ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 26.09.2025
Просмотров: 2425
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення
Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306
Жанры афіцыйна-справавога стылю
Камунікатыўныя якасці маўлення
Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы
Правільнасць маўлення: лексічныя нормы
Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы
Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы
Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы
Выразнасць і вобразнасць маўлення
Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі
Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.
Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)
Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню
Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.
У баях пад Крычавым і каля вёскі Царковішча войскі Гераніма Радзівіла разбілі дрэнна ўзбр. сялян. атрады і жорстка расправіліся з паўстанцамі. В. удалося ўцячы на Латакоўскі расійскі фарпост, адкуль ён быў пераведзены на Цімошынскую пагранічную заставу. Радзівіл запатрабаваў выдаць Вашчылу як сялянскага важака, які павінен адказаць за ўсе “ліхадзействы”. Каб не трапіць у рукі карнікаў, ён сядзеў у Кіева-Пячэрскай крэпасці, дзе захварэў на дызентэрыю і неўзабаве памёр. (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі)
Практыкаванне 20. Прачытайце ўрывак. Назавіце яго падстыль і жанр. Ахарактарызуйце моўныя сродкі, уласцівыя гэтаму падстылю.
Тое, што Шагалаў жывапіс будуецца ў адпаведнасці з механізмамі памяці, падкрэслівалася ўжо не раз. Дый хіба ён сам не сцвярджае: “Кожны мастак недзе нарадзіўся, і нават калі пазней ён трапляе пад уплыў новага асяроддзя, пэўная сутнасць, пэўны водар яго роднага краю заўжды будзе прысутнічаць у ягонае працы”.
Таму безумоўна, і гэта само сабой зразумела, што глыбокая пластычная еднасць ягонае творчасці ў значнай ступені грунтуецца на тым наборы сюжэтаў, матываў і постацяў, які вызначае яго своеасаблівую ўнікальнасць, што бярэ пачатак у жыватворным змяшэнні габрэйскай і беларускай культураў і мае свой непаўторны прысмак...
Гэта быў мастак, падобны толькі да самога сябе, і разам з тым – кожны раз новы, асабліва ў гэты, вырашальны перыяд свайго жыцця, які ўражвае творчаю няўрымслівасцю і здзейсненай працай, пачынаючы ў 1950 г., калі мастак асталёўваецца на поўдні Францыі. Спачатку ён жыве ў Сэн Жан-Кап-Фэра, дзе звязваецца з выдаўцом Тэрыядам, потым – у Сэн Жанэ і нарэшце – у Вансе. Ён пасяляецца тут на віле Ле Калін (Пагоркі), якая яшчэ захоўвае ўспамін пра паэтэсу Катарыну Паці, сяброўку і натхняльніцу Поля Валеры. (з газеты)
Практыкаванне 21. Прачытайце ўрыўкі. Вызначце падстылі. Назавіце сродкі выразнасці. Растлумачце, чаму некаторыя словы ўзяты ў двукоссе?
1) Зразумела, чытаючы раман, аповесць ці апавяданне, мы бачым не ўвесь айсберг аўтарскіх пошукаў, варыянтаў, выкрэсліванняў, а толькі надводную яго частку – гэта значыць канчатковы вынік яго пісьменніцкай працы (Р. Шкраба. Моваю вобразаў);
2) Для выканання іх [практыкаванняў] спатрэбіцца не толькі грунтоўнае засваенне тэарэтычнага матэрыялу, але і ўменне самому назіраць за моўнымі фактамі і супастаўляць іх, “разварушыць” уласныя моўныя “адсекі”, праявіць кемлівасць і здагадку – усё тое, без чаго не мысліцца актыўнае карыстанне мовай (Л. Шакун. Прадмова да падручніка);
3) Кветка шыпшыны мае 5 пялёсткаў, 5 чашалісцікаў, шмат тычынак і песцікаў. Завязі песцікаў схаваны ў ёмістым увагнутым кветаложы, падобным да бакала... Добра прыметна шыпшына і восенню, калі на ёй выспяваюць аранжавыя ці чырвоныя сакавітыя “ягады”, якія не з’яўляюцца сапраўднымі пладамі шыпшыны... (В. Карчагіна. Батаніка: Падручнік);
4) Лімнакалянус (у перакладзе з лацінскй “азёрны калянус”) – зусім маленькі рачок памерам да 3 міліметраў, насяляе азёры Паўночны і Паўднёвы Волас, Рычы, Дрысвяты, Струста і некаторыя іншыя. Большасць гэтых азёраў належаць да Браслаўскай групы. Рачкі ўсё жыццё “прападаюць” у тоўшчы вады на глыбіні 10-15 метраў, але ніколі не апускаюцца на самае дно (А. Голубеў, артыкул).
