ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2369

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

Дай мне прыгарнуцца, дай!

Да твайго ляснога

Вераснога долу,

Дзе так шчасця многа

Выпала на долю,

Дай жа прыгарнуцца, дай! (Н. Гілевіч)

4) кампазіцыйны стык – паўтарэнне ў пачатку наступных радкоў або строфаў гукаспалучэнняў, слоў, словазлучэнняў, якімі заканчваюцца вершаваныя радкі або цэлыя строфы:

Купалачка, дзе твая дачка?

Мая дачушка ў горадзе,

У горадзе лянок поле,

Лянок поле, краскі шчыпле,

Краскі шчыпле, вянкі ўе,

Вянкі ўе, на сябе кладзе,

На сябе кладзе, да шлюбу йдзе. (з песні)

5) паралелізм – паралельнае размяшчэнне аднатыпных элементаў выказвання (з’яў, вобразаў, матываў і г.д.), што супастаўляюцца паміж сабой: Хіба можна рабіць нешта добрае, калі самі злыя? Хіба можна быць святым, калі думкі нашы далёкія ад святасці? (Я. Сіпакоў); А мне яшчэ і сёння памятаюцца два выбухі. Адзін – гулкі і моцны, які аж скалануў лес. Гэта Пеця з падлеткамі знайшлі недзе снарад і ўзарвалі яго ў лесе. Другі – ціхі, ледзь чутны… Гэта немцы, пачуўшы выбух, выехалі ў лес і злавілі там Пецю (Я. Сіпакоў);

Хто сказаў – вада без паху,

Хто сказаў – вада без смаку?

Той, відаць, не смяг у спёку

і ад смагі ў суш не млеў. (Я. Сіпакоў)

6) градацыя – такое размяшчэнне слоў і выразаў, пры якім назіраецца нарастанне або аслабленне іх эмацыянальна-сэнсавай нагрузкі:

Мы – не з гіпсу, мы – з камення,

Мы – з жалеза, мы – са сталі,

Нас кавалі ў пламенні,

Каб мацнейшымі мы сталі.(Цётка)

7) рытарычнае пытанне – пытанне, якое не патрабуе адказу, бо змяшчае ў сабе сцвярджэнне:

Ці ж мы, хлопцы, рук не маем,

Ці ж нам сілы бог не даў?

Ці ж пад родным нашым краем

Промень волі не блішчаў?(Я. Колас)


Канфесійны стыль

Канфесійны (царкоўна-рэлігійны) – гэта стыль пропаведзяў свяшчэннікаў і рэлігійнай літаратуры, якая прызначана абслугоўваць духоўныя запатрабаванні вернікаў розных канфесій. Сфера функцыянавання стылю – богаслужэбная і прапаведніцкая дзейнасць. Асноўныя асаблівасці стылю: дакладнасць і лагічнасць, з аднаго боку, абагульненасць, вобразнасць і афарыстычнасць, з другога.

Мовазнаўцы называюць некалькі падстыляў канфесійнага стылю [43]:

1) падстыль перакладаў кніг Бібліі;

2) прапаведніцкі падстыль (выкарыстоўваецца ў жанрах пропаведзі, духоўнай гутаркі ў маўленні свяшчэнніка, які настаўляе на выкананне хрысціянскіх дабрадзецеляў);

3) агіяграфічны падстыль (гэтым падстылем апісваюцца жыціі святых);

4) падстыль царкоўных пасланняў.

Мы гаворым пра вылучэнне такой разнавіднасці маўлення, бо яно абгрунтаванае і апраўданае як наяўнасцю тэкстаў адпаведнага зместу па-беларуску, так і моўнымі спецыфічнымі рысамі гэтых тэкстаў. Назавём спецыфічныя моўныя асаблівасці стылю:

  1. старажытныя геаграфічныя назвы рэлігійнага характару: Калі ў Ярдане хрысьціўся Ты, Госпадзе, тройчы зьявілася пакланеньне [6]; Калі-ж Ісус нарадзіўся ў Віфляеме Юдэйскім у дні цара Ірада, прыйшлі ў Ерузалім магі з усходу і кажуць…; Пасьля пайшоў я ў староны Сірыі і Кілікіі; Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Ісус да мора Галілейскага [33];

  2. уласныя назвы імёны святых і іншых біблейскіх асоб: Праслаўляем цябе сьвяціцелю ойча, Кірыла Тураўскі, Беларускі Златавусны, і славім сьвятую тваю памяць, бо ты молішся за нас да Хрыста Бога нашага [6]; Ты ўваскрос з магілы, падняў памерлых і Адама ўваскрасіў і Ева весяліцца з Твайго ўваскрасеньня [6]; Дзеля гэтага, дастойная Еўфрасіньня Вялікая, князёўна Полацкая, твой дух будзе цешыцца разам з анёламі; Макар Вялікі; Понцкі Пілат; Багародзіца Дзева, Акім і Ганна і інш. [6]; Марыя Магдаліна, Марыя Якавава, Салямэя, Пётра і інш. [33];

