ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 26.09.2025
Просмотров: 2362
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення
Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306
Жанры афіцыйна-справавога стылю
Камунікатыўныя якасці маўлення
Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы
Правільнасць маўлення: лексічныя нормы
Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы
Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы
Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы
Выразнасць і вобразнасць маўлення
Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі
Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.
Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)
Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню
Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.
7) ужыванне дзеясловаў у форме цяперашняга часу (дакументы з такімі дзеясловамі таксама маюць прадпісальны характар): Студэнты дапускаюцца да экзаменацыйнай сесіі пры ўмове здачы ўсіх залікаў, прадугледжаных навучальным планам на дадзены семестр (Вышэйшая школа: Пастановы, загады, інструкцыі);
8) частотнасць дзеясловаў залежнага стану (вядзецца, удасканальваецца, спаганяецца, ахоўваецца, арганізуецца, паляпшаецца, павышаецца, забяспечваецца), што надае выказванню характар пастаянства, абавязковасці выканання дзеяння: Копія пастановы на працягу трох дзён уручаецца або высылаецца асобе, у адносінах да якой яна вынесена (Кодэкс адміністрацыйны); Мерапрыемствы па забеспячэнні захаванасці помнікаў гісторыі і культуры пры правядзенні будаўнічых, меліярацыйных, дарожных і іншых работ арганізуюцца і каардынуюцца (Закон Рэспублікі Беларусь аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры);
9) шырокае выкарыстанне дзеепрыметных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў; большая, чым у іншых стылях, ужывальнасць субстантываваных прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, у тым ліку незалежнага стану з -уч- / -юч-, -ач- / -яч- і залежнага стану на -ем-, -ім-, якія служаць назвамі асоб: падсудны, паднаглядны, абвінавачаны, падначалены, арыштаваны, затрыманы, старшынствуючы, апякаемы, абвінавачваемы;
10) ужыванне састаўных адыменных прыназоўнікаў: у сувязі з распараджэннем, у адпаведнасці з дасягнутым пагадненнем, згодна з планам забудовы мікрараёна, з мэтай паляпшэння экалагічнага становішча;
11) частае выкарыстанне адмоўнай часціцы не пры дзеясловах, што надае ім адценне катэгарычнасці, прымусовасці: Не церпіць адкладу вырашэнне праблемы забеспячэння якаснай пітной вадой жыхароў раёна Ціраспаль (з распараджэння); Апеляцыя да вынікаў выканання тэста па прычыне парушэння абітурыентам парадку запаўнення бланка адказаў не разглядаецца (з інструкцыі).
Сінтаксісафіцыйна-справавых тэкстаў характарызуецца ўскладненасцю, што прадыктавана катэгарычнасцю, патрабавальнасцю мовы, абавязковасцю выканання дзеяння адрасатам. Апісанне ж умоў, часу, прычын дзеяння патрабуе поўнага і дакладнага выражэння.
Сярод сінтаксічных асаблівасцей афіцыйна-справавога дзелавога стылю вылучаюцца наступныя:
1) істотная перавага складаных сказаў над простымі, асабліва складаназалежных з даданай часткай умовы: Суддзя не мае права прыняць заяву аб устанаўленні бацькоўства, калі ў запісе аб нараджэнні дзіцяці бацькам названа пэўная асоба (Каментарыі да Кодэкса аб шлюбе і сям’і Рэспублікі Беларусь);
2) шырокая распаўсюджанасць аднародных членаў сказа, колькасць якіх можа даходзіць да дзесяці і нават больш. Напрыклад:
Устанавіць, што ў 1996-1997 гадах не менш чым 25 працэнтаў плошчы жылых памяшканняў, пабудаваных за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту для прадстаўлення па дагаварах найму грамадзянам, якія маюць адпаведныя льготы, выдзяляецца наступным катэгорыям маладых грамадзян, што стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў:
інвалідам;
сем’ям загінуўшых або прапаўшых без вестак воінаў;
воінам-інтэрнацыяналістам;
асобам, пакутуючым цяжкімі формамі некаторых хранічных захворванняў;
мнагадзетным сем’ям, якія маюць трох і больш дзяцей;
сем’ям пры нараджэнні блізнят;
адзінокім маці;
удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);
3) выкарыстанне такога парадку слоў, пры якім рэма (новае) папярэдняга сказа становіцца тэмай (вядомае) наступнага, што садзейнічае дасягненню лагічнасці, паслядоўнасці выказвання. Напрыклад: Выканкам выдае ордэр на займанне жылога памяшкання. У ордэры ўказваецца тэрмін яго дзеяння. На працягу гэтага тэрміна ордэр павінен быць здадзены ў домаўпраўленне (з інструкцыі);
4) прамы парадак слоў, пры якім дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, азначэнне – перад азначаемым словам, акалічнасць – бліжэй да азначаемага слова, пабочныя словы – у пачатку сказа (гл. прыклады вышэй).