Практыкаванне 22. Прывядзіце прыклады тэрміналагічнай лексікі Вашай будучай прафесіі. З пяццю тэрмінамі складзіце сказы ў навуковым стылі.
Практыкаванне 23. Перакладзіце тэкст на беларускуто мову. Вызначце яго стыль, падстыль, прааналізуйце мову.
Імя Франциска Скорины впервые упоминается в архивных документах в 1504 г., когда он стал студентом Краковского университета. Прослушав курс "семи свободных наук", молодой белорус 14 декабря 1506 г. был удостоен учёной степени бакалавра.
О шести последующих годах документы молчат. А точнее, мы ешё не заставили их заговорить. Они лежат где-нибудь в архивах, скрытые от исследователей, и ждут своего часа. За эти годы наш герой был удостоен степены доктора “свободных наук”. Это могло произойти в одном из немецких университетов.
В ноябре 1512 г. мы встречаем Франциска Скорину в Италии. Молодой белорус держит в Падуанском университете экзамен на доктора медицины. Испытания былы нешуточными. Но экзаменаторов поразила глубина и основательность медицинских познаний чужестранца, и они единогласно присудили ему почётную степень.
И опять Скорина пропадает из поля нашего зрения, теперь уже на 5 лет. Следующий раз его имя отыщется на страницах старой печатной книги 6 августа 1517 г. в Праге вышла в свет славянская “Псалтырь”, в предисловии к которой сказано: “... Я Франциск Скорина сын с Полоцка: в лекарских науках доктор, повелел есми Псалтырю тиснути русскими словами, славянским языком...”
Так началась издательская деятельность великого белорусского просветителя.
Псалтырь в ту пору использовали для обучения грамоте. Учебный характер книга сохранилла вплоть до XX столетия. (Е. Немировскнй)
Практыкаванне 24. Напішыце рэцэнзію на курсавую працу вашага сябра або на адзін з артыкулаў, прысвечаны той навуковай праблеме, якая вас хвалюе.
Практыкаванне 25. Падбярыце некалькі ўрыўкаў з навукова-папулярных тэкстаў. Адкажыце, ці адпавядаюць яны патрабаванням гэтага падстылю: жывасць і даступнасць выкладу, абмежаванае выкарыстанне вузкаспецыяльнай тэрміналогіі, ужыванне вобразных сродкаў, гутарковых слоў і выразаў.
Практыкаванне 26. Прааналізуйце мову аднаго са студэнтаў вашай групы на практычных ці семінарскіх занятках або на абароне курсавой працы з пункту гледжання правільнасці, дакладнасці, лагічнасці. Ці адпавядае мова патрабаванням навучальнага падстылю?
Практыкаванне 27. Раскажыце пра нарыс. Назавіце вобразныя сродкі мовы, выкарыстаныя аўтарамі прыведзеных ніжэй нарысаў. Якія сродкі забяспечваюць эмацыйнасць выкладу?
Успамінаю возера Свіцязь каля Наваградка, ласкавую празрыстую ваду, каля берага пасыпаную ліпавым цветам, чародкі паласатых, нібы празрыстых акунёў, калі яны гуляюць на мелізне, светла-зялёнае трысцё і дрэвы – ліпы, клёны, дубы...
Успамінаю “беларускае мора” – цудоўнае возера Нарач, спакойны велічны Сож, быстры Нёман і ціхія рэчкі, якіх я нямала бачыў, вандруючы па роднай краіне... (Я. Брыль)
2) Пасярод пакойчыка ўзвышаўся невялікі круглы столік. Абрус на ім, які звісаў ледзь не да самай падлогі, быў вышыты гладдзю і здаваўся такім квола-свежым, як пялёсткі тых дробненькіх кветак баравога разнатраўя, што густа ўсцілалі яго танюсенькую льняную роўнядзь; на яго, на гэты абрус, хацелася глядзець бясконца, і было ажно боязна дакрануцца рукамі. (В. Праскураў)
Практыкаванне 28. Ахарактарызуйце мову ўрыўкаў. Дакажыце, што яна адпавядае патрабаванням публіцыстычнага стылю: інфармацыйнасць, эмацыйнасць выкладу, экспрэсіўнасць і ацэначнасць лексікі і фразеалогіі, ужыванне вобразных сродкаў і інш. Прасачыце, як жанр уплывае на адбор вобразных сродкаў.
