ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 26.09.2025
Просмотров: 2430
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення
Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306
Жанры афіцыйна-справавога стылю
Камунікатыўныя якасці маўлення
Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы
Правільнасць маўлення: лексічныя нормы
Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы
Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы
Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы
Выразнасць і вобразнасць маўлення
Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі
Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.
Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)
Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню
Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.
Практыкаванне 82. Раскрыйце дужкі пры спісванні, растлумачце асобнае, злітнае і паўзлітнае напісанні слоў:
1. (шмат) баковы, (усе) агульны, (мала) вядомы, (шмат) аспектны, (фота) карэспандэнт; (дом) музей, (папараць) кветка, (тэлефон) аўтамат, (дубы) веліканы, (паў) Беларусі, (паў) яблыка, (па) суседску, (па) сяброўску, (па) латыні, (па) чалавечы, (па) свойму;
2. (з) за, з (пад), па (над), па (за); (абы) хто, (абы) як, (абы) дзе, хто (ж), калі (б), сказаў (бы); амаль (што), хіба (што);
3. (паўночна) усходні, (агульна) народны, (глыбока) паважаны, (вечна) зялёны; (літаратурна) мастацкі, (рамэн) раланаўскі, (блакітна) сіні, (беларуска) рускі;
4. год (два), 3 (4) тыдні, 100 (працэнтны), (300) тысячны, (пяці) дзесяты, (пятнаццаці) гадовы, (трох) соты;
5. (дробна) напісаныя літары, (прынцыпова) новы падыход, (усебакова) асветленае пытанне, (грунтоўна) прадуманы адказ;
6. шляхі (дарогі), (усё) роўна, сцежкі (дарожкі), хлеб (соль), жыў (быў), (без) упынку, белы (белы), (на) бягу, ледзь (ледзь), уверх (уніз), (на) жаль, сам (насам), (як) след, (да) упаду, крыж (накрыж), (на) памяць, раз (пораз), дзе (нідзе).
Практыкаванне 83. Спішыце, выбіраючы правільнае напісанне:
Жа(н,нн)а, драўля(н,нн)ы, ва(н,нн)а, беспрычы(н,нн)ы, штодзё(н,нн)ы, паслухмя(н,нн)ы, палымя(н,нн)ы, Аксі(н,нн)я, ба(л,лл)ада, І(н,нн)а, трынацца(ц,цц)ю, мі(с,сс)ія, Прыпя(ц,цц)ю, старас(ц,цц)ю, ме(ц,цц)а-сапрана, ма(чч, тч)ына, пляме(н,нн)ік, фірме(н,нн)ы, песе(н,нн)асць, ма(н,нн)а, каларырава(н,нн)е, чатырохгало(с,сс)е, адраджэ(н,нн)е.
Практыкаванне 84. Спішыце, выпраўце памылкі, звязаныя з выкарыстаннем вялікай літары:
Маё пакаленне ў агні радзела… Таму, калі я ў анкеце пішу, Што не прымаў у айчыннай удзелу, Не верце мне – Я нявінна хлушу (П. Макаль); Не ў гушчары дрымучым недзе, А тут, дзе ясны небакрай, Такога слаўнага мядзведзя Узгадаваў бацькоўскі край (П. Макаль); З часу замаху на папу ды кожнага Мытнікі строгія надта. Мы ж ні пры чым, не трымай, як заложнікаў, Аэрапорт леанарда (С. Законнікаў); Абрыс дакладны і праўдзівы Нам сёння можа расказаць, Якім быў воблік – твар радзімы Мільён гадоў таму назад (Н. Гілевіч); Нашчадкі бога апалона – паэт, музыка, і мастак, о як вы прагнулі палону, каб гулка крочыць па мастах, каб расхінаць, нібы адзенне, стагоддзі, далі, галасы… (С. Законнікаў); Блізка вялікдзень. У паветры разліты салодкі і горкі водар. Падсыхаюць груды. Цвітуць кацяхі вербалозу (А. Разанаў); Бягу напрасткі – на дарогу – па жыце, зялёным ільне. А пустата б’е трывогу – спрабуе вярнуць мяне (В. Жуковіч); Табе адной я пакажу, Перагарнуўшы неба атлас, Куды схавацца ад дажджу Каля вялікага тэатра (Л. Дранько-Майсюк); З маёй майстэрні вечаровай, З кансерваторскага двара Па беднай вуліцы гандлёвай Пайшла пяшчотная сястра (Л. Дранько-Майсюк).
Практыкаванне 85. Якія з прапанаваных назоўнікаў маюць варыянтныя родавыя формы? Запішыце варыянты, назавіце магчымую сферу іх выкарыстання.
