ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 26.09.2025
Просмотров: 2397
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення
Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306
Жанры афіцыйна-справавога стылю
Камунікатыўныя якасці маўлення
Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы
Правільнасць маўлення: лексічныя нормы
Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы
Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы
Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы
Выразнасць і вобразнасць маўлення
Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі
Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.
Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)
Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню
Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.
Калі белыя шлейфы пены закіпелі за кармою чоўна і постаць жанчыны на беразе стала маленькай, Івар спытаў:
– Жонка?
– Але, – сказаў марачок. – Год як жанатыя. Як з флоту прыйшоў.
– Балтыец?
– Чорнае, – сказаў марачок. – Вось тут і ўладкаваўся… бліжэй да вады.
– Дрыжыць яна за цябе.
– Баба, – прыемна пачырванеў марачок.
– А сам спаскі?
– Спрадвеку.
– Што гэта яна аб тваім здароўі так?
– Я застужаны. Шлюпку нашу перакуліла ў лютым. Мілю праплыць аднаму лухта, а ўдвух – цяжкавата. (У. Караткевіч)
Калі правесці “рэстаўрацыю” прыведзенага дыялогу і аднавіць прапушчаныя члены сказаў, то радок будзе выглядаць ненатуральна, расцягнута:
– Кім яна табе даводзіцца?
– Яна мне даводзіцца жонкай.
– Ты служыў на Балтыйскім моры?
– Не, я служыў на Чорным моры.
Аўтар адчувае сітуацыю і праз сціслыя сінтаксічныя канструкцыі і адпаведныя лексемы размоўнага характару стылізуе мову персанажаў.
Мова мастацкага стылю мае спецыфічныя сродкі стварэння лаканічнага радка. Напрыклад, гукапераймальныя словы і выклічнікі, што ўжываюцца замест разгорнутых апісанняў стану персанажаў, іх дзеянняў: Раман Дуля – ух ты, у новым кажушку, грудзі ўперад, сцёгны тоўстыя – шах-шалах – халявы блішчаць, бах на калені…; Кравец усё гаварыў і выходзіла гэта ў яго неяк па-бабску: ня-ня-ня…; Шурка ўстае, адступаецца і размахвае адубелымі ручкамі… – Ай-ей! – закрычаў ён і заплакаў (Я. Брыль).
Аналізуючы вобразныя сродкі мовы мастацкага тэксту, мы гаворым пра лаканізм творнага параўнання (ляцець ластаўкай), назоўнікавай метафары (бубен сонца), субстантыўнай традыцыйнай перыфразы (другі хлеб), эпітэта-прыдатка (сцежка-вяртуха) і г.д. Гэта азначае, што сцісласць як камунікатыўная якасць цесна звязана з маўленчай выразнасцю. Такая стылістычная фігура, як эліпсіс, надзвычай выразна гэта дэманструе: Ля кветкі – кветка. Ля шчакі – шчака. Цячэ, цячэ Купальская рака… (Г. Бураўкін); Голас незнаёмага можа здзівіць, Голас друга – на хвіліну спыніць, Голас любай – сагрэць сонцам лета, Голас маці – вярнуць з таго свету (М. Танк). Наўмысны пропуск члена сказа, які лёгка аднаўляецца з кантэксту, надае маўленню дынамізм і экспрэсію.
Ад названага вышэй сінтаксічнага прыёму трэба адрозніваць умоўчанне, або недаказ, які таксама спрыяе эканомнасці выкладу праз нечаканы перапынак у маўленні. Аўтар свядома недаказвае думку, каб чытач уявіў яго [аўтара] настрой, сам дадумаў словы, “дамаляваў” вобразы: Перажыву – і сны, і дзеі, і шчасце (вышай галаву!..), і здрады ўдар, і час надзеі, і сэрца плач… Перажыву (А. Разанаў).