  3. назвы свят: За два дні была Пасха і сьвята праснакоў [33]; Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы [6];

  4. тэматычна абумоўленыя складаныя словы як паказчык мовы кніжнага стылю: Дабравесьце, дабраславёны (дабраславеньне), усячэсная, Алеепамазаньне, Мірапамазаньне, анёл-праведнік, вечнапамятны, усеслаўны, дабрадзейны, чалавекалюбны, богапазнаньне, дабрадатны, срэбралюбства, багабойнасьць, жыцьцядаўца, баганосны, многаміласьцівы (шматміласьцівы), багамольца (багамольніца);

  5. сродкі стварэння слоўнай выразнасці, як правіла, сінонімы і антонімы: Язык – малы ворган, а шмат робіць. З тых жа вуснаў выходзіць дабраславенства і кляцьба. Ня мае так быць, браты мае. Ці цячэ з тае самае крыніцы салодкая і горкая вада? [6]; Любоў будзе ў вас некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра [33]; Наведай і аздараві немачных і хворых [6]; Верны ў малым і ў многім верны, а няверны ў малым няверны і ў многім [33]; І целы нябесныя, і целы зямныя: але інакшая слава нябесных, інакшая зямных; інакшае слава сонца, інакшая слава месяца, інакшая зораў; бо зорка ад зоркі розняцца ў славе [33]; Таму трэба бязупынна маліцца ў радасьцях і пры ўсякіх удачах нашых, маліцца ў горы, бядзе, смутку й турботах [6];

  6. вобразныя сродкі мовы – метафары, параўнанні, эпітэты, перыфразы: Ты джала сьмерці скрышыў, веруючым нябеснае валадарства адчыніў [6]; Бо ты – Хлеб Жыцьця, Крыніца сьвятасьці [6]; Дабраславёная Багародзіца, міласэрдзя дзьверы адчыні нам, каб мы, што на Цябе спадзяёмся, не загінулі, але ад усякага няшчасьця праз Цябе ўратаваліся [6]; Бо лягчэй вярблюду прайсці праз голчына вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў царства Божае [33]; дзеля гэтага закон сьвят, і запаведзь сьвятая і праведная і добрая [33]; Дзеля гэтага, падперазаўшы паясьніцу розуму вашага, чувайце й да канца спадзявайцеся на ласку, што прыносіць вам у адкрыцці Ісуса Хрыста [33]; Гэтак і вера, калі ня мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая [33]; Выгляд яго (Ангела Гасподня) быў, як бліскавіца, і вопратка яго белая, як сьнег [33]; Нябёсы весьцяць славу Божую і аб учынках рук Ягоных аглашае прастор [6]; Ён зыйдзе, як дождж пасля касьбы, як кроплі, што навадняюць зямлю [6];

  7. лексічныя паўторы і таўталогія як прыёмы выразнасці: Паводле веры ейнай Ты аздаравіў яе. З гэткаю ж вераю і я зьвяртаюся да Цябе, Лекару ўсіх [6]; Калі-ж па данай нам ласцы маем розныя здольнасьці, дык, калі прароцтва, прароч па меры веры; калі служэньне, служы; калі навучаеш, вучы; калі напамінаеш, напамінай, калі раздаеш, дык у прастаце; калі пастаўлены над другімі, старшынствуй у шчырасці; калі міласэрны, дык у радасьці [33]; Выбач, Госпадзе міласэрны, тым, што нас крыўдзяць; тым, што дабро робяць, дабром адплаці [6]; … і табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер, на ўвесь час, і вякі вечныя, Амін [6]; Бо ня той варты, хто сам сябе хваліць, але каго хваліць Госпад [33];

  8. звароткі і звароты: Дзеткі! Захоўвайце сябе ад ідалаў [33]; Найсьвяцейшая Тройца, зьмілуйся над намі. Госпадзі, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы ў імя Тваё [6]; Дзякуем Табе, Стварыцелю, што дазволіў нам уважліва выслухаць навуку [6]; Ачысьціце рукі, грэшнікі, папраўце сэрцы, двудушныя [33]; Агонь і град, сьнег і туман, і ты, вецер бурны, што загад Яго выпраўляеш, вы, горы й узгоркі ўсе, вы, зьверы дзікія і кожна жывёла, вы, гады і птушкі крылатыя, вы, цары зямныя і ўсе народы, князі й усе суддзі зямлі, вы, дзяцюкі, вы, дзяўчаты, вы, старыя ды разам з малымі: хваліце імя Гасподняе, бо толькі ягонае імя вывышшана; бліск яго над зямлёю і небам! [33];