Замш, туфель, жыраф, зал, шампунь, цюль, салат, подпіс, давер, гар, кадрыль, топаль, камод, шаль, далонь, глыб, кішэнь.
Практыкаванне 86. Падбярыце да назоўнікаў азначэнні (прыметнікі або дзеепрыметнікі), якія ўказвалі б на род назоўніка. Запішыце словазлучэнні.
Вадэвіль, шаль, сажань, фальш, туфель(-ля?), гусь, макарон(а?), рукапіс, яблык, запіс, рамонак, дзіця, Тбілісі, алібі, прафесар (Маслава), амплуа, маэстра, марабу, манпансье, каромысел(-ла?), пано, Антарыо, Місісіпі, Ай-Петры, Катрын, перапіс, накіп, чарніла(ы?), зебу, брыво, пыл, дроб, жывапіс, насып, П.Рышар, подпіс, ААН, сабака, дацэнт (Багданава), турнэ, летапіс, ківі, рэзюмэ, Элен, Дэлі, Гобі, Лімпапо, кава, какава, роспач.
Практыкаванне 87. Перакладзіце на беларускую мову наступныя словазлучэнні:
железнодорожная насыпь, отцовская рукопись, горькая полынь, огромная собака, книжная пыль, старый гусь, белый ягнёнок, длинная тень, чёрный бразильский кофе, горькое какао, неразборчивая подпись, едкая гарь, широкая степь, очередная перепись, золотая медаль, невыносимая боль, стенная живопись, твёрдая поступь, маленький зайчонок, мёртвая зыбь, старый комод, моя пачка, маленькое копыто.
Практыкаванне 88. Вызначце род запазычаных нязменных назоўнікаў:
аташэ, маэстра, канферансье, дэндзі, янкі, фрау, пані, міс, місіс, какаду, гну, кенгуру, поні, фламінга, цэцэ, івасі, паліто, кашнэ, турнэ, каратэ, джыу-джыцу, інтэрв’ю, Місісіпі, Хакайда, Бардо, алоэ, кальрабі; галіфэ, Антарыо, лібрэта, кімано, жэле, Дэлі, шымпанзе, аташэ, мікада, турнэ, Перу, Сочы, По, Чад.
Практыкаванне 89. Якога роду наступныя назоўнікі? Дакажыце ў мінімальным кантэксце (запішыце).
Слуга, цёзка, гуляка, стараста, суддзя, тамада, малайчына; засень, верф, какава, давер, жаль, вятрыска, ручышча, насішча, галасішча, зубішча, гарышча; Саша, Валя, Валера, ціхоня, сведка, соня, гарэза, падпявала, задзіра, шашкі, пюрэ, сапрана, боль, таксі.
Практыкаванне 90. Утварыце і запішыце форму множнага ліку ад наступных назоўнікаў. Ці ва ўсіх стылях форма множнага ліку ад гэтых назоўнікаў аднолькава ўжывальная?
Колас, пяро, камень, кацяня, гліна, голас, вецер, пясок, бервяно, корань, ліст, чалавек, зубраня, неба, лён, воблака.
Практыкаванне 91. Выпішыце нумары слоў, у якіх дапушчаны граматычныя памылкі.
Варыянт 1. 1. Густая канопля. 2. Кароткі запіс. 3. Едкая гар. 4. Маладая жырафа. 5. Шырокі капыт. 6. Рудая накіп. 7. Залаты медаль.
Варыянт 2. 8. Замшавы туфель. 9. Дзесятковая дроб. 10. Балючая мазоль. 11. Сухая табака. 12. Жалезныя дзверы. 13. Густое брыво. 14. Свежыя бяліла.
Варыянт 3. 15. Густы пыл. 16. Зялёныя чарніла. 17. Спелы яблык. 18. Поўны ахапак. 19. Старажытная летапіс. 20. Палявы рамонак. 21. Шырокая грудзь.
Варыянт 4. 22. Поўныя прыгаршчы. 23. Неразборлівы запіс. 24. Суседская сабака. 25. Моцны боль. 26. Дробная сып. 27. Свежы салат. 28. Новая гармонь.
Практыкаванне 92. Складзіце і запішыце невялікія сказы (або словазлучэнні) з наступнымі словамі, ставячы іх у Р. склон адз. лік. У адным сказе слова павінна мець канчатак -а, у другім – -у.
Дуб, выхад, пад’езд, лістапад, з’езд, гук, дагавор, загад, закон, загон, народ, пераход, курс, завод, каранцін, пропуск.
