ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2442

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

Сугучнасць паронімаў выкарыстоўваецца для стварэння стылістычнага эфекту, служыць сродкам гумару і сатыры. Паранімія пакладзена ў аснову своеасаблівага стылістычнага прыёму – паранамáзіі, сутнасць якога ў наўмысным збліжэнні сугучных слоў.

Паранамазія выкарыстоўваецца для стварэння гукавых эфектаў у паэтычных творах: Стары плытагон, веснаходам асмужаны, / Вяжаш плыты гнуткай віцінай Віцьбы, / Апошнюю дзеліш з сябрамі асьмушку – / Дымкам самакрутак да Рыгі віцца (Р. Барадулін), скорагаворках: Паўка пакаваў пакупкі пакупнікам у пакункі; Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух. Для большай выразнасці выказвання, стварэння каламбураў і камічных эфектаў лексічныя значэнні такіх слоў супастаўляюцца ці супрацьпастаўляюцца: Хто ўладарыць, той і ўдарыць (П. Панчанка); Людзі трымаюць ордэр так, як трымаюць ордэн (А. Вярцінскі).

Даволі пашыраны гэты прыём у загалоўках фельетонаў і публіцыстычных артыкулаў: “У гармоніі з гармонікам”, “Ён быў паэт апальны ці апалены?..”, “Фермы і фірмы”, “Камбінатар з камбіната”, “Рэформа будзе, калі будуць рэфарматары”, “Журавіны ў Журавінцы”.

Дакладнасць маўлення прадугледжвае пэўныя патрабаванні да спецыяльнай лексікі. Так, тэрміны павінны быць адназначнымі ў межах дадзенай тэрмінасістэмы, сціслымі, нейтральнымі з эмацыйна-экспрэсіўнага пункту погляду, мець дакладны змест. Аднак пералічаныя патрабаванні захоўваюцца не заўсёды, гэта абцяжарвае зносіны ў навуцы, тэхніцы, упраўленні. Нават у лінгвістыцы сустракаюцца тэрміны-сінонімы: мнагазначнасць – полісемія, палаталізацыя – памякчэнне, дрыжачы – вібрант. Выкарыстанне такіх тэрмінаў патрабуе асаблівай увагі. Мнагазначныя тэрміны прыходзіцца ўжываць у такім слоўным кантэксце, які дазваляе выявіць іх дакладны змест, што часам прыводзіць да слоўнага лішку, да паралельнага выкарыстання тэрмінаў-сінонімаў: палаталізаваныя (мяккія) зычныя.

Замена тэрміна адпаведнай абрэвіятурай не павінна выклікаць цяжкасці пры ўспрыманні і расшыфроўцы яе, і тым больш – непатрэбных асацыяцый. Разгледзім вытрымку з аб’явы, змешчанай на дзвярах паліклінікі (значыць, тэкст разлічаны на масавага чытача): “19 июня 2008 года с 10.00 до 17.00 Всеобластная акция: «НОРМАЛЬНОЕ АД – ЗДОРОВЬЕ НАЦИИ». Если хотите измерить свое АД, приходите по адресу…”. Шчыра кажучы, аднаго прачытання аб’явы было недастаткова, каб зразумець, што размова ідзе пра артэрыяльны ціск, а не пра пекла. Прычына неразумення – запіс тэрміна абрэвіятурай, а назвы акцыі – вялікімі літарамі.


Вузкаспецыяльныя тэрміны, ужытыя па-за сферай, для якой яны характэрны, абавязкова патрабуюць тлумачэння: калі тэрміны не зразумелыя адрасату, яны не выконваюць інфарматыўную функцыю і перашкаджаюць ўспрыняццю і разуменню тэксту, а значыць, пазбаўляюць тэкст даступнасці.

Асаблівай увагі падчас выкарыстання патрабуюць інтэрферэмы словы, якія ў розных мовах часткова ці поўнасцю супадаюць па гучанні, але адрозніваюцца па значэнні: рус. диван = бел. канапа, бел. дыван = рус. ковёр; рус. мех = бел. футра, бел. мех = рус. мешок.

Памылкі назіраем у наступных сказах з перыядычнага друку:

Гэтыя некалькі часоў [трэба гадзін] на дарозе сталі самымі страшнымі ў яго жыцці;

Абнадзейвае, што ўлада ўпершыню загаварыла, па сутнасці, тым жа языком [трэба мовай], якім мы гаворым. Руская лексема язык мае больш шырокае значэнне, чым беларуская: яна адпавядае беларускім язык і мова;

Заробленыя ў дзень рэспубліканскага суботніка сродкі ў добраах­вотным парадку пералічваюцца на асобны рахунак райвыканкама, як гаворыцца, на благія [трэба добрыя, карысныя, патрэбныя] справы. У беларускай мове прыметнік благі мае наступныя значэнні: 1. які не мае станоўчых якасцей (благая зямля); 2. які не адпавядае патрабаванням маралі, дрэнны ў маральных адносінах (благая кампанія); 3. нездаровы, худы, хваравіты (благі з твару); 4. непрыемны для іншых (благія манеры); 5. які не абяцае нічога добрага (благія сны); 6. Які выклікае агіду, гадкі (благія словы). Як бачым, усе шэсць значэнняў заключаюць адмоўную характарыстыку. З кантэксту ж бачна, што словазлучэнне на благія справы мае станоўчае значэнне.

