ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 26.09.2025
Просмотров: 2353
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення
Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306
Жанры афіцыйна-справавога стылю
Камунікатыўныя якасці маўлення
Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы
Правільнасць маўлення: лексічныя нормы
Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы
Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы
Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы
Выразнасць і вобразнасць маўлення
Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі
Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.
Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)
Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню
Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.
Тэкст 28.
Самая прыгожая жанчына
Аднойчы два маракі адправіліся ў падарожжа па свеце, каб знайсці свой лёс. Прыплылі яны на востраў, дзе ў правадыра аднаго з плямёнаў было дзве дачкі. Старэйшая – прыгажуня, а малодшая – не вельмі.
Адзін з маракоў сказаў свайму сябру:
– Усё, я знайшоў сваё шчасце, застаюся тут і ажанюся з дачкой правадыра.
– Так, ты маеш рацыю, старэйшая дачка правадыра прыгажуня, разумніца. Ты зрабіў правільны выбар – жаніся.
– Ты мяне не зразумеў, сябар! Я ажанюся з малодшай дачкой.
– Ты што, з глузду з'ехаў? Яна ж такая… не вельмі.
– Гэта маё рашэнне, і я гэта зраблю.
Сябар паплыў далей у пошуках свайго шчасця, а жаніх пайшоў сватацца. Трэба сказаць, што ў племені было прынята даваць за нявесту выкуп каровамі. Добрая нявеста каштавала дзесяць кароў.
Прыгнаў ён дзесяць кароў і падышоў да правадыра.
– Правадыр, я жадаю ажаніцца з тваёй дачкой і даю за яе дзесяць кароў!
– Гэта добры выбар. Мая старэйшая дачка прыгажуня, разумніца, і яна вартая дзесяці кароў. Я згодны.
– Не, ты не зразумеў. Я жадаю ажаніцца з тваёй малодшай дачкой.
– Ты што, жартуеш? Не бачыш, яна ж такая… не вельмі.
– Я жадаю ў жонкі толькі яе.
– Добра, але як сумленны чалавек я не магу ўзяць дзесяць кароў, яна таго не вартая. Я вазьму за яе тры каровы, не больш.
– Не, я жадаю заплаціць менавіта дзесяць кароў.
Яны ажаніліся.
Прайшло некалькі гадоў, і сябар-вандроўнік, ужо на сваім караблі, вырашыў наведаць пакінутага таварыша і даведацца, як той жыве. Прыплыў, ідзе па беразе, а насустрач яму жанчына незямной прыгажосці. Ён у яе спытаў, як знайсці свайго сябра. Яна паказала. Прыходзіць і бачыць: сядзіць яго сябар, вакол дзеці бегаюць.
– Як жывеш?
– Я шчаслівы.
Тут уваходзіць тая самая прыгожая жанчына.
– Вось, пазнаёмся. Гэта мая жонка.
– Як? Ты што ажаніўся яшчэ раз?
– Не, гэта ўсё тая ж жанчына.
– Але як гэта адбылося, што яна так змянілася?
– А ты спытай у яе сам.
Падышоў сябар да жанчыны і пытае:
– Прабач за бестактоўнасць, але я памятаю, якой ты была… не вельмі. Што адбылося, што ты стала такой прыгожай?
– Проста, аднойчы я зразумела, што каштую дзесяці кароў. Прытча.
Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту
Стыль.
Змест і ідэя тэксту.
Сфера выкарыстання (афіцыйнае справаводства, навука, вытворчасць, адукацыя, культура, грамадска-палітычная, эстэтычная, бытавая і інш.).
Форма зносін (пісьмовая / вусная, маналагічная / дыялагічная ці інш.).
Мэта (выражэнне волі, канстатацыя, паведамленне інфармацыі, эмацыйнае / сацыяльна-эстэтычнае ўздзеянне, камунікацыя).
Характар узаемаадносін (афіцыйны / неафіцыйны).
Падстыль.
Жанр.
Фанетычныя асаблівасці (пры наяўнасці).
Лексічныя асаблівасці.
Фразеалагічныя асаблівасці (пры наяўнасці).
Марфалагічныя асаблівасці.
Сінтаксічныя асаблівасці.
