ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2428

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

Неабходна адрозніваць таксама канчаткі дзеясловаў у абвесным і загадным ладах. У загадным ладзе ў 1-й асобе множным ліку дзеясловы могуць мець спецыфічныя для беларускай мовы канчаткі -ем, -эм (пад націскам), -ма (не пад націскам): нясем, кладзем, бярэм; складваймася, працуйма, канчайма, шукáйма, не забывáймася. На дзеяслоўныя формы з канчаткам -ма звяртае ўвагу А.А. Каўрус: яны, на яго думку, “успрымаюцца і ўсведамляюцца як патрэбныя, адметныя, што вызначаюць самабытнасць роднай мовы і служаць захаванню яе сістэмы” [13, с. 98]. У абвесным ладзе ў 1-й асобе множным ліку гэтыя дзеясловы маюць канчаткі: нясём, кладзём, вяжам, стрыжомся; складваемся, канчаем. Як бачна, у загадным ладзе канчаткі -ем і -эм націскныя, а ў абвесным ладзе канчатак -ем ненаціскны.

У 2-й асобе множным ліку ў загадным ладзе націск можа падаць на канчатак -ы/-і перад постфіксам -це: нясі'це, кладзі'це, пішы'це.

Да ўжывання дзеяслова ў функцыянальных стылях ёсць пэўныя патрабаванні. У афіцыйна-справавым і навуковым стылях павінны выкарыстоўвацца такія часавыя формы міжстылёвых дзеясловаў, якія адлюстроўваюць рэальны час дзеяння; у навуковых тэкстах выклад інфармацыі ідзе ў цяперашнім часе: напрыклад, у даследаванні мы ставім і вырашаем наступныя задачы; як сцвярджае мовазнаўца Л.М. Шакун. Мастацкаму, часткова публіцыстычнаму, а таксама размоўнаму маўленню ўласціва ўжыванне экспрэсіўных формаў (скокнуць, бразнуць; папавыносіць, папахадзіць; пачытваць, пабольваць; плявузгаць, клыпаць, рынуцца і інш.) і ўзаемазамяняльнасць формаў часу і ладу. Так, дзеясловы цяперашняга часу могуць ужывацца са значэннем прошлага ці будучага, што дапамагае апавядальніку ажывіць мінулыя падзеі ці адлюстраваць дзеянне, якое абавязкова павінна адбыцца пасля моманту гутаркі: бывала, іду я ў грыбы (цяперашні гістарычны), заўтра абавязкова іду ў грыбы. Дзеясловы будучага часу могуць ужывацца са значэннем цяперашняга ці прошлага, гэта робіць маўленне экспрэсіўным: так падкрэсліваецца паўтаральнасць дзеяння (то паверне дарога ўлева, то роўнаю стужкаю цягнецца) або яго нечаканасць, выпадковасць (колькі ні прыеду дадому – ідзе маці насустрач).


Формы ладу таксама могуць набываць экспрэсіўнасць пры іх ўзаемазамяняльнасці: так, дзеясловы ўмоўнага ладу могуць ужывацца са значэннем загаднага, што надае выказванню разнастайныя адценні: просьбу, параду, запрашэнне выканаць дзеянне (магчыма, з афарбоўкай нерашучасці, далікатнасці ці папроку): прачытаў бы ты кнігу, прыбрала б ты ў пакоі, прылеглі Вы б адпачыць. Загадны лад можа мець значэнне ўмоўнага, што забяспечвае непасрэднасць выкладу думкі: дапамажы мы ім – яны ўсё паспелі б выканаць. У дзеясловах маўлення, успрыняцця, думкі можа аслабляцца ці ўвогуле сцірацца інтанацыя загаду і само лексічнае значэнне: глядзі ты, які разумны!; скажыце, які добранькі!

Форма другой асобы адзіночнага або множнага ліку можа мець абагульнена-асабовае значэнне, якое яна рэалізуе ў прыказках: сей у пару – збярэш хлеба гару; сон на заўтра адкладзі, а справу сёння давядзі; Божа памажы, але і сам падбяжы.