Дакладнасць маўлення патрабуе не толькі ведання значэння слоў, але і ўмення ўлічваць іх спалучальнасць – здольнасць уступаць у кантэкст з іншымі словамі. Несвабодная спалучаль­насць абмяжоўвае кантэкст слова, патрабуе побач з ім толькі асобных слоў: прыметнік кары дапасуецца толькі да назоўніка вочы, дзеяслоў адкаркаваць кіруе выключна словамі бутэлька, бочка, дзеяслоў расплюшчыць – назоўнікам вочы і г.д. Адной з распаўсюджаных памылак з’яўляецца парушэнне нормаў лексічнай спалучальнасці, што вядзе да недакладнасці маўлення: дасягнутыя недахопы (лексема недахопы не спалучаецца са словам дасягнутыя), паменшыць узровень (трэба знізіць узровень), заняць першынство (трэба заваяваць першынство). Частка такіх памылак дапускаецца ў выніку кантамінацыі – змешвання двух блізкіх па семантыцы словазлучэнняў (гл. пра гэта таксама ў раздзеле “Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы”).


Стылістычная спалучальнасць звязана са стылістычнай афарбоўкай моўных сродкаў. Так, стылістычна афарбаваныя адзінкі свабодна спалучаюцца са словамі з такой жа афарбоўкай. І наадварот, стылістычна нейтральныя словы свабодна спалучаюцца толькі з нейтральнымі. У сказе Дзяржаўнай праграмай прадугледжаны дадатковы выпуск садавінава-ягадных натуральных вінаў, моцных вінаў палепшанай якасці, якія выцясняць танныя віны нізкіх гатункаў, так званае чарніла, барматуху словы маюць кніжную ці стылістычна нейтральную афарбоўку, таму лексемы чарніла і барматуха праз сваю зніжаную канатацыю выбіваюцца з кантэксту сказа; іх выкарыстанне бачыцца нам немэтазгодным, недарэчным, тым больш што ніякай новай інфармацыі яны не нясуць, а толькі з’яўляюцца стылістычнымі сінонімамі да выразу танныя віны нізкіх гатункаў.

Такім чынам, прычынамі недакладнасці, двухсэнсоўнасці, незразумеласці выказвання з’яўляюцца: 1) ужыванне слоў у неўласцівым для літаратурнай мовы значэнні; 2) няўмелае выкарыстанне сінонімаў, паронімаў, тэрмінаў, мнагазначных слоў, амонімаў; 3) міжмоўная лексіка-семантычная інтэрферэнцыя ва ўмовах білінгвізму; 4) парушэнне нормаў лексічнай, граматычнай і стылістычнай спалучальнасці слоў; 5) слоўная збыткоўнасць; 6) слоўная недастатковасць.

Хуткае і дакладнае ўспрыманне маўлення абцяжарваецца таксама наступнымі недахопамі ў яго структуры: 1) нанізванне склонаў (гл. “Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы”); 2) парушэнне парадку слоў у сказе: Патрабуецца на пастаянную работу супрацоўнік для аддзела, які мае вышэйшую адукацыю; 3) вялікая колькасць пабочных і аднародных членаў сказа, адасобленых канструкцый, даданых частак, што робіць сказ надзвычай цяжкім для ўспрыняцця: … Толькі ў ціхія ночы пад раніцу, калі ападала раса і туман засцілаў усё на свеце, аж не было відаць платоў за хатамі і высокага, як дастаць рукой, гарбатага, што мядзведзь, сланечніку ў гародчыку, рабілася свежа і сыра.

У розных стылях патрабаванні да ступені праяўлення дакладнасці неаднолькавыя. З усіх стыляў найменшая даклад­насць уласціва размоўнаму стылю, асноўнай формай рэалізацыі якога з’яўляецца вусная мова. Умовы вусных зносін (найперш непадрыхтаванасць, экспромтнасць) прыводзяць да таго, што ў гэтым стылі часта дапускаюцца недакладнасці. Аднак непасрэд­ны характар зносін дазваляе іх удакладніць (суразмоўца задае ўдакладняльнае пытанне ці сам аўтар заўважае дапушчаны недахоп і выпраўляецца). Узаемаразуменню дапамагаюць такса­ма жэсты, міміка, рухі.


Пісьмовае ж маўленне пазбаўлена такіх магчымасцей, таму яно павінна быць зразумелым і дакладным. Вось чаму да тэкстаў кніжных стыляў, якія рэалізуюцца пераважна ў пісьмовай форме, прад’яўляюцца больш жорсткія патрабаванні адносна дакладнасці.

У афіцыйна-справавым стылі недапушчальныя двухсэнсоўнасць, суб’ектывізм і іншыя праявы недакладнасці, бо яны звязаны з парушэннем функцыі рэгулявання прававых зносін.

