ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2421

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

На сінтаксічным узроўні багацце маўлення рэалізуецца праз вялікую колькасць сінанімічных і несінанімічных канструкцый, якія дазваляюць пазбегнуць аднастайнасці, стэрэа­тып­насці выкладу матэрыялу. Для апісання аднаго і таго ж прадмета сінтаксіс мае простыя і складаныя сказы, развітыя і неразвітыя, сказы ўскладненай будовы, няпоўныя сказы, словы-сказы і інш. Можна правесці лінгвістычны эксперымент і параўнаць апісанне такой прылады працы, як каса, у мастацкім і навуковым стылях:

Каса – косая, аднак там, дзе яна праходзіць, застаюцца чыстыя, без касмыкоў, касынкі лугоў і роўныя каснікі пакосаў.

Каса не спакушаецца славай і не выстаўляецца напаказ: яна толькі першаю, у расу, каштуе тыя “смакосы”, якія пасля будуць каштаваць каровы і козы.

Каса касуе ўсё, што ўзводзілі вясна і лета: яе кранае не краса званцоў, касачоў ці калоснікаў, а косінусы і катангенсы стасункаў з імі (А. Разанаў).

Каса, прылада для скошвання травы і збожжавых культур. Да 15 ст. бытавалі паўкоскі і К. – гарбушы, якімі касілі гарох і траву каля платоў і пнёў. З 15 ст. былі пашыраны К. з доўгім металічным палатном (лязо) і доўгім драўляным кассём (касільна, касавільна, касаўё) з прымацаванай на сярэдзіне яго драўлянай ручкай. Палатно К. мацуецца да касы спецыяльным жалезным кальцом (пяткай). На Палессі, Гродзеншчыне яно наз. рэхвай, на Гомельшчыне, Магілёўшчыне, Міншчыне яно называлася банькай, дзе-нідзе напёрсткам, грывянкай … У канцы 19 – пач. 20 ст. выкарыстоўваліся ў асноўным К.-“вілейкі” (“літоўкі”), выраблялі іх на заводзе ў Вілейцы. Перад касьбою К. кляпалі на тупой бабцы вострым канцом малатка (наском), на вострай – тупым (пяткай), а ў час касьбы К. вастрылі бруском ці мянташкай (Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя).

Нягледзячы на тое, што ў абодвух прыведзеных урыўках у асноўным выкарыстоўваюцца складаныя сказы, мы назіраем розныя іх тыпы. Навуковаму маўленню ўласцівы сказы з бяззлучнікавай сувяззю, сярод простых сказаў шмат няпоўных, у якіх прапушчаны выказнікі (жанр энцыклапедыі патрабуе сцісласці). Мастацкаму маўленню ўласцівы складаныя сказы камбінаванай будовы, якія дапамагаюць аўтару праз прызму індывідуальных асацыяцый разважаць над “сэнсам існавання” прылады працы. З тэкстаў відаць, як у розных стылях праяўляецца багацце маўлення на іншых моўных узроўнях: напрыклад, мастацкі стыль дэманструе лексічную разнастайнасць (краса, званцы, касачы, каласоўнік, касмыкі, каснікі), у тым ліку ўжыванне слоў з пераносным значэннем – касынкі лугоў, косінусы і катангенсы стасункаў, каса не спакушаецца, каса каштуе, неалагізма – смакосы ад смакаваць. Менавіта мастацкі стыль дэманструе багацце маўлення: творы, напісаныя добрай літаратурнай мовай, – крыніца папаўнення індывідуальнага слоўнікавага запасу асобы. Многія лінгвісты з гэтай мэтай прапаноўваюць весці лінгвістычныя слоўнікі, у якіх запісваць новыя, невядомыя лексемы разам з тлумачэннем іх значэнняў, перыядычна перачытваць запісы, паўтараць і выкарыстоўваць словы ў залежнасці ад сітуацыі.


Разнастайнасць, арыгінальнасць моўных фактаў дазваляюць кожнаму ўзбагаціць сваё маўленне, зрабіць яго багатым і непаўторным, прадэманстраваць пры гэтым свае найлепшыя дзелавыя і чалавечыя якасці. І наадварот: недахоп слоў, частыя паўторы выяўляюць нізкую маўленчую і агульную культуру чалавека і характарызуюць яго з негатыўнага боку. Зыходзячы з гэтых разважанняў, можна зрабіць вывад, што і размоўны стыль павінен вызначацца багаццем.

