падрабязна апісаны ў граматыках для школ і ВНУ. Аднак білінгвізм, унутрымоўная марфалагічная варыянтнасць, сэнсавыя нюансы ў словах, уплыў дыялектаў і рускай мовы абцяжарваюць засваенне гэтых нормаў.

Марфалагічныя нормы ў сістэме назоўніка. Пэўныя цяжкасці выклікае катэгорыя роду назоўнікаў, што звязана з наяўнасцю варыянтаў родавых формаў. У сучаснай беларускай літаратурнай мове варыянтных родавых пар нямнога (вучоныя адзначаюць іх каля ста). Як нарматыўныя слоўнікамі дазваляюцца варыянтныя родавыя формы прастор – прастора, гармонік – гармонь, бярлога – бярлог, зала – зал, замша – замш, клавіша – клавіш, мангуста – мангуст, перыфраза – перыфраз, прычасце – прычасць, прышчэпа – прышчэп, салата – салат, таполя – топаль, шчáўе – шчáвель, каромысел – каромысла. Практыка паказвае, што ў маўленні перавага аддаецца ўсё ж формам жаночага роду. Асобныя варыянтныя родавыя формы адрозніваюцца сферай выкарыстання: санаторый (агульнаўжывальнае) – сана­торыя (устарэлае), сахарын (агульнаўжывальнае) – сахарына (размоўнае).

Пры вызначэнні роду нязменных запазычаных назоўнікаў улічваецца іх семантыка. Назоўнікі мужчынскага роду – назвы асоб мужчынскага полу, жывых істот (аташэ, канферансье, маэстра, янкі; фламінга, зебу, гну, какаду, шымпанзэ); назоўнікі жаночага роду – назвы асоб жаночага полу (фрау, міс, місіс, пані); назоўнікі ніякага роду – агульныя назвы неадушаўлёных прадметаў (кашнэ, паліто, жэле, жалюзі, журы). Рэдкія лексемы захоўваюць род, які маюць назоўнікі – родавыя найменні (цэцэ – муха (жаночы род), івасі – рыба (жаночы род).

Род уласных нязменных назваў вызначаецца па агульным назоўніку: Дэлі (м. р.) – горад, Янцзы (ж. р.) – рака, Конга (ж. р.) – рака, дзяржава, Антарыё (н. р. або ж. р.) – возера і правінцыя.

Род суб’ектыўна-ацэначных формаў назоўнікаў супадае з родам пачатковай формы: ручышча (ж. р.) – рука, галавішча (ж. р.) – галава, дамішча (м. р.), насішча (м. р.), нажышча (ж. р., калі ад нага і м. р., калі ад нож).

Асноўнай прычынай адхіленняў ва ўжыванні родавых формаў з’яўляецца ўплыў рускай мовы, у якой такія назоўнікі адносяцца да іншага роду. Назавём гэтыя назоўнікі.


У беларускай мове мужчынскага роду наступныя назоўнікі: гваздзік, боль, валяр’ян, дроб, жывапіс, медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, жывапіс, роспіс, летапіс, запіс, подпіс, поступ, сабака, стэп, ту'фель, цень, шаль, шынель. У рускай мове ўсе яны жаночага роду.

У беларускай мове мужчынскага роду яблык, капыт, у рускай мове яны ніякага роду: яблоко, копыто.

У беларускай мове жаночага роду бронха, гусь, кафля, табака, у рускай мове яны мужчынскага роду: бронх, гусь, ка­фель, табак.

У беларускай мове ніякага роду назоўнік брыво, у рускай мове ён жаночага роду – бровь.

Да назоўнікаў ніякага роду адносяцца таксама назвы маладых істот – бусляня, ягня, кацяня, шчаня, дзіця, у рускай мове яны мужчынскага роду: аистенок, ягненок, котенок, щенок, ребёнок.

Род нязменных складанаскарочаных назоўнікаў, у тым ліку абрэвіятур, трэба вызначаць па апорным слове адпаведнага словазлучэння: ДАІ (ж. р.) – дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя; ААН (ж. р.) – Арганізацыя Аб’яднаных Нацый; СПБ (м. р.) – Саюз пісьменнікаў Беларусі. У зменных аналагічных назоўніках род вызначаецца па канчатках: ЦУМ (м. р.) – ЦУМам, у ЦУМе, ЦУМу; ЛіМ (м. р.) – ЛіМа, ЛіМам, у ЛіМе.

У беларускай мове часам не супадае род зменных уласных і адпаведных ім агульных назоўнікаў, якія адлюстроўваюць рода-відавую суаднесенасць назваў: горад (м. р.) Гродна (н. р.), рака (ж. р.) Нёман (м. р.), часопіс (м. р.) “Полымя” (н. р.), возера (н. р.) Нарач (ж. р.). Такія ўласныя назоўнікі скланяюцца ці не скланяюцца ў залежнасці ад наяўнасці / адсутнасці родавай назвы: на рацэ Нёман, на Нёмане; у возеры Нарач, у Нарачы.

Пэўныя цяжкасці выклікае катэгорыя ліку назоўнікаў. Гэта звязана найперш тым, што ў беларускай і рускай мовах лік назоўнікаў тоеснай марфемнай будовы часам не супадае: бел. клопат (адз. л.) – рус. хлопоты (мн. л.); бел. чарніла (н. р., толькі адз. л.) – рус. чернила (толькі мн. л.); бел. дзверы, грудзі (мн. л.) – рус. дверь, грудь (адз. л. і мн. л); бел. каноплі, крупы (толькі мн. л.) – рус. конопля', крупá (толькі адз. л.); бел. суніцы, брусніцы, маліны, ажыны, клубніцы, галубіцы, чарніцы (найчасцей у мн. л.) – рус. земляника, брусника, малина, ежевика, клубника, голубка, черника (адз. л.).

У выніку дзеяння ўнутрымоўнай аналогіі часам ужываюцца няправільныя формы множнага ліку назоў­нікаў пяро, промень / прамень, бервяно, камень, колас, корань, палена, крыло, ліст. Правільныя формы множнага ліку ад пералічаных і падобных назоўнікаў наступныя: пёры, промні / прамені, бярвёны, камяні, каласы, карані, палены, крылы, лісты. Памылковыя формы: пер’і, праменні, бярвенні, каменні, калоссі, карэнні, паленні, крыллі, лісці. Ад тых жа самых назоўнікаў утвараюцца і адзіночналікавыя формы зборных назоўнікаў: пер’е, праменне, бярвенне, каменне, калоссе, карэнне, паленне, крылле, лісце (зборныя назоўнікі не маюць формаў множнага ліку!).