ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2406

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

Практыкаванне 141. Спішыце сказы, расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку. Вусна раскажыце правілы, якія пацвердзяць пунктуацыйную правільнасць.

  1. Мы людзі свабодныя вольныя птахі (Янка Купала); 2. Найвышэйшая мэта чалавека жыццё, і кожны дзень чалавек павінен павітацца, пажадаць таму з кім сустрэўся жыцця. Значыць павітанне гэта пажаданне жыцця (У. Юрэвіч); 3. І жнец і швец і на дудзе ігрэц (Прыказка); 4. Пакрытыя інеем яблыні былі быццам у белай вясновай квецені (У. Карпаў); 5. Для Бойкі навіна была як гром з яснага неба (І. Кудраўцаў); 6. Хіба ўвосень не расцвітае прыгажуня-яблынька зведзеная ў зман здрадлівай ласкай бабінага лета (І. Навуменка); 7. І цікавілася маці сэрца матчына вядома як на службе там дзіцяці ці там лепей ці мо дома (Я. Купала); 8. Травы пахнуць кветкамі кветкі пахнуць зорамі зоры над палеткамі лесам і азёрамі (П. Глебка); 9. Вясна і вецер. Першыя цёплыя сонечныя промні і звонкія капяжы заўсёды абнадзейваюць не за гарою лета… (А. Багамолава); 10. Расправіла крылы вясна. Пранізаныя шчодрым сонцам паўднёвыя вятры прагналі рэшткі зімы (Т. Хадкевіч); 11. Машы ўспомніўся запіс у Алесіным дзённіку (учора ён выпадкова трапіў ёй у рукі) У чым паэзія нашага жыцця. (І. Шамякін)

Практыкаванне 142. Спішыце, пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку. Вусна вызначце ролю пабочных слоў у кожным са сказаў.

  1. З гістарычных крыніц вядома што пачынаючы з пятнаццатага стагоддзя ў Белавежскую пушчу ездзілі на паляванне літоўскія князі польскія каралі і нарэшце рускія цары (В. Вольскі); 2. О гэты язмін у святле месяца блакітна-белы шалёна-водарны як закружыў галаву! Відаць успаміны пра яго праз гады будуць саграваць маю душу (А. Багамолава); 3. Здаецца тут не сонца свеціць а ружы полымем сваім! (А. Бачыла); 4. Бадай кожны з іх рад быў бы вырвацца з гэтага пекла каб вярнуцца да свайго ранейшага ладу жыцця (З. Бядуля); 5. Бяроза адшумела зялёным лісцем і паслала ў свет можа мільёны новых бярозак схаваных у яе лятучым насенні (І. Навуменка); 6. Нарэшце рыжы відаць старшы з іх падняў галаву і ўставіўся ў Саўку пранізлівымі лупатымі вачыма (Я. Колас); 7. Не відаць было аднак у зале ні рабочых ні студэнтаў ні школьнай моладзі… (Я. Брыль); 8. А пойдзеш у Ліпава лясамі напэўна стрэнешся з ласямі … (Я. Колас)

Практыкаванне 143. Спішыце, дастаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку. Напішыце замалёўку пра ўласнае стаўленне да зместу прыказак, выкарыстоўваючы пры гэтым у выглядзе цытат урыўкі з прыведзенага ніжэй верша Максіма Танка.


Кажуць

Цішэй едзеш – далей будзеш.

Мо паверыць

А за кукіш круп не купіш.

А я думаў?

Праўда люба, хоць і груба.

Ці заўсёды

Папрацуеш смак пачуеш.

Мо і праўда

Кажуць: Смерць вянчае славай.

Пачакаю? (М. Танк)

Практыкаванне 144. Прачытайце. Вусна пракаменціруйце парушэнні пунктуацыйных нормаў. Спішыце, выпраўляючы памылкі.