Публіцыстычныя тэксты, разлічаныя як на зрокавае, так і на слыхавое ўспрыманне, аказваюць уплыў на эмоцыі і свядомасць чалавека, а гэта якраз і можна зрабіць дзякуючы разнастайнасці маўлення. Асобным жанрам гэтая якасць уласціва ў меншай (інфармацыйныя) ці большай (мастацка-публіцыстычныя) ступені, аднак любы тэкст толькі выйграе ад ужывання сінанімічных адзінак, умелага выкарыстання паронімаў, розных тыпаў сказаў.

Навуковы стыль, як відаць нават з прыведзенага вышэй урыўка, павінен быць багаты на моўныя сродкі для перадачы навуковай інфармацыі, для забеспячэння дакладнасці, лагічнасці, а часам і займальнасці (навукова-папулярны падстыль, асобныя жанры вучэбнага падстылю). Думаецца, што развіццё навуковага стылю павінна ісці па шляху індывідуалізацыі мовы пры ўсёй яго структурнай і некаторай лексіка-граматычнай стандарты­заванасці.

Стыль афіцыйна-справавы найменш рэалізуе багацце мовы, аднак вусная яго форма заўсёды больш экспрэсіўная, чым пісьмовая, а гэта значыць, што тут могуць умерана выкарыстоўвацца словы з суб’ектыўна-ацэначнымі фармантамі, семантычныя і некаторыя семантыка-стылістычныя сінонімы, спрошчаны сінтаксіс замест магчымых складаных канструкцый у пісьмовай форме, а таксама афарызмы і фразеалагізмы з нейтральнай стылістычнай афарбоўкай. Дзелавое маўленне праз багацце мовы павінна дэманстраваць развітасць асобы, яе дасведчанасць, неардынар­насць і смеласць мыслення.


Выразнасць і вобразнасць маўлення

Выразнасць – камунікатыўная якасць маўлення, пры дапамозе якой аўтар тэксту падтрымлівае ўвагу чытача або слухача, прымушае задумацца над зместам выказвання, кранае думкі і пачуцці, не пакідае раўнадушным. Часам у мовазнаўчай літаратуры атаясамляюць паняцці вобразнасць і выразнасць; аднак вобразнасць заўсёды звязана з пераносным значэннем слова, з ужываннем слова ў кантэксце, у той час як для стварэння выразнасці (экспрэсіўнасці) могуць ужывацца словы і з прамым значэннем. Несумненна адно: і вобразнасць, і выразнасць упрыгожваюць маўленне. Яшчэ Дыяген Вавілонскі пісаў: “Прыгажосць ёсць выказванне, якое дазваляе пазбегнуць паўсядзённасці”. З усяго сказанага вышэй вынікае: паняцце выразнасці больш шырокае за паняцце вобразнасці, гэтыя два паняцці рэалізуюць эстэтычную функцыю мовы, а значыць, яны найбольш запатрабаваныя ў мастацкім стылі.

Як вядома, маўленчая выразнасць залежыць ад многіх прычын: ад ступені асэнсаванасці аўтарам прадмета гутаркі, ад стаўлення да тэмы і зместу выказвання, ад наяўнасці / адсутнасці псіхалагічнага кантакту паміж адрасатам і адрасантам. Аднак веданне мовы, моўнае чуццё – гэта перадумова стварэння экспрэсіўнага тэксту. Важна ўсвядоміць, што выразнасць дэманструе неардынарнасць мыслення, спецыфічнасць светаўспрымання і выяўляецца на ўсіх моўных узроўнях: фанетычным, лексічным, фразеалагічным, словаўтваральным, граматычным і экстра­лінгвістычным (нямоўным).

Гукапіс як крыніца выразнасці мовы прапаноўвае шэраг фанетычных прыёмаў, якія найчасцей функцыянуюць у мастацкім стылі – у мове паэзіі ці лірычнай прозы. Нельга не пагадзіцца з тым, што высокамастацкі твор, пры ўспрыманні якога чытач (слухач) атрымлівае задавальненне, – гэта гармонія гукавой і вобразнай прыроды слова. Гукавыя паўторы (алітарацыя і асананс) выкарыстоўваюцца пісьменнікамі з рознай мэтай, таму ролю гэтых сродкаў трэба разглядаць у кантэксце: Ні самалёта, ні сініцы, Стаяць бярозы, нібы ў сне, Пакуль ламанай бліскавіцай Па небасхіле паласне, Пакуль дрымотна забуркоча, З-за хмары выкаціцца гром, Загрукае пустою бочкай І разаб’ецца за бугром (Г. Бураўкін). Як відаць, праз паўтор свісцячых [с] – [с’], [з] – [з’], галоснага [і] аўтар “малюе” цішу, якая змяняецца раскатамі грому, а ён у вершы грукоча не толькі дзякуючы параўнанню (як пустая бочка), метафары (разаб’ецца за бугром), але і дзякуючы паўтору вібранта [р], галоснага [о].


