ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2400

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

7. В наши дни существует целый ряд определений музея, что в значительной степени объясняется сложностью и многоликостью феномена. ХХ век подарил человечеству новые типы музеев, пришло осознание того, что сохранять и экспонировать можно и нужно не только предметы, но и характерное для них окружение, различные фрагменты историко-культурной среды, виды человеческой деятельности. Появились музеи под открытым небом, в основе которых – не традиционная коллекция предметов, а памятники архитектуры и народного быта, представленные в своём естественном природном окружении. Возникли и музеи, экспонирующие главным образом не подлинники, а их воспроизведения.

Ещё одна причина многообразия существующих определений музея – развитие теоретического музееведения и различные исследовательские подходы специалистов, а также разнообразие целей и задач, ради которых создаётся дефиниция. В изданиях справочного характера музеи обычно трактуются как научно-исследовательские и культурно-просветительные учреждения, которые в соответствии со своими социальными функциями осуществляют комплектование, учёт, хранение, изучение и популяризацию памятников истории, культуры, а также природных объектов…

В международной практике обычно используется определение, выработанное Международным советом музеев (ИКОМ) и включенное в его Устав в 1974 г. С учётом поправок, внесённых в последний вариант Устава в 1995г., эта дефиниция звучит следующим образом: музей – это «постоянное некоммерческое учреждение, находящееся на службе общества и его развития и открытое для людей, оно приобретает, сохраняет, изучает, популяризует и экспонирует в образовательных, просветительных и развлекательных целях материальные свидетельства человека и окружающей его среды». (з часопіса)

8. Выдающимся деятелем в области музыкального театра второй половины ХVІІ века был гетман Великого княжества Литовского Михаил Казимир Огинский. Меценат, композитор и музыкант, Огинский был основателем Оперного театра в Слониме. В числе первых сценических площадок называются "Театр на шести колёсах", передвигавшийся при помощи четырёх пар волов, и плавающий театр на реке Щаре и канале "Порт Огинский", построенном также по инициативе гетмана. В этом театре "оперы и комедии играны были в году 1771". А. Андржеёвский, посетивший Слоним в 1798 г., восхищался дворцом и “роскошным театром, в котором находился настоящий пруд и плыли настоящие корабли…”


Сцена была приспособлена для показов барочных спектаклей, оперных и балетных, для выхода сотен певцов и статистов, для различных сценических превращений.

…Технические возможности этой слонимской сцены – “Нового дома оперы”, где декорации, меняясь на глазах у зрителей, позволяли представлять их взорам не только "море", но и бьющие на сцене фонтаны, освещавшиеся бенгальскими огнями, – были поистине уникальны.

Однако ценителей музыки поражал не меньше, чем сцена, и репертуар. В "нотной камере" Слонимского театра оказались все лучшие произведения оперного искусства ХVІІ века. Музыкальный инструментарий капеллы был одним из лучших в Западной Европе и славянских странах. Оркестр, созданный М.К.Огинским в Слониме, современники считали выдающимся и сравнивали с мангеймским – "камертоном Европы". Нельзя обойти также тот факт открытия им в 1777 г. слонимской балетной школы – "Департамента балетных детей" (преимущественно крестьянских).

Здесь уместно отметить принцип использования в массовых сценах оперных спектаклей наряду с мещанами – крестьян, а также демократический подход к составу зрителей (зал "Нового дома оперы" был рассчитан на 2000 мест, а в Слониме тогда проживало всего 6000 человек.(Ю. Черняк)

Практыкаванне 58. Зрабіце параўнальны аналіз трох варыянтаў малітвы (на беларускай мове, на царкоўнаславянскай мове, у літаратурнай апрацоўцы Рыгора Барадуліна): знайдзіце агульнае і рознае на лексічным і сінтаксічным моўных узроўнях.

  1. ОЙЧА НАШ НЯБЕСНЫ! Хай сьвеціцца імя Тваё, хай прыйдзе, валадарства Тваё, ды будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі, хлеба нашага штадзённага дай нам сёньня, і выбач нам правіны нашы, як і мы выбачаем вінаватым прад намі, і ня дай нас у спакусу, але ратуй нас ад ліхога.

Бо тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер, на ўвесь час, і вякі вечныя. [6]

  1. ОТЧЕ НАШ, Иже еси на Небесех! Да святится имя Твое, да придет Царствие Твое, да будет воля Твоя, яко на Небеси, и на земли. Хлеб наш насущный даждь нам днесь; и остави нам долги наша, якоже и мы оставляем должником нашим; и не введи нас во искушение, но избави нас от лукавого.