Практыкаванне 93. Запішыце словы ў форме меснага склону адзіночнага ліку:
а) з прыназоўнікам у: пушча, звычка, сямя, крыніца, выпіска, лазня, маланка, легенда, кватэра, рука, брыгада, мох, пірог, спіс;
б) з прыназоўнікам на: пляцоўка, паляна, хваля, дарога, Дзвіна, Волга, душа, шчака, дрыгва, зямля, сукенка, мост,шлях, бераг, цень, гусь, айсберг;
в) з прыназоўнікам пры: абноўка, хада, гутарка, сястра, дачка, Паліна, Надзея, даўжыня, зарплата, дзяўчына, свяча, бацька, чытач, Кастусь, каваль.
Практыкаванне 94. Раскрыйце дужкі, утвараючы патрэбную форму назоўніка і выбіраючы правільны канчатак.
|
Варыянт 1
3. цыклон з (захад) 4. выбрацца з (натоўп) 5. не будзе (дождж) |
Варыянт 2
|
Варыянт 3
|
|
Варыянт 4
|
Варыянт 5
|
Варыянт 6
зусім няма (густ) |
|
Варыянт 7
|
Варыянт 8
|
Варыянт 9
|
Практыкаванне 95. Пастаўце ў творны і месны склоны. Запішыце ў два слупкі. Растлумачце выбар канчатка.
Вар. 1. Багдановіч Максім, задзіра Алена, Паўлючэнка Надзея, Прыстаўка Наталля, зануда Аляксей, Міхаль Сяргей, Захаранка Таццяна, Скарына Францыск, непаседа Вася, задзіра Вольга, Аўдошка Вера, Краско Яўген, Сяргей Кіраў, пасёлак Кіраў, Юрый Гагарын, горад Гагарын, зануда Сяргей, задзіра Вольга, горад Столін, Андрэй Жураўлёў, мужчына, забіяка Ала, зануда Юля, самавучка Вера, непаседа Алег, калега Алена, Казачэнка Мікала, капрызуля дачка.
Вар 2. Пашута Андрэй, горад Магілёў, Пашкевіч Надзея, Аўдошка Аксана, Гняўко Сяргей, Александровіч Павел, Магер Пётр, Бірыла Мікалай, Святляк Ганна, Нікалаеў Юрый, Акулёнак Алена, Анціпенка Алеся, горад Нікалаеў, Зуёнак Міхаіл, Дубко Яўген, Іван Тураў, горад Тураў, Мялешка Валянціна, Шалуха Алесь. плакса Іра, стараста Генадзь, самавучка Васіль, задавака Таня, калега Андрэй, разявака Вольга, задавака Алег, бацька, прамоўца (Святлана).
Практыкаванне 96. Запішыце прозвішчы і імёны членаў вашай групы ў тры слупкі: у першы слупок – у форме Н. скл., у другі – у форме Д. скл., у трэці – у форме Т. скл. Вусна растлумачце правапіс канчаткаў. У першым слупку падкрэсліце адной рыскай прозвішчы, якія маюць іншы канчатак, калі іх носьбітам з’яўляецца асоба процілеглага полу. Хвалістай рыскай падкрэсліце прозвішчы, скланенне якіх не залежыць ад полу носьбіта.
Практыкаванне 97. Пастаўце назоўнікі грудзі, плечы, коні, сані, вочы ў творным склоне. Колькі варыянтаў канчаткаў мае кожнае са слоў?
Практыкаванне 98. Прачытайце ўрыўкі з тэкстаў, акрэсліце стылістычную ролю выдзеленых назоўнікаў:
І раслі б, здаецца, дзеці, Каб іх кінуць на раллі. А дзянёчак як настане, Тая ранічка вясны! Кропля роскі на каштане Блеск запальвае дзіўны. (Я. Колас);
Дагнаў ён [Алекса] каня, што вёз Ярылу, зірнуў на яе. Беленькая галоўка з распушчанымі валасамі, сінія вочы… Тварык бледны, амаль дзіцячы. Відаць, і пайшоў бы сабе далей Алекса, але азірнулася ў той момант дзяўчына і ўсміхнулася… – бліснулі белыя зубкі… (В. Іпатава);
Так і застаўся маленькі Блакітны праменьчык на Зямлі. Кожную раніцу, як толькі ўзыдзе Сонейка, яго можна ўбачыць, дзе толькі захочаш. Улетку на кожным лісточку, на кожнай кветцы, на кожнай травінцы, а зімой – на кожнай сцяжынцы. (А. Дудараў);
І яны, багародзіца і старая Махахеіха, цяпер былі вельмі ж падобнымі адна на адну, з адной і той журбою, і пазірала кожная з свайго кута адна на другую, бы пытала: а што далей? (В. Казько);
– Ну як там – скора ўжо, сястрыца? – Міргнуў ёй весела Антось. (Н. Гілевіч);
На паверхні дождж і вецер свішча, І заглядваць страшна пад абрыў: Там жыве дзесяткі год самішча, Што і радаслоўную забыў. (В. Гардзей);
Вось бы разам сабраць Усіх зверанят: Зубраня, Зебраня, Ласяня, Лісяня, Ваўчаня, Бабраня – Быў бы і ў заасадзе Дзіцячы сад. (С. Валодзька)
Практыкаванне 99. Утварыце ад прыметнікаў усе магчымыя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання, запішыце.