У выніку шматлікіх гукавых паўтораў пісьменнікі ствараюць гукавобразы – вобразы, у аснове якіх гукавыя асацыяцыі індывідуальнага, аказіянальнага характару. У сучаснай беларускай літаратуры незвычайнай экспрэсіяй валодаюць арыгінальныя гукавобразы Алеся Разанава. Слова, якое з’яўляецца назвай, потым вытлумачваецца на працягу ўсяго верша, раскрываючы самыя нечаканыя бакі прадмета асэнсавання. Прааналізуем урывак з твора “Дождж”: Дождж [дошч] доўгачаканы, доўгажаданы. Ён “доіцца” з неба і дагаджае атожылкам руні, дрэвам, усёй зямлі – ён іхні заўсёдны добраахвотны даўжнік. Дождж прыходзіць як боскі адказ на стараславянскую – старасялянскую – малітву: “Хлеб наш насущный даждь нам днесь”. Дождж добры, дождж дужы, калі ён у меру, у дозу, у “досыць” і калі ў пару – у сяўбу, а не ў жніво і ў дажынкі. Нанізванне слоў з гукамі [ж], [ш], [ч] стварае гукавы малюнак ціхага, шапаткога дажджу; паўтор [о] “малюе” дождж працяглы, доўгі; жыццядайная, жыццесцвярджальная сіла даж­джу – у паўторы звонкіх [д], [дж].

Сугучча слоў (роднасных і няроднасных) – гэта крыніца стварэння дакладнай рыфмы, каламбураў, скорагаворак, якія заўсёды ўражваюць трапнасцю словаўжывання, вастрынёй думкі, падтэкстам: Такая цішыня… Здаецца, клёны слухаюць І хочуць адгадаць, якой дарогай, дзе З сібернымі вятрамі, з завірухамі У ботах ледзяных зіма ідзе (П. Панчанка) – на сугучныя канцавыя лексемы прыпадае сэнсавая нагрузка, паэт акцэнтуе ўвагу на прыбліжэнні вясны. У сваю чаргу каламбуры, заснаваныя на сугуччы слоў, – гэта і сродак рытмізацыі і рыфмізацыі паэтычнай мовы, праз лексемы з гукавым падабенствам дасціпна супастаўляюцца (супрацьпастаўляюцца) з’явы, прадметы, іх дзеянні і ўласцівасці. Аўтары нібы “гуляюць” са словамі, не пакідаючы абыякавымі чытачоў, слухачоў: Цяпер – Ці ў радасці згары, Ці счахні ад адчаю, Адчуй адно: ідзеш з гары. Твой смутак залачае…; Мне ўцямна, нарэшце, зрабілася, Што значыць утопія – Багата ў Вашых вачох утапілася, утоп і я(Р. Барадулін).

Пры стварэнні скорагаворак наўмысна сутыкаюцца сугучныя словы: хуткі тэмп ускладняе іх вымаўленне, а гэта, акрамя захапляльнасці, пэўнай маўленчай гульнёвасці, дапамагае выпрацоўваць дыкцыю: У бабра торба дабра, Добра бабру: Торба дабра ў бабра; Ніхто не рады такому граду, Груды граду выбілі грады (А. Клышка).

Да фанетычных сродкаў выразнасці мовы адносіцца складападзел; падзел слова на склады дазваляе графічна і інтанацыйна вылучыць сэнсава важкае слова – тое, якому аўтар надае асаблівае значэнне і якое з’яўляецца важным для раскрыцця ідэйнага зместу твора: Ад першай кулі гінуць, Ад апошняй. Не па-мі-рай-це!..Хлопчыкі мае (Я. Янішчыц); – Імяніны – свята святаў, – Мне з усмешкай Кажа тата. Падарыў сягоння Ён Дзіва-цацку – Тэ-ле-фон (В. Лукша).


