ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 26.09.2025
Просмотров: 2358
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення
Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306
Жанры афіцыйна-справавога стылю
Камунікатыўныя якасці маўлення
Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы
Правільнасць маўлення: лексічныя нормы
Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы
Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы
Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы
Выразнасць і вобразнасць маўлення
Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі
Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.
Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)
Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню
Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.
1) ужыванне адзіночнага ліку назоўнікаў у значэнні множнага: Няшчодрая зямля прывучыла калісьці беларуса да разліку ў вядзенні гаспадаркі, да ашчаднасці, да таго, што “нішто не прападае”, усё ідзе ў справу, нават падабраны цвік, нават лясіна ці калода, прыплаўленая ракой, і, аднак, дужа памыліўся б той, хто назваў бы яго скупым. Беларус якраз адрозніваецца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе (У. Караткевіч); Пунктуальнасць нарадзілася раней за немца (У. Караткевіч);
2) выкарыстанне назоўнікаў, якія не паддаюцца лічэнню, у форме множнага ліку: размовы, свабоды, настроі, пошукі. Пры гэтым некаторыя з лексем набываюць асаблівае, спецыфічнае значэнне, напрыклад, улады ‘сукупнасць асоб, якім уласцівы найвышэйшыя паўнамоцтвы’ (гарадскія ўлады): Гарадскія ўлады звярнулі ўвагу на неабходнасць азелянення цэнтральных вуліц горада (з газеты);
3) ужыванне формаў загаднага ладу: Паважаныя чытачы! Вашы прапановы і пажаданні накіроўвайце (дасылайце) у рэдакцыю газеты! Такія формы нярэдка выкарыстоўваюцца ў загалоўках як сродак актывізацыі ўвагі чытача, напрыклад: Апраніся ў кімано, абмахніся веерам; Прападзі, грыбок вялікі і маленькі;
4) прадуктыўнасць формаў роднага склону назоўнікаў: падвядзенне вынікаў, папярэджанне наступстваў аварыі на ЧАЭС, забружванне навакольнага асяроддзя, прыняцце рашэння;
5) выкарыстанне форм цяперашняга і прошлага часу дзеясловаў;
6) вялікая колькасць адмоўных часціц не, ні, часціцы ж (жа) ва ўзмацняльнай функцыі, а таксама часціц нават, усяго толькі. Напрыклад: Здаецца, пытанне вырашаецца вельмі проста: небяспечныя атамныя станцыі – не выкарыстоўваць. Жылі ж людзі калісьці і без іх. Забруджваюць атмасферу станцыі на нафтавым паліве – адмовіцца ад іх выкарыстання. Жылі ж людзі і без электрычнасці (з газеты);
7) выкарыстанне вытворных прыназоўнікаў больш частае, чым невытворных: на шляху, на аснове, на базе, у бок, у вобласці, у якасці, у ходзе, у імя, у духу, у інтарэсах, з улікам і інш.;
8) ужыванне займенніка мы са значэннем ‘група, супольнасць людзей, у якую ўваходзіць і сам апавядальнік’, што збліжае чытача і слухача з публіцыстам, надае выказванню адценне шчырасці і нязмушанасці: Мы прывыклі ў пагоні за “доўгім рублём” кіравацца знакамітым “авосем” (з газеты); Якая яна, мая зямля? Гэта ў мінулым гераічная і шматпакутная зямля. Безліч разоў грукаталі па ёй калясніцы вайны. Але мы, дзеці Беларусі, ганарымся тым, што ў гэтых войнах яна ніколі не была агрэсарам (У. Караткевіч).