Афіцыйна-справавому стылю ўласцівы рубрыкацыя і наяўнасць рэквізітаў.
Рубрыкацыя– дзяленне тэксту на састаўныя часткі, графічнае аддзяленне адной часткі ад другой пры дапамозе абзацаў, пунктаў, раздзелаў, глаў, параграфаў і інш.
Рэквізіты– пастаянныя элементы дзелавых папер: назва дакумента, указанне на адрасата і аўтара, выклад сутнасці справы, дата, подпіс аўтара (асобы ці арганізацыі) і г.д. Рубрыкацыя і рэквізіты з’яўляюцца знешнім выражэннем кампазіцыйнай завершанасці тэксту, ствараюць агульную форму дакумента.
Такім чынам, мова афіцыйна-справавых тэкстаў – правільная літаратурная мова без адхіленняў ад агульнапрынятых нормаў. Спецыфіка яе заключаецца ў тым, што пры агульнай функцыі афіцыйна-справавога стылю – паведамляльнай – тут пераважае функцыя моўнага выражэння абавязковасці, волевыяўлення, прадпісання, што адбіваецца на мэтанакіраваным адборы лексічных, граматычных, сінтаксічных сродкаў.
Навуковы стыль
Навуковы стыль абслугоўвае разнастайныя галіны навукі (гуманітарныя, прыродазнаўчыя, дакладныя і інш.), вобласць тэхнікі і вытворчасці і рэалізуецца ў манаграфіях, дысертацыях, навуковых дакладах, артыкулах, рэфератах, тэзісах, навучальных дапаможніках, падручніках, курсавых і дыпломных работах і інш.
Даследчыкі называюць наступныя функцыі навуковага стылю: 1) адлюстраванне рэчаіснасці і захаванне ведаў; 2) атрыманне новых ведаў; 3) перадача спецыяльнай інфармацыі.
Галоўнай камунікатыўнай задачай зносін у навуковай сферы з’яўляецца выражэнне навуковых паняццяў і вывадаў. Мысленне тут носіць абагулены, абстрагаваны характар. Адсюль вынікаюць такія рысы навуковага стылю, як абагуленасць, лагічнасць, абстрактнасць, аб’ектыўнасць навуковых сцверджанняў, доказнасць, аргументаванасць выкладу, лаканічнасць, інфармацыйная насычанасць, адсутнасць вобразнасці.
У залежнасці ад характару выкладу, мэты паведамлення і спецыфікі адрасата вылучаюць наступныя падстылі навуковага стылю:
уласна навуковы (акадэмічны), які рэалізуецца ў тэкстах манаграфій, дысертацый, аўтарэфератаў, дакладаў, артыкулаў. Работы, вытрыманыя ў названым падстылі, прызначаны для вузкага кола спецыялістаў, таму не з’яўляюцца агульнадаступнымі. Вузкаспецыяльныя тэрміны тут звычайна не тлумачацца, эмацыянальнасць выкладу поўнасцю адсутнічае. Разуменне і асэнсаванне такога тэксту патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі;
навучальны (вучэбна-навуковы), які выкарыстоўваецца пры напісанні падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, лекцый, курсавых работ, дакладаў, рэфератаў і інш. Тэкстам уласціва даступнасць, нязначная эмацыянальнасць, шырокае ўжыванне прыкладаў і іншага ілюстрацыйнага матэрыялу, тлумачэнне тэрмінаў;
навукова-папулярны, які прадстаўлены ў тэкстах брашур, выступленняў, артыкулаў. Матэрыял агульнадаступны, разлічаны на шырокае кола чытачоў і слухачоў, не патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі, уключае цікавыя звесткі, факты, прыклады. Выкладанне эмацыянальнае, вузкаспецыяльныя тэрміны не ўжываюцца.