Мове публіцыстыкі, як і мове мастацкага стылю, лаканічнасць уласціва ў залежнасці ад сітуацыі. Такія жанры, як агляд, рэпартаж, інфармацыя, інтэрв’ю (у ім мова журналіста, у прыватнасці фармулёўка пытанняў) і іншыя, павінны мець сціслую форму, лагічны выклад інфармацыі і дакладны змест. У мастацка-публіцыстычныхжанрах “эканомнасць” сказа можа стаць сродкам стварэння экспрэсіі: Маці адна, маці незаменная. Другая ўжо – мачыха. Зірніце на краску маці-і-мачыха – і заўважце, што розныя пялёсткі не толькі па колеры, – па цеплыні, па шчырасці. Маці адна, як і Радзіма. Радзіма таксама жаночага роду. І таксама, калі б волю меў, увёў бы ў абавязковае правіла граматык усяго свету пісаць гэтыя два словы толькі з вялікай, з прапісной літары і толькі ў пачатку сказа (Р. Барадулін); Спатрэбілася дзве роты салдат, каб схапіць аднаго чалавека. Была цёмная і снежная ноч 29 студзеня 1864 года. Салдаты абкружылі квартал Святаянскіх муроў і распачалі планамерны вобыск. Чалавек жыў адзін. Аб яго месцазнаходжанні ведалі два-тры бліжэйшыя сябры. Каб не здрада – яго нельга было б знайсці. Ён [К. Каліноўскі] лічыў за лепшае рызыкаваць толькі сваёй галавой (У. Караткевіч). Эмоцыі, напружанасць аўтарскага стану асабліва выразна праяўляюцца праз радок сціслы: аўтарам нібы цяжка вымавіць адразу ўсё тое, што іх хвалюе, кожнаму выдзеленаму намі выразу яны надаюць асаблівы сэнс.
Як слушна сцвярджае К.А. Пагарэлая: “Пісаць сцісла – значыць, свядома выбіраць эканомныя моўныя формы выкладання думак, падпарадкоўваючы працэс стварэння тэксту строгім законам логікі і граматыкі, але дасягаць пры гэтым патрэбных эстэтычных мэт і адпаведнага эмацыянальна-псіхалагічнага ўздзеяння на чытача” [37, с. 116]. На думку навукоўцы, класічным узорам сцісласці з’яўляюцца афарызмы, прыказкі, прытчы. Сапраўды, у невялікіх па аб’ёме сказах, тэкстах, як правіла, арыгінальны змест, глыбокі падтэкст: у іх сабраны веды многіх пакаленняў, асобных таленавітых людзей, якія дзеляцца ўласным вопытам, вучаць жыццёвай мудрасці. Самы галоўны крылаты выраз у кантэксце тэмы – Сцісласць – сястра таленту (А.П. Чэхаў), але новае пакаленне стварыла афарызму сучасны іранічны кантэкст, сказаўшы, што не ва ўсялякай сястры ёсць брат, чым яшчэ раз пацвердзілася актуальнасць зместу выслоўя, створанага вядомым рускім пісьменнікам. Імкненне чалавека да гармоніі ва ўсім (і ў маўленні таксама) з’яўляецца натуральным, але толькі тая сцісласць апраўданая, якая адпавядае сітуацыі і якая не парушае агульнай культуры асобы: нельга эканоміць час і радок праз компікі, фоцікі, днюхі, гаварыць замест прывітання “ку” або “хай”, замест добра – “ок”, “о’кей”, “кк” і г.д. Скараціўшы радок такім чынам, мы рызыкуем “скараціць” у сабе пэўныя чалавечыя якасці – выхаванасць, уважлівасць. Выкарыстоўваючы прыведзеныя і падобныя да такіх кароценькія слоўцы, чалавек дэманструе зняважлівае стаўленне да суразмоўцы, бо карыстаецца прастамоўнай разнавіднасцю маўлення.