Як фанетычны сродак прыцягнення ўвагі выкарыс­тоўваецца даўжыня слова, сказа, радка (як правіла, у паэтычным радку). Кароткія словы, сказы, радкі ствараюць дынамізм малюнка, адлюстроўваюць інтэнсіўнасць дзеяння, а словы са складанай рытмічнай структурай, у тым ліку большасць складаных слоў, наадварот, дапамагаюць паказаць плаўныя, запаволеныя працэсы або статычныя малюнкі. Напрыклад: Сюды забіраюцца, чуючы веі шалёныя, На шост скоўзаны, слізкі, Цыбулі вянкі залачоныя, Баравікоў чорна-белыя нізкі. Да іх падсядаюць паважна пукі часнаку, Чырвонага перцу струкі ганарлівыя … (М. Мятліцкі). У прыведзеным урыўку з верша “Запечак” гаворыцца пра ўпарадкаванае жыццё ў гэтай частцы хаты: можна ўявіць, з якой любоўю гаспадыня чапляе на шост вянкі цыбулі, нізкі баравікоў, пукі часнаку, струкі перцу. Адметнае і тое, што кожны прадмет ці з’ява, названыя аўтарам, маюць пры сабе эпітэты, вынесеныя ў постпазіцыю да паяснёнага слова, а гэта таксама запавольвае рытма-мелодыку радка.

Звернем увагу на даўжыню радка ў вершы П. Панчанкі “Кабінеты”: Колькі дуба, Колькі лаку, Колькі бляску… Хто вы – Дзе вы Ні на міг не забывайце. Ваша справа? Гэта дробязь. Калі ласка – Пасядзелі, Паглядзелі, Паглядзелі – І бывайце! Як відаць, і словы, і радкі ў вершы кароткія, а гэта якраз пацвярджае, што ўвага, якую чалавек атрымлівае ў кабінетах, мізэрная.

Нельга не ўзгадаць словы, якія сваім гучаннем нагадваюць дзеянні, рухі, уласцівасці прадметаў, з’яў навакольнай рэчаіснасці. Найчасцей яны ўтвараюцца ад выклічнікаў, гукапераймальных слоў па ўжо вядомых у мове мадэлях, увагу прыцягваюць менавіта незвычайным гучаннем і называюцца анаматапеі: Вербалоз толькі што распушыў свае каткі, на ім бзынкалі першыя смелыя чмялі (У. Дамашэвіч); У сараканожкі забалела ножка: Можа, застраміла ці аб камень збіла? Прыйшла яна да доктара – войкае і вохкае (І. Муравейка); Вясна гудзе, і зумкае, і крэхча – На доле, у паветры, на вадзе… (Н. Гілевіч).

На лексічным узроўні маўленчая выразнасць забяспечваецца, як ужо адзначалася, словамі з пераносным значэннем (тропамі) і словамі з прамым значэннем (сродкамі стварэння слоўнай выразнасці). Найбольш ужывальнымі тропамі з’яўляюцца эпітэт, метафара, параўнанне, перыфраза, гіпербала, літота. Эпітэт характарызуецца багаццем структурна-граматычнага выражэння; чым большай колькасцю відаў ён прадстаўлены ў тэкстах, тым больш экспрэсіўнай і багатай будзе іх мова. У ролі вобразнага азначэння могуць выступаць як простыя, так і складаныя (злітны эпітэт) прыметнікі, дзеепрыметнікі; яны ўжываюцца з прамым (народна-паэтычны эпітэт) ці пераносным (метафарычны эпітэт) значэннем: Толькі веяў вецер на прыволлі Ды снягі маўклівыя ляжалі (М. Танк); Падстаўляй далоні вадаспаду, Слова цёплае сябрам скажы… (А. Вялюгін); Елкі цемнагрывыя намоклі, Сушаць вербы пасмы жоўтых кос (П. Панчанка); Карычнева-жоўта-паласаты і тоўсты, як цукерка-падушачка, чмель (Я. Брыль); Якая дзіўнасць… Аж неверагодна… Схмялелы ліпень, чабаровы свет … (Н. Мацяш). Адметным экспрэсіўным сродкам з’яўляецца эпітэт-прыдатак, які выражаецца назоўнікам. Лаканічны па форме, ён запатрабаваны, як правіла, паэтычнай мовай: А лісічак набраў каля сцежкі-вяртухі (М. Танк); Там, дзе арэшнік развесіў гронкі вочак-арэхаў,Заблудзілася ў лесе зялёнае рэха (К. Кірэенка).