Файл: Семянькова. Стылістыка і КБМ.doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2399

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

Практыкаванне 104. Ад назоўнікаў з дапамогай суфіксаў утварыце прыметнікі, падабраўшы да кожнага назоўнік, запішыце:

  1. музыка, тэмбр, песеннасць, сімфонія, аркестроўка, басэтля, жанр, фальклор, гітарыст, віртуоз;

  2. фарфор, Кембрыдж, фаянс, мазаіка, рэльеф, каларыт, пастэль, акварэль;

  3. даследчык, снежань, асветнік, Карэлічы, Брэст, Асіповічы, швед, Ірландыя, Рыга, Варонеж, Канада.

Практыкаванне 105. Выявіце якасную ацэнку прыметнікаў і абазначце марфему, якая на яе ўказвае:

сіняваты, шэраваты; родненькі, добранькі; бялюткі, раўнюткі; танюсенькі, малюпасенькі, ціхусенечкі; шырачэзны, страшэнны, вялізны, глыбозны; замалы, прамудры, прыўдалы; жоўты-жоўты, найпрыгажэйшы.

Практыкаванне 106. Перакладзіце на беларускую мову, запішыце. Асаблівую ўвагу звярніце на пераклад прыметнікаў. Зрабіце вывад пра форму выражэння гранічнай якасці ў беларускай і рускай мовах.

  1. Полоцк – один из древнейших городов Беларуси.

  2. Утверждают, что славянки красивейшие в мире.

  3. Д.И. Менделеев был величайшим учёным, а также известнейшим в мире оратором.

  4. День юмора – веселейший из всех праздников.

  5. Роман Владимира Короткевича “Нельзя забыть” – интереснейшее из всех прочитанных мною произведений.

Практыкаванне 107. У якіх сказах дапушчаны памылкі, звязаныя з утварэннем ступеняў параўнання? Выпраўце гэтыя сказы (вусна ці пісьмова – на выбар выкладчыка). Растлумачце.

  1. Сённяшняя экскурсія атрымалася цікавейшая ўсіх астатніх.

  2. Лепшыя малюнкі будуць паказаны на выставе.

  3. У мяне больш прыгажэйшы почырк, чым у майго сябра.

  4. Як вядома, паветра лягчэй вады.

  5. Настаўнік папрасіў вучня адказваць гучней.

  6. Тэмпература паветра сёння вышэй нуля.

  7. Самы найхутчэйшы бягун раёна вучыцца ў нашай школе.

  8. У дзяцінстве, здаецца, дрэвы былі вышэйшыя, чым зараз.

  9. Хочацца верыць, што самыя важныя падзеі ў нас наперадзе.

  10. Ваша дачка старэйшая за нашу.

  11. Вышэйшая адзнака ў школе – дзесятка.

  12. На дварэ вясна, з кожным днём надвор'е становіцца больш цяплейшае.

  13. Антось быў самы вясёлы ў класе.

  14. На ўроку фізкультуры Васіль скочыў далей усіх.

  15. У мяне работа менш адказнейшая, чым у цябе.

  16. Сёння сонца ззяе ярчэй, чым учора.

  17. Горшы людскі недахоп – няўдзячнасць.

  18. Зіма – мая самая любімая пара года.

  19. Найлепшы час для працы – раніца, для адпачынку -- вечар.

  20. У Белавежскай пушчы жыве буйнейшая ў свеце папуляцыя зуброў.

  21. Ночы летам больш карацейшыя, чым зімой.

  22. Матуліны рукі цяплейшыя ў свеце.

  23. Найбольшы скарб – чыстае сумленне.

  24. Сястра старэй мяне на тры гады.

  25. Я зразумеў, што мой адказ быў самы кепскі.

  26. Я не бачыў гарадоў, прыгажэйшых мойго роднага.

  27. Самая маленькая птушка – калібры.

  28. Мой дзядуля – самы наймудрэйшы чалавек.


