ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2447

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

Рэчыўныя і абстрактныя назоўнікі, якія ў літаратурнай мове маюць форму адзіночнага ліку, у навуковым і мастацкім маўленні могуць ужывацца ў форме множнага ліку з пэўнай мэтай: блакітныя гліны, сыпучыя пяскі, лячэбныя гразі, дасканалыя густы, маладыя таленты, шумы ў сэрцы.

Скланенне назоўнікаў – адно з самых складаных пытанняў для многіх носьбітаў мовы. Пры скланенні назоўнікаў першага скланення важна памятаць, што ў давальным і месным склонах канчаткі супадаюць: канчатак маюць назоўнікі з мяккай асновай (зямлі, хвалі, песні); канчатак – назоўнікі з асновай на г, х, якія чаргуюцца з з, с (страха – страсе, нага – назе, крыга – крызе); – назоўнікі з асновай на зацвярдзелы і на к, які чаргуецца з ц (гутарка – гутарцы, мяжа – мяжы, сцежка – сцежцы, сястра – сястры), але пад націскам (шчака – шчацэ, рука – руцэ, рака – рацэ).

Назоўнікі другога скланення мужчынскага роду у родным склоне маюць у залежнасці ад семантыкі канчаткі -а/-я або -у/-ю. Канчатак -а/-я маюць назоўнікі, што называюць канкрэтныя прадметы (стала, алоўка, медаля); асоб і жывых істот (салаўя, сябра, чалавека); установы, арганізацыі, прадпрыемствы (універсітэта, ліцэя, саюза, прафкама); геаграфічныя назвы, населеныя пункты, астранамічныя паняцці (Мінска, пасёлка, Месяца, Сожа); навуковыя тэрміны, адзінкі вымярэння даўжыні, вагі і інш. (кораня, суфікса, метра, літра, сюжэта, рубля); танцы, гульні, іх часткі (тэніса, турніра, вальса, тура, балета, але: спорту); прамежкі часу (года, тыдня, жніўня, сезона, але: веку, абеду, ранку); органы, часткі цела чалавека і жывых істот (носа, рота, языка, але: твару).

Канчатак -у/-ю маюць назоўнікі, што называюць зборныя прадметы, у тым ліку расліны – травы і кустовыя (калектыву, бярэзніку, бэзу, чабору, верасу); рэчывы, хімічныя злучэнні (алею, соку, рысу, шоўку, але: хлеба, аўса, жаўтка); абстрактныя паняцці, апрадмечаныя якасці, дзеянні, стан (таленту, смеху, блакіту, даходу, разліку); прасторавыя паняцці (лугу, краю, шляху, лесу); з’явы прыроды і стыхійныя бедствы (марозу, граду, ветру, грому, галалёду, урагану); грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі, падзеі (рамантызму, гуманізму, дарвінізму, фэсту, фестывалю); захворванні (грыпу, апендыцыту, інфаркту); стравы (гуляшу, супу).


Мнагазначныя назоўнікі могуць мець абодва канчаткі: -а/-я і -у/-ю ў залежнасці ад кантэксту: час лістападу сёмага лістапада; беларускага народа (’нацыя, насельніцтва краіны’) – на плошчы сабралася шмат народу (’сукупнасць людзей увогуле’); слухалі маладога талента (’чалавек з надзвычайнымі здоль­насцямі’) – яму не хапае таленту (’надзвычайныя пры­род­ныя здольнасці’); каля пятага пад’езда не было пад’езду да вёскі; сустрэліся каля клёна, ясеня, дуба, граба мэбля з клёну, ясеню, дубу, грабу.

Канчатак выкарыстоўваецца таксама пры назоўніках ва ўстойлівых выразах з году ў год, з веку ў век, ні следу ні знаку, даць маху, з’ехаць з глузду, ні роду ні племені.

Пільнай увагі патрабуе месны склон назоўнікаў мужчынскага роду другога скланення, калі выбар канчатка залежыць і ад семантыкі слова, і ад тыпу асновы.