  1. Можа, праз гэта, а, можа, праз тое, што Косця больш, чым іншыя дзеці, любіў лес і вырашыў прысвяціць яму жыццё, – пайшоў у лясны тэхнікум (І. Шамякін); 2. Сонца мароз і вецер. Эх завірыў, разгуляўся (Я. Брыль); 3. Хто любіць і шануе красу зямлі, той абавязкова бывае і шчырым яе абаронцам, хто ж не імкнецца ўзбагаціць прыгажосць свайго краю, а наадварот, дазваляе сабе вынішчаць яго прыродныя багацці, – на таго няма надзеі ніколі, ён як адшчапенец, у любым выпадку можа здрадзіць Бацькаўшчыне; бо ён яе не любіць, не даражыць яе багаццем, яе красой (К. Кірэенка); 4. Мова продкаў нашых і нашчадкаў – Шэпт дубровы і пчаліны звон, – Нам цябе ласкава і ашчадна Спазнаваць ажно да скону дзён… піша Г. Бураўкін; 5. Калі аўтар піша беларускаю моваю, дык трэба каб ён ведаў добра народную беларускую мову, тады яго творы будуць мець беларускія нацыянальныя формы – пісаў Кузьма Чорны; 6. За дробналессем, якое ўжо высыхала ад ранішняга, але вельмі цёплага сонца, – пачалося знаёмае канюшыннае поле, дзе ласяня з маці не раз ласаваліся смачнаю травою, калі не было надта горача, то і ляжалі і адпачывалі напіўшыся вады ў блізкай рэчцы і вяртаючыся ад яе ў лес (Г. Далідовіч); 7. Глядзелі на Ганну, разважалі і за малым выключэннем прыдзір з жанок згаджаліся: нявеста, нічога не скажаш! (І. Мележ); 8. Паміж акном і плотам голы вішняк. Гоп! На галінках прыселі дзве птушкі. Не вераб’і, а сініцы, бо ў іх зялёныя спінкі, волле жоўтае, а галоўкі – чорныя з белымі шчочкамі. Ці-сік, ці-сік снуюць яны то ўверх, то ўніз па галінках, карычневых, нават, здалёк. (Я. Брыль)

Практыкаванне 145. Пастаўце вершаваныя радкі ў адпаведны кантэкст, запісаўшы спачатку цытату ў слупок, а другі раз – у радок. Пры спісванні выпраўце пунктуацыйныя памылкі ў прапанаваным урыўку.

Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх,

І гучы вечна ярка і нова,


Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх

Беларуская родная мова. (А. Ставер)

Практыкаванне 146. Растлумачце значэнні слоў-амографаў. Складзіце словазлучэнні з гэтымі словамі:

1) Што ні хвіля, ні гадзіна –

Лезе з скуры гадзіна.

Увесь век яму гадзіла,

А ён кажа: гадзіла. (Н. Гілевіч)

2) Барсукі ў глыб нары,

Баючыся кары,

Нацягалі шмат кары

І зрабілі нары. (Н. Гілевіч)

3) Кавалі зброю кавалі

Каб іх каралі каралі. (А. Вольскі)

Практыкаванне 147. Прачытайце пары слоў і прааналізуйце, якія лексемы і чаму мэтазгодна выкарыстоўваць у розных стылях:

1) выстаўка – выстава, сталы (‘нязменны’) – пастаянны, глава – раздзел (кнігі), факел – паходня, стул – крэсла, спонсар – фундатар, тамсама – там жа, веруючы – вернік, Скарынінскі – Скарынаўскі, аплачваемы – аплатны, асілак – волат, зарука (‘заклад’) – залог, паліва – гаручае, суправаджальнікі – суправаджаючы, ялінка (навагодняя) – ёлка, склеп – пограб, жуйка – жвачка, дзіўны – дзівосны – чароўны – здзіўляючы, недагляд – нядбайнасць – упушчэнне, дадому – на дом (заданне), спадзеў – надзея, асобнік – экзэмпляр, віна – правіна – праступак, саманавучальнік – самавучыцель, сыроватка – сываратка, значнасць – вартасць – значымасць;

2) квяцістая капуста – цвятная капуста, надыходнае свята – надыходзячае свята, жывая энцыклапедыя – хадзячая энцыклапедыя, абедны стол – абедзенны стол, друкавальная машына – пішучая машына, насамрэч – на самай справе, па справядлівасці – па праву, арганізацыя-апанент – апаніруючая арганізацыя, дастатковыя веды – здавальняючыя веды, змарнаваць час – убіць час, жывы эфір – прамы эфір, выставачны комплекс – выстаўны комплекс, задаваць тон – весці рэй, задзіраць (задзерці) нос – драць нос, па шчупаковай волі – па шчупаковаму загаду, з усяго відно, па ўсім відаць – па ўсяму відаць, назапашаны вопыт – накоплены вопыт, перадусім – найперш – перш за ўсё, уступны артыкул – уступная лекцыя – уводны артыкул – уводная лекцыя.

