ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 26.09.2025
Просмотров: 2408
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення
Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306
Жанры афіцыйна-справавога стылю
Камунікатыўныя якасці маўлення
Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы
Правільнасць маўлення: лексічныя нормы
Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы
Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы
Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы
Выразнасць і вобразнасць маўлення
Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі
Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.
Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)
Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню
Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.
Многія запазычаныя словы цяжкія для вымаўлення, таму аўтары з мэтай стылізацыі мовы персанажаў ужываюць іх у скажоным выглядзе, чым дасягаюць гумарыстычнага эфекту:
Дзед Цыбулька: А чаму гэта урбанізацыя ўжо стала нездаровай, і на жаль?
Ломцеў (здзівіўся): Ух ты! А ён – эрудзіт!
Дзед Цыбулька: Зараз разбяромся, хто ерундзіт (А. Макаёнак).
Спынімся на прыкладах, калі запазычаныя словы засмечваюць літаратурную мову. Як вядома, шматлікія тэрміны маюць іншамоўнае паходжанне. Але без іх не абысціся ні ў навуковым, ні ў публіцыстычным маўленні. Таму заўсёды трэба памятаць пра ўзрост адрасата, пра ўмеранае выкарыстанне гэтай групы слоў, каб не збіцца ў так званы псеўданавуковы (гелертэрскі) стыль і не застацца сам-насам “за трыбунай”. Як слушна сцвярджае У.В. Анічэнка, “у многіх выпадках запазычанні ўскладняюць успрыняцце, зацямняюць сэнс інфармацыі” [4]. Што да мастацкага стылю, то тут ў пагоні за модным словам пісьменнікі часам збіваюцца з тропу, ператвараючы свае творы ў формулы ці тэарэмы з доказам і вывадам, ствараючы штучныя, надуманыя вобразы: Ды памяць – мой банк інфармацыі – мне выдала тэкст на дысплеі; Баюся спаць, твой дух чакаю апакаліпсістычнымі начамі; Міраж трансфармуецца ў рэчаіснасць; Мне – катарсісам Вашы абдымкі ў каламуці шалёных хваляў; Ты помніш сарамлівасць хваляў – электраімпульсы між намі; Бяроза ў маністах, сасна ў дэкальтэ… Бурштынавых лісцяў нагледзеўся я там. У гэтым тэатры, лясным вар’етэ, Міжволі раблюся лірычным вар’ятам. Трэба сказаць, што прапанаваныя вобразы ў прыведзеных ўрыўках да ўсяго яшчэ і не эстэтычныя: не хочацца суперажываць аўтару, і не ўзнікае жадання наведаць лес-вар’етэ, каб звар’яцець.
Некаторыя лінгвісты (К.А. Пагарэлая) адзначаюць, што чысціню маўлення могуць парушаць такія размоўныя лексемы, як прафесіяналізмы вузкаспецыяльнага характару. Гэтыя адзінкі з-за незразумеласці іх семантыкі і празмернага выкарыстання могуць шкодзіць чысціні маўлення. Аднак немагчыма, на наш погляд, стварыць пэўную прафесійную атмасферу, індывідуалізаваць мову персанажаў у мастацкім стылі, не выкарыстаўшы прафесіяналізмы: Праўда, меў спраўную рыбацкую гаспадарку: два чаўны і розныя там сеткі, мярэжы, бучы, перамёты і шмат іншага, чаму Мікола і назвы не ведаў (М. Машара); У той час хросны быў яшчэ, і праўда, дужы. Шыў і кажухі, і суконныя сярмягі, якія ў нас называлі буркамі. А порткі – колькі хочаш. Мог і клёш, і “галіфе”, і ні тое ні сёе (Я. Брыль). Як відаць, для атрымання агульнага ўражання ад мастацкага тэксту зусім не абавязкова ведаць значэнне ўсіх прафесіяналізмаў. Аднак у размоўным ці ў навуковым стылях, дзе гэтыя словы працуюць на дакладнасць маўлення, трэба абавязкова сачыць за празрыстасцю іх семантыкі.
Засмечваюць маўленне словы-паразіты – словы і выразы, якія без патрэбы паўтараюцца ў маўленні асобных людзей; яны не папаўняюць тэкст ніякай інфармацыяй, выкарыстоўваюцца механічна, што прыводзіць да стварэння камічных, анекдатычных рэплік тыпу Кірыла Тураўскі нарадзіўся, між іншым… і… памёр, дарэчы… ; Я, магчыма, гэта, канечне, зраблю і інш. Думка скажаецца, “загрувашчваецца” слоўным смеццем, якое адцягвае ўвагу ад зместу выказвання.