Так, канчатак маюць назоўнікі з асновай на цвёрды (сне, стале), неасабовыя назоўнікі з асновай на г, х, якія чаргуюцца з з’, с’ (снезе, кажусе, лузе, парозе); канчатак -у/-ю – асабовыя назоўнікі з асновай на зацвярдзелы ці мяккі (Рыгору, чытачу, Багдановічу, герою), а таксама неасабовыя назоўнікі з асновай на к (у друку, пры лясочку), назоўнікі на г, х, якія не чаргуюцца з з’, с’: назвы абстрактных паняццяў (смеху, подыху, страху, пасагу), назвы некаторых рэчыўных паняццяў (тварагу, пуху), запазычаныя назоўнікі (каталогу, штрыху, маркетынгу, трэнінгу), уласныя назвы (Цюрыху, Гамбургу, Бугу); канчатак маюць неасабовыя назоўнікі з асновай на зацвярдзелы (дажджы, шалашы, гушчары); – неасабовыя назоўнікі з асновай на мяккі (у гаі, у музеі, у цяні).

У творным склоне назоўнікаў на -ін/-ын выбар канчатка можа залежыць ад семантыкі назоўніка: Нікалаевам, Гагарынам, Туравам (назвы геаграфічных аб’ектаў) – як Магілёвам, але Нікалаевым, Туравым, Гагарыным (прозвішчы людзей).

Пры засваенні назоўнікаў трэцяга скланення ўзнікаюць цяжкасці менавіта з формамі творнага склону: для іх уласціва падаўжэнне зычных (ноччу, печчу, мышшу, папараццю, Беларуссю); не падаўжаюцца губныя б, п, м, в, ф і вібрант р (глыб’ю, Об’ю, верф’ю, шыр’ю); некаторыя назоўнікі маюць варыянтныя формы: кроўю – крывёю, далонню – далоняй, граззю – гразёю).


Пры скланенні назоўнікаў агульнага роду з ненаціскным канчаткам -а/-я, якія называюць асоб мужчынскага ці жаночага полу, узнікаюць пэўныя цяжкасці. Трэба памятаць, што ў першым выпадку такія найменні змяняюцца, як назоўнік бацька: пры калегу, цёзку, сведку, ціхоню, Жэню, Сашу, Валеру (бацьку), у другім выпадку – як назоўнікі першага скланення з адпаведнай асновай: пры калезе (як назе), ціхоні (як песні), цёзцы, сведцы (як сцежцы), Жэні, Сашы, Валеры.

У межах скланення назоўнікаў у множным ліку патрабуюць каментарыяў формы роднага і творнага склонаў.

У родным склоне адзначаецца шырокая варыянтнасць канчаткаў, абумоўленая катэгорыяй роду назоўнікаў, іх скланеннем, тыпам асновы, націскам, семантыкай.

Напрыклад, назоўнікі першага скланення маюць канчаткі -аў/-яў пры аснове на збег зычных (кафедраў, нормаў, формаў) і нулявы канчатак пры аснове на зычны (бяроз, краін, хат), у тым ліку на г, к, х і на губныя б, в, п, м (рук, кніг, баек; спраў, асоб). Некаторыя назоўнікі маюць варыянты канчаткаў, пры гэтым вар’іруюцца нулявыя канчаткі з матэрыяльна выражанымі: норм – нормаў, астр – астраў, сясцёр – сёстраў, вішань – вішняў. Відавочна, што мілагучнасць мовы забяспечваюць формы з матэрыяльна выражаным канчаткам: беларускай мове не ўласцівы збег зычных у канцы і ў пачатку слоў (ільвяня, аржаны, бабёр, рубель).

Назоўнікі другога скланення маюць канчаткі -аў/-яў не пад націскам, -оў/-ёў пад націскам (караваяў, вокнаў; палёў, садоў), радзей ім уласцівы націскны канчатак -эй/-ей: гасцей, вушэй. Назоўнікі ніякага роду з асновай на збег зычных маюць варыянты канчаткаў: прозвішч – прозвішчаў, вёсел – вёслаў, гнёзд – гнёздаў).