Господи, помилуй. (12 раз.) [39]

  1. Ойча наш

Ойча наш, што ў нябёсах, Хай свяціцца Імя Твае І ў зорах, і ў лёсах. Хай прыйдзе Валадарства Твае, Як спатоля, Хай Твая ўсёўладарная Збудзецца воля Як на небе, Гэтак і на зямлі. Хлеб наш надзённы пашлі, Жыццядар, сёння нам. І даруй нам нашы даўгі, Як даруем і мы даўжнікам. Адгарадзі ад нас Спакуслівыя лугі. І ў смутны час, І ў цёмныя дні Нас ад нячысціка аслані. Не зрушыцца Валадарства Твае. І рушаць рухава Ад Твайго цвярдога парога І сіла, і слава Твае мілаты і лагоды, Айца, і Сына, і Духа Святога Цяпер і заўсёды. І на вячніны вячнін. Амін. (Р. Барадулін)


Практыкаванне 59. З прыведзеных слоў выпішыце толькі тыя, у якіх вымаўленне не супадае з напісаннем. Прагаварыце выпісаныя словы ўслых. Назавіце правілы, якім падпарадкоўваецца вымаўленне гэтых слоў.

  1. Ганарышся, экзамен, хрысціянства, грамадства, скептык, сямейны, лічба, дасведчанасць, трохгадовы, дзейсны, айсберг, быльнёг, захоўвацца, як быццам, жаніцьба, плацдарм, выцягнуць, будзьце, экзамен, трохкутнік, лікбез, выключаны, бяздзейснасць, педфак, блізняты, салдатчына, расшыфроўка, пенсія, басанож, атмасфера, рэзгіны, без песні, як бачыш.

  2. Казка, вораг, баскетбол, без прынцыпу, цераз поле, галубка, просьба, хадзьба, нізка, вакзал, цяжка, над сцежкай, холад, кладка, барацьба, дзвесце, разносчык, смажыць, кансультаваць, расчульвацца, кніжка, важкі, анекдот, лёгкі, бегчы, сядзьце, загадка, разьба, адказ, экзатычны, падказка, мароз, звесткі, футбол, экземпляр.

Практыкаванне 60. Прачытайце ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем. Растлумачце, чаму пры аднолькавым напісанні прыназоўнік вымаўляецца па-рознаму?

Зрабіць з бярозы, з татам, з Генадзем, размаўляць з шафёрам, выйсці з двара, вярталіся з сенакосу, выскачыць з жыта, з Жэнем, ліў як з вядра, пашылі з шоўку, прыехаць з Германіі, з песнямі, выехаць з лесу, з жыцця героя, сплесці з саломы, з кішэні, з Сашай, з характарам, скрануцца з месца, з пагардай.

Практыкаванне 61. Запішыце словы ў два слупкі: у першы – тыя, у якіх выдзеленыя літары абазначаюць адзін доўгі гук, у другі – адзін кароткі гук. Растлумачце.

Сшыюць, матчын, кіргізскі, мазжачок, спадчыннасць, адчайна, чэшскі, у хатцы, французскі, пераязджаць, бясшумна, клятчатка, суражскі, сядзьце, прыезджы.

Практыкаванне 62. Прачытайце прыказкі, прымаўкі і загадкі ў адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення. Растлумачце, чаму пры аднолькавым напісанні часціца не вымаўляецца па-рознаму. Прыдумайце сітуацыі на 1-2 прыказкі, у якіх яны могуць быць ужыты.

  1. Адна ластаўка вясны не робіць. З песні слова не выкінеш. Рада з людзьмі ніколі не шкодзіць. Навука хлеба не просіць. Розуму на кірмашы не купіш. Не саромейся пытаць: больш спытаеш – больш спазнаеш. Не рабі ліхога і не бойся нікога. Хто летам позна спіць, той лета не бачыць. Не капай на людзей ямы: сам у яе трапіш. Не святыя гаршкі лепяць.

  2. Крылаў не мае, а лятае; без рук, а вароты адчыняе. Без голасу, а спявае, без пугі, а хмары ганяе. Верабей маленькі, але ўдаленькі, рук не мае, а вала трымае. Вярхом сядаю, на кім – не знаю, знаёмага ўбачу – адразу саскочу. Мае чатыры нагі – не пойдзе, мае пух і пер’е – не паляціць, мае душу, ды не заўсёды. Без рук, без галавы, а маляваць умее. Паложана пячаць, што без жалца не пачаць. Зялёная, а не луг, белая, а не снег, кучаравая, а без валасоў. Без абручоў, без дна поўна бочачка віна.


Практыкаванне 63. Спішыце словы, расстаўце ў іх націскі. Складзіце і запішыце тэкст публіцыстычнага стылю, выкарыс­таўшы ў ім 10-15 слоў з прапанаваных.

Агульнапрыняты, бармен, бляхар, братанне, братацца, буйны (вялікіх памераў), бахчавы, бравурны, валавы (даход), вал(е,ё)нкі, відарыс, вусы, ветэрынарыя, галіна (дзейнасці), галіны (дзейнасці – мн.л.), галіна (на дрэве), грамадзянін, гукапіс, д(а,о)нізу, д(а,о)сыта, да(о)гаво(а)р, дазіметр, далей, дачыста, дыспансер, ерэтык, жыццяпіс, загара(о)дка, завязка, заінець, закапаная (яма), закалыханы, знахар (знахара – Р. скл.), іканапіс, інсульт, іскра, індустрыя, камбайнер, камбала, катало(а)г, квартал, кішка, крыху, кулінарыя, л(а,о)пух, мысленне, мышленне, металургія, навіна, наняты, на працягу, параліч, прывід, прысмак (адценне смаку), прысвіст, прыгавор, прысмакі (ласункі), прэміраваць, пася(е)джэ(а)нне, пасланец, прыяцель, пурпур, ракушка, расказаны, рымлянін, садавіна, слабы, скураны (са скуры), спіна, супавы, тв(а,о)р(а,о)г, туфель, упрысядкі, украінцы, факсімільны, фартух, фен(а,о)мен, фарфо(а)р, фурман, хабар, хабарніцтва, ха(о,а)с, хрысціянін, цяжкі, цыгана (Р. скл.), эксперт.