Практыкаванне 108. Утварыце ад прыметнікаў формы суб’ектыўнай ацэнкі і пастаўце ў гэтых формах націскі:

родны, светлы, добры, лёгкі, малады, сівы, кароткі, стары, разумны, шэры, сухі, крывы, мяккі, слабы, малы.

Практыкаванне 109. Паразважайце пра нарматыўнасць ужывання выдзеленых формаў прыметнікаў у наступных урыўках:

Хто рус, хто рыж – Нясі свой крыж. Здаровы ці хворы – Пішы свае творы (Л. Дайнека); Будзе радасна нам і светла Піць нагбом з маладых крыніц Азанованае паветра, Навальнічнейшае з навальніц (М. Лужанін); Пахаваў я бацьку, Нёман, Тут на беразе тваім. Знаю, ты таксама плакаў, Не было бліжэй сяброў (М. Маляўка); Не філасофствуй багата. Жыццё грубей і прасцей. Жыццё – пастаянная страта Зубоў, валасоў і надзей (Л. Дайнека); Прырода – найвыдатнейшы мастак. Яна знайшла гармонію і меру (Г. Бураўкін); – Увага, сябры – атаман, – Гукнуў кашавы атаман, – І мы дажылі да заганы – Найгоршай са страшных заган (Я. Сіпакоў); Ён [мядзведзь] пакажа нам, як хціўцы Абрастаюць поўсцю кражы, Як зацятыя зласліўцы Найсумленных граззю мажуць (Я. Сіпакоў); Скрозь на буслянках завеі штодня Белыя селяцца. Зябне ў журблівых садах цішыня, Сум следам сцелецца (А. Пісарык); Я прачытаў: адзін мастак, Што золатам пісаў дыханне, Тлумачыў жоўтае, як знак Найпранікнёнага кахання (Л. Дранько-Майсюк).

Практыкаванне 110. Акрэсліце стылістычную функцыю прыметнікаў з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі.

  1. А сын глядзіць на пыльную дарогу, Дзе ўперадзе вялізазнага войска Пайшоў багаты пан той пехатою (Я. Сіпакоў); 2. Ешце, ешце! [Панове] Смялей трымайце зграбненькія лыжкі У мякенькіх дагледжаных руках (Я. Сіпакоў); 3. Начальнікаў маленькіх – процьма, Папераў столькі – не падшыць. І пішуць: дзе і як палоць нам І як балотца асушыць… (П. Панчанка); 4. Пустынна сяло апусцела, і шэранькі горад прарос. Душа пацясняецца целам… Хто гэтыя беды прынёс? (В. Жуковіч); 5. І зараз, калі я з алоўкам Сяджу, бачу толькі адно: На тоненькай шыйцы галоўка І вочы – на ўсё акно (С. Законнікаў); 6. Тоненькую ножку з-пад пярыны белай На зямлю пралеска Ставіла нясмела (В. Вярба); 7. Стройныя зялёныя бярозкі Расплялі танюсенькія коскі (Е. Лось); 8. Мама з татам купілі Сярожу браціка. Малюпасенькага прыгожага Андрэйку. Вочкі ў яго ўвесь час заплюшчаны (У. Паўлаў); 9. А потым Восень яшчэ збірала дробненькія сінюткія кветачкі верасу, сціплых бяссмертнікаў. А ў кужэльную касу сваю ўпляла трапяткія белыя павуцінкі. (М. Даніленка)


Практыкаванне 111. Праскланяйце займеннік СЯБЕ. Складзіце сказы з гэтым займеннікам так, каб ён спалучаўся з прыназоўнікамі пра, да, аб, пры, перад, пад, паміж, замест, вакол, каля, для, апрача.

Практыкаванне 112. Перабудуйце сказы так, каб у іх не было паўтораў займеннікаў:

  1. На вечарыне выступілі пісьменнікі. Мы не бачылі іх раней, але чыталі іх кнігі. 2. Ніхто ім нічога не аб’явіў, і ніхто іх не запрасіў. 3. Мне трэба пазваніць яму, а можна яму і напісаць, але я не ведаю яго адраса. 4. Яна гаварыла доўга, і мне здалося, што яна забылася, з чаго пачалася наша гаворка. 6. Якое дзіўнае возера!.. Яму ўсё роўна, хто будзе апяваць яго берагі.