Шчаслівы, цвёрды, прыгожы, малы, вясёлы, вялікі, буры, блакітна-сіні, ласкава-прыветны, бадзёры, урачысты, кепскі.
Практыкаванне 100. Якія формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання ўтвараюць наступныя прыметнікі ці не ўтвараюць гэтых формаў увогуле?
Лясісты, гарысты (мясцовасць); васільковы, бэзавы (колер); пшанічны, аржаны (хлеб); гняды, вараны (конь); ліпкі, клейкі (ліст); босы, нямы, духоўны (чалавек); вусаты, барадаты (мужчына); сакаўны (яблык); светлакосая, чарнабровая (дзяўчына).
Практыкаванне 101. Утварыце ад назоўнікаў прыналежныя прыметнікі (запішыце) пры дапамозе адпаведных суфіксаў -оў, -ёў, -аў, -еў; -ін, -ын:
рыбак, бусел, сястра, бацька, Валя (ён, яна), Кастусь, Броўка, хлопчык, ляснік, цесць, вучань, жонка, муж, прадзед, герой, птушка, ластаўка, Саша (ён, яна), цётка, варона, Жэня (ён, яна), камар, бабуля, Тамаш, Антось, Алена, Валодзя.
Практыкаванне 102. Запішыце прыметнікі, якія вызначаюць:
1) станоўчыя якасці чалавека;
2) адмоўныя якасці характару чалавека;
3) абаяльнасць жанчыны (мужчыны);
4) знешні выгляд чалавека.
Выкарыстоўваючы гэтыя прыметнікі, апішыце свайго сябра (знаёмага) у афіцыйным, навуковым і мастацкім стылях.
Практыкаванне 103. Выпішыце прыметнікі з суфіксамі, якія надаюць словам розныя ацэначныя значэнні:
Высока ў небе воблака плыве, Плыве бялюткае, адно ў блакіце; 2. Шатром велізарным раскінуў дуб сукі; 3. Сорам наш Ты [сэрца маці] насіла вялізарным горам; 4. Я ўвесь бы народ ваш прадставіў к герою. Усіх бы прадставіў: і старцаў сівенькіх, І бабак старэнькіх, і дзетак маленькіх, – Усіх, што не сталі ў бядзе на каленькі (Н. Гілевіч); 5. Мой бацька ў новенькіх лапцях ліповых, Якія дзед Васіль сплёў адмыслова, Шлях церабіў упарта да навукі; сыны і дочкі падаліся ў горад, А мова засталася, як і маці, Астаткі век свой да канца агорваць Ва ўрослай у зямлю, старэнькай хаце; 6. І зараз, калі я з алоўкам Сяджу, бачу толькі адно: На тоненькай шыйцы галоўка І вочы – на ўсё акно (С. Законнікаў); 7. Пустынна сяло апусцела, і шэранькі горад прарос. Душа пацясняецца целам… Хто гэтыя беды прынёс?; 8. Існуе малая трава і лаза, крыніцы вузенькае ложа. Куток, дзе ты першае слова сказаў, малым называцца не можа; 9. У руху жыцця, у шматгалоссі шчасця танюткая ніць… Бачыш, як ходзіць калоссе? Чуеш, як жыта шуміць? (В. Жуковіч); 10. Я проста ненавіджу палахліўцаў І аб’яўляю "ціхенькім" вайну; 11. Так, сціплы, сціпленькі, спакойны. Заўсёды з боку ад бяды. Для ўсіх прыемны і пакорны, Ніжэй травы, цішэй вады. Ты чысты. А з табою душна; 12. Ты не сляпіў вачэй. Быў просты ва ўсе вякі твой родны ўзор: Гаёў бялюткая бяроста, Густы блакіт лясных азёр; 13. З вялізнай жоўтай саломінай – Падгіналіся ногі аж – Поўз па галінцы зломленай Лупаты, лабаты мураш (Г. Бураўкін).