ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2360

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

Падпарадкоўваюцца яканню даўно запазычаныя словы: дзяжурны, каляндар, сяржант, яфрэйтар, мянтуз, ядловец, яўрэй, ялей, ярмолка, янот, валяр’ян.

  1. Гук [г] у большасці слоў фрыкатыўны. Выбухным (як у рускай мове) ён з’яўляецца толькі ў некаторых запазычаных словах (ганак, гуз, гузік, гвалт, газа, гáрнец, гонта, гэбель, гарсэт, гірсá, рэзгіны, розгі, мазгі, швáгер, агрэст, нягеглы), а таксама ў сярэдзіне слоў перад звонкім на месцы к: э[г]замен, ане[г]дот, ва[г]зал, э[г]зотыка.

  2. Свісцячыя [з], [с], [дз], [ц] перад наступнымі мяккімі (акрамя г, к, х) вымаўляюцца мякка: [з’]вер, [з’]мены, [з’jэс’]ці, [с’]мелы, [с’]цябло, [дз’]веры, [дз’]віна, [ц’]вёрды, [ц’]вік, але: [з]гінуць, [с]кептык, [с]хіл.

  3. Перад мяккім [ф’] дапускаецца варыянтнасць у вымаўленні: атма[с’]фера і атма[с]фера, [с’]фінкс і [с]фінкс.

  4. Беларуская мова пазбягае спалучэнняў галосных у межах слова (яны магчымыя толькі на стыку марфем: паабедаць, заасфальтаваць), таму паміж галоснымі ў запазы­чаных словах вымаўляецца ўстаўны гук [j]: фізіёлаг, біятокі, рацыён, радыяцыя – вымаўляем: фізі[йо]лаг, бі[йа]логія, рацы[йо]н, ды[йа]пазон.

  5. Вымаўленне літары і залежыць ад тэмпу маўлення і яе становішча. Пры хуткім і сярэднім тэмпе маўлення яна можа вымаўляцца як [і], [ы], [й], [jі]:

[і]

[ы]

[й]

[jі]

Пасля зычных у сярэдзіне слова: л[і]сце, м[і]ска

У пачатку слова пасля зычных:

з [ы]ванам,

пад [ы]голкамі

Ненаціскное ў пачатку слова пасля галосных: за [й]ванам

Заўсёды ў сярэдзіне слова пасля галоснай: за[jі]ігрываць, за[jі]нтрыгаваць

Заўсёды пасля г, к, х:

сне[х] [і]дзе, Віцебск [і] Полацк

Пасля запазычаных прыставак на зычны: звыш[ы]мклівы, контр[ы]гра, між[ы]нстатуцкі

Пасля галосных на месцы злучніка і:

яна [й] я,

поле [й] луг

Націскны ў пачатку слова пасля галоснай: за [jі]рай,

з-за [jі]х

Зрэдку ў пачатку слова і пасля галосных у запазычаных словах: [і]дэал, [і]ерогліф, за [і]далам

Пасля зычных ў складаных словах: пед[ы]нстытут. борт[ы]нжынер

Пасля мяккага знака, у нескладовага, апострафа:

у Іль[jі], салаў[jі]ны,

у сям’[jі]


  1. Падоўжаныя зычныя павінны вымаўляцца як адпаведны доўгі гук: асяроддзе, суквецце, палоззе, калоссе, валляк, апыленне, збожжа, зацішша, ламачча. Вымаўленне ж іх як кароткага гука з’яўляецца памылкай.

  2. Гукі [б], [п], [м], [ф] у канцы слоў і перад мяккімі зычнымі (у тым ліку і перад [j]) не змякчаюцца: голуб – чытаем голу[п], глыбглы[п], насып, сып, восем, сем, верф, п’яўка [пjа]ўка, б’еш – [бjэ]ш (параўн. адпаведныя рус.: голу[п’], [п’], а таксама насыпь, сыпь, восемь, семь, верфь, [п’jа]вка, [б’jо]шь).