Многія лінгвісты звяртаюць увагу на тое, што ў назве тэксту (твора) у сціслай форме заўсёды змяшчаецца асноўная думка, а ў некаторых стылях (напрыклад, у публіцыстычным, мастацкім, у пэўнай ступені навуковым) назва, акрамя ўсяго, заключае ў сабе элемент рэкламнасці. Калі назва зацікавіць чытача, твор будзе прачытаны. Таму стварэнне назвы – гэта асаблівы від творчасці, які прадугледжвае ўменне ў лаканічнай форме сказаць дакладна і пры неабходнасці экспрэсіўна аб прадмеце гутаркі, якому можа быць прысвечаны невялікі абзац ці шматтомнае выданне. Для прыкладу можна прывесці некалькі назваў артыкулаў з часопіса “Роднае слова”: “Жонка люба для савету, а цешча – для заезду”: назвы цесця і цешчы ў беларускай дыялектнай мове” (П. Міхайлаў); “Роднае слова ў кантэксце дабрыні: паэтычны пошук Ніны Мацяш” (М. Новік); “Словы без прапіскі: пазаслоўнікавая лексіка беларускай мовы” (А. Каўрус); «“Гэтых матчыных песень дзівоснае прадзіва…”: лінгвістычны аналіз стылеўтваральных сродкаў паэтычнай мовы Ніла Гілевіча» (А. Багамолава); “Слова – таксама справа: старонкі з гісторыі айчыннай журналістыкі” (Т. Падаляк); “Пачуй тую музыку..: мастацтва дойлідства” (Т. Габрусь). Кожная назва, як нам бачыцца, вызначае адметнае, цікавае, непаўторнае ў прадмеце апісання і тым самым зацікаўлівае чытача: якая музыка чуецца аўтару ў скульптуры?, як жа цешча і цесць “славіліся” словам народным?, а ці варта прапісваць у літаратурнай мове словы пазаслоўнікавыя? і г.д. Такая сцісласць у назвах бачыцца нам узорнай, вартай пераймання.
Практычная частка
Практыкаванне 1. Складзіце па два сказы са словамі вецер, рыбка, жук, ліса, пчолка, сунічка, ліст, слон, арол так, каб у адным сказе яны былі ўжыты ў прамым, у другім – у пераносным значэнні. Акрэсліце функцыю гэтых слоў ва ўсіх кантэкстах. У тэкстах якіх стыляў могуць быць выкарыстаны складзеныя сказы?
Практыкаванне 2. Раскрыйце значэнне запазычаных слоў шляхам падбору беларускіх адпаведнікаў, запішыце. У якім стылі (стылях) ужываюцца словы запазычаныя? Беларускія? Складзіце і запішыце два звязныя тэксты: адзін са словамі запазычанымі, другі – з беларускімі. Да якіх стыляў і жанраў належаць складзеныя тэксты? Абгрунтуйце свой адказ.
Сінхронны, вібрыраваць, траўма, сімптом, сэрвіс, фальсіфікацыя, фіяска, аратар, гуманны, канкурэнцыя, кансэнсус, антыкварны, дэфіс.
Сурагат, канфідэнцыяльны, утрыраваць, кампазіцыя, вакантны, карэктны, дэфініцыя, пілігрым, кампетэнтны, дэрывацыя, татальны, кампіляцыя.
Абрэвіятура, вета, інтэграцыя, кантракт, канкурэнт, канфедэнцыяльны, легітымнасць, лімітаваць, суіцыд, субмарына, тынейджар, электарат.
Антракт, афіша, дыплом, дыскусія, інцыдэнт, мемуары, мініяцюрны, турыст, асістэнт, вакуум, імітацыя, іронія, рэстаўрацыя, аналогія.
Практыкаванне 3. Запішыце. Вусна растлумачце значэнне тэрмінаў, вызначце сярод іх агульназразумелыя і вузкаспецыяльныя. З трыма тэрмінамі складзіце сказы ў навуковым стылі (пісьмова) і з трыма – у размоўным (вусна).
1. Рэпетыцыя, квартэт, гала-канцэрт, паланэз, накцюрн, сапрана, папуры, рэпертуар.
2. Менеджэр, нерэнтабельны, прэзентацыя, кампетэнтнасць, камунікацыйны працэс, беспрацоўе.