Сінтаксічныя асаблівасціпубліцыстычнага стылю выражаюцца ў тым, што тут функцыянуюць у адпаведнасці са зместам і жанрам твора ўсе тыпы сказаў, як простых, так і складаных. Сярод іншых рыс варта адзначыць наступныя:
1) вялікая колькасць экспрэсіўных канструкцый, сярод якіх ужываюцца рытарычныя пытанні, форма “пытанне – адказ” (публіцыст задае пытанне і сам на яго адказвае), клічныя сказы, градацыя, паўторы, парцэляваныя канструкцыі і інш. Напрыклад: Пра сябе як паэта ён [Максім Багдановіч] заявіць адразу і адразу ж упэўненай хадой пойдзе наперад, пераадольваючы цяжкасці (А. Бачыла); А праз паўгода я не пазнаў Васіля. Мажны, ляніва-сыты, як кот на канапе. Праходжваўся па вуліцы Кульман. Парукаліся. Цікаўлюся пра жыццё (з газеты); Значыць, праблема не ў тым, каб адмаўляцца ад небяспечных тэхналогій. Сапраўды, ці так вінаваты “мірны атам” у тым, што адбылося ў Чарнобылі? Канешне ж, не. Віна поўнасцю кладзецца на самога чалавека; Што ж вырашыць чалавецтва? Жыць сённяшнім днём, седзячы на бомбе цывілізацыі, або застацца сапраўды цывілізаваным, вырашаючы праблемы з поглядам на перспектыву? Пытанне не патрабуе адказу – яно патрабуе дзеяння! (з газеты);
2) інверсійны парадак слоў: Хлеб – аснова жыцця. Хлеб надзённы й хлеб духоўны, ім трываліцца людства. Хлеб з зерня – з кроплі вечнасці, а зерне сведчыць пра неўміручасць жыцця. Подавы хлеб, каравай вясельны паўтараюць аблічча сонца. Хлебам вымяраецца праца, хлебам вымяраецца багацце, хлебам вымяраецца вартасць хлебароба (Р. Барадулін);
3) інфінітыў у ролі галоўных членаў сказа: Жыць – Радзіме служыць; Вучыцца – мучыцца? (з газеты);
4) адсутнасць дзеяслоўнага выказніка, што надае маўленню яркасць і экспрэсіўнасць: Цэнтр – Віцебску; За грыбы – абсталяванне; Мільёны – у фонд Чарнобыля (з газеты);
5) ужыванне састаўных іменных выказнікаў, што вядзе да вылучэння прымет, якасцей прадметаў, а не засяроджвання ўвагі на дзеянні: Пурым – свята вясёлае (з газеты); І наперакор вялікадзяржаўным скептыкам, якія не прызнавалі за беларускай мовай яе самастойнасці, [Максім Багдановіч] дакажа, што яна ніколькі не бяднейшая і не горшая за іншыя мовы, што ёй падуладны ўсе віды і жанры, зведаныя і асвоеныя высокаразвітымі літаратурамі, і што на ёй можна паспяхова перадаваць найтанчэйшыя адценні чалавечых пачуццяў(А. Бачыла);
6) увядзенне цытат, простай і няўласна-простай мовы: “Хлеб наш надзённы дай нам сёння”, – моліць людства Звышняга ўжо якое тысячагоддзе (Р. Барадулін).
Лінгвісты адзначаюць таксама наступныя граматычныя асаблівасці публіцыстычнага стылю: уласныя імёны з суфіксамі -чын-/-шчын-: Віцебшчына, Брэстчына, Лагойшчына; суб’ектыўна-ацэначныя фарманты ў назоўніках, прыметніках, прыслоўях: пчолка, маленькі, высачэзны, нізка-нізенька.
Такім чынам, для мовы публіцыстыкі характэрна спалучэнне лагічнага і вобразнага, рацыянальнага і эмацыянальнага. У гэтым стылі, як ні ў якім іншым, аўтар мае магчымасць праявіць сваю індывідуальнасць як словатворца, як чалавек і як грамадзянін. Кожны публіцыстычны твор – гэта адбітак асобы аўтара, ілюстрацыя яго светабачання і светаразумення.
Гутарковы стыль
Гутарковы (размоўны) стыль абслугоўвае патрэбы непасрэдных зносін у быце, сям’і, а таксама неафіцыйных зносін у вытворчасці, ва ўстановах і г.д. Асноўнай формай рэалізацыі размоўнага стылю з’яўляецца вусная мова, аднак ён можа праяўляцца і ў пісьмовай форме (сяброўскія лісты, запісы прыватнага зместу, асабістыя дзённікі, рэплікі персанажаў і інш.).
Асноўныя экстралінгвістычныя фактары, якія абумоўліваюць фарміраванне размоўнага стылю, – гэта неафіцыйнасць, нязмушанасць адносін паміж субяседнікамі, непадрыхтаванасць маўлення, непасрэдны кантакт удзельнікаў размовы, тэматычная разнастайнасць. Вялікую ролю набываюць інтанацыя, жэсты, міміка, рухі, рэакцыя субяседніка, абставіны маўлення, агульнасць жыццёвага вопыту і інтарэсаў суразмоўцаў. Пералічаныя элементы паляпшаюць узаемаразуменне, дапамагаюць больш дакладна і эмацыянальна данесці інфармацыю.
Асаблівасцю гутарковага стылю з’яўляецца эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, ацэначная рэакцыя. Так, на пытанне Дапісаў рэферат? замест адказу Не, не дапісаў могуць прагучаць эмацыянальна-экспрэсіўныя выразы тыпу Дзе там дапісаў!; Зараз табе – дапісаў!; Якое там дапісаў!; Лёгка сказаць – дапісаў! і да т.п.
Размоўны стыль не вызначаецца жанравай разнастайнасцю. Асноўныя формы яго рэалізацыі – гэта розныя тыпы гутарак (па тэлефоне, непасрэдная размова) і перапіска (СМС-паведамленні, інтэрнэт-лісты, лісты і паштоўкі).