Існуе шэраг прычын, па якіх слоўнае пустазелле актыўна “прарастае” ў мове: па-першае, гэта беднасць слоўніка апавядальніка, па-другое, няўменне думаць перад аўдыторыяй (публічна), па-трэцяе, адсутнасць моўнага чуцця і раўнадушнае стаўленне да мовы. Пры індывідуалізацыі мовы дзейных асоб пісьменнікі выкарыстоўваюць такую адметнасць маўлення, і ў гэтым, думаецца, ёсць станоўчы момант. Пачуўшы, як словы-паразіты гучаць з вуснаў персанажаў, наўрад ці хто захоча выглядаць гэтаксама прымітыўна. У мове мастацкіх тэкстаў з вуснаў персанажаў мы чуем самыя розныя словы і выразы, напрыклад, вось цо да, тудэма-сюдэма, нібыто, грэц яго, чуеце, дай я гахну і інш. Некаторыя з такіх частапаўтаральных рэплік могуць станавіцца мянушкамі, якія падкрэсліваюць спецыфічныя рысы характару дзейных асоб, нагадваюць цікавыя сітуацыі з жыцця чалавека. Ужыванне слоў-паразітаў заўсёды ўспрымаецца як загана маўлення; асабліва часта паўтараюцца словы ціпа, значыць, гэта самае, як бы, на самай справе і інш. Клопат пра чысціню маўлення павышае якасць і маўленчай дзейнасці, і іншых відаў дзейнасці чалавека нават тады, калі яго праца не звязана са словам.
Дарэчнасць маўлення
Дарэчнасць – такая камунікатыўная якасць, пры якой ўжытыя моўныя сродкі адпавядаюць месцу, часу, жанру, мэтам і ўмовам зносін. Маўленне дарэчнае, калі яно строга адпавядае задачам зносін, зместу інфармацыі, выбранаму жанру і стылю выкладання, індывідуальным асаблівасцям аўтара і адрасата.
Захаванне дарэчнасці прадугледжвае веданне стылістычнай сістэмы мовы, заканамернасцяў ужывання моўных сродкаў у кожным функцыянальным стылі, што дазваляе знайсці найбольш мэтазгодны спосаб выражэння думкі, перадачы інфармацыі.
Неабходная ўмова дарэчнасці – добрае веданне і асэнсаванне прадмета інфармацыі. Вялікае значэнне мае таксама агульная культура аўтара, яго адносіны да адрасата, уменне хутка арыентавацца ва ўмовах зносін.
У лінгвістычнай літаратуры вылучаюць дарэчнасць стылёвую, кантэкстуальную, сітуатыўную і асобасна-псіхалагічную. Дарэчнасць кантэкстуальную і сітуатыўную размежаваць цяжка, таму нярэдка іх аб’ядноўваюць і гавораць пра сітуатыўна-кантэкстуальную дарэчнасць.
Для кожнага функцыянальнага стылю ўласцівы свае заканамернасці адбору, арганізацыі і ўжывання моўных сродкаў. Пытанне пра дарэчнасць або недарэчнасць той ці іншай моўнай адзінкі ў кожным стылі рашаецца па-рознаму. Напрыклад, у афіцыйна-справавым і навуковым стылях выкарыстоўваюцца агульнаўжывальныя, нейтральныя і кніжныя моўныя сродкі. Недарэчным будзе ўвядзенне ў такія тэксты нелітаратурных элементаў. У публіцыстыцы ж нелітаратурныя моўныя сродкі (дыялектызмы, жарганізмы, варварызмы, экзатызмы, размоўная і прастамоўная лексіка) дапушчальныя, калі яны выконваюць стылістычную функцыю. Тое ж самае можна сказаць і пра мастацкі стыль, у якім ужыванне моўных сродкаў падначалена аўтарскай задуме, стварэнню мастацкага вобраза.