1) Не менш знакамітаю была бітва пад Рудаваю 18 лютага 1370 г. Да яе доўга рыхтаваўся Альгерд з Кейстутам, але і Ордэн у шапку не спаў, збіраючы ўсе магчымыя сілы. (К. Тарасаў, артыкул)
2) Зрэшты, калі слова замоўчваецца, зачэрніваецца, дратуецца, топчацца, падтаптваецца, гэта не значыць, што яму канец. Гэта значыць, найперш, што яго баяцца, а, па-другое, што, як сонца ці зоры, яно можа ўзысці з- пад боцішчаў таптальнікаў куды ярчэйшым, і прыгажэйшым, і зразумелым. Веру: узыдзе! (А. Лойка, эсэ)
3) Загадка У. Караткевіча – гэта загадка бурштыну. Колькі стагоддзяў бурштыну беларускага духу, беларускага клёку, беларускага слова трэба было згушчацца ў самы цёплы й самы светлы камень, каб пасля сагрэць стылыя руіны нашае гісторыі, каб асвятліць ноч нашага падняволення, які цяжар і ціск давялося вытрымаць жывіцы беларускае жывучасці, каб стаць самым лёгкім каменем, які хочацца на сэрцы насіць, бо ён душу гоіць. Ён з беларускай жывіцы, з беларускага сонца. Ён трымае ўсмешку сонца. У нас свой духоўны бурштын – Уладзімір Караткевіч, талісманны камень крывіцкае душы. (Р. Барадулін, нарыс)
4) Памяццю пра гэтую цікавую і напружаную па рытме працу ў Краіне Узыходзячага Сонца засталіся не толькі прыгожыя часопісы з партрэтамі запрошаных з Беларусі гасцей, не толькі дасканала, на выдатнай апаратуры зробленыя запісы канцэртаў, але і ўражанні гарачай і ўсхваляванай цікавасці да іх артыстычнага майстэрства. (газетны артыкул)
5) Але мне ўжо пачынае здавацца, што “цяжкіх” дзяцей няма наогул, ёсць “цяжкія” дарослыя. “Цяжкія” на пад’ём, на выдумку, на кантакт. (газетны артыкул)
6) Прырода не дазваляе з сабой жартаваць – яна, заўсёды праўдзівая, заўсёды сур’ёзная і суровая, цураецца беднага духам, скараючыся, адкрываючы свае таямніцы толькі таленавітаму, сумленнаму і чыстаму. Гэтага нельга ні змяніць, ні адмяніць, і, “перамогшы” прыроду, чалавек проста адменіць чалавека. Якім бы ні быў свет – ён створаны, творыцца і намі, і ёсць штосьці, што кожны з нас можа і павінен здзейсніць. Кожны! Жыццё ж прадаўжаецца. 3 намі ці без нас.
Водар травы і ледзь чутнае шапаценне зорак, адбіткі абломкаў на люстраной роўнядзі возера, што раптам пачынаюць нагадваць выявы далёкіх продкаў, забытых, ці невядомых святых, спляценні голля ў вышыні над галавою, праз якое прасвечвае таямнічае бязмежжа, то адцясняючы, то набліжаючы вялікае бязгучча бясконцасці... (Т. Бондар, замалёўка)
Практыкаванне 29. Якім жанрам публіцыстычнага стылю найбольш уласціва эмацыянальнасць, вобразнасць? Выпішыце з прыведзеных урыўкаў сродкі стварэння выразнасці.
Зрэшты, калі слова замоўчваецца, зачэрніваецца, дратуецца, топчацца, падтаптваецца, гэта не значыць, што яму канец. Гэта значыць найперш, што яго баяцца, а па-другое, што, як сонца ці зоры, яно можа ўзысці з-пад боцішчаў таптальнікаў куды ярчэйшым і прыгожым, і зразумелым. Веру: узыдзе! (А. Лойка)
Мы маем наскі, беларускі бурштын. Ён з беларускай жывіцы, з беларускага сонца. Ён трымае ўсмешку нашага сонца. У нас свой духоўны бурштын – Уладзімір Караткевіч, талісманны камень крывіцкае душы. (Р. Барадулін)
Практыкаванне 30. Раскажыце пра асаблівасці мовы інтэрв’ю. Прачытайце ўрывак. Ахарактарызуйце яго мову.
– Іван Якаўлевіч, не хацелася б абыходзіць і літаратуразнаўчыя старонкі вашай творчасці. Што б вы зазначылі з назіранняў за спадчынай і жыццём нашых класікаў?