  9. дзеепрыслоўныя звароты як адметная рыса кніжнага маўлення: …бо як бліскавіца, мільгануўшы з аднаго краю неба, да другога краю неба сьвеціць, так будзе Сын Чалавечы [33]; Угледзіўшы-ж Ісуса здалёку, прыбег ды пакланіўся яму [33]; Багата-ж із тых, што ўверавалі, прыходзілі вызнаючы й апавядаючы ўчынкі свае [33]; Прайшоўшы-ж гэныя землі ды многімі словамі навучыўшы іх, прыйшоў у Грэцыю [33]; Увайшоўшы ў сьвятыню, тры разы перахрысціся і кожны раз пакланіся… [6]; Ты ўваскрос на трэці дзень, Ратаўнік, даючы людзтву жыцьцё [6]; Пётр жа, выслаўшы ўсіх, укленчыў і маліўся [33]; Дабраславёны Ты, Хрысьце Божа наш, што мудрымі рыбакоў зрабіў, паслаўшы ім Сьвятога Духа, ды імі злавіў увесь сьвет, Чалавекалюбны, слава Табе [6];

  10. складаныя сказы злучнікавага характару (у выніку часам узнікае полісіндэтон, або шматзлучнікавасць): І будуць знаменьні на сонцы і месяцу і зорах, а на зямлі туга ў народаў ад разрухі, і зараве і забушуе мора [33]; Яшчэ трохі, і сьвет ужо ня ўбачыць мяне, а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце [33]; Ня вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб ішлі і прыносілі плод, і каб плод ваш трываў; каб, што папросіце ў Айца ў імя Маё, даў вам [33]; Ратаўнік і Вызваліцель мой, як Бог, уваскрос з магілы – з путаў земнародных, і вароты пекла зьнішчыў, і Ён уваскрос, як Уладар, на трэці дзень [6];

  11. аднародныя члены сказа: бо гдзе завісьць і сваркі, там ладу няма і ўсе благія ўчынкі… [33]; елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж да таго дня, як Ной увайшоў у човен, і прыйшоў патоп і загубіў усіх [33]; Няхай праслаўляецца імя Тваё, Божа сьвяты, бо Ты Ратаўнік і Абаронца душаў і целаў нашых і Табе мы славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер, на ўвесь час, і вякі вечныя [6]; Таму зьмілуйся, Госпадзе, і незасудзі мяне грэшнага, але ўчыні са мною паводле міласьці Твае: і няхай будуць на мне гэтыя Сьвятасьці на выздараўленьне, і ачышчэньне, і асьвятленьне, і ахаваньне, і ратунак, і на асьвячаньне душы й цела, на разьвеяньне ўсялякіх благіх мрояў і ўплыву нячыстага, што, думкаю прыхаваны, дзее ў маім целе. Няхай будуць на спадзяваньне й любасьць да Цябе: на паправу і ўмацаваньне жыцьця, на рост цнотаў і дасканаласьці, на выкананьне Тваіх запаветаў, на супольнасьць з Духам Сьвятым, успамога да жыцьця вечнага, на добры адказ на страшным судзе Тваім, а ніколі ня будуць мне ў суд ці засуджэньне. Амін [6];

  12. экспрэсіўны сінтаксіс – разнастайныя стылістычныя фігуры (анафара, эпіфара, кальцо страфы, кампазіцыйны стык, падхват і інш.): Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго на вышынях [6]; Альлілуя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Яго, хвалеце Яго ў цьвярдыні моцы Ягонай; хвалеце Яго за дзеяньні моцы Ягонай; хвалеце Яго за вялікасьць Ягонае велічы! Хвалеце Яго пад трубны гук, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях! Хвалеце Яго з тымпанамі й карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках! Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных! Усякае дыханне няхай хваліць Госпада! Альлілуя! [33]; Радуйцеся ў Госпадзе і весяліцеся, пабожныя! Радуйцеся ўсе шчырыя сэрцам [33]; Ахвяра Богу – дух зломлены; зломленым і пакорным сэрцам, о Божа, Ты не пагарджаеш [6].



Камунікатыўныя якасці маўлення

Да камунікатыўных якасцяў маўлення адносяцца яго правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, багацце, сцісласць, выразнасць і вобразнасць.

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення – захаванне літаратурных нормаў у мове і маўленні. Гэтая камунікатыўная якасць ахоплівае ўсе структурныя ўзроўні літаратурнай мовы і забяспечвае яе адзінства, стабільнасць і аўтарытэтнасць. Правільнасць маўлення з’яўляецца асновай маўленчай культуры асобы. Названая якасць дае магчымасць удасканальваць сваё індывідуальнае моўнае майстэрства, моўны густ. Правільнасць маўлення як камунікатыўная якасць фарміруецца ў межах усіх моўных нормаў.