Сродкі выразнасці.
Вобразна-выяўленчыя сродкі (пры наяўнасці).
Асаблівасці кампазіцыі тэксту (наяўнасць мовы аўтара і персанажаў, структура тэксту: выдзяленне сэнсавых частак, іх суадносіны, характар рубрыкацыі, наяўнасць рэквізітаў і інш.).
Парушэнне нормаў літаратурнай мовы (матываванае / нематываванае), яго прычыны і мэты.
Асаблівасці рытмічнай арганізацыі тэксту (пры аналізе вершаваных тэкстаў – асаблівасці рыфмы і памеру).
Узоры тэстаў
Навуковы стыль выконвае наступныя функцыі:
эстэтычнага ўздзеяння
адлюстраванне рэчаіснасці і захаванне ведаў
фарміраванне грамадскай думкі, правядзенне ў жыццё пэўнай палітыкі, ідэалогіі
перадача спецыяльнай інфармацыі
атрыманне новых ведаў
Устанавіце адпаведнасць паміж стылямі і жанрамі. Запішыце правільны адказ.
-
А. Навуковы
1. Курсавая работа
Б. Мастацкі
2. Ліст (сябру)
В. Публіцыстычны
3. Хроніка
Г. Афіцыйна-справавы
4. Раман
5. Аўтабіяграфія
Навуковы стыль мае наступныя падстылі:
акадэмічны
аратарскі
навучальны
дыпламатычны
навукова-папулярны
Надзвычай высокая ступень стандартызацыі з’яўляецца станоўчай якасцю наступных стыляў:
афіцыйна-справавы
мастацкі
навуковы
гутарковы
публіцыстычны
Асоб жаночага полу прынята называць назоўнікамі мужчынскага роду (дацэнт, прафесар, пакупнік і пад.) у:
афіцыйна-справавых дакументах
мастацкіх творах
размоўным стылі
публіцыстычных тэкстах
жанрах акадэмічнага падстылю
Пазалітаратурныя сродкі могуць ужывацца са стылістычнымі мэтамі ў наступных стылях:
навуковы
афіцыйна-справавы
мастацкі
гутарковы
публіцыстычны
Устанавіце адпаведнасць паміж стылямі і сродкамі, што ў іх выкарыстоўваюцца. Запішыце правільны адказ.
-
А. Публіцыстычны
1. Вузкаспецыяльныя тэрміны пэўнай галіны навукі
Б. Мастацкі
2. Грамадска-палітычная лексіка
В. Навуковы
3. Няпоўныя сітуацыйныя сказы
Г. Афіцыйна-справавы
4. Экзатызмы і варварызмы са стылістычнай функцыяй
Д. Гутарковы
5. Гатовыя стандартныя бланкі
Устанавіце адпаведнасць паміж стылямі і сродкамі, што ў іх выкарыстоўваюцца. Запішыце правільны адказ.
-
А. Гутарковы
1. Людзі добрай волі, арэна палітычнай барацьбы, апошні раўнд сустрэчы, даць зялёную вуліцу
Б. Мастацкі
2. Зарэгістраваць адносіны, супрацьпраўныя дзеянні, давесці да ведама, інвентарызацыя, ісцец, мемарандум
В. Публіцыстычны
3. Складанае сінтаксічнае цэлае, адтапанімныя дэрываты, закрыты рад аднародных членаў сказа, бяззлучнікавая сувязь
Г. Афіцыйна-справавы
4. Касірша, гладзіць супраць шэрсці, аддаць Богу душу, худзюшчы, блёкату аб’есціся
Д. Навуковы
5. Сынку, вятрыска, маланка хрысціцца, зямелька-матухна, стогне бездань, плача зіма капяжамі
Паказчыкі таго, што слова ўжываецца ў кніжных стылях:
складанае паводле ўтварэння
мае суфікс суб’ектыўнай ацэнкі
мае суфіксы -к-, -ш- у назвах жанчын па іх сацыяльным становішчы
мае каранёвую марфему грэчаскага ці лацінскага паходжання
заканчваецца на -нне, -асць, -цыя, -ізм
Гук [г] фрыкатыўны вымаўляецца ў словах: