Файл: Семянькова. Стылістыка і КБМ.doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2443

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

Метафара як адзін з прадуктыўных сродкаў экспрэсіўнасці мовы рэалізуе свае магчымасці праз пераносна-вобразнае ўжыванне назоўнікаў і дзеясловаў: гарыць усход, Вось-вось зазвоніць сонца бубен (Л. Дайнека); А вецер енчыць, а мора вые, Кульгае лодка на два вяслы (Я. Сіпакоў); Не заходзь, маё сонца, за хмары маўчання (Я. Янішчыц); Пазяхае раніца ветрыкам нявыспаным (Л. Геніюш). У выпадку, калі аўтары атаясамляюць з’явы прыроды, прадметы з чалавекам, надзяляюць іх тымі самымі магчымасцямі, узнікае такі стылістычны прыём, як увасабленне. Параўн.: лодка кульгае – чалавек кульгае, раніца пазяхае – чалавек пазяхае і г.д.

Сродкамі дасягнення маўленчай выразнасці з’яўляюцца таксама метанімія і сінекдаха. Разгледзім прыклады сінекдахі: Пахла пераспелымі брусніцамі, прэлай саломай, прыхвачаным першым замаразкам грыбам (М. Лынькоў); Ніхто не мучыцца дакорам, Ніхто не думае пра грэх, І ўжо не стане ягад скора, Звядуцца жолуд і арэх (Н. Гілевіч). Як відаць, індывідуальныя разнавіднасці названых тропаў заўсёды экспрэсіўныя, арыгінальныя.

Параўнанне – вобразны сродак, які ўзнікае ў выніку супастаўлення падобных (у аўтарскіх асацыяцыях) прадметаў, іх прыкмет, дзеянняў: З неба асенняга ноччу Неасцярожная зорка, як светлячок, заляціць (М. Танк); Сузор’і віснуць выспелай рабінаю (Р. Барадулін); І месяц, як антонаўка, жоўты і тугі. І жнівеньскія зоры, пахучы, як дыні, Сінія, нібыта верасы (Г. Бураўкін); І снег, і снег, як спозненая ласка!.. І гэтак жа, як ласка, растае; Я маўчу, як зерне ў баразне (Н. Мацяш). Параўнанне мае наступныя віды: субстантыўнае (вытлумачвае назоўнік), ад’ектыўнае (паясняе прыметнік), вербальнае (удакладняе дзеяслоў). Параўнанне ўводзіцца ў тэкст злучнікавым ці бяззлучнікавым (творны параўнання) спосабам.

Экспрэсіўным сродкам мовы выступае аўтарская перыфраза, якая ў адпаведным кантэксце найчасцей можа быць сінанімічнай з назоўнікам ці дзеясловам (у лінгвістычнай літаратуры яна і кваліфікуецца як кантэкстуальны сінонім да названых часцін мовы): Сонца – сланечнік на сіняй градзе (М. Стральцоў); Ліпа – белая мядуння – як мадонна ля плятня! Яна пчолам – цётка Дуня, іх найпершая радня (А. Сыс); І ўночы ж трактар піша барозны на палях (А. Астрэйка).


Незвычайнымі, экспрэсіўнымі вобразнымі выразамі з’яўляюцца гіпербала і літота; гэтыя супрацьлеглыя па значэнні маўленчыя адзінкі ствараюць нечаканыя, рэдкасныя вобразы: Усё вакол знаёмае да болю: Збягаюць незабудкі да вады, Сядае бусел важна на таполю, Ад ластавак абвіслі правады (Г. Бураўкін); Драбнюткія, проста з мачыну, кнігі (В. Лукша); Пазнасіў снапы, мой ты добры муж, З нашай постаці – што на жабін скок (Я. Сіпакоў).

У залежнасці ад ступені злітнасці кампанентаў амаль усе вобразныя сродкі падзяляюцца на традыцыйныя, агульнамоўныя і аказіянальныя. Традыцыйныя тропы, як правіла, не валодаюць экспрэсіяй, выконваюць намінатыўную функцыю (спінка крэсла, цягнік ідзе); іх экспрэсія з-за частаты ўжывання сцёрлася, у выніку вобразныя выразы сталі ўспрымацца як штампы, гатовыя формулы (людзі ў белых халатах, браць слова). Агульнамоўныя і асабліва аказіянальныя тропы забяспечваюць выказванню відочнасць, а створаным вобразам – яркасць, арыгінальнасць.

Сродкі стварэння слоўнай выразнасці – сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы – утвараюць шэраг стылістычных прыёмаў, якія надаюць тэкстам незвычайнае гучанне, глыбокі падтэкст і тым самым забяспечваюць экспрэсіўнасць радка. Так, сінонімы, утвараючы сінанімічныя рады, ампліфікуюцца: Рашучасць, з якой я выходзіў з дому, аслабела. Яна мякчэла, аціхала, нікла (Ф. Янкоўскі); абдуванчык, дзьмухавец, малачаінка сонцагаловая (Н. Мацяш). У мастацкім стылі сінанімічныя рады могуць папаўняцца за кошт фактаў маўлення – неалагізмаў, аказіянальных перыфраз, як напрыклад, у вершы Н. Мацяш. Ампліфікацыя тоесных па значэнні слоў адлюстроўвае зменлівасць настрою, глыбіню пачуцця, удакладняе характарыстыкі вобразаў і інш.

Амонімы і іх віды (амафоны, амографы, амаформы) з’яўляюцца адметнай крыніцай экспрэсіі менавіта мастацкай мовы, радзей – публіцыстычнай, размоўнай. Ужыванне сугучных адзінак з розным значэннем кваліфікуецца як стылістычны прыём – антанаклаза, разнавіднасць яе – аманімічная рыфма: Трэба нам і захады, і меры, Каб між светлых беларускіх рос Зноў расцвіў чаравічок венерын І званочак сіні ў лесе рос (П. Панчанка); А паром на прывязі – Толькі крыкні: прывязі (Р. Барадулін). Аманімічныя адзінкі шырока ўжываюцца ў творах для дзяцей, дзе яны часта выкарыстоўваюцца як сродак стварэння каламбураў; “гульня” сугучных слоў часта мае пазнавальны характар: Янка бэзу тры галінкі Ранкам зрэзаў для Галінкі (У. Мацвеенка); Выцягваюць моркаўку козкі за коскі (М. Чарняўскі). Разнавіднасцю экспрэсіўнай амафаніі паэтычнай мовы з’яўляецца супадзенне гучання слова і словаспалучэння: Зацікавіўся Цімошка: Мурашка лётае ці мошка? (У. Мазго); Прахаплюся я [дзяцел] са сну І на елку ці сасну На світанні зноў лячу, Дрэва кожнае лячу… (С. Грахоўскі).


Актыўны сродак стварэння стылістычных прыёмаў у мастацкіх і публіцыстычных тэкстах – антонімы, з іх дапамогай утвараюцца антытэза і аксюмаран: Ранняе сонца ўстае, Позняе сонца садзіцца. Добрыя людзі мае, Сцежкамі б тут нахадзіцца (М. Мятліцкі); Якія жудасна шчаслівыя гады і дні нашай любві, дружбы, і як жа часта мы марнуем іх на пустое (Я. Брыль). Часта ў ролі антытэзы ўжываюцца кантэкстуальныя антонімы, што яшчэ больш узмацняе экспрэсіўнасць мовы: Ранет, наліты золатам, – табе! А мне на шызым моху журавіны (М. Мятліцкі); Сівеюць валуны і завірухі, Сівеюць Млечны і нявечны шлях (Р. Барадулін). Разнавіднасцю антытэзы прынята лічыць антанагогу, сутнасць якой у тым, што адмоўная характарыстыка вобраза ўраўнаважваецца станоўчай: Калючы асот – але вунь, глядзі: пчала з ім сябруе (А. Разанаў). Думаецца, выразы такой структуры ўжывальныя і ў нязмушаным маўленні, а значыць, могуць функцыянаваць і ў некаторых публіцыстычных жанрах, і ў размоўным стылі.

Паранімія як моўная з’ява таксама з’яўляецца крыніцай экспрэсіі: сугучныя роднасныя словы ў кантэксце збліжаюцца і выяўляюць глыбіню аўтарскіх пачуццяў, часам нават супярэчлівых: Як многа ў нас прабачлівасці! Як мала ў нас прадбачлівасці! (Г. Бураўкін); Знаць, трэба было быць больш стойкім, Больш чулым, і чуйным, І зоркім (М. Танк). З параніміяй нельга блытаць такі стылістычны прыём, як паранамазія (заснавана на ўжыванні сугучных, але не роднасных слоў): Ён часта напрошваўся ў госці І зручных знаёмстваў шукаў, Хлусіў і ашукваў кагосьці, А ўрэшце сябе ашукаў (С. Грахоўскі); Гадавалі агонь, І ён гадаваў, І свяціў, І свянціў, Грэў, карміў, гатаваў (Р. Барадулін).

На фразеалагічным узроўні выразнасць ствараецца дзякуючы ўстойлівым выразам, якія, як ужо адзначалася, з’яўляюцца яркім, каларытным сродкам мовы. Фраземы, прыказкі, крылатыя выслоўі надаюць мове эмацыянальнасць, забяспечваюць дакладныя характарыстыкі і ацэнку вобразаў, а значыць, выражаюць адабрэнне, захапленне ці асуджэнне, іронію і інш. эмоцыі. Там, дзе вобразнасць, – там і ацэнка, а пры адпаведным моўным напаўненні – экспрэсія: Усе чакалі дажджу. І ён недзе пад абед, нарэшце, зашумеў… Потым чохнуў як з вядра (Я. Сіпакоў); Нашто было сталець так марна і станавіцца на крыло; Цёткі ў брамах – рукі ў бокі (М. Мятліцкі); І яшчэ табе, сыне, Зычу я, мой харошы: Каб і ноша – па сіле, Каб і сіла – па ношы (А. Грачанікаў).


Прыказкі ў кантэксце мастацкага стылю – гэта яшчэ і сродак стылізацыі мовы персанажаў; але ў любым выпадку яны дэманструюць як багацце мовы твораў пэўнага аўтара, так і багацце беларускай мовы. Шмат дасціпных выразаў мы чуем з вуснаў персанажаў Янкі Брыля: Крычаць не крычаць, а мы з табою, бабо, едзьмо; Што не даямо, тое дапеямо; Не любіш дроў калоць – і не наколеш; Не нацешыўся, дык павесіўся б.

Трэба сказаць, што асаблівай экспрэсіяй валодаюць устойлівыя іншамоўныя выразы, якія падаюцца ў пісьмовай мове графічнымі сродкамі мовы-крыніцы: Veni, vidi, vici (лац.) – ‘прыйшоў, убачыў, перамог’; Per aspera ad astra (лац.) – ‘праз церніі да зорак’. У мастацкіх тэкстах яны выкарыстоўваюцца як сродак стылізацыі мовы персанажаў: Калі Вітэліус нарэшце наблізіўся, лоўчага ужо атачылі дамы, яны нешта ўзахапы шчабяталі свайму ратавальніку, і Эразм пачуў, як той смела сказаў камусьці на добрай лаціне: “Аut Caesar aut nihil” (лац.) ‘ці пан, ці прапаў’) (У. Арлоў). Запатрабаваны такія выразы і мовай паэзіі, як правіла, для таго, каб больш ярка і пераканальна выказаць асноўную думку вершаваных твораў. Напрыклад, А. Сыс сцвярджае, што ісціна ў каханні, а не ў віне (лац. In vina veritas – ‘ісціна ў віне’); Разанаўскі сумёт, ранішне-белы і вечарова-сцямнелы, усім аб’яўляе: “Sum” (лац. “Я ёсць”); В. Шымборская, спасылаючыся на Гарацыя, піша: “Non omnis moriar (лац. ‘не ўвесь я памру’) – заўчасная турбота”. Гэтую тэму можна доўжыць радкамі з твораў М. Танка, Н. Мацяш, Р. Барадуліна і г.д.

Суб’ектыўна-ацэначныя фарманты ўзмацняюць выразнасць мовы мастацкага, публіцыстычнага і размоўнага тэксту на словаўтваральным узроўні. Прычым ацэнка, заключаная ў суфіксе, можа не супадаць з ацэнкай у корані слова. Напрыклад, фальклорным тэкстам уласцівыя прыметнікі тыпу дурненькі, ліхенькі (муж): у корані негатыўная ацэнка, а суфікс -еньк- мае памяншальна-ласкальнае значэнне. Канкрэтызаваць ацэнку заўсёды дапамагае кантэкст, напрыклад: У ручках маленькіх Перац дрыжыць: У жменях і жменьках зброя ляжыць (Я. Сіпакоў) – эмоцыямі жалю з аднаго боку і гневу з другога прасякнуты прыведзеныя радкі адной з балад кнігі “Веча славянскіх балад”.