Практыкаванне 113. Знайдзіце словазлучэнні і сказы з памылкова ўжытымі формамі займеннікаў, выпраўце (вусна):

Дазвольце падзякаваць вас; не кпіце з яго; пры цябе разышліся; расказвае сам сабе; дзякую вам за падтрымку; выбег з ейнага пакоя; не дакарайце сабе; не ў тога пытай; гэны не ўспрымае; зарубі сабе на носе; нечага рабіць вечарамі; правяралі самаго начальніка; таго ніхто не клікаў; некатараму скажуць; ніякі настрой; ніякому сябру; нікаго няма; ні на каго не звяртай увагу; нікаму не кажы; ні за якія грошы; спытай у яго самога; ад усяе душы; ад таей увагі; што-небудзь скажы; ні да чога не прыдатны.

Практыкаванне 114. На месцы пропуску ўстаўце займеннік сам або сáмы ў патрэбнай форме, запішыце, пастаўце ў займенніках націскі.

Ля … дома, яму і … трэба вучыцца, маё … вялікае жаданне, для нас … гэта было нечакана, у мяне … ні рубля ў кішэні, перадаць гэтаму … чалавеку, адзін экзэмпляр для … аўтара, што ж адбылося на … справе, ёй не хацелася гэта рабіць …, працавалі да … вечара, трэба дачакацца … настаўніцу, на … вершаліне бярозы, смяяцца з … сябе, з … надзейнымш сябрамі, прыйсці з ім …, пафарбаваць такім … колерам, трэба паказаць яму …, пагаварыць з ёй ….

Практыкаванне 115. Прачытайце ўрыўкі, акрэсліце функцыю выдзеленых займеннікаў:

  1. Буду жыць, забываючы твой адрас,

забываючы твой голас,

забываючы сусвет, што зваўся тваім целам, –

быццам усё было не са мною,


а з героем даўняга фільма. (У. Арлоў)

  1. Я з лесу. З лугаўя.

З азерца. І з балота.

І што для Вас мая

Маленькая істота? (Я. Янішчыц)

  1. Хоць аднымі жывём падзеямі

мы, памочнікі,

вы, работнікі,

ці ж папраўдзе цяжар падзелены?

Вам – указкай удалеч тыкаць,

нам – згінацца пад цяжкаю ношаю.

Вам

Прызыўна трубіць і клікаць,

нам

раўняецца на вас, харошыя. (П. Макаль)

  1. Ах, Беларусь, мая ты доля,

Мая сляза і пацалунак,

Маё ў бярозках белых поле,

Мой песнямі набіты клунак! (Е. Лось)

  1. Тут віўся маленькі ручаёк. Выцякаў ён з крыніц за кіламетры два адсюль, з-пад двух вялікіх, як горы, узгоркаў. На адным з іх стаяў стары панскі будынак. Цяпер яго было цяжка пазнаваць. Ён даўно перароблены пад школу. Некалі ў лагу ляжалі вялікія сажалкі. Цяпер яны зараслі трыснягом, чаротам, але з іх выцякала вада… (А. Жук)

  1. Кожны бачыў, як узыходзіць сонца, – а гэта ўжо радасць; кожны ведае, як пачынае варушыць зямлю расток, – гэта таксама радасць; кожны чуў, як шумліва перагаворваюцца паміж сабою дрэвы і пераспеўваюцца птушкі, – і гэта таксама радасць. Ды яшчэ якая! (Я. Сіпакоў)

Практыкаванне 116.Запішыце словамі, пастаўце націскі.