У навуковым стылі асаблівыя патрабаванні прад’яўляюцца да дакладнасці паняццяў, тэрмінаў, фармулёвак, апісання эксперыментаў і іх вынікаў. Захаванне гэтых умоў і забяспечвае выніковасць навуковых зносін.

У публіцыстычным і мастацкім стылях дакладнасць уяўляе даволі складаную з’яву, звязаную з неабходнасцю не толькі правільна выказаць думку, але і ўздзейнічаць на пачуцці адрасата. Дакладнасць тут вызначаецца найперш адпаведнасцю слова вобразнаму зместу. Таму нярэдка назіраецца пашырэнне межаў лексічнай спалучальнасці: Туды, у казку на Раство, дзе снегу шэпт і елак хараство, дзе парасон нябёсаў дакрануўся да зямлі – і зоры пакаціліся па свеце (А. Багамолава).

Мастацкае маўленне своеасаблівае, бо ў ім прадметная і паняційная дакладнасць грунтуецца на вобразнай дакладнасці, якая часцей за ўсё будуецца на рэчыўным (рэальным), словаўтваральным і эстэтычным значэннях слова [1, с. 23].

Парушэнне прадметнай дакладнасці ў мастацкім стылі тлумачыцца тым, што мастацкі твор не з’яўляецца люстраным адбіткам рэальнасці. Аднак кожны сапраўдны мастак слова імкнецца як мага больш дакладна паказаць рэальнасць, сведчаннем чаго з’яўляюцца розныя рэдакцыі аднаго і таго ж твора. Параўнаем, напрыклад, два варыянты сказаў з камедыі Янкі Купалы “Паўлінка”: Ён-то нічога, але тата – дык жыўцом бы яго спаліў. – Ён-то нічога, але тата – дык жыўцом бы яго з’еў.

Такім чынам, дакладнасць мастацкага стылю ствараецца рэалізацыяй у слове задумы аўтара, а таксама адпаведнасцю слова не толькі прадмету ці з’яве, што апісваюцца, але і ідэйна-эстэтычнай ацэнцы прадмета.


Лагічнасць маўлення

Лагічнасць маўлення прадугледжвае паслядоўнасць, несупярэчлівасць і аргументаванасць выкладання думак. Лагічнасць характарызуе структуру маўлення, яе арганізацыю і ацэньвае сэнсавыя спляценні маўленчых адзінак з пункту гледжання законаў логікі і правільнага мыслення.

Выдзяляюць два віды лагічнасці – прадметную і паняційную. Прадметная лагічнасць заключаецца ў адпаведнасці семантычных сувязяў і адносін адзінак маўлення сувязям і адносінам прадметаў і з’яў у рэчаіснаці. Паняційная лагічнасць – гэта адэкватнае адлюстраванне структуры думкі і яе развіцця ў сэнсавых сувязях кампанентаў маўлення.

Для дасягнення лагічнасці мыслення і выказвання трэба, каб яны адпавядалі асноўным лагічным законам – тоеснасці, супярэчнасці, выключэння трэцяга, дастатковага абгрунтавання. Толькі пры гэтай умове маўленне будзе паслядоўным, змястоўным, несупярэчлівым і абгрунтаваным.

Паслядоўнасць думкі, яе адназначнасць, зразумеласць дасягаюцца дзякуючы дзеянню закона тоеснасці, згодна з якім кожная думка ў працэсе аднаго абмеркавання павінна заставацца нязменнай, захоўваючы адзін і той жа змест. Сам прадмет гаворкі ці нашы веды пра яго могуць з цягам часу змяняцца. Аднак у працэсе абмеркавання адны веды аб прадмеце не павінны падмяняцца іншымі, а інакш размова стане беспрадметнай, неканкрэтнай.

Парушэнне закона тоеснасці прыводзіць да падмены тэзіса, замены адной тэмы іншай, неадпаведнасці аргументаў, што выкарыстоўваюцца пры доказе, тэзісу. Разгледзім прыклад з сачынення абітурыента:

Мне б хацелася расказаць пра свайго бацьку. Гэта менавіта ён дапамог мне выбраць маю будучую прафесію. Працуе ён журналістам у нашай раённай газеце. З дзяцінства я заслухоўвалася яго аповедамі пра нялёгкую журналісцкую працу, часта заходзіла ў рэдакцыю. Затым стала пісаць невялікія нататкі. Паступова я прыйшла да вываду пра тое, што журналістыка – гэта тое, чаго мне трэба дабіцца ў жыцці [36, с. 166].

Як бачна, аўтар сачынення расказвае не пра бацьку (асноўны тэзіс), а пра сябе. Лагічная памылка заключаецца ў падмене тэзіса.

Несупярэчлівасць мыслення дасягаецца дзякуючы дзеянню закона супярэчнасці, згодна з якім два меркаванні пра адзін і той жа прадмет, якія ўзаемавыключаюць адно другое, узятыя ў адзін і той жа час і пры адных і тых да ўмовах, не могуць быць адначасова сапраўднымі. Напрыклад, калі з дзвюх думак Залік прызначылі на заўтра і Залік прызначылі на паслязаўтра адна сапраўдная, то другая – несапраўдная.