Практыкаванне 148. Ахарактарызуйце выдзеленыя словы і паразважайце, з якой мэтай яны выкарыстоўваюцца ў розных моўных стылях:

  1. Васіль Бусыга быў кандыдат у валасныя старшыні, але рэвалюцыя і ўсе далейшыя падзеі адвялі яго кандыдатуру (Я. Колас);

  2. У торбах хлеб-жытнічак, сала, сыр і нават солі жменька (П. Пестрак);

  3. Да буслоў у нас адносіліся з нейкай пяшчотнай павагай. Называлі не інакш як буськамі (С. Пархута);

  4. Людзі, вядома, лічылі, што перагінае палку старшыня-прадсядацель (У. Рубанаў);

  5. Грышка няўмелымі пальцамі растрыбушыў канверт, і тое, што прачытаў у лісце, спярша засціла ад яго сонца – пацямнела ўваччу…(У. Рубанаў);

  6. Колькі разоў [Жукоўскі] падыходзіў да мальберта, браўся за палітру і пэндзлі, а думкі ўсё пераскоквалі праз пушчанскі матыў і Старую Волю, сядзібу маленства, танулі ў іншых вёснах…(В. Карамазаў);

  7. Сярод экспанатаў нямала рэчаў, якія хочацца патрымаць у руках, дзівячыся, як па-майстэрску зроблена мастакамі інкрустацыя, і лакавая мініяцюра, і разьба па дрэве, батлейкі для лялечнага тэатра (з газеты);

  8. Значыць – хобі, а ў народзе гэта – дурыкі. Вось з гэтых самых дзівакоў сярод рамеснага люду смела можна ствараць творчы саюз "хабянутых", не меней (з газеты);

  9. Словаўтваральныя дыялектызмы – словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных словаўтваральнымі дыялектнымі марфемамі: дамаўё (дамавіна), вудар (вудзільшчык), гарушка (горка), цяперака (цяпер), пявун (певень) і інш.[18]


Практыкаванне 149. Дапішыце дзеясловы незакончанага трывання, выбраўшы нарматыўны суфікс. Чаму ў некаторыя прыклады можна ўставіць і суфікс -ава-, і суфікс -ірава-?

Дэклам..ць, фармул..ць, груп..ць, прагназ..ць, нармаліз..ць, ідэаліз..ць, дэталіз..ць, кінафіка..ць, бальзам..ць, пламб..ць, тэлефан..ць, экспан..ць, фарм..ць, рамант..ць, аванс..ць, кантраст..ць, прэм..ць, рэпец(т)..ць (ад рэпетыцыя).

Практыкаванне 150. Да прапанаваных падбярыце (дзе магчыма) адпаведныя назоўнікі жаночага роду, запішыце. Ці ва ўсіх стылях могуць быць выкарыстаны падабраныя вамі назоўнікі? Чаму?

Аграном, акцёр, буфетчык, бухгалтар, вадавоз, верабей, вучань, выдатнік, галандзец, гарэза, малайчына, гаспадар, голуб, гусак, дакладчык, даяр, медбрат, доктар, дарадчык, дзядзечка, дзядуля, дырэктар, дацэнт, загадчык, касір, карэец, вожык, шчупак, камар, рэдактар, сакратар, бібліятэкар, кандуктар, пілот, майстар, тыгр, леў, асёл, слон, спявак, пракурор, балерына, кітаец.

Практыкаванне 151. Перакладзіце запазычаныя дзеясловы на беларускую мову, матывуйце выбар суфікса:

позировать, конструировать, инкриминировать, цитировать, функционировать, пропагандировать, санкционировать, формулировать, утрировать, фиксировать, моделировать,.

Практыкаванне 152. Утварыце як мага больш памяншаль­на-ласкальных формаў да наступных назоўнікаў, запішыце, акрэсліце сферу іх ужывання:

Алена, Галіна, Вольга, Васіль, Мікола, Павел, Глеб, Наталля, маці, бацька, дзед, баба, сын, дачка.

Практыкаванне 153. Запішыце імёны па бацьку, утвораныя ад прапанаваных імён.

Васіль – Васілій, Анатоль – Анатолій, Аркадзь – Аркадзій, Леанід, Мікалай, Юрый, Кузьма, Фама.

Практыкаванне 154. Якія вы ведаеце варыянты і формы прапанаваных імён? Акрэсліце сферу іх ужывання.