11; 60; 14; 8; 517; 7/8; 3/5; 1/2; 7,03; 4,2; 1,06; 17,4; 2,004; 89,4; 511; 5/8; 2/5; 1/3; 7,02; 4,4; 3,06; 9,1; 1,004; 70,3; 400,11.

Практыкаванне 117. Утварыце словазлучэнні "лічэбнік + назоўнік" і праскланяйце іх:

паўтара (вядро, тона, кіламетр).

Практыкаванне 118. Утварыце ад прыведзеных колькасных лічэбнікаў адпаведныя зборныя і запішыце. Ва ўтвораных лічэбніках абазначце суфіксы, пастаўце націскі, акрэсліце сферу функцыянавання.

Два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, адзінаццаць, дванаццаць.

Практыкаванне 119. Якія з наступных назоўнікаў могуць спалучацца з лічэбнікамдвое? Запішыце колькасна-іменныя спалучэнні. Растлумачце.


Вароты, дзяжурны, яны, прыгажуня, дачка, суседка, кацяня, боты, настаўніца, свіння, студэнтка, вёска, сяброўка, паранены, акно, лыжка, людзі, воўк, конь, цацка, дзіця, камбайнер, салавей, дзверы, мужчына, сын, аднакласнік, жонка, пісьмо, брат, бяроза, сшытак, ножка, ягня.

Практыкаванне 120. Раскрыйце дужкі, запішыце лічэбнікі словамі, пастаўце пры гэтым назоўнікі ў адпаведную форму.

Чатыры (зімовы дзень); з 30 вучнямі; 3 (нажніцы); з 365 тон; у 1,5 кілаграмы; 7 (суткі); з 842 студэнткамі; каля 798 вучняў; з 52 абітурыентамі; разам з 276 (студэнтамі), звыш 378 (экзэмпляр).

Практыкаванне 121. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову, запішыце:

Два правильных ответа, три новых платья, четыре последних года, два лучших друга, пять интереснейших книг, в трёх шагах от нас, в полутора километрах от сада, 22 газетных экзэмпляра, 2/5 читателей, сегодня – пятнадцатое мая, бабушке – около семидесяти.

Практыкаванне 122. Са спалучэння лічэбніка з назоўнікам утварыце складаныя прыметнікі, запішыце іх:

800 гадоў, 65 тысяч, 45 дзён, 1,5 дня, 57 мільярдаў, 3 струны, 16 паверхаў, 150 тон, 40 градусаў.

Практыкаванне 123. Растлумачце сэнс прыказак. Вызначце ролю і значэнне ўжытых у прыказках лічэбнікаў:

На двух вяселлях адразу не скачуць.

За двух папацееш – за трох паясі.

Адна галавешка і ў печы тухне, а дзве і ў полі дымяцца.

Адзін бацька лягчэй пракорміць дзевяць дзяцей, чым дзевяць дзяцей – аднаго бацьку.

Першы блін комам.

Кніга – кнізе розніца: адна вучыць, другая мучыць.

Стралой пападзеш у аднаго, а пяром – у тысячы.

Лепш раз паказаць, чым дваццаць разоў расказаць.

Двойчы думай перад тым, як гаварыць, – у два разы лепш скажаш.

Разумнага пашлі – адно слова скажы; дурака пашлі – тры скажы, ды і сам за ім пайдзі.

Колькі ні жыць, а два разы маладым не быць.

У адным сэрцы два каханні не трымаюцца.

Не любіш – гора, а ўлюбішся – удвое.

Першае каханне не ржавее.

Практыкаванне 124. Знайдзіце спалучэнні слоў з граматычнымі памылкамі, выпраўце іх:

два цэлых і тры дзесятых працэнта, сорак два першыя кіламетры, дзве старых камоды, дзве рыбацкія сеткі, тры вялікіх дубы, з паўтары тысячамі рублёў, з трымястамі сарака дзвюма кнігамі, чатыры цэлых і тры сотых гектара, у паўтара раза больш, не бачыла цэлых два гады, тры доўгія зімы, сорак тры будынка, дзве цэлыя і пяць восьмых.