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Арфаэпічныя нормы рэгулююць правільнасць вымаўлення галосных і зычных гукаў, а таксама іх спалучэнняў. Парушэнне арфаэпічных нормаў прыводзіць да арфаэпічных памылак, асноўныя прычыны якіх наступныя:

  1. Недастатковае засваенне нормаў беларускай мовы, уплыў арфаэпіі рускай мовы. Напрыклад, памылкай з’яўляецца вымаўленне на канцы слоў на месцы літары г гука [к]: сто даро[к], сто[к] сена, зялёны лу[к]. У такіх выпадках трэба вымаўляць даро[х], сто[х], лу[х], бо пара па звонкасці / глухасці ў беларускай мове [г] фрыкатыўны – [х], у рускай адпаведна [г] выбухны – [к].

  2. Уплыў арфаграфіі. Напрыклад, цвёрдае вымаўленне [з], [с], [дз], [ц] перад наступнымі мяккімі: [з]мена, [с]мех, [дз]веры, [ц]вёрды; адсутнасць якання ў часціцы не і прыназоўніку без перад націскным складам: [н’э] бачыў, [н’э] хоча, [б’э]з доказаў, [б’э]з сораму.

  3. Уплыў дыялектнай мовы. Напрыклад, у маўленні ўраджэнцаў паўночна-ўсходняй Беларусі сустракаецца дысімілятыўнае аканне: с[і]м’я, в[і]сна.

Асноўныя арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы наступныя:

  1. Усе націскныя галосныя вымаўляюцца выразна, ненаціскныя – менш выразна, а некаторыя з іх змяняюць сваю якасць.

  2. Адносна вымаўлення ненаціскных галосных існуе два меркаванні: адны даследчыкі сцвярджаюць, што ў аддаленых ад націску складах гук [а] некалькі скарачаецца, але не змяняе сваёй якасці і чуецца як [а] (Ф.М. Янкоўскі), другія лічаць, што ў аддаленых ад націску складах галосныя могуць змяняць сваю якасць; калі ж маўленне хуткае, нярэдка назіраецца поўная рэдукцыя (А.М. Андрэеў, Л.Ц. Выгонная).

  3. Поўнае аканне – вымаўленне націскных [о], [э] пасля цвёрдых і зацвярдзелых як [а] у ненаціскным становішчы: таполя – тапалі´ны, рэкі – рачны´, шэпт – шаптáць.


Аканне назіраецца ў іншамоўных агульных назоўніках з фіналямі -аль, -ар (шніцаль, камп’ютар, але ва ўласных назоўніках Потэр, Пітэр, Юпітэр).

У запазычаных словах ненаціскное [э] захоўваецца ў пачатку слоў (элемент, экватар), пасля шыпячых (жэтон), пасля [р], [д], [т], цвёрдага [ц] (рэклама, гардэроб, ветэран, цэнтральны).

У некаторых словах на месцы э вымаўляецца і пішацца ы: аўтарытэт, брызент, áрышт, інжынер, канцылярыя, дрызіна, рызіна, дрымучы, цырымонія, рысора, марыва, почырк, хрысціцца, хрыбет, яблык (-ня, -чны), трыснёг (трысцё), трывога, горыч, чырвоны (-ец), дырыжор, мачы(а)ха, зары(а)ва.

Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, рэ, ра, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў – крыві, крывавы, крывяносны; дровы – дрывотня, дрывасек; глотка – глытаць, глыток; дрогнуць – дрыжаць, дрыжыкі; блохі – блыхасты, блышыны; крошкі – крышыць; хрэст – хрысціцца, хрышчэнне; скро(ы)гат – скрыгатаць, скрыгатанне; бровы – брыво, брывамі; гром – грымець, грымоты; трое – трыма; драмаць – дрымота.

  1. Няпоўнае яканне – вымаўленне [о], [э] (графічна е, ё) пасля мяккіх як [а] (графічна я) у першым складзе перад ненаціскам: пё´ры – пярó, вéна – вянóзны, сем – сямнáццаць, восем – васямнáццаць.

Часціца не і прыназоўнік без таксама падпарадкоўваюцца яканню: [н’а] бáчыў, [н’а] чу´лі, [б’аш] шáпкі, [б’ас] сораму, [б’аз’] лéсу.

У запазычаных словах і пасля г, к, х яканне адсутнічае: метровы, паралелепіпед, сегмент, аперацыя; кефір, герой, Германія, Генадзь, Герасім, Херсон, Туркестан.