ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 26.09.2025
Просмотров: 2349
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення
Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306
Жанры афіцыйна-справавога стылю
Камунікатыўныя якасці маўлення
Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы
Правільнасць маўлення: лексічныя нормы
Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы
Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы
Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы
Выразнасць і вобразнасць маўлення
Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі
Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.
Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)
Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню
Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.
Многія словы генетычна тоесныя ў беларускай і рускай мовах, якія цесна кантактуюць на працягу ўсёй сваёй гісторыі, што спрыяе інтэнсіўнаму пранікненню ў беларускую акцэнтную сістэму рускіх элементаў. “Але гэта якраз і ёсць тая правакацыйная блізкасць, – пісаў А.А. Рэфармацкі, – пераадольванне якой тоіць у сабе вялікія практычныя цяжкасці”. Так, уплывам рускай мовы тлумачыцца ўжыванне наступных ненарматыўных варыянтаў (русізмаў): голаву, дзяцьмі, ногу, руку, міла, самаго, абоіх, нясці, вязці, нясла, вязла, адзінаццаць, чаты'рнаццаць, барадаўка, баязь, валенак, ножніцы, вусы, дочка, драва, ікаць (трэба: ікаць), канапля (трэба: каноплі), карабель, лушчыць (трэба лушчыць), моладасць, малы, стары, па-стараму, рашато, сліна, сняжкі, семера, фартух, крапіва, куханны, параліч, хто-небудзь.
Незасваеннем, няведаннем акцэнтных нормаў тлумачыцца памылковае вызначэнне месца націску ў словах іншамоўнага паходжання, напрыклад: алфавіт (правільна па-руску і па-беларуску алфавіт), квартал, каталаг, дакумент, кілометр, кулінарыя, процант, агент, алкагаль, анапест, сі'раты, дыяметр, медыкаменты, партэр, фарфар, феерыя, фенамен і іншыя, якія, як лакмусавая паперка, адразу выяўляюць узровень маўленчай культуры чалавека.
У асобных выпадках адхіленні ад акцэнтных нормаў можна растлумачыць дзеяннем унутрымоўнай аналогіі. Напрыклад, ненарматыўныя варыянты бляхар (па аналогіі ад бляха) – правільна бляхар; вага (ад важыць) – правільна вагá; валавы (ад вал) – правільна валавы'; цяжар (ад цяжкі) – правільна цяжáр; іконапіс (ад ікóна) – правільна іканапіс; пурпурны (ад пурпур) – трэба пурпурны. Каб пазбегнуць іх, трэба дакладна ведаць нарматыўныя варыянты, для гэтага неабходна звяртацца па даведку ў слоўнікі.
Як слушна сцвярджаюць мовазнаўцы, у беларускай мове на месца слоўнага націску ўплывае наяўнасць суфікса ці прэфікса. Напрыклад, калі ў назоўніках ёсць суфіксы -ыст / -іст, -ан / -ян, -ей / -эй, -ізм / -ызм, -ант, -ёр, то на іх, як правіла, прыпадае націск: журналі'ст, вакалі'ст, велікáн, багаце'й, палані'зм, дыпламáнт, кіяскё'р.
Назоўнікавыя прэфіксы вы-, по-, под-, про-, поў- таксама маюць фіксаваны націск (незалежна ад колькасці складоў у слове, калі яно ўтворана ад дзеяслова): вы'лет, вы'дых, пóдых, пóдступ, прóпуск, пóўдзень і інш.
У вытворных прыметніках націск фіксуецца на такіх словаўтваральных суфіксах, як -ават- / -яват-, -ат-, -арн- / -ярн-, -ічн-/-ычн-, -оў-/-ёў-: цеплавáты, рагáты, папуля'рны, рытмі'чны, Міхасё'ў.