Назоўнікі трэцяга скланення пад націскам ужываюцца з канчаткам -эй/-ей, не пад націскам – -аў/-яў: начэй, печаў, гусей, даляў. Некаторым назоўнікам ўласціва варыянтнасць: вобласцяў – абласцей, нацыянальнасцяў – нацыянальнасцей, ніцей – ніцяў, мадэлей – мадэляў. Множналікавыя назоўнікі маюць канчаткі -аў/-яў: фінансаў, апладысментаў, вуснаў, а таксама нулявы канчатак, калі ў іх аснове суфіксы -ін, -іц (нажніц, паводзін), збег зычных, паміж якімі з’яўляецца беглы галосны (дажынак, сутак), геаграфічныя назвы на -ічы/-ычы, -аны/-яны: Баранавіч, Бараўлян Баранавічаў, Бараўлянаў). Радзей ужываецца канчатак -ей/-эй/-ай: дзвярэй, людзей, грошай.


У творным склоне некаторым назоўнікам уласцівы варыянты канчаткаў: грудзямі – грудзьмі, санямі – саньмі; плячамі – плячыма, вачамі – вачыма, грашамі – грашыма, але: людзьмі, вушамі.

Марфалагічныя нормы ў сістэме прыметніка. Цяжкасці ўзнікаюць пры ўтварэнні і выкарыстанні ступеняў параўнання. Складаныя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання ўтвараюцца практычна ад усіх якасных прыметнікаў: больш цёплы, менш моцны, найбольш чысты, самы прыгожы і г.д. Ненарматыўнымі лічацца формы тыпу больш дабрэйшы, самы цяплейшы.

Не ўтвараюць ступеняў параўнання прыметнікі, што абазначаюць стан (нямы, жывы, мёртвы, жанаты, халасты), масці жывёл (гняды, вараны, русы, пярэсты, рыжы), колькасна нязменную знешнюю фізічную прымету (босы, голы, вусаты, рагаты, барадаты, кульгавы), а таксама складаныя прыметнікі (светлавалосы, цёмна-сіні, белабароды, чарнавокі) і прыметнікі, што называюць колер праз адносіны да іншых прадметаў (салатавы, фіялетавы, вішнёвы, ружовы, карычневы, бэзавы). Простую форму не ўтвараюць прыметнікі, што перайшлі з адносных у разрад якасных і маюць у структуры суфіксы -ав-/-яв-(перадавы, бялявы), -іст- (галасісты, агністы),- (коўкі, ліпкі), -ат- (шурпаты), -аўн- (сакаўны), -ічн- (гераічны), -ніч- (маляўнічы), -юч- (балючы), -эзн- (даўжэзны), -еньк- (дробненькі) і інш. Складаныя формы больш ужывальныя яшчэ і праз стылістычную афарбоўку: яны ўласцівы пісьмовай мове, аднак не кантрастуюць з нейтральным маўленчым фонам.

Прыметнікі ў форме вышэйшай ступені параўнання ўводзяцца ў тэкст з дапамогай прыназоўніка за і назоўніка ў вінавальным склоне (ліпень цяплейшы за верасень, журавіны кіслейшыя за брусніцы) або параўнальных зваротаў са злучнікамі як, чым і назоўнікам у назоўным склоне (Антось больш моцны, чым брат; няма цікавейшых кáзак, як нашы). Недапушчальнай лічыцца структура канструкцый тыпу ліпень цяплей за верасень, Андрэй за ўсіх мудрэй (хоць у фальклоры, паэзіі, гутарковым стылі такія адзінкі ўжываюцца, што можа быць звязана з захаваннем рытму і рыфмы ў тым ліку), бо суфікс -эй/-ей характэрны для прыслоўяў.