Сітуатыўна-кантэкстуальная дарэчнасць дыктуе ўжыванне сродкаў у залежнасці ад сітуацыі зносін і кантэксту, у якім моўная адзінка знаходзіцца. Асноўным крытэрыем гэтай разнавіднасці дарэчнасці з’яўляюцца сітуацыя і задачы зносін. Нельга гаварыць з рознымі людзьмі (напрыклад, з дарослым і з дзіцём) аднымі і тымі ж словамі: трэба ўлічваць разумовыя магчымасці і падрыхтаванасць адрасата да ўспрымання інфармацыі. Не варта злоўжываць у тэксце мастацкага стылю спецыяльнымі і прафесійнымі словамі, значэнне якіх незразумела неспецыялісту (выключэнне – калі яны выконваюць стылістычную функцыю).
Парушэннем дарэчнасці з’яўляецца ўжыванне стылістычна маркіраваных адзінак без уліку іх функцыянальнай і эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі, нематываванае парушэнне адзінства стылю. Разгледзім прыклады: Пазабюджэтныя грошы становяцца палачкай-выручалачкай пры рашэнні матэрыяльных праблем; Культурнае жыццё ва ўніверсітэце па-ранейшаму б’е ключом (са справаздач). У прыведзеных сказах недарэчнымі з’яўляюцца элементы гутарковага стылю (палачка-выручалачка, біць ключом) у афіцыйна-справавых дакументах, для якіх недапушчальныя эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі.
Асобасна-псіхалагічная дарэчнасць рэгулюе маўленчыя зносіны. Маўленне не толькі змяшчае інфармацыю, але і выражае адносіны гаворачага да рэчаіснасці, да людзей вакол яго. Таму аўтар выказвання павінен улічваць, як яго словы падзейнічаюць на адрасата. Асобасна-псіхалагічная дарэчнасць прадугледжвае павагу, тактоўнасць, уменне “чытаць” настрой суразмоўцы, улічваць яго індывідуальна-псіхалагічныя асаблівасці, майстэрства знаходзіць адпаведнае сітуацыі слова, інтанацыю.
Выдзяленне розных відаў дарэчнасці з’яўляецца некалькі ўмоўным. Стылёвая дарэчнасць прасочваецца яскрава. А вось сітуатыўна-кантэкстуальная і асобасна-псіхалагічная цесна пераплятаюцца не толькі паміж сабой, але і з маўленчым этыкетам, які прадугледжвае тактоўнасць, павагу, дабрыню, шчырасць у паводзінах удзельнікаў зносін.
Характар размовы вызначаюць не толькі ўжытыя словы, але і тон, інтанацыя, з якой яны выказаны. Адзін і той жа выраз можа ўспрымацца па-рознаму ў залежнасці ад тону. Заўсёды трэба браць пад увагу інтарэсы чалавека, з якім уступаеце ў размову, месца, дзе вы знаходзіцеся, настрой і стан людзей, што вакол вас. Недарэчна, напрыклад, гаварыць пра работу з тымі, хто ў гэты момант адпачывае, а пры абмеркаванні рабочых планаў – пра ўчарашняе свята. Не прынята абмяркоўваць свае сямейныя справы ў прысутнасці трэцяй асобы. У кампаніі пазбягаюць размоў, якія выклікаюць цяжкія ўспаміны або сумны настрой. У прысутнасці хворага не гавораць пра смерць. Недарэчна ў цягніку расказваць пра катастрофы на чыгунцы, у самалёце – пра катастрофы ў палёце, за сталом – пра рэчы, якія могуць сапсаваць апетыт і г.д. Не прынята пытацца ў жанчыны пра яе ўзрост. Адны і тыя ж учынкі ў адных выпадках могуць быць дарэчнымі, у іншых – недарэчнымі. Напрыклад, недарэчна перарываць выступоўцу да моманту, пакуль не выйшаў рэгламент, аднак калі рэгламент выйшаў, то напамін пра гэта выглядае дарэчным.
“Дарэчнасць маўлення рэгулюе працэс выразнага, лагічнага і дакладнага выказвання думак, падпарадкоўваючы яго адпаведным інфармацыйным, выхаваўчым, эстэтычным і іншым задачам,” – так акрэслівае ролю гэтай камунікатыўнай якасці У.В. Анічэнка [4, с. 232].
Прааналізуем мову рэкламы кінафільма “Франц і Паліна” з пункту погляду менавіта дарэчнасці: разгледзім, ці адпавядаюць словы, выразы, стыль той маўленчай сітуацыі, якая апісваецца ў тэксце (тэкст прыводзім без перакладу, каб захаваць аўтарскую манеру пісьма, танальнасць выкладу і адметнасць вобразных сродкаў):
ПРЕМЬЕРА
ТОЛЬКО В ДОМЕ КИНО