– Пішучы свае ранейшыя кніжкі – пра Коласа, Купалу, – я не высвятляў іх асобы. А вось ужо Бядулю, Багдановіча, Дуніна-Марцінкевіча я ўяўляю як людзей, таму што шукаў, думаў, стараўся пранікнуць у хімію факта. Гэта ж цікавыя людзі самі па сабе былі! Вунь Дунін-Марцінкевіч краў сваю першую жонку праз вакно – бацька не аддаваў! А Багдановіч! Выпісала яму хросная маці “Нашу ніву” і “Нашу долю”, ну, яшчэ слоўнікі меў – і гэтага было дастаткова, каб Багдановіч, які не ведаў беларускай мовы і быў выхаваны перадусім на рускай класіцы, на рускай паэзіі срэбнага веку стаў пісаць на выдатнай і ўсё-такі чыстай беларускай мове! Больш таго, я пачаў перачытваць творы Багдановіча. Дык яго беларуская мова куды лепшая, чым руская. Вось як ён адчуваў! Вось што значыць палюбіць сваю мову, калі можна так сказаць, усімі фібрамі душы!.. Пісьменнікі і паэты – яркія людзі. На персідскай старажытнай мове паэт і шаляніца – адно і тое ж. Гэта не ў тым сэнсе, што паэты нейкія там вар’яты. Але ўсё ж не такія яны як усе, пэўнае адхіленне ад нормы – усё-такі яно ёсць... (з інтэрв’ю з І.Я. Навуменкам)
Практыкаванне 31. Ахарактарызуйце стылістычную ролю гутарковай лексікі і фразеалогіі ў прыведзеным урыўку. Паспрабуйце замяніць яе нейтральнай. Што ад гэтага зменіцца?
Вопытнаму пчаляру нестае асаблівых цяжкасцей разлічыць: адкуль і з чым ляціць нястомная пчала – з багатым покладам духмянага нектару ці так сабе, паражняком, нават вызначыць яе настрой, і калі, крый Божа, крылатая істота раздражнёная, раззлаваная, то лепей як мага далей трымацца ад яе, інакш і сама дасць прачуханку і яшчэ прывядзе ўслед цэлую раць мсціўцаў. Ва ўсякім разе, не варта махаць рукамі, кідацца наўцёкі – гэта толькі прыводзіць пчол у яшчэ большую лютасць. І тады ўжо цяжка знайсці паратунак. (артыкул)
Практыкаванне 32. Вядома, што газетныя загалоўкі павінны зацікавіць чытачоў, “прымусіць” іх прачытаць артыкул. Якімі моўнымі сродкамі рэалізуецца рэкламнасць наступных назваў газетных і часопісных артыкулаў? Знайдзіце і выпішыце з перыядычнага друку 5-10 цікавых загалоўкаў.
“Дружна, разам і без стомы навядзём парадак дома” [пра добраўпарадкаванне паркаў, вуліц]; “Аскепкі маленькай Венецыі, альбо Ці вернуцца музы ў Нясвіж”; “Што пасеялі, тое і збяром”; “Рэформа будзе, калі ў школе будуць рэфарматары”; “Замова за мову”; “Вада жывая і – не вельмі”; “Жывуць па-людску і ў Слуцку”; “Апошні пройдзены ўрок, звініць залівіста званок”; “Не хадзіце, дзеці, ночкаю гуляць”; “Дарагія вучні!” [пра тое, якіх значных матэрыяльных затрат патрабуе збор школьніка ў школу перад 1 верасня]; “Без капусты ў склепе пуста” [як сабраць і захаваць ураджай капусты]; “Хаджэне па пакутах” [як жанчына-чыноўнік рамантавала свой аўтамабіль]; “Хто ў лес, а калгасы – па дровы” [пра нарыхтоўку паліва на зімовы перыяд]; “Плыві, шакалад” [карабель з шакаладу зроблены ў Францыі]; “160 коней у вадзе” [цеплаход магутнасцю 160 коней закуплены Віцебскам]; “Кінаvarka. Кіно без цукру” [аб праекце, прысвечаным непрафесійнаму кіно].
Практыкаванне 33. Напішыце нататку ў газету (напрыклад, пра экскурсію, наведванне музея, выставы, канцэрту ці пра інш.). План: уступ (звесткі пра падзею), асноўная частка (змест паведамлення), вывады (што дала экскурсія / сустрэча); пажаданні. Патрабаванні: дакладнасць падзей, правераная фактычнасць, дакладныя прозвішчы ці іншыя ўласныя назвы; прадуманы загаловак, які забяспечвае рэкламнасць; умераная стандартызаванасць і вобразнасць.
Практыкаванне 34. Раскажыце пра асаблівасці мастацка-публіцыстычных жанраў. Якую тэму (тэмы) можна прапанаваць для асвятлення ў іх? Напішыце на выбар нарыс, эсэ ці іншае.