Акрамя пералічаных вышэй, М.Я. Цікоцкі называе таксама наступныя падстылі навуковага стылю: навукова-дзелавы, навукова-публіцыстычны, навукова-інфармацыйны [53, с. 264].
Жанры навуковага стылю
Артыкул – невялікі твор у газеце / часопісе, які змяшчае інфармацыю па розных навуковых пытаннях адпаведных галін ведаў.
Аўтарэферат – кароткі пераказ якога-небудзь даследавання, напісаны самім аўтарам.
Водзыў – навуковая праца-меркаванне з ацэнкай (водгук на манаграфію).
Дапаможнік – кніга для навучання па якім-небудзь адным прадмеце.
Дыпломная работа – самастойнае навуковае даследаванне, праведзенае студэнтам.
Дысертацыя – навуковая праца, якая публічна абараняецца аўтарам на пасяджэнні вучонага савета для атрымання вучонай ступені.
Лекцыя – вусны выклад вучэбнага прадмета, як правіла, у вышэйшай навучальнай установе.
Манаграфія – навуковы твор, што даследуе адно якое-небудзь пытанне, асвятляе адну тэму.
Рэцэнзія – крытычны водзыў, ацэнка навуковага ці іншага твора (можа быць ацэнка публіцыстычнага, мастацкага твора, а таксама спектакля, кінафільма).
Слоўнік – даведачная кніга, якая змяшчае словы (марфемы, словазлучэнні, выразы і пад.), размешчаныя ў пэўным парадку, тлумачыць значэнні ўключаных адзінак, дае розную інфармацыю пра іх ці пераклад на іншую мову, паведамляе звесткі пра пэўныя прадметы.
Тэзісы – палажэнні, якія коратка перадаюць асноўныя думкі з дакладаў, лекцый.
Энцыклапедыя – навуковы даведачны дапаможнік у форме слоўніка, дзе змешчаны звесткі па ўсіх ці асобных галінах ведаў.
Сярод лексічных асаблівасцей навуковага стылю вылучаюцца наступныя:
1) тэрміналагічны характар мовы, што дасягаецца шырокім ужываннем тэрмінаў. Усе тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў навуковых тэкстах, умоўна можна падзяліць на тры групы.
Першая – тэрміны агульнанавуковага ўжывання, якія выкарыстоўваюцца ў розных галінах ведаў, напрыклад, слова крызіс – у медыцыне, біялогіі, адаптацыя – у біялогіі, педагогіцы, корань – у медыцыне, біялогіі, лінгвістыцы, а таксама цела, сіла, вузел, карá, рух, жывы, цвёрды, цяжкі. У канкрэтным тэксце такія тэрміны рэалізуюць адно значэнне, уласцівае ім у той галіне ведаў, якой прысвечаны тэкст.
Другая група тэрмінаў – вузкаспецыяльныя тэрміны пэўнай галіны навукі, напрыклад, лінгвістычныя тэрміны прэфіксацыя, інтэрфікс, нулявая суфіксацыя, сузалежнае падпарáдкаванне.
Трэцяя група – запазычаныя тэрміны, якія перадаюцца сродкамі мовы-крыніцы, напрыклад, homo sapiens ‘чалавек разумны’, singularia tantum ‘адзіночналікавыя’, pluralia tantum ‘множналікавыя’;