Лексічныя асаблівасціразмоўнага стылю наступныя:
1) выкарыстанне стэрэатыпных выразаў, моўных клішэ ў падобных сітуацыях ці сітуацыях, якія паўтараюцца. Да такіх выразаў адносяцца формулы прывітання, развітання, прабачэння, звароту, удзячнасці і г.д., напрыклад: Добры дзень!; Добры вечар!; Да пабачэння!; Усяго найлепшага!; Бывайце здаровы!; Прабачце мне!; Даруйце мне!; Паважаныя сябры!; Паважаныя калегі!; Дазвольце выказаць шчырыя словы падзякі; Вялікі дзякуй! Вельмі ўдзячны вам;
2) багацце бытавой лексікі: сусед, брат, дачка, панчохі, спадніца, туфлі, валёнкі, кладоўка, кухня, халадзільнік, снедаць, абед, бульба, хлеб, пірагі, закурыць, падсмажыць, праспаць;
3) ужыванне гутарковых слоў, якія блізкія да нейтральных, але не роўныя ім. Такія адзінкі найчасцей характарызуюць знешнія ці ўнутраныя рысы, паводзіны чалавека і ў слоўніках адзначаюцца паметай разм. (размоўнае): слюнцяй, лабасты, бядак, атáбарыцца, завядзёнка, атрупянець, рахітык, нажытак, раўня, свінтух, бабыль, бездар, свістапляска, умакрэць, задавака, усмешлівы, скупянда, ускубнуць, хаўтуры, ацірацца, ачумець, дзедаўшчына, ачухацца, скупеча, смяльчак;
4) наяўнасць прастамоўных, лаянкавых, грубых слоў, якія маюць больш зніжаную, чым гутарковыя, эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку і ў слоўніках адзначаюцца паметамі праст. (прастамоўнае), лаянк. (лаянкавае), груб. (грубае), зневаж. (зневажальнае), пагард. (пагардлівае). Напрыклад: лаянк., разм. басатá; разм., груб. жратва; разм., пагард. баб’ё; разм., груб. бельмы; разм., пагард. дурніла; разм., лаянк. дурніца; груб. банкарт ’незаконнанароджанае дзіця’;
5) выкарыстанне дыялектных слоў: бязу΄льнік ’свавольнік, гарэза’, сярні΄чкі ’запалкі’, шу΄ма ’смецце’; су΄ды ’два вядры’: Пятро, схадзі прынясі з калодзежу двое су΄даў вады!; Хацела вам кашы зварыць, ды малако прымгну΄ла [‘падкісла’];
6) ужыванне жарганізмаў і прафесіяналізмаў прадстаўнікамі розных сацыяльных груп. Напрыклад, у мове сучаснай моладзі выкарыстоўваюцца словы калбáсіцца ‘актыўна танцаваць, рухацца, быць у стане эмацыянальнага ўздыму’, трахáн ‘крыху’, трахец ‘крыху’, радакі, продкі, шнуркі ‘бацькі’, мацільда ‘маці’, аблом ‘пра дзеянні, задумы, справы, якія не ўдалося рэалізаваць’, гусь, перац ‘пра чалавека’ (з адмоўнай экспрэсіяй); у мове следчых сустракаюцца словы глухар ‘нераскрытае забойства’, адказняк ‘справа, ва ўзбуджэнні якой адмоўлена’, вісяк ‘нераскрытае злачынства’, макруха ‘злачынства з забойствам’, браслеты ‘наручнікі’; у мове маракоў – кок ‘повар на судне’, камбуз ‘кухня на судне’, задраіць (люк) ‘шчыльна закрыць’. Усе пералічаныя адзінкі знаходзяцца па-за межамі літаратурнай мовы;
7) не характэрна выкарыстанне запазычаных слоў, тэрмінаў, кніжнай лексікі. Аднак у гутарках на грамадска-палітычныя тэмы, на тэмы навукі, мастацтва, правоў названыя адзінкі шырока ўжываюцца: плюралізм, дэмакратыя, валюта, фундамент, правакацыя, перспектыва;
8) распаўсюджаны назвы з канкрэтным значэннем і абмежаваны словы абстрактныя;
9) выкарыстанне аўтарскіх неалагізмаў, утвораных на ўзор літаратурных слоў, напрыклад: Ну, што, дачушка? Ці напірожнічалася [‘наелася пірожных’] ты?; На нашай кафедры большая палова – аступененыя і акандыдачаныя [‘якія маюць навуковую ступень кандыдата навук’]; Я даўганула [‘узяла ў доўг’] у Волькі трошкі грошай (з маўлення студэнтаў і выкладчыкаў);
10) частотнасць фразеалагізмаў, прыказак, прымавак, афарызмаў, праклёнаў: Жыццё пражыла – як на свінні праехала; Ты ў гэтым пытанні разбіраешся, як свіння ў апельсінах; А каб цябе ў чыстым полі дзверы сціснулі!; А каб табе пуста было! Нярэдка фразеалагізмы ўжываюцца ў змененым, пераасэнсаваным выглядзе. Такія адзінкі з’яўляюцца надзвычай эмацыянальнымі і вобразнымі: Яму і чаркі ў рукі;