У памяншальна-ласкальных формах прыметнікаў з фармантамі -еньк- / -эньк- / -аньк- націск можа быць як на корані, так і на суфіксе: стары' – старэ'нькі, цё'плы – цё'пленькі, малы' – малéнькі, вясё'лы – вясё'ленькі (калі ў пачатковай форме націск прыпадае на канчатак, то ў вытворным слове націскным з’яўляецца суфікс; у прыметнікаў з націскным коранем націск нерухомы). Што да астатніх суб’ектыўна-ацэначных формаў прыметнікаў, то ў іх фармант, як правіла, націскны: ціху'ткі, бялю'сенькі, малюпáсенькі, высóзны, вялі'зны, велізáрны, страшэ'нны.
У дзеясловах пільнай увагі патрабуюць формы 1-й асобы множнага ліку абвеснага ладу і формы 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу. Адпаведна першыя будуць з націскным канчаткам -ём/-ом: бярóм, нясё'м, кладзё'м (абвесны лад), другія – з канчаткам -ем/-эм: бярэ'м, нясе'м, кладзе'м (загадны лад).
Дзеяслоўныя формы 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу маюць націск 1) на апошнім складзе канчатку, калі ў 1-й асобе множнага ліку яны мелі націскны канчатак (бярóм – бераце', глядзі'м – гледзіце', даё'м – даяце'); такія формы нельга блытаць з формамі 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу, у якіх націск прыпадае на першы склад канчатка: крычы'це, маўчы'це, глядзі'це; 2) на аснове, калі ў 1-й асобе множнага ліку націск падаў на аснову: пі'шам – пі'шаце, малю'ем – малю'еце.
Пастаноўку месца націску ў асобных лічэбніках трэба запомніць: адзінáццаць, адзінáццаты, чатырнáццаць, чатырнáццаты, шэ'сцьдзесят.
Паводле Правілаў-2008 у складаных словах лічэбнік сто заўсёды мае форму ста (статóнны, статы'сячны, стаметрóвы), а гэта значыць, што ў такіх утварэннях адсутнічае пабочны націск.
У складаных лічэбніках, што маюць некалькі каранёў, можа быць адпаведная колькасць націскаў, апошні з якіх – асноўны: трыццаці`шасці`мільё'нны, сарака`пяці`ты'сячны.
У адмоўных займенніках ніхто (нішто) пры скланенні націск прыпадае на першы галосны канчатка: нікóга, нічóга (нікóму, нічóму) і г.д. (параўн. формы адносных займеннікаў: кагó, чагó, каму', чаму').
У займенніку нія'кі ва ўсіх склонах націск захоўваецца на аснове (на я): нія'кага, нія'каму, нія'кіх і г.д. (Лепш нія'кі, чым абы-які; Ядуць на свеце хлеб траякі: белы, чорны і нія'кі); параўн. адносныя займеннікі: якóга, якóму.
Калі пры адмоўным займенніку ўжываецца прыназоўнік, то ён ставіцца пасля адмоўнай часціцы ні, тады націск можа прыпадаць на розныя склады займеннікаў: ні на кóга (не спадзяваліся) – ні на кагó, ні да чóга (рукі не прыстаюць) – ні да чагó, ні за я'кія (грошы) – ні за які'я. Першыя варыянты больш уласцівыя літаратурнай мове, чым апошнія.
Пры скланенні займеннікаў сам, сáмы трэба памятаць наступнае: у займенніку сам ва ўскосных склонах націск прыпадае на першы галосны канчатка: самóга (-óму, -і'м, -у'ю, -і'х), а ў займенніку сáмы – на аснову: сáмага (-аму, -ым, -ай, -ым).
Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы
Арфаграфічныя – гэта нормы, якія дэманструюць правільнасць пісьмовай мовы, спрыяюць аднастайнасці напісання слоў і іх формаў. Веданне арфаграфічных нормаў – паказчык адукаванасці асобы, яе ўважлівага стаўлення да мовы.
Як вядома, 23 ліпеня 2008 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, паводле якога замацаваліся некаторыя змены ў арфаграфічнай і пунктуацыйнай сістэмах беларускай мовы ў параўнанні з нормамі, прынятымі ў 1957 годзе. Змены закранулі правапіс галосных, зычных, а таксама правапіс вялікай літары: былі ўведзены новыя правілы, а таксама ўдакладнены ўжо існуючыя.