3. Індывідуум, рэзанёр, стэрэатып, скептыцызм, канфлікт, сангвінік, перавыхаванне, апякун.
4. Экспанат, барока, паліваная кераміка, мальберт, ткацтва, архітэктура, арнамент, габелен, каларыстыка, вернісаж.
5. Рэферыраванне, дайджэст, каталог, брашура, тыраж, картатэка, рукапіс, картатэка персаналій, віньетка, архіварыус.
6. Балеро, трэнаж, балетмайстар, фуэтэ, апломб, рэверанс, гапак, піруэт, тур, авансцэна.
7. Матэрыяльная культура, верацяно, этнаграфічны, язычніцтва, экспазіцыя, кансістэнцыя.
8. Інтанацыя, лаканізм, рэпетыцыя, брава, авацыя, тэатральная прастора, бенефіс.
Практыкаванне 4. Дайце азначэнне моўных штампаў і паразважайце, з якой мэтай яны выкарыстоўваюцца ў справавых паперах. Падбярыце да назоўнікаў адпаведныя дзеясловы, утвараючы ўстойлівыя моўныя звароты, напрыклад: апеляцыя – напісаць, падаць…
Акт, анкета, падзяка, віза, справа, даклад, закон, аб’ява, водзыў, адносіны, подпіс, пастанова, справаздача, папярэджанне, праграма, распіска, пратакол, распараджэнне, рэзалюцыя, рэкамендацыя, рашэнне, даведка, рахунак, тэзісы, патрабаванне, характарыстыка, штраф, слова, вымова, загад, іск, прэмія, просьба.
Практыкаванне 5. Растлумачце значэнне слоў (вусна ці пісьмова – на выбар выкладчыка), якія ўласцівы кніжным стылям. З некалькімі словамі складзіце звязны тэкст, назавіце яго падстыль і жанр:
абанемент, абанент, адрасант, адрасат, альтэрнатыва, ануляцыя, арэнда, асігнаванні, аўтэнтык, выстава-продаж, гарант, гарантыя, грант, дагавор, дэ-факта, дэ-юрэ, контрагент, крэдыт, ліцэнзія, маркетынг, менеджмент, навацыя, паблісіці, прэйскурант, сертыфікат, статус, факсіміле, фальсіфікат, штамп, штат, штраф, эквівалент, юрыдычная асоба;
мецэнат, спонсар, нета, брута, саміт, самшыт, гама, акорд, эліта, Эліста, пленэр, плюмаж, шторм, штурм, тога, табу, грог, грот, эскадра, эскадрон, эскадрылья, рандэву,кабарэ.
Практыкаванне 6. Запішыце прыведзеныя словы і словазлучэнні па-беларуску:
писать по адресу, обращаться не по адресу, анализ спроса и потребления, аренда помещения, благодарственное письмо, вступить в брак, состоять в браке, бывший в употреблении, нанести визит, вид на жительство, признать виновным, внерабочее время, глубокоуважаемый, годовщина, данные, действующий, доказательство, зачётка, зачётный, зачислить, личность, личный, лицо, удостоверить личность, наличный, нижеподписавшийся, основание (причина), рейтинг, реклама, рекламодатель, участник, участвовать, ходатайство, целесообразность, в целях выполнения, иметь целью, ценность, паспорт, свидетельство.
Практыкаванне 7. Растлумачце правапіс вялікай літары ў назвах дзяржаўных устаноў; з трыма назвамі складзіце сказы ў афіцыйна-справавым стылі:
Міністэрства культуры, Галоўнае архіўнае ўпраўленне (Галоў-архіў), Галоўнае ўпраўленне па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры, Камітэт па Дзяржаўных прэміях РБ, Нацыянальная бібліятэка РБ, Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Рэспубліканскі выставачны цэнтр, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларуская акадэмія музыкі, Беларуская акадэмія мастацтваў, Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, тэатр імя Янкі Купалы, Дзяржаўная харавая капэла РБ.