  3. Вымаўленне спалучэнняў зычных не ў адпавед­­насці з напісаннем:

  1. Свісцячыя [з], [с], [дз], [ц] перад шыпячымі [ж], [ш], [дж], [ч] вымаўля­юцца як шыпячыя: сшытак – [шш]ытак, расчапіць – ра[шч]апіць, пясчаны – пя[шч]аны, з шышкамі – [ш] шышкамі;

  2. Шыпячыя перад свісцячымі вымаўля­юцца як свісцячыя: на рэчцы на рэ[цц]ы, у бочцы у бо[цц]ы;

  3. Звонкія перад глухімі вымаўляюцца як адпаведныя глухія: лёгка лё[х]ка;

  4. Глухія перад звонкімі вымаўляюцца як адпаведныя звонкія: просьба про[з’]ба, касьба – ка[з’]ба;

  5. Спалучэнне дс вымаўля­ецца як [ц]: гарадскі – гара[ц]кі, суседскі – сусе[ц]кі;

  6. Спалучэнне чн вымаўля­ецца нязменна як [чн]: смачны – сма[чн]ы, ручнік – ру[чн]ік, яечня – яе[чн]я;

  7. Спалучэнні шс, жз, зс у становішчы паміж галоснымі вымаўля­юцца як доўгі [сс] або [с’с’]: вучышся – вучы[с’с’]я, купаешся – купае[с’с’]я, а ў становішчы паміж галосным і зычным як кароткі [с]: парыжскі – пары[с]кі, чэшскі – чэ[с]кі, французскі – францу[с]кі;

  8. Спалучэнні дц, тц вымаўля­юцца як доўгі [цц] або [ц’ц’]: падцягнуць – па[цц’]ягнуць, братцы – бра[цц]ы, ад цябе а[цц’]ябе;

  9. Спалучэнні дч, тч вымаўля­юцца як доўгі [чч]: выкладчык – выкла[чч]ык, адчыніць – а[чч]чыніць, пераплётчык – пера­плё[чч]чык.


  1. Наяўнасць прыстаўных галосных і зычных: аржаны, іржаны, пад ільдом; вусцейка, вока, воспа, вокіс, гэты, гісторыя, Ганна.

  2. Пераход гука [у] у [ў] пасля галосных: за Уралам – за [ў]ралам, за ўніверсітэтам – за [ў]ніверсітэтам, спрыяльныя ўмовы.

  3. Пераход гука [в] у [ў]: дрэсіроўка, зімоўка, кроў, праўда, лоўкі, заўтра, траўка (параўн. рус.: дрессировка, зимовка, кровь, правда, ловкий, завтра, травка).

  4. Пераход гука [л] у [ў]: воўк, даўганосік, жаўток, жоўць (параўн. рус.: волк, долгоносик, желток, жёлчь).

Нярэдка словы іншамоўнага паходжання, якія яшчэ не поўнасцю асвоены беларускай мовай, не падпарадкоўваюцца яе арфаэпічным нормам: рэгуляцыя, рэактыў, рэлікт, рэцэптар, рэфлекс (не дзейнічае закон акання), герань, гербарый, фермент, некроз (не дзейнічае закон якання), орган, омуль, онікс (не ўзнікаюць прыстаўныя зычныя) і г.д.


Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Акцэнтныя нормы рэгулююць правільнасць пастаноўкі націску ў словах.

Націск – гэта вылучэнне фанетычным спосабам аднаго са складоў у слове (слоўны націск). Аднак у кожнай фразе адно са слоў мае больш моцны націск, чым астатнія, што дазваляе слухачу засяродзіць на ім большую ўвагу, выдзеліць яго лагічна. Такі націск называюць лагічным – сэнсава важкае слова прамаўляецца з большай сілай і працягласцю голасу. Бывае таксама эмфатычны націск – слова вымаўляецца эмацыянальна, з самымі разнастайнымі адценнямі: іроніі, пагарды, пяшчоты, спагады і інш., чым і выяўляе адносіны апавядальніка да прадмета гутаркі або да субяседніка.

Інтанацыйна-рытмічнае выдзяленне націскных складоў (слоўны націск) і асобных слоў (лагічны і эмфатычны націск) з’яўляюцца абавязковай умовай выразнасці вуснага маўлення.

Асноўны націск – слоўны – гэта абавязковая прымета фанетычна самастойнага слова, якая забяспечвае яго адзінства. Самастойны націск у беларускай мове маюць таксама інфармацыйна моцныя словы:

а) сцвярджальныя і адмоўныя часціцы: але, так, не і інш.;

б) выклічнікі: гэй! Ох! і г.д.: О! Ляціце, журавы, ляціце!

Беларускі націск мае яшчэ некалькі важных характарыстык:

1. Ён дынамічны (сілавы) і колькасны (квантытатыўны, больш працяглы) адначасова, таму яго кваліфікуюць як дынамічна-колькасны.