На марфалагічным узроўні экспрэсіўнасць ствараецца часцінамі мовы, якія ўзмацняюць экспрэсіўнасць радка нават пры звычайным паўторы; такая моўная з’ява называецца рэдуплікацыяй: Блакітная-блакітная сон-трава ў маладосці (І. Пташнікаў); А ўвосень надта падабалася, як высока-высока плавалі буслы (І. Грамовіч); Не відно на полі следу, А я еду, еду, еду (С. Грахоўскі); І бярозкі, бярозкі, бярозкі Узнімаліся ў неба (Г. Бураўкін). Паўтор кожнай часціны мовы адыгрывае пэўную ролю: акцэнтуючы ўвагу слухача (чытача) на сэнсава важкім слове, паўтор прыметніка і прыслоўя ўзмацняе якасныя характарыстыкі, паўтор назоўніка – колькасныя, паўтор дзеяслова паказвае на інтэнсіўнасць або паўтаральнасць дзеяння, паўтор асабовых займеннікаў звяртае ўвагу на значнасць пэўнай асобы, яе ролі ў канкрэтнай сітуацыі: І казаў ён, што многія чэхі гавораць ужо напалову па-свойму, а напалову па-нямецку. І казаў ён, што ўладары павінны гаварыць з народам на ягонай мове… (У. Арлоў). Экспрэсія радкоў узмацняецца за кошт сінтаксічнай анафары, якая дапамагае падкрэсліць значнасць асобы, што так і не названа – ён, магістар Геранім, яго ведаў Францыск Скарына.


Назоўнік звычайна выкарыстоўваецца як галоўны сродак адлюстравання статычных з’яў рэчаіснасці, ён “канстатуе” іх наяўнасць, а мы пры чытанні “спыняем свой позірк” на кожнай з іх: Восень… І холад… І слота… Дождж (Я. Сіпакоў); Раніца… Раса… Сонца – мёду міса (У. Карызна).

Дзеяслоў – галоўны сродак выражэння руху, зменлівасці, змянення; тэксты, насычаныя імі, “жывыя”, малюнкі і вобразы, створаныя з іх дапамогай, дынамічныя: Сядзе пчолка на верасовую галінку, гайдаецца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крылцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку (І. Пташнікаў); Адбалела. Прайшло. Адплыло. Не пакінула нават суму (Г. Бураўкін).

Прыметнік забяспечвае ацэнку-характарыстыку чалавека і ўсяго, што яго акаляе; дзякуючы гэтай часціне мовы мы “расквечваем” малюнкі колерамі і гукамі. Мастацкаму маўленню ўласцівы прыём канцэнтрацыі прыметнікаў, пры якім кожны ці амаль кожны назоўнік, узгаданы ў тэксце, мае пры сабе эпітэт: Высока ў сінім бязвоблачным небе плыве яркае сонца, шчодра лье на зямлю сваю цеплыню і святло, а ўлагоджаная і сагрэтая яго ласкай зямля адказвае хмельным буяннем жыцця (І. Навуменка).

Лічэбнік можа таксама ўзмацніць выразнасць, калі, напрыклад, уваходзіць у склад фразем або колькаснай гіпербалы: Да саменькага дня не стоміцца гасціна. Нам выпала адна Не доля – а хвіліна (Я. Янішчыц); Лес не нямы: і ў лісточку, і ў кволенькай жылцы мова тчэцца лясная з мільярдаў лясных галасоў (А. Сыс).

Займеннік, як ужо адзначалася, можа надаваць экспрэсію выказванню праз паўтор, праз нелітаратурныя суб’ектыўна-ацэначныя формы і праз графічнае вылучэнне з дапамогай вялікай літары: О мне б хапіла Ласкавага слова, Калі б Яго Сказаў Аднойчы Ты! (Я. Янішчыц).

Сінтаксічны ўзровень таксама мае значную колькасць экспрэсіўных сродкаў, найперш – гэта прыёмы сінтаксічнай арганізацыі маўлення, сутнасць якіх ва ўзмацненні, падкрэсліванні асобных слоў, словазлучэнняў, сказаў. Як вядома, у залежнасці ад месца ў радку, сказе, чатырохрадкоўі, абзацы сінтаксічныя прыёмы падзяляюцца на анафару, эпіфару, паралелізм, градацыю, кальцо страфы, кампазіцыйны стык, рытарычнае пытанне і некаторыя іншыя (гл. пра гэта больш падрабязна ў тэме “Мастацкі стыль”).

Спынімся на экспрэсіўным вылучэнні членаў сказа: сэнсава ці эмацыянальна важнае слова “адрываецца” ад асноўнай часткі выказвання і выносіцца ў прэпазіцыю ці постпазіцыю да яе. Разгледзім на прыкладах.