Марфалагічныя нормы ў сістэме дзеепрыметніка. Самымі ўжывальнымі ў беларускай літаратурнай мове з’яўляюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-: выцвілы, пахарашэлы, зачараваны, устрывожаны, знесены, змолаты. Выкарыстан­не іншых формаў абмежаванае па розных прычынах. Так, дзеепрыметнікі прошлага часу незалежнага стану з суфіксамі -ўш-, -ш- у форме мужчынскага роду аманімічныя з дзеепрыслоўямі: прачытаўшы, пацярпеўшы, збегшы і г.д. Многія лінгвісты акцэнтуюць увагу на немілагучнасці гэтых формаў, што з’яўляецца правамерным.

Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану цяпераш­няга часу з суфіксамі -уч-/-юч-, -ач-/-яч, -ем-/-ом-/, -ім- уласцівы публіцыстычнаму і навуковаму стылям, дзе могуць уваходзіць у склад тэрмінаў або іншых устойлівых выразаў кніжнага характару: шыпячы гук, вісячы замок, неразкладаемыя элементы, рухаючыя сілы, кіруючая роля, чытаемая літаратура. Каб пазбегнуць непажаданых формаў, асабліва падчас перакладу з рускай мовы, трэба памятаць, што ў беларускай мове існуе шмат сродкаў замены такіх адзінак: 1) ужывальныя формы дзеепрыметнікаў: рус. покрывшийся инеем – бел. пакрыты інеем, выгоревший луг – выгаралы луг. Як слушна адзначае А.А. Каўрус, “на цяперашнім этапе дзеепрыметнікі з суфіксам -л- усведамляюцца як асноўныя” [13, с. 107]; 2) прыметнікі: рус. приносящий прибыль – бел. прыбытковы, дрожащая трясина – дрыготкая багна; сыпучее вещество – рэчыава; 3) даданыя сказы: рус. растущий у дома – бел. які расце ля дома; 4) дзеясловы: рус. светящиеся окна – бел. свецяцца вокны, я непьющий – я не п’ю; 5) назоўнікі: рус. комплектующий отдел – бел. аддзел камплектавання, купающийся – купальшчык; 6) дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя словазлучэнні: рус. рядом шел возвращающийся из города сосед – бел. побач ішоў, вяртаючыся з горада, сусед; 7) прыдаткі: рус. вещества, стимулирующие рост – бел. рэчывы-стымулятары росту; 8) спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі: рус. умоляющим голосом – бел. з мальбой у голасе; 9) паўтор слоў: рус. возрастающий грохот – бел. усё большы і большы грукат і інш.


Марфалагічныя нормы ў сістэме дзеепрыслоўя. Дзеепрыслоўе, як і дзеепрыметнік, дапаўняе дзеяслоў сэнсава. Узнікае шэраг патрабаванняў да выкарыстання дзеепрыслоўяў у звязным маўленні. Так, утваральнік асноўнага і дадатковага дзеянняў павінен быць адзін: прачытаўшы кнігу, я абавязкова падзялюся ўражаннямі. У безасабовых сказах няма і не можа быць утваральніка дзеяння, пагэтаму сказ тыпу Хораша дыхаецца, гуляючы па летнім лесе пасля дажджу будзе пабудаваны няправільна. Месца дзеепрыслоўяў незакончанага і закончанага трыванняў у сказе заўсёды абумоўлена паслядоўнасцю дзеянняў – асноўнага і дадатковага: прыехаўшы ў вёску на канікулы, я абавязкова сустрэнуся з аднакласнікамі. У абагульнена-асабовых сказах асноўнае і дадатковае дзеянні таксама выконваюцца адной асобай, але яна ўяўляецца абагуленай і абазначае любога, кожнага: упрошваючы не намілуешся; узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж; згубіўшы, не тужы, знайшоўшы, нікому не кажы.