Іван, Павел, Міхаіл, Юрый, Васіль, Аляксандр, Пятро, Леанід.

Практыкаванне 155. Прачытайце ўрыўкі з мастацкіх тэкстаў; паразважайце, на ўзор якіх слоў і мадэляў сучаснай беларускай мовы ўтвораны выдзеленыя неалагізмы. Якая стылістычная роля аказіянальных слоў?

1) І гэта крынічнасць, сунічнасць, Вавёрка, і верас, і бор – Зялёная сімвалічнасць, А шчасця ў жыцці недабор (П. Панчанка); 2) На штабель выносістых сосен і тугацелых елак Лесаруб прысеў адпачыць (В. Зуёнак); 3) Шкадуйце зямлюсю ўлетку – цяжарныя хлебам палі (Я. Сіпакоў); 4) І так яна [вуліца] зрабілася Арктычнаю, А потым стала вуліцай Белвузаў, Акакія Цытатадыхавічнага, А сёння – Аблрэмбазы прамсаюзаў (М. Танк); 5) Недзе зараз у сцішанай хаце Пра мяне журбоціцца маці (С. Законнікаў); 6) Падалі, падалі сосны, Стогнам будзілі тайгу. З гулам франтоў громаносных перагукаўся той гул (С. Законнікаў); 7) Вось і зноўку прыйшла На зямлю маю восень, Над пустымі шляхамі закружыў ліставей. (М. Башлакоў)


Практыкаванне 156. Прачытайце ўрыўкі з дзіцячых твораў. Падумайце, чым абумоўлена ўжыванне вялікай колькасці неалагізмаў у іх?

  1. Не любілі прасік цацкі, нават пасміхаліся: – Прасік-гультасік, пойдзем пагуляем у футбол (У. Ліпскі); 2) А да Ланы – хоць ты плач! – Часта ходзіць Раскідач (Р. Барадулін); 3) Паглядзі на ўслон і ўслончык, ну, нібыта слон і слончык (І. Муравейка); 4) Скуль той гром неспадзяваны, Што трасе, як трасца, дом? На рацэ пачаўся рана Крыгагром, Крыгагром (К. Камейша); 5) Дожджык, дожджык-грыбасей, Не лянуйся: сей і сей, Шчодра палівай дубы, Каб спарней раслі грыбы (С. Грахоўскі); 6) Пакаёвы інструмент, А як зваць – забыўся ўшчэнт, Не магу я ўспомніць назвы… Памажыце мне хоць раз вы! Пылаед, пылахоп, Пылашук, пыланык, Пыласмок, пылахоп, Пылажор, пыл’язык, Пылашланг, пылавоз… Здагадаўся – пыласос! (А. Клышка).

Практыкаванне 157. У артыкуле “Не воля вольная, а – дыктат нормы!” А.А. Лукашанец піша, што “…трывала ўвайшлі ў моўную практыку словы мытня, мытны, мытнік замест таможня, таможны, таможнік. Відаць, паспяхова выцясняецца назоўнік выстаўка паланізмам выстава, хаця менавіта першы натуральна ўпісваецца ў словаўтваральную сістэму беларускай мовы і адзіным яго недахопам з’яўляецца яго супадзенне з рускім адпаведнікам выставка. Якраз замацаванне грамадскай моўнай практыкай не без актыўнага садзейнічання перыядычнага друку слова выстава можа "пацягнуць" за сабой іншыя інавацыі, не зусім успрымальныя нават для прыхільнікаў кардынальных змен у сістэме беларускай мовы. Выстава можа наладжвацца толькі ў выставовай ці выстаўнай, а не выставачнай зале, як гэта было да апошняга часу”. Паразважайце аб ужыванні выдзеленых формаў слоў у сістэме беларускай мовы.

У гэтым жа артыкуле чытаем: На жаль, на старонках штотыднёвіка можна сустрэць і дыялектныя словы, і зусім недарэчныя памылкі друку. Напрыклад: Будзьма разам у чацвёртым квартале 2002 года! (правільна: будзем). Форма будзьма ўсімі нарматыўнымі дапаможнікамі і даведнікамі кваліфікуецца як дыялектная”. Прыгадайце лексічныя і граматычныя асаблівасці публіцыстычнага стылю і дайце ўласную ацэнку выдзеленай форме слова і яе месцы ў сістэме функцыянальных стыляў беларускай мовы.