Практыкаванне 64. Расстаўце націскі ў наступных словах, адзначце магчымыя варыянты вымаўлення некаторых слоў. Ці ўсе словы аднолькава ўжывальныя ў розных стылях?

Жыхар, гербавы, партэр, адзінаццаць, паспытаны, някідкі, празорлівы, туманы (мн. лік), арахіс, арахісавы, пакрысе, спіна, эспертны, спакусіцца, трыпціх, нібы, пула(о)вер, гастраномія, бюракратыя, хіба, аднасастаўны (сказ).

Практыкаванне 65. Дакажыце, што рознамясцовы націск у беларускай мове можа выступаць 1) у якасці граматычнага сродку адрознення формаў слоў; для доказу выкарыстайце словы засыпаць, купіць, купіце, любіць, любіце, садзіць, тушыць, склаўшы з імі сказы або словазлучэнні; 2) для адрознення лексічных адзінак, выкарыстаўшы словы накапаць, прагнуць, сталы, каня, каса, мука, хіба, развіты, склаўшы з імі сказы або словазлучэнні.

Практыкаванне 66. Колькі націскаў маюць наступныя словы? Абазначце ў іх націск (-і).

Філалагічны, бібліятэказнаўчы, волевыяўленчы, шматфарбны, агульнапрыняты, аўтамабільна-дарожны, тэхсакратар, намдырэктара, панаабчышчаць, мовазнаўства, архітэктоніка, поліфанізацыя, інструментазнаўца, мембрафоны, радыё- і тэлепастаноўка, чатырохгалосны, музычна-адукацыйны, рытма-інтанацыйны.


Практыкаванне 67. Прачытайце вершы і ўрыўкі з іх у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем

1) Калі хто скажа,

што ў каханні ён

Усё спазнаў і вычарпаў дазвання,

Не верце.

Ён не знаў яшчэ кахання.

Ён яшчэ трапіць да яго ў палон,

І будзе плакаць над сабой былым,

І пракляне ўчарашняе бяссонне,

І здзівіцца,

што, можа, толькі сёння

Узнік кахання воблік перад ім.

Калі хто скажа,

што даўно

ані

Ужо няма ў каханні таямніцы,

Не верце,

і яму яшчэ прысніцца

Яно, як цуд нязнанай чысціні. (Г. Бураўкін)

2) Чужаніца

Гэта чужая зямля, хоць часам мне сняцца дзіўныя сны пра яе.

Гэта чужая зямля, хоць птушкі пяюць тут, як птушкі маёй радзімы, і язмінавы куст пахне, як язмін маёй радзімы, і стары асвер рыпіць, як асвер маёй радзімы.

Гэта чужая зямля, бо з вуснаў яе людзей злятаюць чужыя словы, якія не могуць сагрэць мае душы.

Гэта чужая зямля, хоць у ёй ляжаць мой бацька, мой дзед і мой прадзед.

Гэта чужая зямля, і мяжа паміж ёй і радзімаю пралягае не ў прасторы, а ў часе.

Гэта чужая зямля, але ўсё гучней чуваць голас суцяшэння: ляжаш побач з продкамі, і яна стане радзімаю. (У. Арлоў)

Практыкаванне 68. Перакладзіце словы на беларускую мову і запішыце. Параўнайце вымаўленне губных зычных гукаў у беларускай і рускай мовах:

Глыбь, восемь, летопись, восемьдесят, надпись, пьявка, голубь, семьдесят, опись, дробь, насыпь, накипь, поступь, поставьте, степь, семь, бьёт, верфь, сыпь, пьёт, подпись.

Практыкаванне 69. Як вымаўляецца пачатковы націскны і ненаціскны гук, абазначаны літарай і, пры адсутнасці паўзы, калі папярэдняе слова заканчваецца:

а) на галосны: за імі, у ім, пры іх, на імху, прыгожае імя, пара ісці, з вялікімі ікламі, срабрысты іней, першае інтэрв’ю, пасыпаліся іскры, мая Ірына, яна ідзе, да інстытута, святло і цень;

б) на зычны: сын і дачка, мароз і вецер, дождж ішоў, пад ігліцай, лён ірваць, перад Іванам, наш Ігнат, плод ігрушы;

в) пасля г, к, х: выбег і стаў, бераг і рэчка, педагог і студэнт, астролаг і надвор’е, луг і поле, аднакурснік і аднакурсніца, аўторак і серада, хвойнік і асіннік, садок і агародзік, сынок і пасынак, поспех і слава, пух і пер’е, страх і сум, удых і выдых, мох і верас;