Марфалагічныя нормы ў сістэме прыслоўя. Прыслоўю ў культурамоўным аспекце надаецца мала ўвагі, хоць рэдка які тэкст абыходзіцца без характарыстыкі акалічнасцяў дзеяння. Некаторыя лінгвісты правамерна адзначаюць, што прыналеж­насць прыслоўяў да пэўнага разраду вызначае іх ролю ў тэксце. Акалічнасныя прыслоўі стылістычна нейтральныя, яны заключаюць інфармацыю пра месца, час, прычыну, мэту дзеяння; якасныя прыслоўі не толькі перадаюць інфармацыю, але і ўтрымліваюць яе ацэнку. У сувязі з гэтым прыслоўі запатрабаваны ўсімі стылямі: Вядома больш за 20 відаў пшаніцы. Аднак найбольш шырока вырошчваецца толькі два віды – мяккая і цвёрдая; Пры пад’ёме ўверх кінутага мяча сіла цяжару запавольвае яго рух. У мастацкім стылі прыслоўі ўжываюцца і з пераносна-вобразным значэннем: Сосны гамоняць. Нібы расказваюць чароўныя казкі маленства – адну за адной, нястомна і радасна, ціха і мудра, як гэта можа добрая, пагодлівая старасць (Я. Брыль).

Прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць ступені параўнання. Складаная форма вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання ўтвараецца, як правіла, шляхам далучэння слоў найбольш (найменш) і адпаведна больш (болей), менш (меней) да якасных прыслоўяў, таму ўтварэнні тыпу найбольш гучней, менш цікавей будуць парушэннем нормы.

Трэба памятаць, што прыслоўе, як і прыметнік, таксама мае элятыў – форму вышэйшай ступені параўнання, якая страчвае супастаўляльнае значэнне: раней, далей, даўней. Як відаць, першыя два словы міжстылёвыя, апошняе мае размоўную афарбоўку.


Якасныя прыслоўі маюць формы ацэнкі і меры якасці (ціхутка, добранька, памалюсеньку, страшэнна, высачэзна, ранічкай, далекавата); праз сваю экспрэсіўнасць, размоўную афарбоўку яны найбольш запатрабаваны мастацкім і гутарковым стылямі.


Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Сінтаксічныя нормы рэгулююць правільнасць пабудовы сінтаксічных канструкцый, ужыванне прыназоўнікаў з роз­нымі склонавымі формамі назоўнікаў ці займеннікаў. У сін­таксічных канструкцыях выразна выяўляецца на­цы­янальная адметнасць мовы, таму правільная пабудова словазлучэнняў успрымаецца як паказчык культуры маўлення і культуры чалавека ўвогуле. Асабліва ва ўмовах цяперашняга білінгвізму важна ведаць спецыфіку будовы сінтаксіч­ных канструкцый у беларускай мове ў параўнанні іх з рускай. Прак­ты­ка паказвае, што парушэнні сінтаксічных нормаў – надзвы­чай пашыраныя памылкі не толькі ў мове студэнтаў, але і ў мове настаўнікаў, дыпламаваных спецыялістаў, дыкта­раў радыё і тэлебачання. Пералічым асноўныя сінтаксічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

Для беларускай мовы характэрны наступныя спецыфічныя рысы ў будове словазлучэнняў:

  1. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону: падзякаваць брату, дараваць сябру, прабачце мне.

У рускай мове названыя дзеясловы патрабуюць вінавальнага склону: поблагодарить брата, простить друга, извините меня.

  1. Дзеясловы руху ісці, бегчы, ехаць, плыць, ляцець, волевыяўлення паслаць, адправіць, выправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі або займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па: ісці па ваду, з’ездзіць па бацьку, паслаць па доктара.

Калі залежнымі назоўнікамі выступаюць назвы ягад, грыбоў, кветак ці словы ягады, грыбы, кветкі, арэхі, то яны таксама ставяцца ў форму вінавальнага склону, а прыназоўнік пры іх можа быць ужыты як па, так і ў: паехаць у (па) грыбы, пайсці ў (па) суніцы, адправіць у (па) арэхі.

У рускай мове залежныя словы пры пералічаных дзеясловах ставяцца ў форму творнага склону з прыназоўнікам за: идти за водой, съездить за отцом, послать за врачом, поехать за грибами, пойти за земляникой, отправить за орехами.

  1. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, рагатаць, насміхацца, дзівіцца, цешыцца, здзекавацца, кпіць кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са): жартаваць з дзяцей, смяяцца з недахопаў, здзекавацца з яго.