Парушэннем нормы з’яўляюцца таксама выразы са значэннем гранічнай ступені якасці тыпу цікавейшая пастаноўка, прыгажэйшыя азёры, якія ўжываюцца пад уплывам рускай мовы. Нельга забываць, што пры вышэйшай ступені параўнання могуць ужывацца часціцы яшчэ, куды, якія надаюць не толькі ўзмацняльнае значэнне (яшчэ цікавейшыя, куды хутчэйшыя), але і размоўнае адценне ўсяму выказванню. Значэнне найвышэйшай ступені параўнання можа перадавацца таксама з дапамогай слоў вельмі, надта, надзвычай, выключна (вельмі спагадлівы, надта спакойны, надзвычай моцны, выключна смелы). Выкарыстанне розных спосабаў для ўтварэння ступеняў параўнання ўзбагачае маўленне.


Увагі патрабуюць поўныя, кароткія і сцягнутыя формы якасных і прыналежных прыметнікаў. У беларускай мове, у адрозненне ад рускай, вельмі абмежаванае выкарыстанне кароткіх формаў якасных прыметнікаў. Толькі наступныя адзінкі без стылістычных абмежаванняў рэгулярна ўжываюцца ў кароткай форме: гатоў, рад, повен, павінен, відзён, чуцён. Астатнія кароткія прыметнікі тыпу сыт, цёмен, дораг, свецел, багат, дуж, весел, хмур ужываюцца ў фаль­клоры, у паэзіі высокага стылю. Памылкай з’яў­ляюцца скалькаваныя з рускай мовы кароткія формы тыпу пра­цавіт, актывен, уважліў, маральна ўстойліў, фізічна выносліў і інш. Кароткія формы якасных прыметнікаў не скланяюцца, але змяняюцца па родах і ліках (ён рад, яна рада, яно рада, яны рады); ужываюцца яны, як правіла, у мастацкім і размоўным стылях.

Для прыналежных прыметнікаў кароткая форма з’яўляецца літаратурнай нормай: матчыны песні, бацькаў камп’ютар, вавёрчына дупло і г.д. Пры гэтым прыметнікі скланяюцца і набываюць поўныя формы, а пры неадушаўлёных назоўніках мужчынскага і ніякага роду ў вінавальным склоне форма застаецца кароткай (параўнайце: каго? што? бацькавага сябра, бацькаў стол; матчыну песню, матчыну сяброўку; даччыно паліто, даччынога мужа). Само ўтварэнне прыналежных прыметнікаў вымагае каментарыяў, паколькі розныя фарманты замацаваныя за пэўнымі тыпамі асноў. У прыметніках, утвораных ад назваў асоб ці жывых істот мужчынскага роду, пішуцца суфіксы -еў-/-ев-, -оў-/-ов-, -аў-/-ав-, -ёў-/-ёв-, а ў прыметніках, утвораных ад назваў асоб ці жывых істот жаночага роду, выкарыстоўваецца суфікс -ін-/-ын-: Сцёпкава сачыненне, Аленчына кніга, Мурчыны кацяняты, буслава гняздо; утварэнні тыпу Віціны цацкі грубае парушэнне нормы.

Скланенне прыметнікаў, як правіла, не выклікае цяжкасцяў, патрабуюць каментарыяў толькі канчаткі ў жаночым родзе родным і творным склонах. Скарочаныя канчаткі -ой, -ай, -яй (малая радзіма) могуць выкарыстоўвацца ў прыметніках ва ўсіх стылях, а поўныя канчаткі -ое, -ае, -яе ў родным склоне (малое радзімы) і -ою, -аю, -яю ў творным склоне (малою радзімаю) уласцівыя мастацкаму і гутарковаму стылям.

Формы суб’ектыўнай ацэнкі і непаўнаты якасці ўласцівы мастацкаму, гутарковаму і часам публіцыстычнаму стылям. Далучаючыся да асновы якасных прыметнікаў, яны адлюстроўваюць розную ступень праяўлення якасці: беленькі – вельмі белы; шырачэзны – надзвычай шырокі; цемнаваты – не зусім цёмны; прычым павелічальна-ўзмацняльныя і памяншальна-ласкальныя суфіксы ўтрымліваюць, акрамя ўсяго, аўтарскую ацэнку рэчаіснасці ці прадмета гутаркі (від ацэнкі – станоўчая ці негатыўная – канкрэтызуецца кантэкстам).