Згодна з “Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 2008 года (далей: Правілы-2008) [38] літара Э пішацца ў канцы запазычаных нязменных слоў пасля зычных, у тым ліку ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах (рэзюмэ, купэ, кафэ, каратэ, кабернэ, шымпанзэ; Морзэ, Брыгвадзэ, Душанбэ, Струвэ). Выключэнне: пасля Л, К пішацца літара Е: сальта-мартале, філе, камюніке, піке.
Літара Э пішацца таксама пасля губных зычных і пасля З, С, Н у сярэдзіне запазычаных слоў: экзэмпляр, капэла, сурвэтка, маянэз, тунэль, інтэрнэт, сэ'рвіс ‘абслугоўванне’ (але медаль, менеджмент, нервы, парламент, газета, серві'з ‘набор посуду’).
Аканне распаўсюджваецца на ненаціскныя фінальныя спалучэнні -аль, -ар слоў іншамоўнага паходжання: шніцаль, шпáталь; камп’ютар, пэйджар, ордар, світар, менеджар, лідар, альма-матар, тэндар, фарватар і інш. Выключэнне: уласныя запазычаныя назоўнікі, якія пішуцца праз -эль, -эр, калі на іх не пáдае націск: Гендэль; Пітэр, Юпітэр, Потэр, Ландэр, Лютэр, Одэр, Гюнтэр; вытворныя ад такіх назоўнікаў словы: юпітэрны, лютэранства.
Літара О пішацца і вымаўляецца толькі пад націскам незалежна ад паходжання слова: Орша, ордэн, рэкорд, рэформа. Не пад націскам заўсёды пішацца і вымаўляецца А: аршанскі, ардэнаносны, рэкардсмэн, Токіа, Бакачыа, трыа, адажыа, Ватэрлоа, імпрэсарыа і г.д.
Літара Ё пішацца ў наступных выпадках: 1) пад націскам (вёска, мёд, цёплы); 2) не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт- (ёдапірын, ётаванне); 3) у складаных словах з першай часткай радыё- (радыёстанцыя, радыёантэна); калі першая частка складанага слова – назва хімічнага элемента радый-, то пішацца Е (яно з’яўляецца злучальнай галоснай): радыеактыў-насць, радыебіялогія, але радыяхімія, радыялогія ў першым складзе перад націскам).
Дарэчы, пастаноўка кропак над літарай Ё ў беларускай мове абавязковая (!).
Яканне распаўсюджваецца на 1) усе словы са славянскай лексічнай асновай: дзянё'к, медзведзяня', квяці'сты, пячóра, Пятру'сь; 2) усе простыя па структуры лічэбнікі: дзявя'ты, дзяся'ты, сямнáццаць, васямнáццаць, сямё'ра; 3) даўно запазычаныя і таму асвоеныя беларускай мовай словы: дзяжу'рны, каляндáр, мянту'з, янóт, яфрэ'йтар, сяржáнт, яхі'дны, ялéйны, яўрэ'й, у тым ліку ўласныя асабовыя імёны: Яку'б, Ягóр, Яўгéн, Яўстáх, Веньямі'н, Валяр’я'н, Валянці'н і інш.; 4) злучальныя галосныя ў складаных словах: жяццярáдасны, краяві'д, зернясхóвішча, землярóбчы.
Літара Е ніколі не пераходзіць у Я ў наступных пазіцыях: 1) у большасці іншамоўных слоў: метрó, сезóн, легéнда, бензі'н, калекты'ў, сенсáцыя, апеты'т, Еўрóпа, Егі'пет, Палесці'на, Берлі'н; 2) пасля Г, К, Х: гектáр, герóй, Генáдзь, Герáсім, кефі'р, керáміка, Македóнія, Херсóн; 3) у прыназоўніку без і часціцы не: без цу'кру, без клóпату, не éў, не хóча, не бы'ў (але пры напісанні разам без і не становяцца прыстаўкай і падпарадкоўваюцца яканню: бязмéжны, бяскры'ўдны, нядóўга, няшу'мна).