2. У некаторых мовах націк фіксаваны, ці аднамясцовы, – заўсёды на адным складзе любога слова (у французскай, турэцкай, армянскай – на апошнім складзе, у польскай – на перадапошнім, у чэшскай, латышскай, венгерскай – на першым).

У беларускай мове націск прыпадае на розныя склады, ён свабодны, ці рознамясцовы.

3. Паводле акцэнталагічных суадносін формаў слова беларускі націск можа быць як рухомы, так і нерухомы, г.зн. пры формаўтварэнні месца націску можа змяняцца (пераходзіць на іншы склад: бéлы – бéлага – белавáты – бялéецца – бялю'сенькі; зéлень – зеляні'на) або заставацца нязменным на тым самым складзе: хáта – у хáце – хáтні – хáтнічак – хáтай – хáты; твóр – твóры – твóрамі – твóру.

4. Націск маюць толькі самастойныя словы. Службовыя словы націску, як правіла, не маюць: яны прымыкаюць у якасці ненаціскных складоў да самастойных слоў, утвараючы разам з ім адно фанетычнае слова (праклітыкі ці энклітыкі (да ці пасля самастойнага слова)): да вóкнаў, хаце'ў бы; такія з’явы адпаведна называюцца праклізы / энклізы.


Трэба ведаць, што двухскладовыя часціцы, вытворныя злучнікі, прыназоўнікі маюць слабы, пабочны націск (гравіса) у адрозненне ад асноўнага, больш моцнага (акута): т`олькі адзі'н, вак`ол дóма, п`ерад ад’éздам.

5. У складаных ці нескладаных шматскладовых словах (словы са складанай рытмічнай структурай) можа ўзнікаць пабочны націск: мо`вазнáўства, ко`лерамузы'чны; пры 3-4-х каранях у складаным слове – 3-4 націскі (першыя – пабочныя, апошні – асноўны): мо`таве`лагóнкі, пы`лаво`данепранікáльны.

6. Слоўны націск з’яўляецца дадатковым сродкам фанетычнага адрознення слоў у тых выпадках, калі словы аднолькавыя паводле колькасці складоў і паслядоўнасці размяшчэння гукаў: пáра – парá, пры'клад – прыклáд, гу'сты – густы', лю'бы – любы'.

Такім чынам, націск у беларускай мове выконвае дзве функцыі:

а) аб’яднанне складоў у слова;

б) словаразмежаванне (буйны ‘неспакойны, сва­вольны, дзёрзкі, нястры­маны’ і буйны ‘вялікі па паме­рах, па значэнні’, закáпаць закапáць, зáраз зарáз, кáзачка казáчка) ці формаразмежаванне (рукі – рукі', трáвы – травы', ву'чыць – вучы'ць, вы'клікаць – выклікáць і г.д.).

На ўзроўні акцэнталогіі, як і на іншых моўных узроўнях, варыянтнасць з’яўляецца непазбежным спадарожнікам раз­віц­­ця мовы. Варыянты забяспечваюць менш рэзкі пера­ход ад старой нормы да новай, а часам набываюць стыліс­тычную маркіраванасць, напрыклад: велізарны і вялі'зарны, вершалі'на і вяршаліна, бязвылазна і безвылазна, бескла­потна і бяскло­патна, гняды і гнеды, косы і касы, нерас­часаны і нерасчэсаны, верасовы і верасавы, ветравы і ветравы, бузінавы і бузіновы, завербаваны і завярбованы, марынаваны і марынованы, ласкавы і ласкавы, віхор і ві'хар, вярэ'дзіць і верадзіць, мáці, разм. мацеркі, мацяркі'.

Акрамя нарматыўных варыянтаў, якія фіксуюцца як норма ў слоўніках, граматыках, у маўленні адзначаюцца і ненарматыў­ныя варыянты. Іх існаванне звязана, на дум­ку М.В. Бірылы, “з пранікненнем у літара­турную мову дыялектных акцэнталагічных варыян­таў, з уплывам акцэнталагічнай сістэмы рускай мовы, з няправільным засваеннем месца націску ў запазычаных словах, з дзеяннем аналогіі ўнутры самой беларускай мовы”. Асаб­ліва моцны ўплыў на пашырэнне ненарма­тыўных варыян­таў аказваюць дыялектныя і рускія акцэнтныя варыянты. Напрыклад, дыялектныя варыянты басіць, бульбяны, вудзіць, гліняны, здваіць, крупяны, лапух, несвіжскі, пахмурны, пер­­шынства і пяршынства (правільна: першынство), рабы, садавіна, угноіць, цэрква, чайная, шмат­векавы.